• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

    Поле памяці

    Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
    Святаслаў Асіноўскі

    Выдавец: Полымя
    Памер: 176с.
    Мінск 1999
    54.16 МБ
    На абшарах Вялікага княства Літоўскага засталіся жыць уцалелыя ў бітвах ваяры Тахтамыша, для якіх гэта зямля стала другой радзімай.
    Праз тры гады пасля гібелі Тахтамыша ва ўладанні Вітаўта.прыбыў з невялікім атрадам сын хана Джэлалэд-Дзін, які 15 ліпеня 1410 года прыняў удзел у знакамітай Грунвальдскай бітве. Удзячны Вітаўт дапамог сыну Тахтамыша, і той у 1412 годзе пры яго падтрымцы захапіў Крым, перамогшы ў рашаючай бітве хана Ці-
    Тахтамыш.
    Мініяцюра з «Лінэвога летапіснага зводу». XVI ст.
    мір-Кутлуя, таго самага, які за пятнаццаць гадоў да таго разбіў пад Кафай яго бацьку.
    У гэтым жа годзе ў выніку змовы эміра Едыгея Джэлал-эд-Дзін быў забіты, і ханам у Крыме стаў яго брат Керым-Берды.
    Але Вітаўт, як кажуць, упарта гнуў сваю лінію, і ў 1413 годзе ў Вільні ханам Залатой Арды быў вьілучаны малодшы сын Тахтамыша Бетсуб-Улан. Цікава, што ўпершыню за доўгую гісторыю Залатой Арды яе ўладар
    быў каранаваны ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага і атрымаў ханскую шапку з рук вялікага князя.
    Вітаўт да самай сваёй смерці ў 1430 годзе прымаў актыўны ўдзел у інтрыгах вакол залатаардынскага пасада.
    У 1416 годзе ўладу ў Залатой Ардзе на кароткі час захапіў каранаваны Вітаўтам у Вільні сын Тахтамыша Ерымфердэн. У 1422 годзе на залатаардынскі пасад быў узведзены стаўленік Вітаўта Дэўлет-Берды. За год да смерці вялікага князя пасля доўгай барацьбы ханам Залатой Арды стаў падтрыманы ім унук Джэлал-эдДзіна Улуг-Мухамед.
    Існуе легенда, згодна якой народжаны ў Троках Хаджы-Гірэй пры падтрымцы вялікага князя Казіміра Ягайлавіча захапіў Крым і заснаваў знакамітую дынастыю Гірэяў, якая ўладарыла ў Крымскім ханстве да 1783 года...
    Але гэта ўжо другая гісторыя. Закончыць наш аповяд хацелася б яіпчэ адным зваротам да працы Антона Мухлінскага, які пісаў: «Калі ўся Еўропа ўзброілася мячом і нянавісцю супраць Мусульманаў, тады разважлівая палітыка ўладароў Літоўскіх, з любоўю і гасціннасцю, запрашала ў свае ўладанні Татараў, якія вымушаны былі ў выніку збегу розных акалічнасцей пакідаць сваю радзіму і добраахвотна перасяляліся ў Літву.
    Якраз тут менавіта мудрая прадбачлівасць Літоўскіх уладароў надзяляла Татараў землямі, спрыяла іх веры і, з цягам часу, зраўняла іх з тутэйшымі дваранамі, пазбавіўшы ад усіх амаль падаткаў. Для тагачаснай сучаснай эпохі гэта было справай вялікай смеласці і розуму вышэйшага, моцнага...».
    
    *	
    дзбці ветру
    Кажуць, што чалавек мацней за ўсё запамінае тое, сведкам чаго быў у раннім дзяцінстве. Мабыць, так яно і ёсць. Таму што вось ужо больш за сорак гадоў прайшло, а я памятаю той дзень так, быццам усё адбывалася толькі ўчора...
    Яны прыйшлі ў вёску вечарам, калі выцвілае за доўгі летні дзень неба ўжо пацямнела, налілося густой халоднай сінечай. Вясковыя кабеты, што скончылі хатнія справы, паўсядаліся на лавачках пры палісадніках, каб у чаканні позняга статку крыху памянціць языкамі...
    Дзіўны абоз — вялізныя, шэрыя ад дарожнага пылу кібіткі — узнік на дарозе, што вяла з суседняга мястэчка, неяк нечакана, як міраж: гэтакі караван, што патрывожыў зялёную пустыню нашай лясной вёсачкі. Адчайна загергеталі спуджаныя абозам гусі, што мірна драмалі пасярод вуліцы, як па ланцугу панёсся па вёсцьі залівісты сабачы брэх...
