Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
»
■ф
«...ГРЫМЯЦЬ мячы вуллтныя»
Іншым разам мне сніцца гэта поле, і зусім не таму, што тут некалі адбылася падзея векапомная, якая сёння па праву заняла годнае месца ва ўсіх падручніках па айчыннай гісторыі. У снах я бачу яго па другой прьгчыне: з ім, самым звычайным беларускім полем, звязана колькі гадоў майго дзяцінства...
Пашынскія ваколіцы запомніліся мне сваёй адметнай маляўнічасцю. Сама вёска цягнулася на які кіламетр уздоўж левага берага Дняпра. На процілеглым беразе ўзвышалася паросшая лесам Кабыляцкая гара, каля падножжа якой сіметрычна Пашыну прытулілася вёска Кабылякі (сённяшняе Прыдняпроўе). За паўднёвай жа ваколіцай Пашына, у бок яшчэ меншай вёсачкі з заліхвацкай назвай Шугайлава, ляжала прасторнае ўзгорыстае поле...
Прызнаюся шчыра: у часы, калі жыў у Пашыне, не ведаў і ніхто мне тады не казаў, што тут, на полі паміж Пашынам і Шугайлавам некалі адбылася бітва, якая ўвайшла ў гісторыю Як Аршанская і пра якую праз многа-многа гадоў, гартаючы старонкі Пскоўскага летапісу, я прачытаю наступныя радкі: «...і закрычалі і залемантавалі жонкі Аршанкі на трубы Маскоўскія, і чуцен быў грукат вялікі паміж Масквічамі і Літвою. I ўдарылі Маскавіты на Літву, ... на моцную раць Літоўскуіо, і трэснулі дзіды Маскоўскія і грымяць мячы булатныя на полі Оршынскім і была недапамога Божая Масквічам».
Вось ён перада мною — план баявых дзеянняў супрацьлеглых бакоў у бітве, што адбылася тут, у дняп-
Канстанцін Астрожскі.
Невядомы мастак першай паловы XVII ст.
роўскай лукавіне «ў пятніцу на Раство Прасвятой Багародзіцы», у вераснёўскі дзень далёкага 1514 года... Вось маё Пашьша (дарэчы, колішняе ўладанне князёў Любамірскіх), пакінуўшы якое ззаду, выстраіліся ў чаканні атакі харугвы беларуска-літоўскай конніцы пад началам Канстанціна Астрожскага і Юрыя Радзівіла. А вось і Шугайлава (на плане чамусьці Путайлава), злева і справа ад яго застылі ў напружаным чаканні коннай лавы маскоўскія палкі пад кіраўніцтвам ваяводаў Булгакава-Голіцы і Чалядніна. Тут і лес, дзе, верагодна, я ў свой час буду збіраць грыбы,— у ім прытаіліся гарматы Астрожскага, якія ў многім вырашаць зыход бітвы. Ёсць на плане і яры, што і тады збягалі да левага берага Дняпра. Менавіта на іх схілах і разгарнуліся драматычныя падзеі, пра якія «Хроніка літоўская і жамойцкая» раскажа так: «Літоўскае войска, ведаючы, што пераадолець Дняпро яны могуць не іначай як толькі тут, хутка наладзіла масты з плытоў, цераз якія гарматы і гакаўніцы ў цэласці пераправіла. Вершнікі ж літоўскія, якіх было 16 000, тыя проста цераз Дняпро, уброд пад Оршай парадным шыкам з вясёлым сэрцам пераправіліся ўсе ў цэласці, толькі адзін з іх патануў. Убачыўшы гэта, і польскае войска, над якім быў гетман Ян Свіршчэўскі (на плане — Свярчкоўскі.— С. А.), за Літвой шчасліва Дняпро пераадолела.
А Масква ў трубы і бубны свае ўдарыла, прапары і харугвы свае распусціла і скочыла на Літву...
