• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

    Поле памяці

    Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
    Святаслаў Асіноўскі

    Выдавец: Полымя
    Памер: 176с.
    Мінск 1999
    54.16 МБ
    Яшчэ ў 1396 годзе князь Свідрыгайла захапіў Оршу і прызначыў туды свайго намесніка — князя Івана Міхайлавіча. Кантраляваў горад ён, відаць, нядоўга, бо ў 1401 годзе яму зноў прыйшлося, пасля аблогі браць Оршу, пра што сведчыць «Хроніка літоўская і жамойцкая»: «Убачыўшы, што Вітаўт вотчыну яго асеў, а потым Ягайла яго мацярынскае дзедзіцтва сабе адабраў, Свідрыгайла, узяўшы войскі ад магістра прускага і баяраў рускіх, таксама казакоў многіх узбунтаваўшы, рушыў да Віцебска, які хутка здабыў... А потым здабыў Оршу і іншыя замачкі рускія пабраў».
    Але радасць ад перамогі была вельмі кароткай, бо яшчэ да наступлення восені, як працягвае летапіс, «. Вітаўт, сабраўшы войска літоўскае і рускае, рушыў найперш да Оршы, якую за колькі дзён здабыў... Потым Вітаўг, маіочы аршанцаў і княжат друцкіх, сабраных на дапамогу, рушыў да Віцебска, які адусюль аблажыў... і злавіў Свідрыгайлу...».
    Згаданыя вышэй ваенныя канфлікты XII—XIV стагоддзяў, безумоўна, выходзілі аршанцам бокам: горад руйнавалі, рабавалі, палілі. Напрыканцы гэтага перыяда аршанскай гісторыі, у 1398 годзе, запрошаны з Крулеўца (Кёнігсберга) майстар пачаў узводзіць у горадзе пяцівежавы замак, завяршыўшы яго будаўніцтва ў 1407 годзе. Па розных прычынах дамураваць замак да канца гараджане не змаглі і ў XV стагоддзі дабудавалі яго з дрэва. Галоўны ўваход у замак быў з захаду — праз мост, перакінуты цераз роў, напоўнены вадой з Аршыцы. На ўзораенні замкавага гарнізона было некалькі гармат, 33 гакаўніцы, 20 арке-
    Выява Жыгімонта I Старога на медалі. 1527 г.
    буз. Яго мураваны перыметр складаў 354 метры. Даглядалі замак сяляне замкавай воласці, якія разам з гараджанамі рамантавалі мураваныя і драўляныя сцены і мост...
    Першы год XVI стагоддзя паклаў пачатак, бадай што, самаму драматычнаму перыяду гісторыі Оршы. Амаль што два стагоддзі горад і яго ваколіцы знаходзіліся ў самым эпіцэнтры крывавых разборак паміж Масквой і Вільняй, Масквой і Кракавам (Варшавай), мэтай якіх былі беларускія землі. У XVI і XVII стагоддзях адбыліся чатыры вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537 гады) і чатыры вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1558—1583,
    1609—1618. 1632—1634, 1654—1667 гады). Толькі падзеі першай паловы XVII стагоддзя неяк абмінулі Оршу — тэатр баявых дзеянняў знаходзіўся за межамі Аршаншчыны. Полымя ж астатніх пяці войнаў не абышло прыдняпроўскія абшары. I Оршы, і Аршаншчыне дасталася спаўна...
    Каб падрабязна расказаць аб гэтых крывавых падзеях, не хопіць і некалькіх соцень старонак, таму звернемся да найбольш трагічных з іх. Адзначым толькі, што з амаль сарака аблог, руйнаванняў, рабаванняў, спаленняў Оршы дзве трэці прыходзяцца якраз на XV— XVII стагоддзі.
    Восенню 1500 года маскоўскі вялікі князь Іван III паслаў на Смаленск, які на той час належаў Вялікаму княству Літоўскаму, войска пад началам свайго сына Дзмітрыя. У адказ туды ж рушыла войска Вялікага княства Літоўскага на чале з старостам жамойцкім Станіслазам Яноўскім. Як вынікае з «Хронікі Быхаўца», Оршы на той раз пашанцавала, бо яна ацалела: «Войска ж вялікага князя Аляксандра пан староста жамойпкі з усімі сіламі прывёў да горада Оршы і, перайшоўшы раку Дняпро, павёў яго к гарам (яны цягнуліся па правым беразе ракі ў бок Смаленска.— С. A.). I як пачуў князь Дзмітрый Жылка, будучы пад Смаленскам, што літва ідзе супраць яго, ён, не ўзяўшы горада Смаленска, вярнуўся да Масквы, да бацькі свайго... Войска ж літоўскае, даведаўшыся, што масквічы адступілі ад Смаленска, спынілася і стала на гарах (у ваколіцах Оршы.— С. А.) і там ляжала на гарах усю восень».
