Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
54.16 МБ
Дарэчы, спасылка на «старыя правы» і «даўнія княскія граматы» дае падставы меркаваць, што цытаваны прывілей — далёка не першы дакумент, якім у Вялікім княстве рэгламентаваўся цыганскі побыт...
Атрымаўшы ад вялікіх князёў права на свабоднае перамяшчэнне, цыганы з надыходам цёплай пары вандравалі па землях княства. Як сведчаць сучаснікі, галоўнымі месцамі іх агульнага збору былі найперш Зэльва, пазней — Хальч, Ветка, Віцебск, Гомель. Адыход цыганоў з захаду Беларусі на яе ўсход звязаны, як
мяркуюць даследчыкі, з тым, што ў 1586 годзе сейм (адбыўся ў Гародні) прыняў рашэнне выгнаць цыганоў, якія не пажадаюць весці аседлы лад жыцця, за межы дзяржавы.
Якім жа было жыццё вандроўных цыганоў? Яго даволі яскрава апісвае ў згаданай вышэй кнізе Павел Шпілеўскі, і, хаця яго назіранні адносяцца да сярэдзіны XIX стагоддзя, трэба думаць, што цыганскі побыт таго часу мала чым адрозніваўся ад іх жыцця, скажам, у XVI—XVII стагоддзях.
«Ведучы раней вандроўнае жыццё,— пісаў Шпілеўскі,— цыганы, відавочна, падобныя былі надзікуноў: яны жылі ў лясах, у шатрах, зямлянках і нават ямах. У іх не было ні сталоў, ні крэслаў, ні ложкаў, ні сталовага посуду. Усё майно іх складалася з торбаў, мяхоў, чыгунных гаршкоў, драўляных лыжак і бляшаных патэльняў. Сілкаваліся яны чым Бог паслаў, бывалі дні, калі мелі ўсяго ўдосталь, асабліва свінога сала (любімага іх ласунку), але бывалі і такія тыдні, на працягу якіх у іх не было нічога, акрамя кавалка хлеба, і ўсю ўцеху яны знаходзілі ў курэнні тытуню, якім усімі магчымымі сродкамі запасаліся... Вопратка цыганоў была жабрацкая: нездарма іх называлі лахмотнікамі...
Заняткі цыганоў складалі кавальства і слясарнае рамяство. Але... яны абмяжоўваліся толькі самымі лёгкімі вырабамі якіх-небудзь падкоў, кольцаў, спражак, цвікоў, ланцугоў, патэльняў і нажоў. Майстэрня іх складалася з каменя, які замяняў месца жалезнага кавадла, абцугоў, закрутак і раздувальнага мяха. 3 гэтай маленькай паходнай майстэрняй цыган размяшчаўся пад адкрытым небам... Вырабленыя рэчы ён разносіў на продаж... па вакольных вёсках...
Музыка і танцы ў цыганак служылі прынадай для запрашэння іх у панскія дамы, дзе яны, выглядзеўшы ўсе дэкарацыі задніх двароў, пасля напаміналі ім пра сваё прабыванне... 3 тымі ж прынадамі з’яўляліся цыганкі і на кірмашах, дзе, завабліваючы лагодных беларуспаў і праставатых палешукоў краснабайствам і варажбой, ачышчалі і апаражнялі іх вазы і мяхі з усялякім дабром.
Руіны замка ў Міры — сталіны беларускіх цыганоу. Малюнак сярэдзіны XIX ст.
Пры такім разгульным, шалапутным і безалаберным жыцці, відавочна, цыганы не падпарадкоўваліся ніякім формам законаў...»
Але, кажучы пра адсутнасць у цыганоў якіх бы то ні было формаў законаў, Шпілеўскі быў не зусім правы. Былі у цыганоў і свой закон, і нават свае цыганскія каралі...
Так, 17 жніўня 1780 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў-Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў лідскага шляхціца Якуба Знамяроўскага каралём над усімі цыганамі Беларусі, Літвы, Украіны і Полыпчы і даў яму адпаведны прывілей. Сталіцай караля Якуба было мястэчка Эйшышкі (цяпер гэта літоўская тэрыторыя).
Караляванне Якуба Знамяроўскага цягнулася да 1795 года. Кажуць, ён быў казачна багаты: кожны дзесяты цыганскі конь, кацёл, талер былі яго ўлас насцю.
Але найбольш трывала ўвайшоў у беларускую гіс-
торыю цыганскі кароль Ян Марцінкевіч. На «трон» ён быў узведзены ў 1778 годзе Каролем Станіславам Радзівілам, вядомым як Пане Каханку. Сваёй сталіцай Ян меў мястэчка Мір і правіў цыганамі да 1790 года.
