Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
54.16 МБ
На прадпрыемствах, пабудаваных графам, працавала каля 1500 чалавек і столькі ж надомных прадзільшчыц. Кіравалі імі каля 70 вопытных майстроў (часцей, наёмных), якіх Тызенгаўз прывёз у Гродна з усіх куткоў Еўропы — з Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Расіі...
Чаго толькі ні выраблялі на тызенгаўзавых мануфактурах: дываны, шаўковыя і «літыя» паясы, дарагія экіпажы і конскую збрую, тонкія залатыя і сярэбраныя ніткі, ордэны, галуны, ювелірныя ўпрыгожанні, жалезныя і медныя цвікі, замкі, лапаты, завесы, напільнікі, іголкі, шпількі, шарсцяныя і шаўковыя шкарпэткі, разнастайныя тканіны, халодную і агнястрэльную зброю. Літаральна на вачах Гародня, брудны і сонны гарадок, ператварылася, прымяняючы сучасную тэрміналогію, у буйны прамысловы цэнтр, які амаль не саступаў Вільні.
А далей усё стала адбывацца амаль як сёння...
Існуе думка, што Гродзенскія каралеўскія мануфактуры збанкрутавалі з-за таго, што іх прадукцыя не мела зоыту, Але гэта не адзіная і, вельмі магчыма, не галоўная прычына трагедыі Антонія Тызенгаўза. Пабудаваныя графам прадпрыемствы, як сведчаць сучаснікі, прыносілі мільённыя прыбыткі. Але, як ні дзіўна, у дзяржаўную казну за год трапляла ўсяго каля 300 000 злотых. Астатняе асядала ў бяздонных кішэнях велізарнай арміі чыноўнікаў, якія карміліся вакол справы, распачатай прадпрымальным графам. Чынавенства крала нахабна і многа. Імкнучыся навесці парадак у сваёй клопатнай гаспадарцы, Тызенгаўз разам звольніў усю гэту зграю казнакрадаў і набраў новую адміністрацыю. Але эфект ад гэтай акцыі быў кароткатэрміновы: скеміўшы, што да чаго, новыя сталі красці яшчэ больш вытанчана, чым старыя. Тыя ж, каго граф звольніў, ператварыліся ў яго заклятых ворагаў і цярпліва чакалі зручнага моманту, каб адпомсціць яму...
Праз колькі часу па Гродне, як вужакі, папаўзлі чуткі: Тызенгаўз бессаромна абкрадае свайго апекуна — караля, заключае падазроныя здзелкі з замежнымі купцамі, жорстка абыходзіцца з падначаленымі рабочымі. Была тэрмінова створана камісія — і чыноўнікі больш высокага рангу (але, без сумніву, такія ж злодзеі, як і іх малодшыя калегі) адхілілі Тызенгаўза ад спраў. Ад суда графа выратавала толькі выступленне караля ў яго абарону на пасяджэнні сейма.
Жадаючы канчаткова дабіць і прынізіць «занадта разумнага» графа-будаўніка, злейшы яго вораг — Ржэвускі аплаціў усе графскія пазыкі, купіў яго пасады, у тым ліку кіраўніцтва каралеўскімі эканоміямі і мануфактурамі...
Антонія Тызенгаўза з ганьбай прагналі з Гродна. У надзеі на аднаўленне справядлівасці ён звярнуўся з пратэстам у сейм. Але дарэмна — пратэст оылога каралеўскага ўлюбёнца быў адхілены. На гэты раз ад яго адвярнуўся і сам Панятоўскі.
Апошнія гады жыцця (а іх пасля тых трагічных падзей Бог дараваў графу ўсяго пяць) Антоній Тызенгаўз правёў у поўнай адзіноце і нястачы. Ён цяжка хварэў і 31 сакавіка 1785 года памёр у Варшаве, пражыўшы ўсяго 52 гады. Пахавалі яго ў графскай вот-
чыне — у Жалудку (цяпер — Шчучынскі раён), умясцовым касцёле, які, на жаль, да нашага часу не захаваўся.
Пры новым гаспадару тызенгаўзавы мануфактуры хутка прыйшлі ў заняпад і разарыліся. Ужо ў канцы 1780-ых гадоў амаль усе яны былі зачынены. Мары Антонія Тызенгаўза так і не ажыццявіліся. «Эканамічны цуд» у Гродне не адбыўся. Чыноўнікі загубілі таленавітага чалавека і яго справу.
Звычайная, па сённяшніх мерках, гісторыя. Але плошча Антонія Тызенгаўза ў Гродне ўсё ж такі ёсць...
