Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
54.16 МБ
Славілася сваімі адмысловымі майстрамі Смаргонь: тут у першай палове XVII стагоддзя працавалі рамеснікі аж 24 спецыяльнасцей — ганчары, гарбары, гадзіншчыкі, кавалі, стальмахі, кушняры, краўцы, муляры, маляры, пекары, рымары, сталяры, ткачы, цесляры, шабельнікі, шаўцы, шкляры.
У некаторых прыватнаўласніцкіх мястэчках іх уладальнікі-магнаты ўзводзілі невялікія прамысловыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Лебедзеве і Быстрыцы працавалі рудні, у Радашковічах дзейнічала васкабойня, у Волме — паперня. А ў Цяпіне, Іўі, Любчы, Бялынічах, Лоску, Заслаўі нават былі друкарні. Чашнікі ж былі адметныя тым, што тут будаваліся стругі — гандлёвыя судны.
Неад’емнай прыналежнасцю мястэчкаў з’яўляліся заезныя двары і корчмы. У некаторых з іх гэты промысел займаў амаль ці не цэнтральнае месца. Так, у Радашковічах на 96 дамоў былі 63 заездныя дамы і корчмы, у Лебедзеве гэтыя суадносіны складалі 149 і 48, Косаве — 79 і 26, Паставах — 42 і 29, Відзах — 25 і 15. Такая колькасць піцейных устаноў тлумачылася тым, што ў мястэчках, дзе быў развіты гандаль збожжам, выраблялася даволі шмат алкагольных напояў. Іх актыўнаму ўжыванню, безумоўна, спрыялі рэгулярныя таргі і кірмашы, што праходзілі ў мястэчках.
3 вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што местачковы гандаль трымаўся на яўрэях. Упершыню на Беларусі яны з’явіліся ў канцы XIV стагоддзя (дарэчы, адначасова з узнікненнем першых мястэчкаў). Прыкладна з другой паловы XVI стагоддзя яўрэі пачалі адыгрываць даволі значную ролю ў эканамічным
жыцці тагачаснага грамадства (на гэты час зноў жа прыпадае беларускі местачковы бум).
Пасля таго як у канцы XVIII стагоддзя беларускія губерні ўвайшлі ў так званую мяжу аседласці яўрэяў, яны наогул сталі дамінаваць сярод местачковых насельнікаў і занялі вядучае месца ў гандлі і рамёствах. У 1863 годзе на Беларусі жыло 350 тысяч яўрэяў і большая іх частка — якраз у мястэчках. У некаторых з іх яўрэі складалі 50 і больш працэнтаў жыхароў.
У 1880 годзе ў Смалянах, напрыклад, жыло 2315 чалавек (1173 жанчыны і 1142 мужчыны). Крыху раней, у пачатку 1850-ых гадоў, у гэтым мястэчку налічвалася больш за 1000 яўрэяў-мужчын. Параўнанне гэтых лічбаў дае падставы меркаваць, што тагачасныя Смаляны з’яўляліся пераважна яўрэйскім паселішчам.
Перагартаем згаданую вышэй кнігу М. Без-Карніловіча. Як адзначае яе аўтар, з 800 насельнікаў Ушачаў сёмую частку складалі яўрэі. У Чашніках — «жыхары хрысціяне і яўрэі; апошнія пераважаюць колькасцю». Насельніцтва Асвеі — «хрысціяне і яўрэі». «Шклоў,— адзначае аўтар,— смела можна назваць яўрэйскім мястэчкам». У Чэрыкаве «яўрэяў мужчынскага полу 570 душ», у Крычаве іх — 710 душ. «Па колькасці яўрэяў,— працягвае М. Без-Карніловіч,— Дуброўну смела можна назваць яўрэйскім мястэчкам». У Любавічах яўрэяў-мужчын — больш 600, у Бялынічах — больш 630, у Талачыне — каля 1000, а ў Краснаполлі — нават больш за 1000 душ.
М. Без-Карніловіч, як бы падсумоўваючы свае падлікі, называе яўрэяў «пануючым насельніцтвам» усіх мястэчкаў на Беларусі. Ён жа дае ім даволі ёмістую характарыстыку, якая і сёння выклікае інтарэс: «Прадпрымальныя, цікаўныя, праніклівыя. 3 першага позірку, з першых слоў зразумеюць, з кім маюць справу. Каб дасягнуць пажаданага, лічаць дазволенымі ўсе сродкі: прыніжаюцца, ліслівяць, просяць, падкупляюць, і рэдка не дасягаюць поспеху ў сваіх намерах. Наперад разлічваюць барышы, якія можа прынесці распачатая аперацыя; падлічаць расходы, і толькі тады возьмуцца за справу. На Беларусі ўвесь гандаль у іх руках... Вінныя водкупы, паштовыя станцыі, перавозы цераз рэкі ўтрымліваюць яўрэі; для іх ніякая праца не цяжкая, калі толькі ад яе прадбачаць для сябе ка-
7. Зак. 1177.
