• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

    Поле памяці

    Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
    Святаслаў Асіноўскі

    Выдавец: Полымя
    Памер: 176с.
    Мінск 1999
    54.16 МБ
    Прычынай жа таго. што ён пакідаў горад, кіруіочыся ў езуіцкі кляштар, былі гародзенскія каралеўскія мануфактуры...
    Але перш чым прадоўжыць наш аповяд пра Антонія Тызенгаўза і яго горкі лёс, зробім даволі падрабязны экскурс у мінулае, зазірнем туды крыху далей, скажам, у 1635 год, калі ў мястэчку Урэчча (цяпер гэта гарадскі пасёлак у Любанскім раёне), якое на той час належала Радзівілам, была заснавана гута, па-другому шкляная мануфактура, бадай ці не першае прадпрыемства такога кшталту на Беларусі.
    Гэта прадпрыемства, якое праіснавала да 1846 года, пастаўляла на мясцовы і замежны рынак аконнае шкло, хрусталёвыя і звычайныя люстры, разнастайны посуд, каляровае шкло. У гісторыю Урэцкай шкляной мануфактуры ўвайшоў такі факт: калі ў 1707 годзе, падчас Паўночнай вайны, расійскі цар Пётр I наведаў суседні Слуцк, шкладувы з Урэчча адлілі цудоўны шкляны келіх з яго ініцыяламі. Келіх быў урачыста ўручаны Пятру Аляксеевічу, і цар быў прыемна здзіўлены высокім майстэрствам беларускіх майстроў.
    У 1738 годзе адбылася карэнная рэканструкцыя Урэцкай пікляной мануфактуры. Фактьвіна тут быў пабудаваны новы завод «на ўзор фабрыкі каралеўскай Саксонскай і Фрыдрыхштацкай». Вядома, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя толькі люстэркаў ва Урэччы выраблялася на 25 000 злотых. На думку аўтарытэтных спецыялістаў Кракаўскай акадэміі мастацтваў, шкляныя вырабы гэтага прадпрыемства былі аднымі з лепшых у краіне і ні ў чым не саступалі самым якасным еўрапейскім узорам.
    Дык што ж такое мануфактура? Гэта назва паходзіць ад лацінскіх слоў manus — рука і factura — выраб і ў слоўніку тлумачыцца як «форма прамысловай вытворчасці, характзрным для якой з’яўляецца выкарыстанне ручных прылад і падзел працы». З’яўленне nep-
    Беларуская шкляная мануфактура (гута) XVIII ст.
    шых мануфактур на Беларусі (першая палова XVIII стагоддзя) самым цесным чынам звязана з мястэчкамі. Яно і не дзіўна, бо менавіта мястэчкі, у тым ліку і магнацкія, былі асяродкам высокага развіцця рамяства самага рознага кшталту. Такія прадпрыемствы ў навуковым асяроддзі атрымалі назву вотчынных мануфактур. Некаторыя з іх былі даволі буйныя (іх нават называлі заводамі), а прадукцыя — шырока вядомая далёка ад месцаў вытворчасці. Напрыклад, фарфоравы «завод» у Свержані, Налібоцкая
    шкляная мануфактура Радзівілаў. Апошняя пачала працаваць у вёсцы Налібакі ў 1717 годзе (па суседству, у Янкавічах, дзейнічаў яе шліфавальны цэх) і выпускала прадукцыю болыіі ста найменняў — посуд, люстры, люстэркі, падсвечнікі, жырандолі, кандэлябры з каляровага і бясколернага шкла, хрусталю. У 1776 годзе тут працавала звыш 100 рабочых.
    Наогул, Беларусь славілася якраз шкляной вытвор часцю. Акрамя згаданых вышэй Урэцкай і Налібоцкай мануфактур, шырокую вядомасць атрымалі шкляныя заводы ў Крычаве, графа Яна Салагуоа ў мястэчку Ілья і гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш Наваградскага павета.
    Сярод іншых вотчынных мануфактур сваімі памерамі і аб’ёмамі вытворчасці вылучаліся жалезаробчы завод графа Іяхіма Храптовіча ў маёнтку Вішнева Ашмянскага павета, суконная файрыка Бярновіча ў мястэчку Бабоўня і такое ж прадпрыемства ў вёсцы Падласосня, якое належала Нясвіжскаму бернардзінскаму кляштару. У Ружанах працавалі суконная і палатняная фабрыкі, якія належалі князям Сапегам. Даволі буйным прадпрыемствам быў фаянсавы завод князя Міхала Казіміра Агінскага ў Целяханах.
