Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
Карціну бітвы дапаўняе веставая запіска невядомага літвіна,складзеная II лютага 1564 года: «...А тое войска непрыяцельскае, што пад Дуброўнаю было, мы ўжо было справадзілі на гэты бок Оршы і Дняпра. Але хутка аб войску гаспадара нашага (Жыгімонта II Аўгуста.— С. A.), а таксама аб паражэнні Шуйскага з войскам даведаліся. Узяў іх страх і, пакінуўшы ўвесь кош (стан.— С. А.), пабеглі і праз тры дні каля Смаленска сталі; а бегучы, дабро і маёмасць свае кідалі, і там, Аршанцы раскажуць, такой вялікай здабычы і пры вялікай бітве Аршанскай (1514 год.— С. А.) не ўзята».
Ужо напрыканцы Лівонскай вайны, у сакавіку 1581 года, Орша зноў была абложана і спалена. На гэты раз з-пад Мажайска маскоўскае войска вялі ў паход ваяводы Міхайла Каштыроў-Растоўскі, Шчарбаты, Турэнін, Бутурлін і Дзмітрый Хварасцінін. Рускі летапіс сведчыць: «А былі каля Дуброўны, і каля Оршы. I каля Копысі, і каля Шклова, і каля Радамля, пасады папалілі, і пад Шкловам быў бой».
За ўдалы паход Іван Грозны ўзнагародзіў сваіх ваявод «залатой казной».
У ліпені гэтага ж года пацярпелі ваколіцы Оршы. 27 ліпеня папскі нунцый Калігары пісаў з Вільні кардзіналу Комскаму: «...Войска яго вялікасці (Стэфана Баторыя.— С. А.) было стройным і шматлікім і, вярбуючы больш і больш салдат, усё ўзрастала. Болылую частку з іх павядзе з сабою Трокскі кашталян, сын Віленскага ваяводы (Крыіптоф Мікалай Радзівіл Пярун.— С. А.) да Оршы, каб спыніць набегі татараў, якія служаць маскоўскаму цару...
У дзень святога Якава, пасля вялікай імшы ў езуіцкім касцёле, дзе знаходзіўся і я, было адпета Те Deum. На пытанне аб прычыне гэтага я атрымаў адказ, што гэта зроблена па распараджэнні ваяводшы Мсціслаўскай, якая пражывае ў сямі мілях адсюль, з той нагоды, што масквіцяне з татарамі, у вялізнай колькасці, на-
падалі на Оршу, ва ўладаннях яе (ваяводшы) мужа, але не змаглі яе ўзяць і адышлі»,
Пачатак XVII стагоддзя быў пазначаны набегам на Оршу ўкраінскіх казакоў. «Баркулабаўскі летапіо занатаваў яго пад 1603 годам: *...і былі казакі заларожскія — нейкі гетман на імя Іван Куцковіч. Пры ім было люду казацкага каля 4 тысяч... Пасля таго Івана Куцкі быў гетманам Іван Касы. Тыя казакі бралі прыстаўствы ў Полацку, Віцебску, на Оршы, у Мсціслаўлі, у Крычаве...»
Чарговым актам аршанскай ваеннай гісторыі стала вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Украіну і Беларусь (1654—1667).
Ужо 16 лютага 1654 года тагачасны гетман Вялікага княства Літоўскага Януш Радзівіл даў ваяводам універсал аб прывядзенні войскаў пад Оршай у баявую гатоўнасць у сувязі з пагрозай наступлення маскоўскага войска. A 20 ліпеня невядомы ўдзельнік баёў пад Оршай напісаў сябру ліст, дзе расказаў аб цяжкім стане войска Радзівіла: «На гэтым тыдні пан паручнік літоўскага харужага Ліпніцкі з чатырмя перадавымі ротамі разбіў ушчэнт спярша 600, а потым 300 чалавек непрыяцеля і прывёў знатных палонных...
Немалыя страты панеслі і нашы. Забіты некалькі таварышаў, дзесятак з лішнім іх прыслугі і адзін абозны, а пад самім Ліпніцкім пала трое коней і ўжо чацвёрты яго вынес.
Адна частка 50-тысячнага войска (маскоўскага.— С. А.), што выйшла раней, накіроўваецца ў Віцебск, другая — у Мсціслаў, а сам яго вялікасць цар (Аляксей Міхайлавіч.— С. А.) — да нас. Што ж тут рабіць? Разарваць 4000 на кавалкі і даць адпор? Ці абараняць усю Літву (Беларусь.— С. А.)? Няхай хто параіць. Адна надзея на Госпада Бога...».
