Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
забудовы кварталы. У параўнанні з занядбанай па тым часе Масквой выглядалі яны вельмі нават няблага — чыстыя, дагледжаныя, утульныя, не пазбаўленыя, так бы мовіць, гістарычнага шарму. Але чытаў назвы вуліц на акуратных бела-сініх шыльдах — Камуністьгчная, Рэвалюцыйная, Савецкая, Інтэрнацыянальная, Камсамольская, Чырвонаармейская, Кастрьпініцкая, Першамайская, Маркса, Энгельса, Кірава, Свярдлова, Валадарскага — і пачуццё замілаванасці пакрысе знікала. У старажытным Мінску, які згадваўся ў летапісах на 80 гадоў раней Масквы, камяні, на жаль, гісторыяй не дыхалі. Там, у не такой ужо і далёкай Маскве, грэлі сэрца Сіўцаў Вражак і Матроская Цішыня, тут, у Мінску, рвалі яго рэвалюцыя, саветы, камсамол і Першамай з Кастрычнікам...
Калі б «машына часу» магла перанесці сённяшняга жыхара беларускай сталіцы на стагоддзе назад і ён, «прызямліўшыся», скажам, на Губернатарскай вуліцы, гадзіну-другую паблукаў па цэнтральных кварталах тагачаснага губернскага Мінска, наш «падарожнік у часе» прачытаў бы на шыльдах зусім іншыя назвы вуліц і завулкаў — Падгорная, Белацаркоўная, Правіянцкая, Магазінная, Хрышчэнская, Малалютэранская, Міхайлаўская (паблізу ад вуліцы радавала вока царква Марыі Магдаліны), Праабражэнская, Юр’еўская, Захар’еўская, Паліцэйская, Яўрэйская, Кацярынінская, Архірэйская, Залатагорская (апошнюю ўпрыгожваў адмысловы касцёл Святога Роха). На той час у горадзе было каля 150 вуліц і завулкаў, даўжыня іх складала амаль 80 кіламетраў.
Так, гэта быў стары Мінск, але не старажытны, той, што ўзнік у другой палове XI стагоддзя. Менавіта тады на правым беразе Свіслачы, пры ўпадзенні ў яе Нямігі, быў узведзены замак, які меў важнае абарончае значэнне. На працягу двух наступных стагоддзяў вакол замчышча вырас пасад, дзе жылі мясцовыя рамеснікі. На гандлёвай плошчы тагачаснага Мінска па святах весела віраваў Нямігскі рынак, які ў XVI стагоддзі атрымаў назву Ніжняга. На рынку сыходзіліся гандлёвыя шляхі, гасцінцы з навакольных паселішчаў — Ракава, Койданава, Лошыцы. Сюды ж выводзілі дарогі, што злучалі горад з Вільняй, Полацкам, Лагойскам, Барысавам, Смаленскам. Самай старажытнай вуліцай была
Вуліца Магазінная (Кірава) на перасячэнні з Губернатарскай (Леніна). Пачатак XX ст.
Няміга — цэнтральная, так бы мовіць, магістраль пасада (на вялікі жаль, знесеная ў 1970 г.).
Прыкладна тады ж выраслі пасады на левабярэжжы Свіслачы, каля Траецкай гары, на паўночным захадзе ад замчышча, названыя Пятніцкім канцом. Да XV стагоддзя былі ў асноўным выбудаваны кварталы двух мінскіх прадмесцяў — Ракаўскага і Траецкага. Яшчэ праз стагоддзе на правым беразе Нямігі, на ўзгорку, паўстаў новы гандлёвы цэнтр горада — Верхні рынак. Хутка побач выраслі кварталы Верхняга горада.
Такім чынам, архітэктурнае аблічча горада ў XVI стагоддзі вызначалі драўляныя дамы знаці, багатых рамеснікаў і гандляроў, драўляныя храмы — каталіцкія і праваслаўныя, манастыры і кляштары.
Стаць з большага мураваным Мінску «дапамаглі» знішчальныя пажары 1547, 1552 і 1569 гадоў. Новабудоўлі часцей за ўсё былі з каменя і цэглы.
На той час якога-небудзь дэталёвага плана забудовы горада не было. Першы праект з’явіўся толькі ў канцы XVIII стагоддзя, калі Мінск стаў губернскім цэнтрам 9. Зак. 1177.
Расійскай імперыі. Яго аўтарам быў губернскі архітэктар Фёдар Аляксандравіч Крамер.