    Наперадзе ўсёй гэтай экзатычнай працэсіі горда крочылі барадатыя, чарнавалосыя мужчыны ў белых, расхрыстаных на грудзях каіпулях. Побач з кібіткамі, неяк па-асабліваму віхляючы крутымі клубамі (нашы дзеўкі і жанчыны так не хадзілі), басанож ішлі смуглявыя кабеты, многія з дзецьмі на руках.
    Сівабароды стары з вялікай завушніцай у вуху, які крочыў першым, раз-пораз гучна абвяшчаў:
    — Традэн рома! (Цыганы прыехалі!)
    Сенсацыйная для нашай глухамані вестка мігам абляцела вёску. I калі кібіткі, узняўшы густыя клубы пылу, перавалілі за пагорак, дзе ўся вёска трымала
    склепы, і накіраваліся за ваколіцу, на вялікі луг, за якім „ачынаўся лес, мы, хлапчукі, паімчаліся следам.
    У імгненне вока на лузе раскінулі белыя крылы вялізныя шатры, каля якіх у адначас запылалі кастры — жанчыны распачалі гатаваць вячэру.
    Самае вялікае вогнішча ўспыхнула пасярэдзіне цыганскага табара. Праз якую гадзіну, калі зусім сцямнела і неба густа расквецілі яркія зоркі, каля вогнішча пачалося такое, чаго я, відаць, не забуду да канца свайго ЖЫЦЦЯ-
    Ах, як спявалі і танцавалі цыганы! To звонка смяяліся, то надрыўна плакалі гітары і скрыпкі, пад грукат бубнаў і звон цяжкіх маністаў у шалёнай віхуры круціліся, спакусліва агаляючы ногі, квяцістыя спадніцы. I пелі, і танцавалі яны так, быццам рабілі гэта ў апошні раз, быццам ведалі, што заўтра нічога гэтага — кібітак, кастроў, маністаў, гарачых коней, вандровак — ужо не будзе ніколі...
    Знаходжу на кніжнай паліцы томік ранняга Максіма Горкага, адкрываю старонку з цудоўным яго апавяданнем «Старая Ізергіль», чытаю: «Яны ішлі, пелі і смяяліся; мужчыны — бронзавыя, з пышнымі чорнымі вусамі і густымі кучарамі да плячэй, у кароткіх світках і шырокіх шараварах; жанчыны і дзяўчаты — вясёлыя, гібкія, з цёмна-сінімі вачамі, таксама бронзавыя. Іх валасы, шаўковыя і чорныя, былі распушчаны, вецер, цёплы і лёгкі, іграючы імі, бразгаў манетамі, ўплеценымі ў іх. Вецер цёк шырокай, роўнай хваляй, але іншы раз ён быццам скакаў цераз нешта нябачнае і, нараджаючы моцны парыў, развяваў валасы жанчын у фантастычныя грывы, што ўздымаліся вакол іх галоў. Гэта рабіла жанчын дзіўнымі і казачнымі. Яны адыходзілі ўсё далей ад нас, а ноч і фантазія апраналі іх усё дзівосней...».
    Што ж гэта за народ такі, які абуджае ў сэрцы нейкае шчымлівае пачуццё трывогі і радасці адначасова?
    У «Бібліі», надрукаванай у 1990 годзе ў Мінску (выдавецтва «Беларусь»), на старонцы 765-ай знайшоў
    радкі — зварот прарока Іерэміі да сыноў дома Рэхавітаў, аднаго з неяўрэйскіх плямёнаў Іудзеі: «...і дамоў не будуйце, і насення не сейце, і вінаграднікаў не разводзьце, і не майце іх, але жывіце ў шатрах ва ўсе дні жыцця вашага, каб вам доўгі час пражыць на той зямлі, дзе вы вандроўнікамі».
    Сыны Рэхава паслухаліся прарока і, як яны кажуць, з той пары «...у нас няма ні вінаграднікаў, ні палёў, ні пасеваў; а жывём у шатрах...».
    Так апісвае біблейская легенда падзеі часоў 700— 600-ых гадоў да новай эры, і некаторыя даследчыкі атаясамліваюць іх са з’яўленнем на свеце цыганоў...
    У сваім даследаванні «Цыганы на Беларусі» Вальдэмар Калінін успамінае легенду, згодна з якой «...цыганы — гэта продкі згубленых у час перасяленняў і ганенняў ізраільскіх плямён». Ен жа спасылаецца і на легенду, дзе гаворыцца, што «ў часы Ісуса Хрыста цыганы былі цвікарамі ў Іудзеі, і ім даводзілася вырабляць цвікі для крыжоў, на якіх распіналі асуджаных судамі рымскіх намеснікаў. Калі ўкрыжавалі Ісуса Хрыста, адзін цыган нават як быццам выкраў і схаваў адзін цвік, каб аблегчыць пакуты Збавіцеля. Таму Бог спрыяў да цыганоў і не надта жорстка пакарае іх за крадзёж на Страшным судзе».
