Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
Вядомы руска-ўкраінскі гісторык Мікалай Кастамараў лічыў, што «казацтва — бясспрэчна татарскага паходжання, як і сама назва казак, што абазначае па-татарску бадзягу, вольнага ваяра, вершніка. Пасля заснавання крымскага царства і заняцця ордамі чарнаморскіх краін татарскія вершнікі сталі трывожыць рускіх жыхароў абедзвюх існаваўшых тады дзяржаў — Маскоўскай і Літоўскай. Яны адпраўляліся на ваенныя подзвігі па сваёй волі і без загаду і часта без дазволу сваіх старшых. Такіх называлі казакамі».
«Рускія, прымушаныя адбіваць татарскія набегі,працягваў Кастамараў,— мімаволі павінны былі засвойваць і тыя спосабы і прыёмы, што ўжывалі іх ворагі, і, такім чынам, у рускіх з’явілася такое ж казацтва, якое было ў татар. Узніклі і рускія казакі».
Недзе з XIV стагоддзя казакамі сталі называць воль ных людзей з ліку вызваленых ад падаткаў сялян, якіх рассялялі ў памежных раёнах. Галоўнай іх задачай было нясенне вартавой службы супраць набегаў ваяўнічых качэўнікаў.
Па сведчанні Вітаўта Чаропкі, у дачыненні да Вя лікага княства Літоўскага казакі ўпершыню згадваюцца «Хронікай Літоўскай і Жамойцкай» пад 1429 годам, калі войска Вялікага княства Літоўскага хадзіла ў паход на Волгу.
Калі верыць Кастамараву, ужо ў канцы XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім казаком лічылі ваяра, які, аднак, займаўся рамёствамі і гандлем. «Пры Жыгімонце I і Жыгімонце Аўгусту,— адзначаў гісторык,— былі два роды казакоў: адных набіралі старосты з каралеўскіх мястэчак і валасцей; другія збіраліся ў воль ныя шайкі і выбіралі самі сабе правадыроў».
Але па-сапраўднаму ўплывовай і дастаткова самастойнай сілай казацтва стала тады, калі ўзнікла легендарная Запарожская Сеч — своеасаблівы правобраз вольнай казацкай дзяржавы. Дакладная дата яе ўзнікнення не вядома. Але засведчаны факт, што ў 1533 годзе канеўскі староста Яўстафій Дашковіч на пётркаўскім сейме прапанаваў размясціць на астравах у ніжнім цячэнні Дняпра пастаянную казацкую варту ў 2000 чалавек. Прыкладна праз 30 гадоў князь Дзмітрый Вішнявецкі пабудаваў на востраве Хорціца ўмацаванне і размясціў там казакоў. Нарэшце, у грамаце Жыгімонта Аўгуста пад 1568 годам паведамляецца, што казакі на ніжнім Дняпры «не толькі ходзяць, як раней бывала, але і перамешківаюць, гэта значыць, жывуць».
Якім чынам фарміравалася казацтва? Вось мерка ванні на гэты конт Усевалада Ігнатоўскага: «Ня маючы сілы змагацца з панам, мужык уцякаў ад яго туды, дзе аблогам ляжалі вольныя землі, куды панская дзяржава яшчэ не працягнула сваіх рук,— на поўдзень, у шырокія дняпроўскія стэпы. Там толькі станавіўся ён воль
ным чалавекам, казаком. 3 цягам часу ўсё болып і больш народу шукала паратунку ад уціску на поўдні, і к пачатку XVII сталецця паўднёвыя стэпы на сваім абшары сабралі вялікую грамаду казацкага люду».
На думку Вітаўта Чаропкі, які грунтуецца на меркаванні В. Ластоўскага і У. Пічэты, што менавіта беларускія сяляне стварылі Запарожскую Сеч, «добрая частка запарожскіх казакоў паходзіла з літвінскіх земляў — тысячы і тысячы ўцекачоў з Літвы (Беларусі) аапаўнялі казацкія шэрагі... часта казакі-літвіны вярталіся на Літву паквітацца са сваімі ворагамі — панамі і шляхтай».
