Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
А цяпер кінем позірк на карту сучаснай Беларусі. Калі б на ёй пазначыць усе населеныя пункты, то можна было б налічыць болып за 27 000 гарадоў, гарадскіх і рабочых пасёлкаў, вёсак, станцый і г. д. Але наўрад ці можна пагадзіцца з тым, што ў шырока вядомых тапанімічных слоўніках Я. Рапановіча, прысвечаных сістэматызацыі назваў населеных пунктаў Беларусі, у якасці былых мястэчкаў названа толькі 41 паселішча (у Гродзенскай вобласці — 13, Мінскай — 12, Віцебскай — 8, Магілёўскай — 5, Брэсцкай і Гомельскай — па 3). Некаторыя дакументальныя крыніцы, якія нам ўдалося прааналізаваць, сведчаць, што на працягу прыкладна пяці стагоддзяў у рангу мястэчкаў пабывалі наступныя населеныя пункты Беларусі:
Абольцы, Адэльск, Ажунічы, Азарычы, Азёры, Азярніца, Албея, Альбярцін, Амговічы, Антопаль, Анчыжа, Асвея, Астравец, Астраглядавічы, Астрашыцкі Гарадок, Астроўна, Астрошыцы, Астрына, Ашмяны;
Бабоўня, Бабры, Бабынічы, Багданава, Багушэвічы, Багушэўск, Баранавічы, Барань, Баркулабава, Басея, Бездзеж, Беліца (2), Бельмакі, Бельчыцы, Беразвеч, Беразіно, Бешанковічы, Біюцішкі, Блотна, Блудзень, Бобр, Брагін, Браслаў, Будслаў, Буйнічы, Быстрыца, Бьгхаў, Быцень, Бягомль, Бялавічы, Бяларучы, Бялынічы, Бяроза;
Л юба н ь — I .j о u ba n j Большая глнца
Вуліца Вялікая ў мястэчку Любань. Пачатак XX ст.
Ваверка, Ваганаў, Валожын, Валынцы, Варанцэвічы, Варапаева, Варняны, Варонеч, Варонічы, Васілевічы, Васілішкі, Ваўкалата, Ветка, Ветрына, Відзінічы, Відзы, Вілейка, Вішнева, Войстам, Волма, Востраў, Воўпа, Воўчын, Вугор, Выганашч, Вызна, Высокае, Вязавец, Вязынь, Вялікая Бераставіца, Вяляцічы, Вята;
Гавязна, Гайна, Галавачы, Галамысль, Галоўчын, Галубічы, Галынка (2), Гальшаны, Ганцавічы, Гара дзец (2), Гарадзея, Гарадзішча, Гарадок (4), Гародна, Геранёны, Гервяты, Глуск Дубровіцкі, Глуск Пагарэлы, Глыбокае, Гожа, Гомель (2), Горваль, Горкі, Горы, Граўжышкі, Грозава, Груздава, Грэск;
Давыд-Гарадок, Давячоравічы, Дамачава, Дараў, Даўгінава, Дашкаўка, Дзевяткавічы, Дзераўна, Дзераўная, Дзівін, Дзісна, Дзятлава, Дзяцелавічы, Добасна, Докшыцы, Драгічын, Друйск, Друцк, Друя, Дрыбін, Дрыса, Дрысвяты, Дуброўна, Дудаковічы, Дукора, Дунілавічы;
Езярышча, Ельск;
Жалудок, Жараслаўка, Жлобін, Жодзішкі, Жупраны, Журавічы, Жырмуны, Жыровіцы;
Забалацце, Забор’е, Забярэззе, Загалле, Задзеў, Зазер’е, Залессе, Замоішпа, Занарач, Заслаўе, Зацэнь, Здзітаў, Задзяцель, Зембін, Зубрэвічы, Зэльва;
Іванава, Івянец, Ігумен, Ілья, Індура, Іўе, Ішкалдзь, Ішчальна;
Кабылыіік, Кадзін, Кажан-Гарадок, Казяны, Калін кавічы, Камаі, Камарын, Каменка, Камень, Камень Харэцкі. Капаткевічы, Капыль, Капцэвічы, Караліш чавічы, Карма, Карэлічы, Касцюковічы, Касцяневічы, Кахановічы, Клецк, Клясціцы, Княжыцы, Койданава. Кольна, Косава, Копысь, Котра, Коханава, Крайск, Крамяніца, Краснае, Краснае Сяло, Красналолле, Красны Стаў, Крошын, Круглае, Крупа, Крупкі, Круча, Крывічы, Крычаў, Крэва, Кудзін, Кунаса, Куранец, Кухцічы;
Лагішын, Лагойск, Лазавіцы, Лапеніца, Лахва, Лебедзева, Лебяда, Лемніца, Ленін, Лёзна, Ліпа, Ліпічна, Ліпніпікі, Ліпск (2), Лоеў, Лоск, Лотва, Лошніца, Лукомль, Луконніца, Лунінец, Лунна, Лучай, Лушнева, Лынтупы, Любавічы, Любанічы, Любань, Любашаны,
Любішчыцы, Любча (2), Люшаў, Лявонпаль, Ляды, Ляхавічы;