Былое мястэчка Жыровіцы (Слонімскі раён). 1980-ыя гады
рысць... Яўрэі, народ, які глыбока ведае нораў, схільнасці і звычкі людзей і ўмее карыстацца іх слабасцямі. Пазбягаюць утомнай працы: паміж імі знойдзеце многа краўцоў, шаўцоў, шапачнікаў, шкляроў, лудзілыпчыкаў, бляхароў, разносчыкаў, разьбяроў пячатак, залатых і сярэбраных спраў майстроў; рэдка сустрэнеце каваля, цесляра, пілыпчыка...».
3 некаторымі высновамі М. Без-Карніловіча можна не пагадзіцца, але многае ім падмечана вельмі дакладна.
У некаторых беларускіх мястэчках асобнымі абшчы намі — канцамі (ціпасадамі) жылітатары, якія пачалі сяліцца на Беларусі ў часы вялікага князя літоўскага Вітаўта. Татарскія абшчыны былі ў Клецку, Ляхавічах, Мядзелі, Міры, Слоніме, Відзах, Докшыцах, Смілавічах, Уздзе, Капылі, Смалявічах, Іўі. У лепшыя часы татарскае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага дасягала 100 тысяч чалавек. Татары прынеслі на Беларусь рамёствы, звязаныя з конегадоўляй і авечкагадоўляй, а таксама высокую культуру агародніцтва, якім і сёння вызначаюцца іх нашчадкі, што жывуць, напрыклад, у былым мястэчку Іўі.
Яшчэ( раз звернемся да ўспамінаў Сяргея Грахоўскага, які дакладна і маляўніча апісаў непаўторны местачковы дух, каларыт местачковага побыту:
«Усё неабходнае чалавеку рабілася на месцы здатнымі майстрамі — стальмахамі, кавалямі, гарбарамі, шаўцамі, краўцамі і кажушнікамі, ткачамі і бляхарамі, мулярамі і малярамі, былі маслабойкі і воўначоскі, a якія мастакі жылі ў мястэчках!..
... Найбольшаю абразаю для майстра было слова тан дэтнік — бракароб. Найвышэйшаю пахвалою — совесны чалавек...
У мястэчку было дзве-тры так званыя перапечкі. На досвітку яны пяклі белыя булкі, халы, абаранкі і пернікі, і ўсё гарачанькае ў плеценых кашах, прыкрытых кужэльным уціральнікам або сурвэткаю, разносілі па мястэчку...
Усе местачкоўцы ведалі адзін аднаго, памяталі бацькоў і дзядоў, былі ў блізкім ці далёкім сваяцтве...
Кожнае мястэчка жыло сваімі непаўторнымі традыцыямі, сваім укладам, сваімі кепікамі, нязлоснымі бай~ камі пра дзікаватыя ўчынкі, а ў кожнага местачкоўца
была дасціпная мянушка, і яна пераходзіла з пакалення ў пакаленне. He існавала тады ніякіх анкет, ніхто ні на каго не пісаў характарыстыкі. Яны былі вусныя і безапеляцыйныя — сумленны чалавек або тандэтнік і паскуднік. Часам вярнуць добрую рэпутацыю і жыцця не хапала...»
На жаль, адрадзіць гэты местачковы дух сёння, бадай што, ужо немагчыма — на тое ёсць і аб’ектыўныя, і суб’ектыўныя прычыны. А вось вярнуць сённяшнім гарадскім пасёлкам (а іх на Беларусі звыш 90) і буйным вёскам накшталт Смалянаў іх спрадвечнае найменне — мястэчка — і можна, і нават патрэбна. Яны ўсё ж такі наша гісторыя.
Дарэчы, 78 з 118 раённых цэнтраў Беларусі — былыя мястэчкі. I далёка не ўсе яны (нават да гэтай пары), як кажуць, цягнуць на гарады.
А я асабіста ганаруся тым, што нейкі сельсавецкі пісар (відаць, не тандэтнік, а летуценнік і «совесны чалавек») запісаў у маёй метрыцы (праз трынаццаць гадоў пасля згаданага на пачатку указа!), што месцам майго нараджэння з’яўляецца мястэчка Смаляны.
Ганаруся і тым, што мой дзед Васіль быў лепшым местачковым кавалём і, кажуць, мог давесці да ладу любы «механізм» — ад паляўнічай стрэльбы і швейнай маіпыны да калаўрота і гармоніка.
Таму і сёння я — местачковец...
ехлўдзедкл на кірлшіі...