А Канстанцін Аетрожскі хутка ім даў адпор, мужна стоячы на полі, напамінаючы сваім, што сорамна з бою ўцякаць, гінуць па лясах і дарогах, лепш на полі легчы з бессмяротнай славай. А тая вайна была ў пятніцу на Раство Прасвятой Багародзіцы (дарэчы, некаторыя даследчыкі абгрунтавана аспрэчваюць вядомую дату 8 верасня; у нашы дні, напрыклад, Раство Прасвятой Багародзіцы, ці Багач, прыходзіцца на 21 верасня.— С. А.) і была вайна вялікая, бо масквы было ў пяць разоў больш (сучасныя гісторыкі лічаць, што беларуска-літоўска-польскае войска налічвала 30 000 ваяроў, а маскоўскае — 80 000.— С. А.), чым палякаў, русі (беларусаў.— С. А.) ілітвы. I дапамог бог войску польскаму і літоўскаму, і ўсю маскву ўшчэнт пабілі і галоўных ваявод іх злавілі... А дзяцей баярскіх жывых пры-
ведзена 596... А іншыя маскалі ўсе пабіты, і сам гетман іх Іван Андрэевіч Чаляднін застаўся на полі забіты (па другіх звестках, ён трапіў у палон і памёр у Вільні.— С. А. )>>.
Пра гэту бітву я, ураджэнец Аршаншчыны, даведаўся не ў школе, не ва універсітэце і не падчас службы ў войску, і дзіўнага тут нічога няма, калі ўлічыць, што нават у пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР», выдадзенай у брэжнеўскія часы, аб гэтай адной з буйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча не ўзгадана аніводным (!) радком.
Густы туман зацятага замоўчвання вакол гэтай падзеі, безумоўна, адной з самых адметных у беларускай гісторыі, развеяўся толькі на мяжы 80-ых і 90 ых гадоў. He прайшло яшчэ і дзесяцігоддзя, як беларусы ў шырокай сваёй масе са здзіўленнем даведаліся, што намаганнямі пэўнага кшталту вучоных ад іх былі схаваны, па меншай меры, пяць стагоддзяў (!) айчыннай мінуўшчыны, чамусьці аднесенай імі да гісторыі Літвы і Польшчы. Нават з уздоўж і ўпоперак працытаваных класікаў было рашуча выкраслена ўсё, што хоць нейкім чынам, прама ці ўскосна, нагадвала аб нейкай там самастойнасці, адметнасці беларускай гісторыі ад расійскай. Для вельмі многіх аматараў айчыннай даўніны стала адкрыццём выказванне Фрыдрыха Энгельса з напісанай ім у 1889—1890 гадах працы «Знешняя палітыка рускага царызму», якуіо У. Ленін лічыў творам, напісаным «у духу матэрыялістычнага разумення гісторыі». У сваёй працы Энгельс падкрэсліваў: «У тыя часы, калі Вялікаросія трапіла пад мангольскі прыгнёт, Беларусь і Маларосія знайшлі сабе абарону ад азіяцкага нашэсця, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства». I далей: «Гэтае княства потым добраахвотна аб’ядналася з Польшчай».
Некаторыя гісторыкі (відаць, з тых. хто ўважліва чытаў класікаў) небеспадстаўна лічылі, што ў XIII— XIV стагоддзях не толькі Масква, але нават у большай ступені Вільня прэтэндавала на ролю цэнтра, вакол якога маглі аб’ядноўвацца (і аб’ядноўваліся) раздробленыя старажытнарускія землі. А доктар гістарычных навук з Масквы Ifap Грэкаў выказваў думку, што на той час ііравячыя колы Вялікага княства
Літоўскага «адстойвалі агульнарускую праграму». Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае разам з Маскоўскім вялікім княствам і нават значна раней за яго з поўным правам прэтэндавала на ролю спадкаемца Кіеўскай Русі.
Гэта досыць працяглая гістарычная спрэчка ўрэшце рэшт завяршылася на карысць Масквы, што паступова акрыяла ад больш чым двухвекавога мангола-татарскага іга. Вільня яе прайграла. Але войны, якія на працягу XIV—XVI стагоддзяў вялі паміж сабой дзве суседнія дзяржавы (ды і, з некаторай папраўкай на палітычныя абставіны, пазнейшыя ваенныя канфлікты паміж Масквой і Варшавай), сёння, відаць, трэба разглядаць менавіта ў гэтым кантэксце. I памятаць пры гэтым, што, па вялікаму рахунку, ваявалі паміж сабой не суседнія народы, а правячыя колы памежных дзяржаў — князі, каралі, цары, гетманы, ваяводы. Высвятляць сёння, хто больш, а хто менш вінаваты ў тым, што былі праліты рэкі крыві дзеля таго, каб сілай абгрунтаваць сваё права на ролю аб’яднальніка некалі раз’яднаных зем ляў,— справа няўдзячная, а пры пэўных абставінах — і небяспечная.