    Але, як сцвярджае В. Калінін, легенды яны і ёсць легенды і не знаходзяць пацверджання ў старажытных дакументах. Спасылка на біблейскіх Рэхавітаў — не больш чым здагадка, якіх існуе даволі. Між імі і такая, што называе цыганоў рэшткамі ўратаваўшыхся насельнікаў легендарнай Атлантыды...
    Найбольш распаўсюджанай па гэтым часе з’яўляецца версія, па якой прарадзімай усіх сучасных цыганоў з’яўляецца Індыя, дакладней — Раджастан і штат Дэлі. Аўтарам гэтай версіі з’яўляецца цыган па нараджэнні, парыжскі прафесар Ян Каханоўскі, які, вывучаючы паходжанне цыганоў, доўга жыў у Індыі. На думку Каханоўскага, тамтэйшыя цыганы былі надзвычай здатныя да музыкі, спеваў, танцаў, славіліся як адмысловыя кавалі і належалі да адной з вышэйшых кастаў, блізкай да саслоўя жрацоў і брахманаў.
    Але ў кнізе «Падарожжа па Беларусі і беларускаму краю» Павел Шпілеўскі спасылаецца на працу нямецкага вучонага Г. М. Грэльмана па гісторыі цыганоў у Еўропе. Ён, як піша Шпілеўскі, сцвярджаў, што «...цыганы належалі да касты Судэрс, або Судра, самай пагарджанай іншымі кастамі».
    Калі ж цыганы пакінулі Індыю? I на гэтае пытанне існуюць розныя адказы. Той жа В. Калінін піша, што «спусташальныя набегі на паўночна-заходнюю Індьпо плямёнаў гурджараў і эфталітаў у V—VII стагоддзях (новай эры.— A. С.) садзейнічаюць рассяленню продкаў цыганоў па ўсёй вялізнай тэрыторыі сасанідскага Ірана, уключаючы тэрыторыю Старажытнай Арменіі і Малой Азіі, якія ў канцы VI стагоддзя пераходзяць у рукі візантыйцаў».
    На думку ж Грэльмана, цыганы пакінулі Індыю куды пазней. Як адзначае, спасылаючыся на яго, Шпілеўскі, «прыгнечаныя і гнаныя ў 1408 і 1409 гадах Цімур-ханам, што змушаў іх да ісламізму, цыганы, якія не любілі ніякага пэўнага веравызнання, кінулі родныя папялішчы Індыі і збеглі ў Аравію».
    Калі супаставіць розныя версіі эміграцыі цыганоў на Беларусь, то шлях іх на нашу зямлю выглядае прыкладна так: Аравія — Егіпет — Еўрапейская Турцыя — Балканы — Багемія — Малдавія — Вала хія — Галіцыя. У Польшчы яны з’явіліся недзе ў XV стагоддзі. У сярэдзіне гэтага ж стагоддзя цыганы прыйшлі і ў Вялікае княства Літоўскае.
    Трэба адзначыць, што большасць краін, дзе атабарыліся цыганы, сустрэла іх даволі непрыязна — яны былі ізгоямі. Забойства цыгана па заканадаўству не лічылася сур’ёзным злачынствам.
    Вялікае княства Літоўскае было прыемным выключэннем. Тут цыганы пачувалі сябе няблага.
    Даследчыкі лічаць, што першы вядомы дакумент, які тычыцца цыганоў на Беларусі, датаваны 25 мая 1501 года. Гэта прывілей вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча. Згодна з ім цыганскі войт Васіль атрымаў права на свой асобны суд і на сва бодныя вандроўкі па тэрыторыі Вялікага княства і Польшчы. У прывілеі гаварылася (прыводзіцца па
    Ыыганскі табар.
    Сярэдзіна XIX ст. Малюнак з натуры В. Герсана
    працы В. Калініна): «Біў нам (вялікаму князю) чалом старшы войт Васіль і яго цыганы і прасілі нас, гаспадара, каб мы іх просьбу і чалабіцце задаволілі і каб таго войта зацвердзілі. Дзеля таго гэтым лістом нашым выбранага Васіля войта цыганскага, зацвердзіўшы і ўстанавіўшы, даём яму сілу і права судзіць цыганоў і разбіраць усялякія спрэчкі паміж імі. Войт Васіль і яго цыганы ва ўсіх землях Вялікага княства Літоўскага і ў яго воласцях павінны мець поўную свабоду згодна з старымі правамі, звычаямі і даўнімі княскімі граматамі».