Былі і другія планы — у 1809, 1817, 1858 гадах. Пры ўсёй іх відавочнай карысці для горада яны неслі ў сабе і негатыўныя тэндэнцыі: цэнтр горада паступова страчваў сваю сярэднявечную ўтульнасць, суразмернасць з чалавекам, многія па^удовы, якія доўгі час упрыгожвалі горад, надавалі яму адметнасць, новыя ўлады сталі перарабляць на свой капыл, мяняць іх прызначэнне. Паказальны ў гэтым плане лёс ратушы, так бы мовіць, будынка нумар адзін любога еўрапейскага горада, у тым ліку і Мінска.
Мінчукі любілі сваю ратушу, ганарыліся ёй, бо яна «... сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулых часоў, пра Магдэбургскае права...». Безумоўна, якраз гэта і стала прычынай таго, што ў 1851 годзе цар Мікалай I асабіста падпісаў загад аб зносе гэтага сімвала былой незалежнасці Мінска. Але вось што сімвалічна: калі былі аб’яўлеяы таргі дзеля выдачы падраду на разборку ратушы, на іх ніхто не з’явіўся — ні ў аднаго мінчука не падяялася рука на гонар горада. Ратушу руйнавалі вайскоўцы па загаду.
Тагачасны Ратушны пляц упрыгожваў яшчэ адзін шэдэўр — уніяцкая царква Святога Духа. Пасля 1839 года, калі унія была скасавана, яе таксама напаткаў незайздросны лёс: храм быў перароблены амаль да непазнавальнасці. Новыя гаспадары вырашылі, што былая уніяцкая святыня і архітэктурна павінна адпавядаць шавіністычнай трыядзе: «самодержавне, православность, народность».
Такім чынам, страціўшы ратушу і царкву Святога Духа, галоўная плошча Мінска пазбавілася сваёй адметнасці. Гэта архітэктурная незавершанасць і сёння адчуваецца, калі ступаеш на сучасную плошчу Свабоды...
«Ахвярамі» самадзяржаўя сталі і каталіцкія кляштары. Да іх ліквідацыі і пераробкі царскіх чыноўнікаў найперш падштурхнулі паўстанні 1830—1831 і 1863— 1864 гадоў. Пасля іх падаўлення ўлады закрылі кляштары бенедыкцінак, бернардзінак і бернардзінцаў, баніфратаў і дамініканцаў, кармелітаў і францысканцаў. Многія з кляштарных пабудоў сталі выкарыстоўваць у іншых мэтах. Так, напрыклад, у 1869 годзе ў мурах
і
Вуліца Захар'еўская (Савейкая, праспект Ф. Скарыны да ГУМа). Пачатак XX ст.
дамініканскага кляштара ўлады размясцілі вайсковыя казармы і склады.
Але ўсё ж такі гэтыя пературбацыі, звязаныя са зменай дзяржаўнасці і канфесійнай арыентацыі, на іпчасце, не набылі незваротнага характару. Сапраўдны генацыд у адносінах да старога Мінска (і архітэктурны, і тапанімічны) быў яшчэ наперадзе. А пакуль горад жыў...
Мінчукі яго любілі, ён падабаўся гасцям. Вось што, налрыклад, пісаў пра Мінск сярэдзіны XIX стагоддзя знакаміты паэт Уладзіслаў Сыракомля: «Усё тут такое чыстае, новае, прыгожае, што напраўду імпануе сваёй еўрапейскасцю таму, хто, як мы, прыехаў з Вільні і чыё вока прывыкла да беспрэтэнзійнай фізіяноміі сціснутых, заслоненых адзін адным дамоў... Менскімі мужчынамі і жанчынамі надаецца большая ўвага строям, але тутэйшая прыгожая палова мае на тое сваё бясспрэчнае права, бо — прабачце нам, мілыя жыхаркі Гедымінавага маста! — Мінск, адносна свайго насельніцтва, можа пахваліцца вельмі значнай колькасцю цудоўных дзявочых вочак».
Будынак Мінскага Дваранскага сходу на рагу вулін Падгорнай (К. Маркса) і Петрапаўлаўскай (Ф. Энгельса). Пачатак XX ст.
Але давайце крыху прыспешым час, каб патрапіць у такі Мінск, якім ён быў на мяжы XIX і XX стагоддзяў, у тыя часы, калі, прашпацыраваўшы па Губернатарскай, можна было звярнуць на Магазінную...
Тагачасныя мінскія вуліцы, акрамя ўскраінных, былі брукаванымі. У 1910 годзе на старажытны брук тамсям пачалі класці яшчэ рэдкасны для таго часу асфальт. Тратуары цэнтральных вуліц горада, дзе па вечарах любіла гуляць мінская эліта, выкладвалі гранітам. Бетон жа на тратуарах быў звычайнай справай. I хоць у пачатку XX стагоддзя на фасадах дамоў з’явіліся шыкоўныя блакітныя шыльды з белымі літарамі назваў вуліц — Губернатарская, Захар’еўская, Падгорная, Магазінная, мінчукі, аддаючы павагу традыцыям, між сабой называлі іх па-старому: Губернатарскую — Францішканскай, Праабражэнскую — Зборавай або Турэмнай, Петрапаўлаўскую — Дамініканскай, Гандлёвую — Зыбіцкай або Балотнай, Скобелеўскую — Батальённай...