Набліжаючыся да высвятлення прычын казацкіх узрушэнняў канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя варта ўспомніць меркаванне Усевалада Ігнатоўскага, які бачыў значную розніцу паміж казацкімі бунтамі Масковіі і Літвы. На яго думку, прыволжскія і данскія казакі абураліся «проці свайго гаспадарства з прьгчын палітычна-сацыяльных». У адрозненне ад іх украінскія казакі, сярод якіх, як мы ўжо адзначалі, было многа беглых сялян з Беларусі, бунтавалі не толькі «з прычын палітьріна-сацыяльных, але і з прычын рэлігійных і нацыяналыіых». «Яма паміж заходнім казаком і гаспадарствам,— заўважае Ігнатоўскі,— была куды глыбей, чым яма паміж гаспадарствам і ўсходнім казаком».
Адносіны да казакоў з боку ўлад у Літве і Польшчы былі дастаткова складаныя. 3 адкаго боку, яны, як ужо адзначалася, неслі вельмі важную для дзяржавы памежную службу. 3 другога, як сведчыў Вацлаў Ластоўскі, «яны жылі з вайны, ад часу да часу нападаючы на туркаў і татараў і вызываючы гэтым войны паміж Польшчай і Турцыяй. Турцыя, выведзеная з цярпення казацкімі напасьцямі, не раз гатовілася да вялікай вайны з Полыпчай, хочучы зваеваць заадно і Польшчу, і яе казакоў...».
I вось яна — прычына казацкага бунта. Ластоўскі бачыў яе ў наступным: «Каб не дапусьціць да вайны, Польшча пастанавіла прыціснуць казакоў, адбіраючы ім прывілеі караля Батораго і ўсе тыя правы, якія яны дагэтуль мелі. Тады казакі ўзбунтаваліся і напалі на Польшчу».
Казацкія паўстанні канца XVI стагоддзя (кіраўнікі — Севярын Налівайка, Рыгор Лабада, Крыштаф
Бой войска Рэчы Паспалітай з казакамі. Барэльеф з Сен-Жэрменскага сабора. XVII ст.
Касінскі) і пачатку XVII стагоддзя (пад началам Тараса, Паўлюка, Астраніцы), згодна з Ластоўскім, былі адказам на спробу ўлад зрабіць замах на вольнасці і прывілеі казакоў. Як вядома, гэтыя крывавыя падзеі, закрануўшы, дарэчы, і Беларусь, скончыліся для казакоў паражэннем і новым, яшчэ больш жорсткім наступам на іх правы. Вынікам яго стала тое, што ў лютым 1638 года каля ўкраінскага мястэчка Трохцяміраў была склікана вялікая рада, на якой казакі вымушаны былі даць прысягу ў тым, што яны будуць слухаць урад, не стануць хадзіць на мора, не будуць заводзіць чарнячых рад, не асмеляцца прымаць нікога ў сваё саслоўе і будуць гатовыя ўціхамірваць свавольства халопаў, як толькі будзе патрэбна.
Дадзім яшчэ раз слова Мікалаю Кастамараву, што так апісвае далейшае развіццё падзей, якія ён называе «знявагай казацтва». «Па просьбе казакоў,— сведчыў гісторык,— 9 верасня (1638 г.— A. С.), былапрызначана рада ў прысутнасці кароннага гетмана. Зразумела, разважанні казакоў не маглі быць вольнымі. На гэтай радзе выбралі чатырох паслоў да караля: Рамана Полаўца, Івана Баярына, Яца Ваўчанка і Багдана
Хмяльніцкага. У інструкцыі, дадзенай ім, яны не смелі ўжо, як рабілася раней, прасіць вяртання старадаўніх вольнасцей, малілі толькі пакінуць ім зямлю і маёмасць і абяцалі ва ўсім падпарадкоўвацца волі ўрада».
«Праз тры месяцы, 4 снежня,— працягваў Каста мараў,— польны гетман сабраў казакоў ва ўрочышчы Маслаў-Стаў слухаць рашэнне караля і Рэчы Паспалітай. Казакі пазбаўляліся сваіх ранейшых правоў і не маглі выбіраць сабе начальнікаў. Замест выбранага з іх асяроддзя гетмана, як яны самі яго называлі, або старшага, як тытулавалі яго раней палякі, прызначылі ім камісара шляхціца... Палкоўнікі на шэсць палкоў прызначаны былі таксама з асоб шляхецкага звання... вайсковымі есауламі былі асобы з казакоў, але з тых, што асабліва вызначыліся вернасцю Рэчы Паспалітай... Ранейшы пісар, Багдан Хмяльніцкі, пазначаны ў ліку сотнікаў чыгірынскага палка; ён, можа быць, быў паніжаны ў годнасці за ўдзел у двух апошніх паўстаннях...»