    Але ўжо ў ліпені 1502 года князь Дзмітрый узяў рэванш за колішнія ўцёкі. Яго войска захапіла. разрабавала і спаліла Оршу. Даследчыкі мяркуюць, што аблога горада была непрацяглай. Войска Дзмітрыя з’явілася пад сценамі Оршы нечакана. Вельмі верагодна, што аршанцы, незадаволеныя непрыхільным стаўленнем вялікага князя Аляксандра да праваслаўных вернікаў і ўражаныя тагачаснымі ваеннымі поспехамі Масквы, самі адчынілі замкавую браму. Гэта, аднак, не ўратавала горад ад рабункаў і агню.
    У чэрвені 1508 года пад сцены Оршы прыйшоў князь Даніла Шчэня з наўгародскімі палкамі. Некалькі дзён
    ён абстрэльваў асаджаны горад з гармат. Праз колькі часу да абложнікаў далучыліся атрады ваяводы Васіля Шамякіна і нядаўняга героя Клецкай бітвы князя Міхаіла Глінскага, якія здрадзілі Вялікаму княству Літоўскаму і перайшлі на бок Масквы. На гэты раз Оршу выратавала ад руйнавання набліжэнне войска вялікага князя Жыгімонта. Зняўшы аблогу, Шчэня з паплечнікамі спешна пераправіўся на левы бераг Дняпра.
    13	ліпеня войска Вялікага княства Літоўскага падыйшло да Оршы і стала лагерам на дняпроўскім правабярэжжы. Узначальвалі беларуска-літоўскія харугвы сам Жыгімонт і гетманы Мікалай Фірлей і Канстанцін Астрожскі. Праз колькі дзён яны ў двух месцах патаемна фарсіравалі Дняпро і атакавалі маскоўскі абоз якраз падчас снедання. Разграміўшы абознікаў, ваяры дружна ўдарылі па маскавітах, якія прыйшлі на дапамогу сваім. Як засведчыў польскі храніет Марцін Бельскі, «...і там над берагам Дняпроўскім вельмі многа Масквы паразілі».
    Пераправіўся цераз раку і Жыгімонт. За ім ♦...жыва, з крыкам, гукам, ахвотна, як на вяселле» рушыла ўсё войска. Сеча была страшнай і крывавай, і толькі ноч выратавала маскоўскае войска ад поўнага разгрому.
    Рашаючай бітвы, якая чакалася назаўтра, не адбылося. He зважаючы на заклікі Міхаіла Глінскага да рэваншу, маскоўскія ваяводы апоўначы зняліся з месца і, пакінуўшы абоз і трафеі, рушылі на паўднёвы ўсход, да Старадуба. Раніцай Жыгімонт намерваўся ўсчаць пагоню, але паны-рада адгаварылі вялікага князя.
    Праз шэсць год на гэтых жа абшарах адбылася знакамітая Аршанская бітва, якая прынесла Канстанціну Астрожскаму агульнаеўрапейскую славу.
    Перад гэтым, у 1512 і 1513 гадах, Орша была двойчы разбурана і спалена маскоўскім войскам...
    У жніўні 1519 года Оршу аблажыла 50-тысячнае войска ваяводаў Васіля Шуйскага, які прыйшоўад Смаленска, Міхайлы Гарбатага, што прывёў свой атрад з-пад Пскова, і Сямёна Курбскаіа, які прывёў ваяроў ад Старадуба. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, пад-
    час аблогі ваколіцы Оршы былі спустошаны «ўздоўж і ўпоперак». «Але ж Літоўцы панове з немалым войскам, Маскву дагнаўшы, вельмі многа іх паразілі і вялікую частку лупаў (трафеяў.— С. А.) адабралі».
    3	нагоды гэтай даволі значнай перамогі у кракаўскіх і віленскіх касцёлах былі адслужаны ўдзячныя малебны.
