Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
Багаты пасад гстман атрымаў за сваёй першай жонкай — Таццянай Сямёнаўнай Галыпанскай: гэта частка Гальшанаў і Глуска, Смалявічы, Жыцін на Пцічы, Шашолы, Свіраны. Карыстаючыся правам унука князя Івана Уладзіміравіча Бельскага (мужа Васіліны Гальшанскай), у 1516 годзе Канстанцін Астрожскі атрымаў сваю долю ў спадчыне Фядоры Рагацінскай. Да ўладанняў гетмана былі далучаны Славенск каля Валожына, Лемніца, Палонна і Копысь у Віцебскай зямлі. У 1522 годзе князь прыдбаў Смаляны, купіў Тарасаў пад Мінскам, Нізгалаў і Сушу ў Полацкай зямлі.
Пазней, у 1524 годзе, князь узяў другі шлюб — на гэты раз з Аляксандрай Слуцкай. Пасля гэтага зямельныя ўладанні Канстанціна Астрожскага на Беларусі яшчэ больш пашырыліся, і ён стаў, як было ўжо адзначана, другім пасля Альбрэхта Гаштольда землеўладальнікам Вялікага княства Літоўскага.
Верагодна, што Барань стала ўласнасцю гетмана разам з Копыссю. Можна меркаваць, што сяло ўваходзіла ў склад Копыскага маёнтка (прынамсі, у 1541 годзе яно адназначна належала да замка Копысь).
Калі верыць дакументам, а таксама звесткам, прыведзеным у I томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у 1541 годзе ўладальнікам Барані стаў сын Канстанціна Астрожскага Ілья (Эліяш). Але прыведзеная дата небеспадстаўна выклікае недавер: у 1539 годзе, не дасягнуўшы і трыццацігадовага ўзросту, малады князь памёр, пакінуўшы пасля шлюбу з Беатай з роду Касцянецкіх адзіную
Крыштоф Мікалай Радзівіл Пярун.
Малюнак Воййеха Герсана са старога партрэта
спадчынніцу — дачку Альжбету (Галыпку). Яна стала адзіным нашчадкам велізарнай маёмасці.
У 1573 годзе Альжбета завяшчала свае беларускія маёнткі дзядзьку — Канстанціну Васілю Астрожскаму. Валынскія ўладанні Альжбеты, верагодна, адышлі ва ўласнасць польскага караля.
Памерла дачка Ільі Астрожскага ў 1582 годзе.
Даследчыкам вядомы прывілей гетмана Вялікага княства Літоўскага князя Крыштофа Мікалая Радзівіла Перуна, датаваны 30 кастрычніка 1598 года. У дакуменце паведамляецца, што гетман «...залажыў на гас-
цінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі. назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месце, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 гадоў, уласныя падданыя гэтыя абавязаны выконваць павіннасці, апісаныя ў інвентары».
У гэты ж дзень Крыіптоф Радзівіл пісаў: «... пацвярджаем, што Кліму Храловічу даў у м. Бараньскім валоку... на евабоднае трыманне 15 гадоў».
3 прыведзенага вышэй вынікае, што ў 1598 годзе Баранню валодаў ужо князь Крыштоф Мікалай Радзівіл Пярун — староста барысаўскі, гаенскі, жыжморскі, мейжагольскі, з 1589 года — гетман вялікі літоўскі.
Гетман праславіў Барань тым, што заснаваў тут знакамітую кульню, вядомую як Бараньскі кульны двор. Адбылося гата ў 1597 годзе. Як сведчыў Міхась Ткачоў у кнізе «Замкі і людзі» (праўда, часам заснавання кульні тут чамусьці названы 1587 год, што, відавочна, памылкова), майстроў у кульню набіралі з мясцовых сялян. Кульнікаў надзялялі валокай (21,36 гектара) зямлі і за гэта абавязвалі капаць балотную руду, выпальваць драўляны вугаль, варыць жалеза і адліваць ядры-кулі.
Да нас дайшлі імёны і прозвішчы двух першых бараньскіх кульнікаў. Гэта Ходар Бяляк і Панцялей Абрамовіч, якіх 14 кастрьвініка 1597 года прызначылі «на вырабленне куль» на ўмове «кожны год да замку Копыскага даваць куль жалезных вялікіх да дзела (гарматы.— С. А.)... Біржанскае... дзесяць; кулі для дзел тых, якія на замку Копыскім, капу адну, а да гакаўніц куль капа адна і пяцьдзесят».