«Гэты Марцінкевіч,— пісаў Шпілеўскі,— жыў надзвычай раскошна і задаваў пышныя піры, на якіх прысутнічалі знатныя дваране польскія і нават сам Карл Радзівіл. Марцінкевіч пабудаваў у Міры прыгожы палац і, акружыўшы сябе шматлікай світай прыдворных, стараўся ва ўсім капіраваць яснавельможнага свайго патрона Пане Каханку. Старыя мірскія памятаюць яшчэ, да якой ступені вычварны быў Марцінкевіч. Кажуць, ён раз’язджаў у расфарбаванай і пазалочанай карэце, запрэжанай дванаццаццю коньмі, з фарэйтарамі, кур’ерамі і вершнікамі. Калі ж выходзіў ён куды-небудзь пешшу, яго суправаджала ў такой жа колькасці пешая світа. Цыганы, якія праходзілі той парой, абавязаны былі скідаць шапкі і ў пачціва-наклонным стане чакаць, пакуль пройдзе міма іх Бацю Ян».
Мір наогул лічыўся сталіцай беларускіх цыганоў. Менавіта ў яго ваколіцах, на так званым Мірскім полі, куды ў прызначаны час сыходзіліся цыганскія табары з усяго Вялікага княства Літоўскага, адбываліся выбары старшыны, а пазней і караля. Як адзначыў Адам Кіркор у «Жывапіснай Расіі», «...мірскія цыганы былі аседлымі жыхарамі Міра і не толькі займаліся рамёствамі, але нават засноўвалі фабрыкі суконныя, палатняныя і гарбарныя».
Але цыганскі каларыт меў не толькі Мір. Польскі даследчык Ежы Фіцоўскі адзначаў: «Гетман Карл Радзівіл узяў на сябе клопат пра некаторыя групы цыганоў, што знаходзіліся ў яго маёнтках у Літве. Многія з іх пасяліліся ў XVIII стагоддзі і нават раней жылі аседла ў ваколіцах горада Смаргоні, які праславіўся сваім мядзвежым гарадком...».
«Гарадок» гаты ў свой час быў вядомы на ўсю Еўропу як так званая «мядзвежая акадэмія», якую абслугоўвалі мясцовыя цыганы-дрэсіроўшчыкі.
Дарэчы, навучанне ў смаргонскай «акадэміі» працяг-
валася аж шэсць гадоў. Дрэсіроўка цягнулася з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны сакавіка. Пасля гэтага пачыналіся вандроўныя гастролі цыганоў з мядзведзямі па Беларусі, Літве, Украіне, Полыпчы, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Францыі, якія завяршаліся да 1 лістапада, калі артысты вярталіся ў Смаргонь.
Але найбольш цыганы славіліся як адмысловыя знаўцы коней і азартныя гандляры імі. Быў час, калі кірмашы Зэльвы, Міра, Свіслачы, Мінска, Клецка былі літаральна запоўнены конскімі табунамі, што прыганялі на продаж цыганы...
Звернемся яшчэ раз да Шпілеўскага. «Бяззубага каня-калеку,— піша ён,— цыган умее перарабіць у статнага, вогненнага і жвавага бегуна. Увагнанне ў конскую спіну шпілек, запаленая губка пад хвастом і ўздыманне скуры жывёліны цераз зробленую ў ёй адтуліну ёсць звычайныя сродкі, якія ўжываюць цыганы для падману пакупнікоў... Заўзятасць да абмену коней у вышэйшай ступені развітая ў цыганоў...»
Той больш чым саракагадовай даўнасці табар, бачаны мной у роднай вёсцы, быў, відаць, адным з апошніх на Беларусі. Беларускія цыганы — «беларуска рома», «бежанцыцка рома», «ліпенцы», «сякі», «габалы», «вэшытка», «бернікі» — у залежнасці ад рэгіёна пражывання — даўно ўжо перасталі вандраваць і вя дуць аседлы лад жыцця, атабарыўшыся, часцей за ўсё, на ўскраінах вялікіх гарадоў. Як адзначае В. Калінін, «асноўную масу нашых цыганоў можна назваць напалову вытворцамі, напалову кааператарамі». Падчас «рынкавага сацыялізму» апошні занятак усё больш пераважае.
I гэта, відаць, дае свой плён: у прыгарадных мінскіх пасёлках вы можаце пабачыць нямала дыхтоўных цыганскіх катэджаў, да якіх раз-пораз пад’язджаюць новенькія «іншамаркі» іх гаспадароў...