Бог быў не надта літасцівы не толькі да ваяроў, але і да мірных жыхароў, аб чым яскрава сведчыць чалабітная аршанскіх сялян да Аляксея Міхайлавіча, з якой яны звярнуліся да яго 13 верасня 1654 года. Аршанцы слёзна прасілі цара: «...у нас, у сірот тваіх, жонкі і дзеткі ўсе без вестак распрапалі, таму што пабралі твае
гасударавы ратныя людзі і развезлі па розных палках і да цябе, гасудар, пад Смаленск... Статкі ўсе ў нас і скаціну і хлеб забралі, і хаткі папалілі, бадзяемся па лясах голыя і босыя, з голаду і холаду зусім згінулі і абрабаваны ўшчэнт; а тых сваіх жонак і дзетак без твайго гасударава ўказу і без граматы па тваіх гасударавых станах і па баярскіх усіх палках, пад Дуброўнаю і па сёлах і па вёсках шукаць не смеем, усюды нас б’юць.
Загадай, гасудар, нам, бедным, даць сваю гасудараву грамату».
Паводле даных Васіля Мялешкі, трынаццацігадовая вайна каштавала Аршанскаму павету амаль сямідзесяці працэнтаў яго насельніцтва. У яе полымі, як лічыць польскі даследчык Юзаф Можы, згарэла каля 540 тысяч жыхароў павета. Дакументы тых часоў сведчаць, што Орша была «бясконцымі маскоўскімі наііадамі не раз спалена і цалкам зруйнавана», ляжала «пустой» яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя.
Два наступных стагоддзі аршанскай ваеннай гісторыі пазначаны падзеямі Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў і напалеонаўскім нашэсцем 1812 года.
Падчас першай вайны, з 4 па 27 лютага 1706 года, у Оршы знаходзіўся цар Пётр I. Пад яго наглядам у горадзе ўзводзіліся абарончыя збудаванні. Згодна падання, Пётр Аляксеевіч маліўся аб дараванні яму перамогі над шведамі ў драўлянай царкве, якая знаходзілася на месцы сучаснай Ільінскай.
Царскія малітвы, як паказалі далейшыя падзеі, не былі дарэмнымі. А вось малітвы аршанцаў аб захаванні ў цэласці іх горада, відаць, не дапамаглі. Адступаючы пад націскам шведаў на Украіну, пятроўскія ваяры ў верасні 1708 года спалілі Оршу, што засведчыў «Летапіс Панцырнага і Аверкі»: «...капітан Саловаў з 2500 казакоў і калмыкаў... 28 верасня выпалілі ўвесь Віцебск... Ён жа с тымі казакамі выпаліў перад тым Магілёў, Быхаў, Дуброўну, Оршу і Кадзін, панскія дамы, не пашкадаваў нікога».
Праз сто з лішнім гадоў тое ж зрабілі салдаты напалеонаўскіх маршалаў Луі Мішэля Даву і Мішэля
Нея. Адступаючы з Оршы пад націскам казакоў генерала Матвея Платава, французы падпалілі горад. Дым ад палаючай Оршы быў бачны за пятнаццаць вёрстаў. Казакі палка Паісія Сяргеевіча Кайсарава з дапамогай аршанцаў патушылі пажары і выратавалі горад ад поўнага вынішчэння. Пасля гэтага ваенных пажараў у Оршы не было аж да чэрвеня 1941 года...
Вось такі лёс, які доўгія стагоддзі вызначала тое, што горад знаходзіўся на мяжы канфрантацыі: спачатку паміж суседнімі, але не вельмі дружалюбнымі ў адносінах паміж сабой удзельнымі княствамі; пасля — паміж дзвюма дзяржавамі, якія адначасова прэтэндавалі на ролю збіральніка земляў былой Кіеўскай Русі; нарэшце, паміж краінамі, што былі занадта рознымі і па дзяржаўнаму ўладкаванню, і па рэлігійнай скіраванасці, і па многіх другіх параметрах. Вынікам гэтага сталася тое, што Орша дзесяткі разоў станавілася аб’ектам карыслівых памкненняў рознага калібра ўладароў — князёў, каралёў, цароў, імператараў і ўсякага кшталту палкаводцаў — ваяводаў, гетманаў, атаманаў, генералаў. Горад палілі і рабавалі палякі, маскавіты, літвіны, казакі, татары, калмыкі, шведы, французы, немцы... А цярплівыя і цягавітыя да жыцця аршанцы раз за разам узнімалі яго з руінаў і попелу. А калі было трэба, то і выходзілі на «поле Оршынскае» з мячамі булатнымі.