Праз дзесяць гадоў пасля смерці «гародзенскага летуценніка» ўся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі, якая на той час у эканамічных адносінах знаходзілася на больш высокім узроўні, чым Рэч Паспалітая. Тыя ж самыя мануфактуры не лічыліся тут нейкім замежным новаўвядзеннем. Ужо напрыканцы XVIII стагоддзя на далучаных землях сталі з’яўляцца новыя, цяпер расійскага кшталту мануфактуры. Некаторыя з іх заслугоўваюць таго, каб сказаць пра іх колькі слоў.
У 1772 годзе Кацярына II падарыла свайму фаварыту графу Рыгору Пацёмкіну Крычаў — невялікае мястэчка на толькі што далучанай да імперыі беларускай тэрыторыі. Як вядома, граф быў не толькі адметным спецыялістам у амурных і дзяржаўных справах. Рыгор Аляксандравіч ведаў толк і ў эканоміцы, дакладней, у абароннай прамысловасці. Паколькі царыца даручыла свайму фаварыту клопаты пра стварэнне Чарнаморскага флоту, Пацёмкін стаў думаць пра яго найлепшае аснашчэнне. Таму ў 1783 годзе ў пацёмкінскім Крычаве і з’явілася парусінавая мануфактура.
У 1791 годзе Пацёмкін памёр. Але справа генералфельдмаршала стала квітнець. Ужо ў 1797 годзе на мануфактуры было 112 станкоў, працавалі 224 прыгонныя, якія вырабілі ў згаданы год 45 000 аршынаў (31 984 метры) парусіны. Менавіта з крычаўскай парусіны былі пашытыя ветразі пераможнай эскадры легендарнага расійскага адмірала Фёдара Ушакова, якая здабыла для імперыі Чорнае мора.
У Крычаве клопатамі Пацёмкіна з 1785 года працавала і даволі буйная суднаверф. У 1786 годзе тут
было спушчана ў воды Сожа 13 яхтаў і 12 ластавых (грабных) суднаў для Чарнаморскага флоту.
Але граф Пацёмкін не абмежаваўся вырабам парусіны і будаўніцтвам суднаў. У 1789 годзе ў вёсцы Беражань Копыскага павета Рыгор Аляксандравіч заснаваў ... гадзіннікавую мануфактуру. За пяць гадоў да гэтага ён выдзеліў шведу Нордштэйну пяціпрацэнтную пазыку ў 12 000 рублёў для будаўніцтва мануфактуры і навучання 39 хлопчыкаў гадзіннікаваму рамяству.
Самае адметнае ў. гэтай справе тое, што гадзіннікі, вырабленыя беларускімі майстрамі, па якасці ніколькі не саступалі лепшым заходнееўрапейскім узорам таго часу. I ўжо зусім неверагодна, што ў Швейцарыі (той самай Швейцарыі, якая, здавалася б, заўсёды дыктавала моду на сусветным гадзіннікавым рынку і дзе сёння вырабляецца, лічы што, трэць усіх гадзіннікаў у свеце!) на той час прадпрыемстваў, аналагічных Беражанскай гадзіннікавай мануфактуры, яшчэ не было!..
На жаль, на Беларусі гэта прадпрыемства існавала зусім нядоўга — да 1793 года. Ужо ў 1794 годзе па загаду Кацярыны II мануфактуру перавялі спачатку на Украіну, у Екацярынаслаў, а пасля ў падмаскоўную вёску Купава.
Яшчэ на пачатку XIX стагоддзя на Беларусі знайшліся паслядоўнікі графа Антонія Тызенгаўза. Сярод іх — буйныя землеўласнікі, слонімскія памешчыкі Пуслоўскія. У сваёй сядзібе Альбярцін маршалак слонімскі В. Пуслоўскі ў 1813 годзе распачаў справу, якая па размаху мала ў чым саступала тызенгаўзавым летуценням. Менавіта ў гэтым годзе ў Альбярціне была заснавана суконная мануфактура, якая выпускала прадукцыю на працягу амаль стагоддзя (да 1905 ro­fla). Прадукцыю, трэоа зазначыць, адмысловую: у 1857 годзе на выставе ў Варшаве, а ў 1882 годзе на Усерасійскай выставе ў Маскве высокая якасць альбярцінскіх сукна, драпу, трыко, корту, фланэлі была адзначана сярэбранымі медалямі.
У 1828 годзе ў Альбярціне пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, які дзейнічаў тут аж да першай сусветнай вайны і вырабляў сячкарні, веялкі, турбіны для вадзяных млыноў, малатарні, абсталяванне для млыноў і крупадзёрак.