Створаны Пушкіным і Лермантавым, Горкім і Лясковым, Ясеніным і Блокам, Шэкспірам і Мерыме, Сервантэсам і Лоркам узнёсла-рамантычны вобраз цыганскага народу застаўся толькі ў напісаных імі кнігах. Цыганы, якіх мы бачым у канцэртах Мікалая Слічэнкі, Рады Валшанінавай, Дуфуні Вішнеўскага,
у спектаклях тэатра «Рамэн»,— гэта ўсё ж такі мінулае, якое людзі схільныя ідэалізаваць.
Сённяшняе цыганскае жыццё куды болып празаічнае і будзённае, часам нават раздражняючае нас (каму могуць падабацца назойлівыя варажбіткі на беларускіх вакзалах і базарах?).
Але ёсць і нешта невынішчальна прыцягальнае ў гэтых не падобных да нас смуглявых людзях, мінулае якіх сягае ледзь не ў біблейскія часы, у таямнічы Раджастан, на легендарнае Мірскае поле, у лясную вёсачку майго дзяцінства, дзе некалі пачуў я гартанны крык старога цыгана:
— Традэн рома!..

«глрады адчынялі ІМ БРАЛІЫ...»
Із-пад Слуцка, із-пад Клецка Едзе дружба маладзецка, Ад княжаці із-пад Мінска Ваяваці места Пінска — Места Пінска ваяваці, Ад ляхоў абараняці.
Хоць прыйшлі — не далі рады, Усе пагінулі ад здрады. А я пайду ў Пост Вялікі Да Турова, да Владыкі, Каб малебен адслужыці, Ды пакаюсь за грахі, Дзень і ноч буду маліці, Дзень і ноч буду прасіці, Каб загінулі Ляхі.
Песню гэту, па сведчанні Вацлава Ластоўскага, яшчэ на пачатку нашага стагоддзя спявалі на Беларусі, у першую чаргу — у Прыпяцкім Палессі. Ііадзеі, пра якія распавядала песня, адбываліся тут восенню 1648 года, а дакладней — у кастрычніку, калі падчас так званай казацкай вайны ўзбунтаваўся і быў жорстка пакараны горад Пінск...
Перш чым расказаць пра гэтыя драматычныя падзеі, хацелася б зрабіць спробу, так бы мовіць, расставіць кропкі над пэўнымі меркаваннямі, якія існуюць на іх конт. I не столькі з нагоды канкрэтных пінскіх узрушэнняў восені 1648 года, колькі наконт перыяду беларускай гісторыі, які ў розных крыніцах атрымаў назвы «вызваленчай барацьбы беларускага народа», «народнага паўстання», «казацкага оунта», «казацка-сялян-
скай вайны» і, нарэшце, «антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў».
Пры самых розных меркаваннях, якія тьвіацца сутнасці гэтых падзей, даследчыкі, што давалі ім ацэнку (Мікалай Кастамараў, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Лаўрэнцій Абэцэдарскі, Васіль Мялешка, Адам Залескі — не сакрэт, гісторыкі даволі адрозных поглядаў), у адным згодныя паміж сабой: «кіруючай і напраўляючай сілай», ужываючы сучасны тэрмін, маторам «бунта—паўстання—барацьбы—вайны» былі ўкраінскія казакі на чале з легендарным Багданам Хмяльніцкім.
Безумоўна, сацыяльна-палітычныя варункі на Беларусі ўжо з канца папярэдняга стагоддзя (асабліва пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г.) таілі ў сабе пэўную небяспеку выбуху, але спрадвечная «памяркоўнасць» беларусаў, відаць, і на гэты раз стала б амартызатарам спеючага бунта, калі б не казакі — ваяўнічыя, адчайныя, бесшабашныя, не абцяжараныя халопскай псіхалогіяй. Менавіта на канцах іх вострых шабляў і былі прынесены на Беларусь іскры непакоры і волі. Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што ўпалі яны, так бы мовіць, не ў сырое палескае балота, а ў сухі баравы мох...
Казацтва як з’ява да гэтага часу з’яўляецца свайго роду гістарычным феноменам. Спрэчкі вакол паходжання казакоў вядуцца даўно. Большасць даследчыкаў схіляецца да таго, што іх продкі мелі неславянскае паходжанне. Так, Вітаўт Чаропка выказвае меркаванне, што «... заснавальнікамі казацкага руху былі чар касы або пяцігорцы. Гэта нашчадкі хазараў, якія жылі на Доне і Кубані, каля прадгор’яў Каўказа — у раёне Пяцігорска».