У абавязкі кульнікаў уваходзіла таксама хадзіць «да аправы (рамонту.— С. А.) замку Копыскага і парканаў мейскіх роўна з другімі падданымі воласці Копыскай».
Праз год да кульні былі ўзяты дванаццаць сялян з Барані: ужо згаданы Клім Храловіч, Нічыпар, Панцялей і Андрэй Ульчонкі, Жора Мішоніч, Саўка і Раман Храловічы (Хруловічы), Іван Дзінка, Юрка Зямля, Івашка Іона, Аўсей Цярэнцьеў і Якаў Калацаніч.
Заснаванне кульнага двара ў Барані было, відавочна, звязана з тым, што радзівілаўскія замкі ў Копысі і Біржах (сучасны літоўскі Біржай) мелі вострую патрэбу ў ядрах і кулях. Часы былі трывожныя, копыскія і біржанскія гарматы і гакаўніцы павінны былі мець
дастатковы запас боепрыпасаў. Вось чаму бараньскія кульнікі мелі павіннасць «... на кожны год даваць да замку Копыскага з кожнай валокі куль жалезных вялікіх да гармат Біржанскіх па 15, пад тымі меншымі таксама да гармат Біржанскіх па 25, да гармат Копыскіх па 30, да гакаўніц Копыскіх куль па капе».
Вядома, што на патрэбы Біржанскага замка бараньскі кульны двор штогод вырабляў 195 вялікіх і 325 меншых ядраў, а замку ў Копысі пастаўляў 390 меншых ядраў і 780 гакаўнічных куль.
Акрамя заняткаў сваім непасрэдным рамяством, бараньскія кульнікі рэгулярна давалі грошы «на выправу выбранцаў», «жыта на гарматнікаў замкавых» і стацыю на выпадак прыезду ў Копысь яснавяльможных Радзівілаў. Тыя, відаць па ўсім, цанілі сваіх адмысловых майстроў. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць тое, што на тэрыторыі ўсёй замкавай воласці толькі бараньскія кульнікі мелі права капаць руду, выпальваць вугаль і варыць жалеза.
Да нас дайшлі звесткі, што, разам з тым, да кульнікаў прад’яўляліся жорсткія, так бы мовіць, экалагічныя патрабаванні. Пад пагрозай канфіскацыі вугалю і руды яны павінны былі абавязкова закопваць за сабой усе ямы, таму што, як сведчаць тагачасныя дакументальныя крыніцы, ад самавольных дзеянняў сялян воласці «ўсе лясы спустошаны і ў нішто ператвораны ёсць». Парушальнікі караліся штрафам — «вінырубель грошай», а ўсё нарыхтаванае (вугаль, руда, жалеза) забіралася на карысць Копыскага замка.
Знакаміты Бараньскі кульны двор праіснаваў да сярэдзіны XVIII стагоддзя, амаль да часоў далучэння Беларускага Падняпроўя да Расійскай імперыі.
Хто валодаў Баранню ў пазнейшыя часы? Яна, як вядома, належала да Копыскай замкавай воласці. Дакументальныя крыніцы сведчаць, што, напрыклад, у 1655 годзе, падчас руска-польскай вайны 1654— 1667 гадоў, Копыссю (натуральна, і Баранню) валодаў гетман вялікі літоўскі Януш Радзівіл (памёр, а, верагодна, быў атручаны, у гэтым жа 1655 годзе), пасля — магчыма, яго сын Багуслаў, які памёр у 1669 годзе.
Інвентар Копысі, складзены 18 кастрычніка 1684 года, сведчыць, што на той час у Копысі (а, значыць, і ў Барані) уладарыла дачка Багуслава Радзівіла
Людвіка Караліна, якая, у сваю чаргу, была жонкай князя Караля Філіпа Нейбургскага і памёрла ў 1699 годзе, у трыццацідвухгадовым узросце.
Пасля гэтага Копысь (і, адпаведна, Барань) была ўладаннем яе дочак — прынцэс Нейбургскіх.
Вельмі верагодна, што на час валодання Баранню адной з прынцэс і прыпадае ўзвядзенне тут драўлянай Спаса-Праабражэнскай царквы.
Продкі бараньцаў амаль трыста гадоў таму выказалі добры густ і ўзвялі адмысловы драўляны храм у маляўнічым месцы, якое з’яўлялася дамінантай тагачаснага паселішча — на пагорку, што прылягаў да правага берага ракі Адроў.