    Рэванш за гэта паражэнне Масква ўзяла толькі праз шаснаццаць, падчас апошняй вайны двух вялікіх княстваў, ініцыятарам якой было Вялікае Княства Літоўскае. Гэту падзею занатаваў «Рускі летапіс аб часах Івана Васілевіча Грознага». У верасні 1535 года Орша была абложана маскоўскім войскам. Адбылася гэта падзея пасля таго, як «у лета 7046 (1535.— С. А.) князь Іван Васілевіч усяе Русі і яго маці вялікая княгіня Алена раіліся з баярамі, каб паслаць Літоўскія землі ваяваць за каралёву няпраўду...». «Ваяводы ж вялікага гасудара,— працягвае летапіс,— пачалі ваяваць каралёву дзяржаву ад Смаленскага рубяжа: Дуброўну, Оршу, Друцк, Барысаў, Прыхабы, Сакалень, Бабынічы, Забароўе, Свясінавічы, Баравічы і іншыя месцы».
    Паход на Літву-Беларусь узначальвалі князі Ваеіль Шуйскі і фаварыт Алены Іван Целяпнёў-Аболенскі. Летапіс сведчыць: «Ад межаў Смаленска запалалі сёлы і прадмесці гарадоў Літоўскіх — Дуброўны, Оршы, Друцка, Барысава». Вядома, што Оршу паліў Васіль Шуйскі...
    Высвятленне адносін паміж Масквой і Вільняй вельмі дорага абышлося Оршы і аршанцам. Засведчана, што яшчэ ў 1551 годзе (а ўжо прайшло чатырнаццаць гадоў, як завяршылася чарговая вайна) горад, улічваючы папярэднія спусташэнні, на дзесяць гадоў вызвалілі ад выплаты падаткаў у дзяржаўную казну.
    Нядоўга панавала цішыня на аршанскіх абшарах. У 1558 годзе пачалася самая працяглая з войнаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі,— Лівонская вайна Рускай дзяржавы супраць Швецыі, Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы (з 1569 года — Рэчы Паспалітай) за выхад да Балтыйскага мора, якая працягвалася да 1583 года.
    Зноў, як кажуць, і пайшло, і паехала...
    Ужо ў 1562 годзе, як сведчыць «Хроніка літоўская і жамойцкая», «...Іван Васілевіч, цар маскоўскі, паслаў сваё войска на мяжу літоўскую, тое войска Віцебск, Дуброўну, Оршу, Копысь і Шклоў захапіла». Шматпакутная Орша ў які ўжо раз была спалена.
    He прайшло і года, як аршанскія ваколіцы папаліў князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі (які, дарэчы, ужо 30 красавіка 1564 года, каб пазбегнуць царскага гневу за паражэнне пад Невелем, збег у Вялікае княства Літоўскае).
    У гэты год падзеі вакол Оршы віравалі, як талая вада ў пашынскіх ярах. Ужо ў студзені, як сведчаць рускія летапісныя крыніцы, «...хадзілі ваяводы князь Пётр Іванавіч Шуйскі, Сямён Васілевіч Якаўля і ііішыя з Полацка (захопленага раней.— С. А.) у Літоўскую зямлю... I загадаў цар і вялікі князь ваяводам Вяземскім знянда з баярынам з князем Пятром Іванавічам Шуйскім з таварышы і, не дайшоўшы да Оршы пяць вёрстаў, сесці ў Барані».
    A 2 лютага 1564 года паблізу Оршы адбылася бітва паміж авангардам маскоўскага войска і атрадам войска Вялікага княства Літоўскага, пра якую «Хроніка літоўская і жамойцкая» распавядае так: «Сярэбраны (маскоўскі ваявода князь Пётр СярэбраныАбаленскі.— С. А.) стаў абозам у дзвюх мілях ад Оршы, над ракою Крапіўнаю. Другое войска, у якім 80 000 з Сярэбраным, што на Оршы ў дзвюх мілях ляжала, Філон Кміта, ваявода смаленскі (будучы аршанскі староста.— С. А.) тым фартэлем ўстрывожыў (спецыяльна напісаў ліст з надзеяй, што яго перахопяць маскавіты, у якім паведамлялася, што 26 студзеня гетман Мікалай Радзівіл Руды разбіў 24-тысячнае войска Пятра Шуйскага; з гэтага ж ліста, які, натуральна, маскавіты перахапілі, яны даведаліся, што сам ІІІуйскі, уцякаючы з поля бою, загінуў.— С. А.)». Сярэбраны, «прачытаўшы лісты тыя, так устрывожыўся, што, пакінуўшы ўсе абозы, адразу пачаў уцякаць.
    А Філон Кміта, ваявода смаленскі, і Юрый, ваявода мсціслаўскі (Осцікавіч.— С. А.), маючы не болып за
    2000 войска добрага, гналі іх, б’ючы... Нашы ўзялі вазоў 25 000... грошай двамільёны... вязняўбыло маскоўскіх 6000».