    Але асоонай, яркай старонкай у гісторыю беларускай прамысловасці ўвайшла дзейнасць Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, вядомай яіпчэ як Слуцкая персіярня.
    Належала яна Радзівілам, якія блізу 1760 года ўзбуйнілі сваё прадпрыемства, далучыўшы да яго такую ж мануфактуру, што дзейнічала ў прыгарадзе Нясвіжа — Альбе. Слуцкія паясы з самага пачатку іх вытворчасці карысталіся вялікім попытам, але росквіт мануфактуры звязаны з імем Яна (Аванеса) Маджарскага (Маджаранца) — армянскага майстра-ткача, які нарадзіўся ў Стамбуле (па іншых звестках, у Венгрыі). У часы, калі з’явілася мануфактура ў Слуцку, ён ужо ткаў залатыя паясы ў Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск) і быў адмысловым майстрам сваёй справы, вядомым не толькі на Украіне. Менавіта яго Міхал Казімір Радзівіл і запрасіў у 1758 годзе спачатку ў Нясвіж, a потым у Слуцк кіраваць мануфактурай. Ян Маджарскі прывёз у Слуцк вопытных майстроў з Турцыі (вельмі верагодна, што якраз тады мануфактура і стала назы-
    вацца персіярняй; відаць, для тагачасных случан Турцыя і Персія былі паняццямі амаль тоеснымі), якія перадалі сваё майстэрства ручнога шаўкаткацтва мясцовым рамеснікам, тым самым багдановічаўскім «слуцкім ткачыхам». Хаця, як вядома, найбольш знакамітымі майстрамі з беларусаў былі слуцкія ткачы — Хаецкі, Гадоўскі, Баранцэвіч, Барсук, Капчыла, Лойка, Канановіч. Больш таго, «слуцкія ткачыхі», як лічаць некаторыя даследчыкі,— прыгожая фантазія або проста памылка Багдановіча. «Залатыя паясы» ткалі выключна мужчыны.
    Шаўковыя слуцкія паясы праславілі беларускіх майстроў на ўсю Еўропу. На доўгія дзесяцігоддзі яны сталі своеасаблівым сімвалам Беларусі. I сёння слуцкія паясы (у якасці экспанатаў) з’яўляюцца гордасцю музеяў Лондана, Нью-Йорка, Парыжа, Амстэрдама, Варшавы, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Вільні, Львова (на Беларусі іх, на жаль, вельмі мала). I ў гэтым няма нічога дзіўнага. Арыгінальны залататканы слуцкі шаўковы пояс — сапраўдны мастацкі шэдэўр. За год вопытны майстар звычайна вырабляў не больш васьмі паясоў з залатых і сярэбраных нітак на шаўковай аснове. Здаралася, што над асобнымі, найболып адмысловымі паясамі прыходзілася працаваць больш за паўгода. На тое ёсць прычыны: некаторыя з іх дасягалі болыц чым двухмятровай даўжыні і мелі шырыню да сарака сантыметраў. Да таго ж адзін выраб вельмі рэдка паўтараў другі — кожны з іх быў арыгінальным экзэмплярам.
    Справу Яна Маджарскага атрымаў у спадчыну яго сын Лявон, які з 1777 па 1807 год арандаваў мануфактуру і зрабіў яе буйным прадпрыемствам. У 1793 годзе тут працавала 60 ткачоў, мелася 28 станкоў. На персіярні выраблялася да 200 паясоў у год, у яе асартыменце да таго ж былі шаўковыя пакрывалы, махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габелены, дываны, спецыяльныя тканіны для літургічнага ўжытку.
    3 далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі Слуцкая мануфактура паступова прыходзіла ў заняпад. У 1828 годзе на персіярні ўжо былі толькі адзін станок і два майстры, якія ткалі некалі знакамітыя паясы, а ў 1844 годзе мануфактура перастала існаваць...
    Завяршаючы аповяд пра знакамітую персіярню, трэба адзначыць, што паясы, падобныя да слуцкіх, выраб лялі таксама на мануфактурах у Нясвіжы, Гародні, Ружанах.