Яшчэ праз чатыры гады тут вырабіла першую пра-
дукцыю дывановая мануфактура. Яе век быў даволі кароткім (мануфактура працавала да 1850 года). У год яна выраоляла 1500 аршынаў (1065 метраў) дываноў.
3 лёгкай рукі Пуслоўскіх Альбярцін на мяжы XIX і XX стагоддзяў стаў даволі буйным прамысловым цэнтрам. Як сведчыць слонімскі краязнавец Сяргей Чыгрын, «на базе вытворчых і падсобных будынкаў бьілой фабрыкі (маецца на ўвазе суконная фабрыка, якая дзейнічала з 1813 па 1905 год.— A. С.) былі збудаваны новыя прамысловыя прадпрыемствы: чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы бельгійца Барэ, шоўкакруцільная фабрыка французскай фірмы «Баньфуа», запалкавая фабрыка «Шчара», цвіковы завод Пінуса, электралямпавая фабрыка «Альба», цагельня, тартак і млын Пуслоўскага». Да гэтых прадпрыемстваў трэба дадаць лесапільна-сталярную фабрыку і кардонную фабрыку графа Ксаверыя Пуслоўскага, заснаваную пазней — у 1927 годзе.
Лёс «мануфактурнага» Альбярціна ў нечым тыповы. Ён пацвярджае даўнюю выснову К. Маркса, які, характарызуючы капіталістычную мануфактуру як з’яву, назваў яе архітэктурным упрыгожаннем «на эканамічным будынку, шырокай асновай якога было гарадское рамяство і сельскія пабочныя промыслы». На гэтай «шырокай аснове» ўжо ў пачатку 60-ых гадоў XIX стагоддзя на Беларусі дзейнічала 127 мануфактур, на якіх працавалі 3480 рабочых. Да 1879 года іх колькасць павялічылася да 456 (рабочых, адпаведна, да 6156). У 1900 годзе на 233 беларускіх мануфактурах працаваў 8191 рабочы. Але за дваццаць апошніх гадоў XIX стагоддзя ўдзельная вага мануфактур у агульнай колькасці прамысловых прадпрыемстваў Беларусі скарацілася з 27,4 да 17,5 працэнта. Пачаўся імклівы працэс пераходу ад мануфактуры да фабрыкі. Час тызенгаўзаў, агінскіх, пацёмкіных, пуслоўскіх назаўсёды адыйшоў у нябыт. Але гэта ўжо не было трагедыяй. Так і павінна было стацца.

ПРАЙДУ ПА і'уБбРНЛ'ГДРСКЛЙ, звярну НД ЛЛДГДЗІННуЮ...
¥часы, калі Масква яшчэ не была замежжам, я даволі часта бываў у «белакаменнай». Калі не быў заняты справамі, оольш за ўсё любіў паблукаць па старых маскоўскіх кварталах. Адно з самых прыемных уражанняў ад гэтых шматгадзінных шпацыраў •— прывабныя, арыгінальныя назвы тамтэйшьіх вуліц, завулкаў, праездаў. Удумайся, услухайся, чытач, у чароўную музыку гарадской тапанімікі Масквы: Арбат, Астожанка, Ардынка, Варварка, Няглінная, Цвярская-Ямская, Матроская Цішыня, Сіўцаў Вражак... У тыя хвіліны не раз прыходзілі на памяць паэтычныя радкі (можа, яны і банальныя, але па тым часе вельмі адпавядалі майму ўзнёсламу настрою): тут кожны камень гісторыяй дыхае... Другім пачуццём, якое валодала мной, памяркоўным беларусам, была, даруйце, зайздрасць: вось змаглі ж маскавіты ў шалёнай, бязлітаснай віхуры войнаў і рэвалюцый, насуперак бескампраміснаму духу адмаўлення і разбурэння до основанья, а затем...») зберагчы гэтыя тапанімічныя рэлікты, без якіх Масква, няма сумненняў, страціла б сваю цудоўную адметнасць, якая так прываблівае і зачароўвае тых, хто трапляе сюды, у таямнічыя лабірынты маскоўскай мінуўшчыны...
Праз нейкі час, хаваючы, песцячы ў сэрцы светлае пачуццё замілавання, вяртаўся ў свой Мінск. Нібы стараючыся адшукаць нешта страчанае, падтрымаць кволы агеньчык гэтага замілавання, ішоў у цэнтр горада, дзе яшчэ захаваліся старыя, часам дарэвалюцыйнай