Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
Кірмашы адыгрывалі настолькі важную ролю ў эканамічным жыцці той ці іншай мясцовасці, што некаторыя магнаты на дзень іх правядзення нават вызвалялі сваіх сялян ад абавязковай паншчыны. Так, сяляне маёнтка Ражанка ў пачатку XVIII стагоддзя кожны тыдзень у аўторак мелі вольны дзень для гандлю.
Найбольшага росквіту местачковыя кірмашы дасягяулі ў перыяд паміж сярэдзінай XVIII і сярэдзінай XIX стагоддзя. Менавіта ў беларускіх мястэчках адбываліся самыя буйныя з іх на Беларусі (Зэльва, Бешанковічы, Любавічы). Але не менш бойкі гандаль, так бы мовіць, мясцовага, a то і рэгіянальнага значэння ішоў і ў другіх мястэчках. Далёка славіліся кірмашы, што наладжваліся ў Расонах, Валынцах, Петрыкаве. Падвакфмашы ў год адбывалася ў Астроўне, Ушачах, Дуброўне, Высокім. Тры разы на год зоіраўся вакольны люд на кірмашы ў Лядах і Чачэрску. У 1786 годзе атрымаў права на штогадовыя кірмашы, якія хутка сталі шырока вядомымі, Сапоцкін. Прыкладна ў гэты ж час набылі
вядомасць кірмашы ў Глыбокім і Відзах, Чашніках і Геранёнах, Ліпнішках і Івянцы. А ў Жлобіне, які на той час таксама меў статус мястэчка, акрамя штотыднёвых таргоў, аж чатыры разы на год праводзіліся адмысловыя кірмашы, на якіх можна было набыць ці не лепшыя на Беларусі кажухі...
Што ж уяўляла сабой оеларускае мястэчка як цэнтр гандлю? Зазірнем на хвілінку хаця б у Скрыгалаў, «беднае мястэчка», як ахарактарызаваў яго ў «Жывапіснай Расіі» Адам Кіркор. Дык вось, гэта «беднае» надпрыпяцкае мястэчка мела ў канцы XIX стагоддзя 102 двары і больш 600 жыхароў. Кожны тыдзень тут праводзіліся таргі, а згодна прывілея Станіслава-Аўгуста ад 28 мая 1782 года 9 мая і 6 снежня тут штогод адбываліся кірмашы. «Беднае мястэчка» кожны год адпраўляла з мясцовай прыстані каля 500 тысяч пудоў (каб было больш зразумела — 8000 тон) грузаў.
«Нязначным мястэчкам, з кірмашамі» назваў Адам Кіркор і Смаляны, якія гэты статус атрымалі ў 1678 годзе. 3 дакументаў вядома, што ўжо ў XVIII стагоддзі на згаданай у пачатку нашага аповяда Базарнай плошчы меліся гандлёвыя рады і важніца. У 1742 годзе на ёй узвялі драўляную ратушу.
Цікава, што ў «нязначным», на думку Кіркора, мястэчку, у 1880 годзе, як сведчыць А. Дэмбавецкі, было 2315 жыхароў, 252 драўляныя хаты, 55 крамаў, чатыры царквы, касцёл, сінагога, бальніца, аптэка, працавалі цагельны завод, сыраварня, была сажалка плошчай у 22 дзесяціны, дзе развадзілі карпаў. Смаляны на ўсю ваколіцу славіліся сваімі майстрамі-меднікамі.
Такіх «нязначных» і «бедных», з пункту гледжання Адама Кіркора, мястэчкаў на Беларусі, відаць, было шмат і менавіта яны, на наш погляд, былі для нашага краю тыповымі і вызначалі яго, так бы мовіць, гандлёвае аблічча. Сюды, аддаючы належнае зэльвенскім і любавіцкім кірмашам, не грэбавалі прыязджаць кунцы з буйных па тым часе беларускіх гарадоў. Напрыклад, магілёўскія купцы былі пастаяннымі наведвальнікамі таргоўі кірмашоўу Бабры, Копысі, Шклове, Смалянах, Талачыне, Прапойску, Чачэрску. Полацкія і віцебскія гандляры скупалі пяньку і воск у Чашніках і Капцэвічах, а потым адпраўлялі іх на экспарт.