Магільна, Майсеевічы, Маладзечна, Малышычы, Маляцічы, Маркава, Масты, Машчаніца, Межава, Межырэч, Мёры, Мікалаева, Мікалаевічы, Мікалаеўшчына. Мільча, Мір, Міхалішкі, Мосар, Моталь, Моўчадзь, Мсцібогаў, Муравана-Ашмянка, Мыш, Мядзведзічы, Мядзел, Мяніца;
Навасёлкі, Нарач, Нача (2), Нароўля, Нешчарда, Нізгалаў, Нобель, Новы Быхаў, Новы Двор, Новы Лепель, Новы Свержань, Нягневічы;
Опса, Орава, Осін;
Пагост (2), Падароск. Палонка, Палонна, Парычы, Парэчча, Паставы, Пачэпаў, Пеліканы, Пераброддзе, Пералом, Пескі (2), Петрыкаў, Плешчаніцы, Пліса, Побалава, Полава, Поразава, Прапойск, Пружаны, Псуя, Пухавічы, ГІяршаі, Пярэжыр, Пясочная;
Раванічы, Рагачоў, Раготная, Радамля, Радашковічы, Радзівілаў, Радунь, Радча, Ражанка, Ракаў, Расосна, Росіца, Рось, Рубяжэвічы, Ружаны, Рэпухава, Рэчкі;
Саколіна, Саламярэч, Самахвалавічы, Сапоцкін, Сваятьвіы, Свержань, Свір, Свіслач (2), Свяцк, Семежава, Сенеўка, Сітцы, Скароднае, Скідаль, Скрыгалаў, Слабада, Славені, Славенск, Слонім, Смаляны, Смалявічы, Смаргонь, Смілавічы, Сноў, Сорыца, Станькава, Стараселле, Старобін, Старое Сяло, Стары, Стары Лепель, Старынкі (2), Старыя Дарогі, Стваловічы, Столін, Стоўбцы, Стрэшын, Суботнікі, Сурвілішкі, Сцяпкова, Сынковічы, Сэрвач, Сяліба, Сямёнавічы, Сянно;
Талачын, Тарасава, Тонава, Трабы, Тракелі, Тураў, Турын, Турэйск, Турэц (2);
Узда, Ула, Укольск, Урэчча, Усялюб, Усая, Ушачы;
Халопенічы, Холмеч. Хомск, Хоўхла, Хоцімск, Худава;
Целяханы, Цётча, Цімкавічы, Цітва, Ціхінічы, Цырын, Цяпін, Цяцерын;
Чавусы, Чарнаўчыцы, Чарсвяты, Чарэя, Чашнікі, Чачэрск, Чыркавіцы;
Шарашова, Шаркоўшчына. Шацілкі, Шацк, Шклоў, Шупені, Шчара, Шчучын, Шышова;
Юравічы, Юрацішкі, Юр’ева, Юхновічы;
Явар, Ярашэвічы, Ятвезь, Ятра.
У гэтым спісе больш за 450 назваў населеных пун-
ктаў. Безумоўна, ён не зусім поўны. Як было ўжо адзначана, першыя мястэчкі з’явіліся на Беларусі ў XIV стагоддзі. Пік актыўнасці іх узнікнення прыпадае на XVI — пачатак XVII стагоддзя. Ужо ў XVI стагоддзі, на думку В. Шура, іх было больш за 300. К канцу гэтага перыяду, як сцвярджае С. Шчарбакоў, толькі буйных і сярэдніх мястэчкаў на Беларусі было каля 250. Да канца XIX стагоддзя іх налічвалася 464 і пражывала ў іх амаль 700 тысяч чалавек — кожны 6—7-ы жыхар Беларусі (праўда, некаторыя крыніцы называюць колькасць местачкоўцаў амаль у пяць разоў меншую — усяго каля 150 тысяч чалавек).
Ёсць і другія меркаванні наконт колькасці беларускіх мястэчкаў. Як адзначаў у сваім гістарычным нарысе «Беларуская нацыя» Я. Карнейчык, «... у 5 паўночназаходніх губернях у 1858 г. з 594,6 тыс. чалавек насельніцтва гарадскіх саслоўяў у гарадах пражывала 321,6 тыс., а астатнія 273 тыс. пражывалі ў 1113 мястэчках».
Што ж уяўлялі сабой беларускія мястэчкі ў мінулым?
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што, напрыклад, заходнебеларускія мястэчкі значна адрозніваліся ад усходнебеларускіх. В. Шур у кнізе «3 гісторыі ўласных імёнаў» так падае гэтуіо розніцу: «Заходнебеларускія мястэчкі былі нешматвулічнымі, з цэнтральнай плошчай, кампактныя па забудове. Склад насельніцтва стракаты: беларусы, палякі, яўрэі, татары, цыганы. Жылі ў такіх мястэчках пераважна рамеснікі-гандляры. На местачковых плошчах месціліся самыя разнастайныя культавыя, адміністрацыйныя, гандлёвыя, забаўляльныя і іншыя будынкі. Заходнебеларускія мястэчкі мелі будынкі з цэглы і каменю, галоўныя вуліцы былі брукаваныя.