    Адной са старэйшых беларускіх мануфактур была і Маларыцкая металургічная мануфактура, якая працавала з 1768 па 1790 год ва ўрочышчы Рудня. Гэта было вельмі буйное па тым часе прадпрыемства. У 1780 годзе тут працавала 180 рабочых, было выпушчана 18 000 пудоў (288 тон) жалеза. Мануфактура была абсталявана вадзянымі рухавікамі, тут былі домна для вып лаўкі чыгуну з мясцовай руды, дзве домніцы для яго пераплаўкі ў сталь і дзве плавільныя печы для адліўкі форм з гатовага металу. Мясцовыя майстры выраблялі катлы для вінакурэння, лемяшы, калёсныя восі, малаткі.
    Вельмі арыгінальную характарыстыку «мануфактурнаму руху» на Беларусі даў у свой час М. ДоўнарЗапольскі, які называў яго «спробай укаранення прамысловасці» і лічыў гэтую справу «не болей як панскай забавай, за якой часта хаваўся добры намер ці перайманне захаду, але адсутнічала здаровае разуменне існуючай рэчаіснасці...*.
    Пра тое, што Доўнар-Запольскі меў рацыю, робячы такія высновы, яскрава сведчыць драматычны лёс Антонія Тызенгаўза, да якога якраз настаў час вярнуцца...
    Кар’ера графа Антонія Тызенгаўза складвалася бліскуча — сын шмельцінскага старосты, сябар юнацтва будучага караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, што вельмі дапамагло Антонію ў ажыццяўленні сваіх грандыёзных планаў, калі ў 1764 годзе Панятоўскі стаў манархам Рэчы Паспалітай.
    Тызенгаўзу на той час быў усяго 31 год, і неўтаймоўная энергія маладога графа патрабавала ад яго нечага большага, чым каралеўская дружба і высокія дзяржаўныя пасады. Ён, як незадоўта да яго расійскі рэфарматар Пётр Вялікі, вырашыў дабіцца, здавалася б, немаі'чымага — пераўтварыць заняпалую ў эканамічных і культурных адносінах Рэч Паспалітую (і ў першую чаргу — Беларусь і Літву) у квітнеючы край. Месцам для свайго эксперымента Тызенгаўз выбраў Гродна.
    Антоній Тызенгауз
    Для пачатку ён паабяцаў Панятоўскаму ў тры разы павялічыць прыбытак, які на той час давалі каралеўскія эканоміі. А гэта былі досыць буйныя гаспадаркі. У склад толькі Гродзенскай эканоміі ўваходзіла больш за 20 фальваркаў, 13 гарадоў і мястэчкаў, дзе жыло больш за 40 000 чалавек. Трэба сказаць, што справы ў эканоміях ішлі не сказаць каб добра, калі не дрэнна. Паколькі ж у напалову пустой дзяржаўнай казне сродкаў на эканамічныя эксперыменты, натуральна, не было, Станіслаў Аўгуст, які паверыў у планы сябра юнацтва, дазволіў Тызенгаўзу небывалае — для ажыццяўлення іх узяць у Галандыі крэдыт у 9 000 000 залатых пад заклад маёнткаў...
    Хутка ў ціхай і соннай Гродне разгарнулася грандыёзная будоўля, якая літаральна перавярнула жыццё правінцыйнага горада, ахапіўшы трэцюю яго частку. Свайго рода сімвалам будоўлі стала новая вуліца даўжынёй у паўтары вярсты і шырынёй 15 метраў. Тызенгаўз даў ёй прыгожую і шматабяцаючую назву — Раскоша (цяпер гэта вуліца Элізы Ажэшкі). Як вокам міргнуць — уздоўж Раскошы, нібыта грыбы пасля дажджу, адзін за другім выраслі 20, як бы сёння сказалі, катэджаў для запрошаных з-за мяжы майстроў. У адначассе былі ўзведзены рэстаран, кафэ, гасцініца, кузня, школы, адміністрацыйныя будынкі. Усё гэта — па праекце самых адмысловых замежных архітэктараў.
    Усяго за 15 гадоў у Гродне вырасла каля паўсотні будынкаў самага рознага прызначэння: жыллё для рабочых (а іх на графскіх аб’ектах працавала каля 3000 — колькасць па тым часе велізарная), крамы, склады. Клопатамі Тызенгаўза ў Гродне з’явіліся тэатр, капэла, музычна-тэатральная школа.
    Але асаблівай гордасцю графа-будаўніка сталі 17 заснаваных ім каралеўскіх мануфактур — шаўковых, суконных, палатняных, васковых, збройных, гарматных, металургічных, карэтных, залататкацкіх, панчошных. У 1766 годзе Тызенгаўз даў жыццё «Кампаніі шарсцяных мануфактур», якая адкрыла суконныя фабрыкі ў Гарадніцы, Ласосне, Брэсце.