Абраза, знявага для вольналюбнага казацтва была страшэнная. «Ні гонару ім, ні славы не было,— адзначалася ў адным з украінскіх летапісаў,— бяда іх сталася горш турэцкай няволі; палкоўнікі і ўсе старшыны шляхціцы абыходзіліся з імі як з рабамі і загадвалі тапіць свае печы, даглядаць коней і сабак, чысціць двары свае. Гэта ж рабілі з імі старосты і падстаросты».
Адзін з непасрэдных сведкаў «казацкай знявагі» Багдан Хмяльніцкі (па сведчанні Вітаўта Чаропкі, сын літвінскага шляхціца, забітага ў бітве з туркамі каля Цацоры) да таго ж быў страшэнна абражаны асабіста: чыгірынскі падстароста Чаплінскі напаў на хутар Хмяльніцкага Суботаў, разрабаваў яго, захапіў палюбоўніцу гетмана — польку, чатыры дні пратрымаў у кайданах гаспадара; зяць Чаплінскага — Камароўскі люта высек дзесяцігадовага сына Хмяльніцкага, і на другі дзень хлопчык памёр...
Шматлікія звароты Хмяльніцкага ў суд, нават да караля Уладзіслава IV, вынікаў не далі — нахабнае свавольства Чаплінскага засталося непакараным.
Знявагу казакі цярпелі дзесяць гадоў... Вясной 1648 года яны ўзнялі паўстанне. Узначаліў казацкі рух Багдан Хмяльніцкі.
Чаго хацелі паўстаўшыя ўкраінскія казакі? Афіцый-
ны пункт гледжання на гэты конт у свой час выказаў Лаўрэнцій Абэцэдарскі, які, адзначаючы, што «рэлігійная процілегласць паміж народнымі масамі праваслаўнага веравызнання і іх прыгнятальнікамі, пераважна католікамі, жорсткі нацыянальна-рэлігійны прыгнёт мас шмат у якіх выпадках надавалі вызваленчай барацьбе рэлігійную афарбоўку», сцвярджаў, што барацьба казакоў і падтрымаўшых іх беларусаў «мела класавы характар».
Больш канкрэтным выглядае меркаванне Вацлава Ластоўскага, які лічыў, што Хмяльніцкі «пастанавіў адамсьціць... паном за сябе і за свой народ».
Блізкае да гэтага меркаванне Усевалада Ігнатоўскага: «3 вялікай збройнаю сілаю ішоў Хмяльніцкі на помсту ў Полыпчу, маючы на мэце выбіць з панскай няволі як казакоў, так і просты народ».
Згодна з Кастамаравым, Хмяльніцкі «вырашыў адпомсціць панам-ляхам вайною, не за сваю толькі крыўду, але за зневажанне веры рускай і за ганьбаванне народа рускага» (тут, відавочна, маюцца на ўвазе праваслаўныя ўкраінцы і беларусы.— A. С.).
Цікавыя высновы робіць сучасны даследчык Васіль Мялешка. Ён аспрэчвае ранейшае меркаванне, што і казакі, і беларускія сяляне змагаліся супраць «польскіх паноў, за ўз’яднанне з Расіяй». На яго думку, барацьба ішла «не за змягчэнне феадальнага прыгнёту, паслабленне тых або іншых павіннасцей, самавольстваў пануючага класа. У названыя гады мэтай іх барацьбы было вынінгчэнне шляхты, незалежна ад яе этнічнага паходжання, як галоўнага віноўніка няшчаднага прыгнёту. He было сярод палітычных мэтаў народнага руху і нацыянальнага вызвалення, ён меў ярка выражаны антыфеадальны характар».
Якраз у гэтым відавочнае супадзенне інтарэсаў казацкага і сялянскага рухаў...
Натуральна паўстае і другое пытанне: чаго шукалі ўкраінскія казакі на Беларусі? Пануючым меркаваннем на гэты конт з’яўляецца наступнае: казакі прыйшлі на Беларусь, каб дапамагчы тутэйшым сялянам і гарадской беднаце ў іх класавай барацьбе з польскімі панамі і каталіцкім і уніяцкім духавенствам. Але гэта, здаецца, толькі палова праўды, а, можа, і значна меншая яе частка. Безумоўна, Хмяльніцкі шукаў на Беларусі nan-
лечнікаў у сваёй барацьбе. Непакоілі яго і значныя вайсковыя сілы, якія мела тут Вялікае княства Літоўскае,— яны ўяўлялі з сябе пагрозу для казакоў і іх трэба было нейтралізаваць.