Сцвярджаюць, што быў час, калі ўсе на свеце дарогі вялі ў Рым. He магу сказаць дакладна, ці ведалі аб гэтым мае землякі гадоў так 150—200 таму, але тое, што ўсе вуліцы ў Смалянах выводзілі рыхтык на Базарную плошчу, для кожнага жыхара старажытнага беларускага мястэчка з’яўлялася фактам відавочным. Ці ішоў ты па Аршанскай, ці шыбаваў па Віцебскай, ці шпацыраваў па Талачынскай, ці мясіў гразь па Ганышаўскай, ці макрэў спінаю, уздымаючыся па Замкавай,— вынік быў адзін: праз колькі часу трапляў на шырокі пляц, які і быў Базарнай плошчай.
Нельга сказаць, што ў Смалянах і тых, і крыху пазнейшых часоў не было другіх адметнасцей. Уладальнік Смалянаў тайны саветнік Аляксей Сямёнаў яіпчэ не паспеў прадаць на цэглу ўжо значна пашкоджаны, але пакуль што велічны замак, узведзены ў 1626 годзе князем Сямёнам Сангушкам-Ковельскім. Побач з самой плошчай радаваў вока адмысловымі архітэктурнымі формамі зафундаваны ў 1680 годзе князем Геранімам Сангушкам і яго жонкай княгіняй Канстанцыяй касцёл святой Марыі. На ўсю ваколіцу славілася сваімі цудоўнымі дванаццаццю апосталамі, намаляванымі ва ўвесь рост на блакітным купальным барабане, драўляная Спаса-Праабражэнская царква, якуто, як казалі, пабудаваў князь Павел Сангушка ў 1792 годзе.
I ўсё ж такі асмелюся выказаць меркаванне, што і замкавыя муры, і касцёльныя шпілі, і царкоўпыя купалы былі не больш чым прыгожым дапаўненнем да смалянскай Базарнай плошчы. Бо менавіта тут быў цэнтр местачковага жыцця, якраз гэты прасторны пляц
вызначаў яго паўсядзённы рытм і, галоўнае, тут час ад часу віравалі славутыя смалянскія кірмапіы, самымі вядомымі з якіх лічыліся штогадовыя Крыжаўзвіжанскі, што праходзіў 14 верасня, і Мікалаеўскі, які збіраў навакольны люд 6 снежня.
Аб іх, беларускіх кірмашах, і пойдзе гаворка...
«Пераважаючай формай таварнага абмену ў Беларусі на працягу першай паловы XIX ст. быў кірмашовы гандаль. Кірмашы існавалі ва ўсіх беларускіх гарадах і ў значнай частцы мястэчкаў. На местачковых кірмашах сяляне бліжэйшых вёсак вялі гандаль збожжам, жывёлай, птушкай, сырымі скурамі, шчацінай, ільном, пянькой, палатном, мёдам, воскам і іншымі прадуктамі, а таксама прадметамі сельскага і местачковага рамяства. Значная частка тавараў скуплялася прыезджымі скупшчыкамі і адпраўлялася на прыстані, у гарады для аптовага гандлю».
Гэтыя радкі з досыць даўняй ужо, выдадзенай у 1969 годзе кнігі Яфрэма Карнейчыка, коратка, але дастаткова ёміста вызначаюць сутнасць беларускага кірмашовага гандлю. Але, натуральна, паўстае пытанне аб значэнні слова «кірмапі» і шырока вядомых яго сінонімаў — «базар», «ярмарка», «рынак».
Як сведчаць даследчыкі, найбольш раннім абазначэннем месцаў, дзе вёўся гандаль, было не пазначанае ў нашым пераліку слова «торг». Недзе ў XV стагоддзі праз Польшчу на Беларусь трапіла нямецкае слова «рынак». Менавіта яно паступова выцесніла з шырокага ўжытку паняцце «торг».
Прыкладна ў гэты ж час да нас трапіў яшчэ адзін германізм такога ж кшталту — слова «ярмарка» (або, як гаварылі ў тыя часы, «ярмарок»). Якраз у XV стагоддзі ў Вялікім княстве Літоўскім пачалі праводзіцца вялікія святочныя таргі, якія суправаджаліся народным гуляннем. Мерапрыемства гэтае, запазычанае ў немцаў, натуральна, атрымала і нямецкае абазначэнне, якое хутка трывала ўвайшло ў мову не толькі беларусаў, але і ўкраінцаў і маскавітаў. Доктар філалагічных навук Аляксандр Булыка ў свой час выказаў меркаванне, што першым пісьмовым дакументам, дзе згадваецца слова «ярмарка» і раскрываецца яго сутнасць, з’яўляецца прывілей на магдэбургскае права, які вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч надаў у 1498 годзе По-