КЧОРНЛЯ СМвРЦЬ»
Лета 1346 года не абяцала генуэзскаму гандлёваму люду, што атабарыўся ў чарнаморскіх калоніях залатаардынскага Крыма, нічога добрага. Ужо першыя караваны, што прыйшлі ў Кафу з Сарай-Берке і Харэзма, прынеслі благія весткі. Справы ў хана Джанібека, што ўсяго чатыры гады таму назад стаў гаспадаром у Сарай-Берке, ідуць не лепшым чынам. Хістаецца залатаардынскі трон пад сынам слаўнага Узбека, які ўмеў трымаць сваіх васалаў жалезнай рукой. А цяпер вось многія царэвічы з роду Узбека пачалі квапіцца на залатаардынскі пасад і нават не хаваюць сваіх хцівых намераў. Джанібеку ўсё цяжэй стрымліваць іх памкненні. Чым заткнуць глотку неразумным хціўцам, як адцягнуць іх увагу ад спакусы? Выйсце адно: удалы набег і багатая здабыча, якая ўлагодзіць кават самых няўрымслівых. А дзе ўзяць яе, гэту здабычу, як не ў багатых генуэзскіх калоніях, што яшчэ з часоў легендарнага Батыя бойка гандлююць з усім светам... Так што не сёння-заўтра трэба чакаць пад сценамі Кафы некага з Джанібекавых туманаў, а, можа, і аглана — галоўнага начальніка аб’яднанага мангольскага войска. Наўрад ці ханскі намеснік у Крымскім юрце будзе супраць таго, каб ваяры Джанібека сапсавалі генуэзцам сёлетні гандлёвы сезон. Так што трэба рыхтавацца да самага горшага — доўгай і цяжкай аблогі...
Разам з веегкамі пра немінучы паход манголаў на Кафу гандлёвыя людзі прынеслі яшчэ адну страшную навіну: у далёкім Кітаі лютуе «чорная смерць», якая ўжо выкасіла ці то дзесяць, ці то пятнаццаць мільёнаў
чалавек. Кітай, вядома ж, далёка, але чума аб’явілася і за Каспіем, а таксама ў Арменіі, у землях Абазінскай, Яскай і Чаркескай. I што самае горшае — у самой Ардзе, пры вусці Дона, у Бездзежы, Астрахані і нават у Сараі. А гэта ўжо зусім блізка ад сытай і спакойнай Кафы.
Праз які тыдзеяь пад сценамі калоніі і на самой справе з’явіліся мангольскія дазорцы. А праз колькі дзён Кафа ўжо была іпчыльна абложана манголамі з усіх бакоў...
Аблога абяцала быць доўгай. Кафскія муры былі непрыступныя, правіянту і вады ў калоніі не бракавала, да таго ж генуэзцы былі не толькі добрымі купцамі, але і ўмелі трымаць у руках зброю. Пасля некалькіх няўдалых спроб адолець сцены Кафы залатаардынскія ваяры пачалі наракаць: узяць багатую здабычу імклівым набегам не выпадала. А ў адзін са спякотных дзён абложны лагер абляцела страшная вестка: у мангольскім войску — «чорная смерць»!
Супраць чумы былі бяссільныя нават жалезныя стэпавыя вершнікі. Яшчэ колькі дзён — і яна пачне бязлітасна касіць ваяроў, і толькі Алах, калі яму стане заўгодна, здольны спыніць гэту жудасную пошасць. Але ці будзе на тое яго воля?.. А можа, ён, Алах, падкажа, што рабіць, калі багатая здабыча становіцца недасягальнай мрояй?
Хто ведае, можа, і Алах падказаў манголам, як усё ж такі адолець няверных... Але неяк раніцой абаронцы Кафы знайшлі на вуліцах горада некалькі трупаў мангольскіх ваяроў, якіх ужо, відавочна, кранула крыло «чорнай смерці».
Hi самы адчайны штурм, ні адсутнасць вады і харчу, амаль нішто не магло пахіснуць волю генуэзцаў да супраціву залатаардынцам. Але пагроза «чорнай смерці» многіх з іх пазбавіла і гэтай волі, і розуму. Ужо ноччу ад прычалаў Кафы адплылі першыя галеры, бітком набітыя дрыжачымі ад страху каланістамі, якія захапілі з сабой толькі харч, пітво і золата.