Мястэчкі Усходняй Беларусі мелі адну доўгую вуліцу, у розных канцах якой жылі рамеснікі-гандляры і сяляне. Забудоўваліся яны звычайна драўлянымі аднапавярховымі будынкамі. У большасці выпадкаў у такіх пасяленнях адсутнічала цэнтральная плошча, колькасць культавых і адміністрацыйных будынкаў была звычайна абмежавана. Асноўны будынак такіх мястэчкаў — царква, радзей касцёл ці сінагога. У такіх мяс-
тэчках быў надзвычай развіты сялянскі сектар і амаль адсутнічалі прамысловыя прадпрыемствы».
Пагаджаючыся ў асноўным з В. Шурам наконт ад розненняў паміж заходнімі і ўсходнімі беларускімі мястэчкамі, нельга не заўважыць таго, што паказанае ім усходнебеларускае мястэчка не было тыповым. Возь мем хаця б Смаляны. У гэтым былым мястэчку да гэтай пары захавалася досыць прасторная цэнтральная плошча, якую мясцовыя жыхары называюць Базарнай. Адметна, што на гэтую плошчу выходзяць шэсць вуліц. Як засведчыў у свой час М. Без-Карніловіч, «у мястэчку ёсць каменныя гандлёвыя крамы».
3 «Опыта опмсання Могнлёвской губерння» А. Дэмбавецкага вынікае, што на мяжы 1870—1880-ых гадоў у Смалянах працаваў цагельны завод, дзейнічала сы раварня, было шмат майстроў-меднікаў. У мястэчку меліся чатыры царквы, касцёл і сінагога.
Або возьмем другое ўсходнебеларускае мястэчка — Чашнікі. Там, па сведчанні М. Без-Карніловіча, было дзве плошчы. Меліся яны і ў Любавічах, Бешанковічах, многіх другіх мястэчках.
Усе беларускія мястэчкі падзяляліся на тры групы: дзяржаўныя (або, па С. Шчарбакову, каралеўскія), прыватнаўласніцкія (прыватнаўладальніцкія свецкія) і царкоўныя. Каралям польскім (яны ж — вялікія князі літоўскія), напрыклад, належалі Азёры, Гомель, Дрысвяты, Лунна, Сураж, Ушачы. Многімі мястэчкамі ва лодалі буйныя магнаты Радзівілы — Любчай, Лагішынам, Койданавам, Сапегі — Чашнікамі, Бешанковічамі, Стараселлем, Сангушкі — Смалянамі, Абольцамі, Кішкі — Докшыцамі, Глябовічы — Зэльвай, Астрожскія — Баранню, Смалявічамі, Заслаўскія — Свіслаччу, Тызенгаузы — Паставамі. Былі мястэчкі, якія зна ходзіліся ва ўласнасці царквы,— Ігумен, Відзы, Пяршаі, Жыровіцы.
Аб значнай ролі мястэчкаў у тагачасным эканамічным жыцці дзяржавы (Вялікага княства Літоўскага, пазней — Рэчы Паспалітай) сведчыць і такі факт: некаторыя з іх мелі ўласны герб (Крэва, Ружаны, Ігумен, Браслаў) і карысталіся Магдэбургскім правам на гарадское самакіраванне — Высокае (з 1494 г.), Браслаў (1501), Слонім (1531), Радашковічы (1564), Мір (1579), Любча (1590), Крэва (XVI ст.), Друя (1618),
Ганчары мястэчка Гародна Пінскага павета. Пачатак XX ст.
Капыль (1632), Ружаны (1637), Чэрыкаў і Астрына (1641), Бешанковічы і Лагішын (1643), Радунь (1649), Жыровіцы (1652), Копысь (XVII ст.), Стоўбцы (1729), Ушачы (1758).
Памеры беларускіх мястэчкаў былі рознымі. Згодна даных С. Шчарбакова, у першай палове XVII стагоддзя колькасць дамоў у некаторых з іх была наступнай: Варонічы — 27, Барань — 38, Паставы — 43, Капцэвічы — 81 (па сённяшніх мерках, гэта не самыя вялікія вёскі), Небель — 108, Смалявічы — 120, Смаргонь — 133, Зэльва — 143, Любча — 144. Вылучаліся сваімі памерамі Бабры — 180 дамоў, Расосна — 183, Семе-
жава — 195, Беліца — 200, Койданава — 220, Лагішын — 290.
Значная колькасць местачкоўцаў жыла з рамяства і промыслаў. Той жа С. Шчарбакоў адзначаў, што ў 1620 годзе 32 працэнты жыхароў Койданава былі рамеснікамі — кавалямі, слесарамі, бондарамі, ганчара мі, шаўцамі, краўцамі, рэзнікамі (усяго каля 20 спе цыяльнасцей). У Косаве ў першай палове XVH стагоддзя 24 працэнты насельнікаў рамеснічалі. У Скідалі, Смаргоні, Беліцы, Адэльску гэтыя лічбы складалі адпаведна 21, 20, 19 і 6 працэнтаў.