Ды і самі местачкоўцы вялі досыць актыўны замеж-
ны гандаль, росквіт якога прыходзіцца на XVI—XVII стагоддзі. Дакументальна засведчана, што, напрыклад, у 1605 годзе мешчанін Гаўрыла Шамбялевіч з Беліцы вывез у Крулевец (Кёнігсберг) 100 локцяў (амаль 700 метраў) палатна, 15 мяхоў попелу, 8 бочак ільнянога семя і 8 «барылак» (бочачак) лою. Полацкія мытнікі ў 1616 годзе зарэгістравалі 205 гандлёвых суднаў з 14 беларускіх мястэчкаў, якія трымалі курс на Рыгу. Паспяхова вялі ганддёвыя справы мяшчане з мястэчкаў Мікалаеўшчына, Ігумен, якія адпраўлялі па Нёмане лой, воск, пяньку, проса, ільняное і канаплянае семя, скуры, попел. 3 Прусіі яны прывозілі на мясцовыя кірмашы селядцы, соль, волава, шкло.
Варта зазначыць, што высокія пошліны, якія дзяржава ўводзіла на экспарт і імпарт тавараў, прыводзілі да таго, што гандляры з памежных мястэчкаў не грэбавалі і кантрабандай. Нашы прадпрымальныя продкі ўжо ў канцы XVIII стагоддзя навучыліся па-майстэрску мінаць мытні ў Віцебску, Суражы, Полацку, Дзісне і бяспошлінна прадавалі замежныя тавары на мясцовых кірмашах. Асноўныя шляхі кантрабанднага гандлю, напрыклад, з Расіі ў Прыбалтыку праходзілі праз беларускія мястэчкі Асвея і Юхновічы.
У ліпені 1765 года быў складзены цікавы дакумент пад назвай «Апісанне гандлёвых шляхоў, кірмашоў і тавараў, якія правозяць кантрабандай з-за мяжы ў Полацкім ваяводстве ў Аршанскім павеце». У «Апісанні...» згаданы кантрабандысты, якія, мінаючы мытню ў Лядах (дзе, нагадаем, праходзілі тры значныя кірмашы), «...без уплаты ў казну перавозяць тавары ў в. Гусіна, а потым транспарціруюць па Дняпры да г. Дуброўны. Там жа гусінскі арандатар скупае ў Аршанскім і Віцебскім паветах гарэлку ў бочках па некалькі тысяч, якія ноччу прадае маскавітам, за адну ноч 7 і болей бочак гарэлкі. Казне ж ад гэтага ён нічога не плаціць...»,
Дзяржаўная казна, відаць, на самой справе многа страчвала ад кантрабанднага гандлю. Найбольш прадбачлівыя дзяржаўныя дзеячы гэта добра разумелі і спрабавалі змагацца з ім, у тым ліку і дастаткова прагрэсіўнымі метадамі. Так, яшчэ ў 1570 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст усталяваў у памежным з Масковіяй мястэчку Сураж «...бяспош-
Так выглядае сёння Базарная плошча у Смалянах (Аршанскі раён). На заднім плане — руіны касцёла Святой Марыі.
лінныя для прыезджых купцоў кірмашы, паменшыў пошліну з солі і воску».
Апошні ўзлёт кірмашовага гандлю прьіходзіцца на 50-ыя гады XIX стагоддзя, калі колькасць кірмашоў на Беларусі дасягала трох з паловай сотняў у год. Крызіс яго (які, дарэчы, не датычыцца гандлю наогул) звязаны з развіццём так званага крамнага гандлю прамысловымі таварамі. Калі, напрыклад, у Мінску ў 1833 годзе было 263 крамы, то ў 1860 годзе іх налічвалася ўжо 600. Колькасць крамаў у Віцебску з 1825 па 1859 год вырасла з 135 да 340, а ў Магілёве — адпаведна з 260 да 620.
Сфера гандлёвага ўплыву кірмашоў (як дробных, так і буйных) паступова змяншалася. Звычайна яна ахоплівала вёскі, што знаходзіліся ў радыусе 15—20 вёрстаў ад таго ці іншага мястэчка. Местачковыя кірмашы набывалі ўсё болып выразны мясцовы характар. На іх часцей за ўсё гандлявалі сельскагаспадарчымі прадуктамі і вырабамі сялянскіх промыслаў. Тут можна было набыць косы, сярпы, гліняны посуд, розную бакалею.