А потым была рэвалюцыя з яе «...до основанья, a затем». 3 ліпеня 1919 года газета «Звязда» апублікавала пастанову Мінскага савета аб перайменаванні вуліц і плошчаў горада. Па волі новай ўлады з жыцця мінчукоў у адначассе быў вырваны цэлы пласт гістарычнай памяці. Галоўная вуліца горада, Захар’еўская, стала Савецкай, Губернатарская — вуліцай Леніна, Скобелеўская — Чырвонаармейскай, Паліцэйская — Пралетарскай, Праабражэнская — Інтэрнацыянальнай, Багадзельная — Камсамольскай, Аляксандраўская — Горкага, Вясёлая — Ульянаўскай, Георгіеўская — Чычэрына, Даўгінаўскі тракт — Чарвякова, Ігуменскі тракт — Маякоўскага, Каломенская — Свярдлова, Магазінная — Кірава, Мала-Лютэранская — Карла Лібкнехта, Міхайлаўская — Камуністычнай і гэтак далей.
Дарэвалюцыйныя «імёны» сёння маюць лічаныя вуліцы Мінска — Аранская, Чырвоная, Маскоўская, Суражская, Слясарная, Саломенная, Бабруйская, Вакзальная, Гандлёвая, Грушаўская, Кальварыйская (назва вернута нядаўна), Няміга, Ракаўская, Старажоўская, Юбілейная плошча. 1 віной таму далёка не заўсёды дзве сусветныя вайны і звязаныя з імі разбурэнні. Старых назваў Мінск пазбавіўся ў выніку «тапаніміч-
нага генацыду» мясцовай улады — партыйнай і савецкай. Гэта яе «стараннямі» карту горада «ўпрыгожылі» тапанімічныя «перлы» кшталту Авангардная, Індустрыяльная, Інжынерная, Калектарная, Магнітная, Меліярацыйная, Нафтавая, Палярная, Прамысловая, Рабкораўская... I, як апафеоз чыноўнай дураты,— праспекты газеты «Правда» і газеты «йзвестня»...
Сумна і брыдка... Як сумна і тое, што цяперашнія нясмелыя спробы вярнуць Мінску «тапанімічны твар» іншым разам сустракаюць заўзяты супраціў. Аргументаў, як правіла, два: «нежаданне» грамадскасці штонебудзь мяняць у гарадской тапаніміцы і «велізарныя сродкі», у якія оыццам абыйдуцца гэтыя мерапрыемствы.
Наконт «велізарных сродкаў» я пацікавіўся ў спецыялістаў з трэста «Гардармеханізацыя». Па іх звестках, выраб і ўстаноўка аднаго аншлага (шыльды з назвай вуліцы) абыходзіцца гарадской казне ў 9 долараў. Калі, напрыклад, у 1994 годзе ў Мінску з’явілася каля сотні новых аншлагаў, то лёгка падлічыць, што абышліся яны гораду ўсяго ў 900 долараў. Самыя ўніклівыя могуць прыкінуць, колькі ж каштуюць усе мінскія вулічныя аншлагі (іх у горадзе каля 8000 і служыць аншлаг прыкладна 75 гадоў).
Прааналізаваўшы гэту інфармацыю, можна зрабіць выснову: і абнаўленне, і вяртанне старой тапанімікі наўрад ці сур’ёзна падарвала б гарадскі бюджэт...
Тады ў чым справа? Можа, у грамадскай думцы, на якую ў нас вельмі любілі і любяць спасылацца? Адказ на гэта пытанне я вырашыў паіпукаць ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Самае цікавае, аб чым я даведаўся там, было зусім не тое, што сёння на гарадскім, так бы мовіць, балансе знаходзіцца больш 300 праспектаў, трактаў, вуліц, завулкаў і плошчаў. Уразіла другое: аказваецца, да нядаўняга часу рашэнні адпаведных інстанцый аб найменаванні або перайменаванні вуліц з’яўляліся... сакрэтнымі (?!) дакументамі. Без «благаслаўлення» гаркама партыі ў Мінску не мог з’явіцца ні адзін аншлаг з новай назвай вуліцы ці нават самага захудалага завулка — «кіруючая і напраўляючая» ў свой час трымала пад сваім кантролем літаральна ўсё.