3 гэтай нагоды ўспамінаецца двухсерыйны французскі мастацкі фільм «Сямейнае жыццё». У ім аналізу юцца прычыны развода адной сямейнай пары, прычым у першай серыі з пункту гледжання жонкі, аўдругой — мужа. Напрыканцы фільма глядач са здзіўленнем усведамляе, што і мужчына, і жанчына... маюць рацыю. Абодва і правыя, і вінаватыя адначасова.
У нашым выпадку, як здаецца, сітуацыя вельмі падобная. Асабліва калі разглядаць яе ў кантэксце «вялікай палітыкі», якая рабілася на той час на абшарах паміж Вільняй і Смаленскам і на ўжо згаданым «полі Оршынскім»...
Але пры гэтым заўсёды трэба памятаць і не забываць надалей, што добрую палову другога тысячагоддзя нашы продкі нараджаліся, жылі, кахалі, ваявалі, паміралі на зямлі, якая называлася Вялікім княствам Літоўскім.
Усяго хапала на гэтых шматпакутных абшарах: і шчасця, і гора, і геройства, і здрады, і справядлівасці і гвалту... Як хапала, дарэчы, і да часоў Вялікага княс тва...
Ужо першая згадка пра Оршу ў «Аповесці мінулых гадоў» напрамуіо звязана са здрадай. Яшчэ амаль два стагоддзі заставалася да ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага, да першага ваеннага канфлікта паміж Macквой і Вільняй — болып за тры стагоддзі, а пад Оршай ужо рабілася палітыка. Рабілася не за сталом перамоваў і не на ратным полі. «На Ршн у Смолнньска» князі Святаслаў, Ізяслаў і Усевалад, «цалаваўшы крыж святы» да полацкага князя Усяслава, «пераступіўшы крыж», захапілі таго разам з двума малалетнімі сынамі ў палон.
Чаго не зробіш дзеля падпарадкавання вольналюб нага Полацка ўжо слабеючаму Кіеву! 3-за прагі бязмежнай улады не грэх і святы крыж пераступіць...
Далёка яшчэ было да часоў Міндоўга і Гедзіміна, да мангола-татарскага нашэсця на Русь, калі славалюбны мінскі князь Глеб, сын Усяслава Полацкага, які імкнуўся вырвацца з-пад улады цяпер ужо слабеючага Полацка, у 1113 годзе авалодаў Оршай, Копыссю і Друцкам і далучыў іх да свайго княства.
Але ўжо праз тры гады смаленскі ўладар Вячаслаў прыступам узяў Оршу, далучыўшы яе да Смаленскага княства.
Праз два стагоддзі адноснага спакою, у 1320 годзе, у часы Альгерда, Орша разам з Віцебскім княствам на доўгія стагодцзі ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Дарэчы, не ў выніку заваёўнага пахода, a пасля шлюбу літоўскага князя, сына легендарнага Гедзіміна, з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай. Падзея гэта на доўгія часы вызначыла далейшы шматпакутны лёс і Оршы, і ўсёй нашай зямлі...
Зімой 1397 года памежную са Смаленскам Оршу аблажыў тамтэйшы князь Святаслаў Іванавіч. «Хроніка літоўская і жамойцкая» так засведчыла тую шматгадовай даўнасці падзею: «Потым року 1397 смаленскі князь учыніў раду з Андрэем, князем полацкім, Літву ваяваць. Андрэй да Літвы з войскам і Святаслаў да Оршы падышлі і многа зла хрысціянам, як і паганым, учынілі, такога, што не толькі хрысціянскае, але і паганскае войска перад тым не чыніла; запіралі ў хаты і палілі, смалу гарачую на іх льючы, другіх, падважыўшы хаты, клалі шыямі пад сцены, а потым вагі прымалі і людзей сцены давілі, іншых мужчын,
жанчын і дзяцей на палі (калы.— С. А.) устыкалі, і так тым здзекам усіх мучыцеляў цэсараў рымскіх перавышалі, замку нічога не ўчыніўшы, у сваю зямлю адышлі».
На пачатку XV стагоддзя падзеі вакол Оршы на пэўны час вызначаліся больш чым непрыязнымі — варожымі адносінамі паміж тагачасным уладаром Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам і малодшым дванаццатым сынам Альгерда Свідрыгайлам (у праваслаўі — Якавам, а ў каталіцтве — Баляславам), які некалькі дзесяцігоддзяў змагаўся за ўладу ў дзяржаве — спачатку з Вітаўтам, а потым і з яго наступнікам — Жыгімонтам Кейстутавічам.