Час быў не вельмі спрыяльны для ўзвядзення божых храмаў: ужо чатыры гады доўжылася крывавая Паўноч ная вайна (1700—1721) Расіі ў саюзе з Полыпчай і Вялікім княствам Літоўскім супраць Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. Менавіта ў 1704 годзе беларускія абшары ад Полацка і Магілёва да Смаргоні, Ліды і Гродна сталі арэнай зацятых баявых дзеянняў, якія суправаджаліся пажарамі і рабаваннем мірных жыхароў.
Вельмі верагодна, што новы драўляны храм быў асвечаны ў гонар аднаго з найбольшых праваслаўных святаў — дня Праабражэння Гасподняга. Як вядома, ён штогод адзначаецца 19 жніўня (па старому стылю — 6 жніўня) і ў народзе называецца «Спасам яблычным». У гэты дзень у храмах прынята асвячаць яблыкі. Раней асвечанай садавінай надзялялі бедных і хворых.
Месца для храма бараньцы выбралі, відаць, не толькі з-за яго маляўнічасці. 3 паўднёвага ад царквы боку існавалі даўнія пахаванні мясцовых жыхароў. He выключана, што некалі тут знаходзіўся болып старажытны храм, каля якога і былі гэтыя могілкі.
У непарушным выглядзе царква прастаяла да другой паловы XIX стагоддзя, калі яе перабудавалі. У новым абліччы храма былі адлюстраваны кампазіцыйныя прыёмы, характэрныя для ярусных драўляных культавых пабудоў Беларусі.
У першыя пасляваенныя гады царква яшчэ дзейнічала (хрысцілі тут і напрыканцы 1950-ых гадоў), a закрылі храм у 1962 годзе. Менавіта ў «хрушчоўскую эпоху» пачаўся паступовы заняпад унікальнага драўлянага храма. Ён аказаўся пад пагрозай прамога зніш-
Спаса-Праабражэнская нарква ў Барані. Пачатак XX ст.
чэння (мясцовыя маладыя бязбожнікі наладзіліся па начах паліць тут кастры), храмавае начынне, каштоўньія абразы пачалі расцягваць (ёсць сведчанігі, што тыя ж вялікія абразы, напрыклад, той-сёй з мясцовых жыхароў выкарыстоўваў у якасці дзвярзй у хлявах і склепах).
У той крытычнай сітуацыі рашэнне аб разборцы Бараньскай Спаса-Праабражэнскай царквы і перавозе яе ў ствараемы пад Мінскам музей, вельмі верагодна, было адзіна правільным. Доктар гістарычных навук Аляксандр Іванавіч Лакотка, непасрэдны выканаўца гэтага праекта, лічыць, што калі б не гэты пераезд — унікальны драўляны храм мог быць назаўсёды страчаны для нашчадкаў.
Усе перыпетыі перавозу царквы і ўсталявання яе на новым месцы — тэма асобнай размовы. Галоўнае — царква захавана: калі не як храм, то як унікальны помнік беларускага драўлянага дойлідства.
Захаваўся і цудоўны абраз «Узнясенне», выяўлены
ў 1974 годзе ў гібеючай Бараньскай Спаса-Праабражэнскай царкве 27-ай экспедыцыяй тагачаснага Дзяржаўнага музея БССР. У 1989 годзе Пётр Рыгоравіч Журбей з вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя» раскрыў гэты шэдэўр беларускага іканапісу, і сёння ён захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
На вялікім па памеры (93 на 147 сантыметры) абразе захаваўся надпіс: «Пнсаль Снлнннч'ь 1808 года». Вядома, пгго ў 1765 годзе ў Магілёве працавалі мастакі Лявон і Пётр Сілінічы. He выключана, што менавіта аднаму з іх ці некаму з нашчадкаў магілёўскіх іканапісцаў і належыць адмысловы абраз беларускай школы, які, як і царкву, я лічу «сваімі»...
Дарагая мне і Барань, якая ў 1998 годзе адзначыла 480-годдзе з дня першага яе ўспаміну ў дакументальных крыніцах. Калі ў радзівілаўскія часы, у першай палове XVII стагоддзя, тут было ўсяго 38 дамоў, дзе жылі знакамітыя бараньскія кульнікі, то ў другой палове XIX стагоддзя ў Барані налічвалася 300 жыхароў, працавалі крухмальны завод, млын, дзейнічала народнае вучылішча. А ў 1873 годзе тут быў заснаваны даволі значны па тым часе драцяна-цвіковы завод, на якім была арганізавана «вытворчасць драцяна-валачыльная, цвіковая і вытворчасць жалезнага купарвасу».