Ураджэнец вялікага палескага мястэчка Нобель (былы Пінскі павет, цяпер — украінская тэрыторыя), вядомы беларускі літаратар Сяргей Грахоўскі ў артыкуле, надрукаваным у другім нумары часопіса «Полымя» за 1992 год, вельмі падрабязна акрэсліў «таварны асартымент» нобельскіх кірмашоў і мясцовых крамаў. На кірмашы можна было набыць «...гаршкі, глякі, збанкі, гарлачы, спарышы, макатры, дзежкі і даёнкі, цэбры і ражкі, біклагі і бочачкі». А вось у крамах местачкоўцы і сяляне з навакольных вёсак разжываліся так званым крамам, або «чырвоным таварам». Тут яны куплялі «...фабрычныя тканіны, газу, дзёгаць, каломазь, соль, цвікі, селядцы, цукар, голкі, каснікі, гузікі, косы, наласавое жалеза на шыны для воза, чыгункі, патэльні, халву і цукеркі, юшкі і дзверцы для грубак, нарцяную і суконную фарбы».
Кірмашовы гандаль нейкі час існаваў і пры савецкай уладзе, ды гэта ўжо было, як кажуць, зусім не тое. Але як бы там ні было, смалянскія кірмашы нават сярэдзіны 50 ых гадоў ужо нашага стагоддзя з’яўляюцца адным з найярчэйшых успамінаў майго дзяцінства. Заўзятая барацьба савецкіх і партыйных уладаў з прыватным
рамеснікам і, натуральна, з прыватным гандляром прывяла да іх «знішчэння як класа» і знікнення кірмашоў як сацыяльнай і эканамічнай з’явы.
Што ж засталося? Хіба што радкі вядомай байкі Кандрата Крапівы. Памятаеце?.. «Ехаў дзедка на KipMam, з ім на возе баба...»
Можна, зразумела, суцяшаць сябе тым, што местачковыя кірмашы, як і самі мястэчкі, скасаваныя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1938 годзе, зніклі натуральным чынам, памерлі, так бы мовіць, сваёй смерцю. Але, упэўнены, што настальгія па тых вірлівых, вясёлых, адмысловых кірмашах, многія з якіх нарадзіліся яшчэ пры вялікіх літоўскіх князях, квітнелі пры польскіх каралях і расійскіх царах і адыйшлі ў нябыт пры так і не дабудаваным сацыялізме, вярэдзіць не толькі маю душу. Што ні кажыце, а пераўтвораныя ў «барахолкі» гарадскія плошчы і стадыёны і застаўленыя «камкамі» тратуары — гэта не КІРМАШ...
ПЛНСКЛЯ ЗАБАВА
осень 1780 года ў Гродна была надзвычай цёплай, а ў апошнія дні бабінага лета надвор’е стаяла і зусім летняе. Гараджане радаваліся гэтым нечаканым лагодным дзянькам, але кожны разумеў — усё гэта ненадоўга...
У адзін з такіх пагодлівых дзён Гродна пакідаў чалавек. Было яму пад пяцьдзесят, але тыя, хто не ведаў яго, маглі б, каб іх спыталі, даць яму намнога больш — настолькі змучаным, счарнелым быў яго твар і цяжкой, зусім старэчай — павольная хада. Чалавек, апрануты ў брудныя лахманы, босы, панура плёўся па пыльнай вуліцы, стомлена абапіраючыся на жабрацкі кій. Сустрэчныя праводзілі яго позіркамі, і розныя пачуцці адбіваліся ў іх: звычайная абывацельская цікаўнасць, спачуванне, тупая абыякавасць (колькі іх, такіх вось брудных жабракоў, бадзяецца па гродзенскіх вуліцах...). Але былі і такія, у чыіх позірках гарэла зларадства, а некаторыя нават плявалі чалавеку ўслед, абразліва лаяліся, здзекліва свісталі. Таму чалавеку, нягледзячы на лагодны сонечны дзень, было холадна і тужліва...
Звалі чалавека Антоній Тызенгаўз. Ён быў кавалерам ордэна Святога Станіслава, меў графскі тытул, займаў некалі высокія пасады канюшага літоўскага, падскарбія надворнага літоўскага, гродзенскага старосты, упраўляючага каралеўскімі эканоміямі, пра якога праз сто гадоў Адам Кіркор у сваёй «Жывапіснай Расіі» напіша наступнае: «Да ліку выдатнейшых дзеячоў царавання Станіслава-Аўгуста належыць Антоній Тызенгаўз, вялікі падскарбі літоўскі ... інтрыгі, зайздрасць,
а асабліва бесхарактарнасць караля, загубілі Тызенгаўза, і ўсе яго пачынанні не маглі прынесці плёну...».
А яшчэ граф і жабрак у адной асобе быў вялікім летуценнікам. Можа, якраз таму пройдзе больш за два стагоддзі з той цёплай і адначасова халоднай восені — і яго імем назавуць адну з цэнтральных плошчаў Гродна...