Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
54.16 МБ
У паходжанні Філіповіча бясспрэчным уяўляецца толькі адно: ён — беларус (аб чым сведчыць мова яго «Дыярыуша»), а тое, што ён быў брэсцкім ігуменам, гаворыць на карысць яго, хутчэй за ўсё, заходнебеларускага паходжання, бо па царкоўных правілах XVII стагоддзя гэты досыць высокі пост у праваслаўнай іерархіі мог займаць, за рэдкім выключэннем, толькі чалавек, які паходзіў з гэтай жа тэрыторыі...
Што тычыцца Андрэя Баболі, то наша малая дасведчанасць пра яго лёс тлумачыцца тым, што да апошняга часу ён быў «персонай нон грата» ў нашай гісторыі. Чаму? Па-першае, ён быў палякам, па-другое — католікам, да таго ж — езуітам. Пры гэтым не ўлічвалася, што значная частка яго жыцця і святарскай дзейнасці (няхай сабе і спрэчнай з праваслаўных пазіцый) праходзіла на беларускіх абшарах — у Вільні, Нясвіжы,
Святы Андрэй Баболя. Малюнак Л. Навотнага
Бабруйску і, даволі працяглы тэрмін — у Пінску і яго ваколіцах.
Польскія даследчыкі называюць датай нараджэння Баболі 30 лістапада 1591 года, дзень святога апостала Андрэя. Нарадзіўся ён у Страхоціне, каля Санака (паўднёвы ўсход Полынчы, цяперашняе Жэшуўскае ваяводства). Шляхецкі род Баболяў належаў да гербу Ляліва і быў вядомы ўжо на мяжы XIII—XIV стагоддзяў. Продкі Баболі былі людзьмі ваяўнічымі, не раз вызна чаліся ў бітвах з туркамі, валахамі, маскавітамі і з’яўляліся іпчырымі католікамі.
I Баболя, i Філіповіч былі высокаадукаванымі для свайго часу людзьмі. Але калі першы з іх прайшоў поўны курс навук у Бранеўскім езуіцкім капітуле і Віленскай езуіцкай акадэміі (1608—1622), то дзе, як і чаму вучыўся другі — невядома. Кастусь Тарасаў мяркуе, што пачатковую адукацыю Філіповіч мог атрымаць у адной з праваслаўных брацкіх школ (а яны ў маладыя гады Філіповіча дзейнічалі ў Вільні, Магілёве, Брэсце, Мінску, Слуцку, у тым жа Пінску), а прадоўжыў яе ў Віленскай езуіцкай акадэміі, куды прымалі моладзь любога хрысціянскага веравызнання. Гісторык жа праваслаўнай царквы Аляксей Мелыгікаў прама ўказваў, што атрыманая ў брацкім вучылішчы адукацыя не задавальняла юнака, і ён «прайшоў навучанне ў Віленскай езуіцкай калегіі».
Як вядома, з 1613 па 1616 год Андрэй Баболя вывучаў у Віленскай акадэміі філасофію, а з 1618 па 1622 год — тэалогію. Тут, у мурах акадэміі, Баболя і мог сустрэцца з Філіповічам. Прынамсі, катэгарычна адмовіць такой магчымасці нельга. Давайце крыху паразважаем на гэты конт...
Першы раз Баболя прыехаў у Вільню, маючы дваццаць два гады, а скончыў курс навук, калі яму быў ужо трыццаць адзін год.
Відавочна, што Філіповіч мог вучыцца ў Вільні не пазней 1620 года, калі ён прыняў пад апеку «царэвіча маскоўскага» (дарэчы, вядомы рускі агіограф Міхаіл Талстой называў больш познюю дату гэтай падзеі — 1622 год). У 1613—1616 гадах Філіповіч па прьвіыне свайго маладога ўзросту наўрад ці мог вучыцца ў акадэміі (успомнім, што Баболя пачаў сваю адукацыю тут у дваццаць два гады). А вось пасля 1618 года сумеснае навучанне Андрэя Баболі і Афанасія Філіповіча ў Віленскай езуіцкай акадэміі (безумоўна, у выпадку, калі апошні там вучыўся на самой справе) вельмі верагоднае...
Як ужо адзначалася, з 1620 па 1627 год Філіповіч быў выхавацелем так званага «царэвіча маскоўскага» — на самой справе сына польскага шляхціца з Падляшша Дзмітрыя Лубы Яна Фаустына, якога, як адзначае той жа М. Талстой, «езуіты рыхтавалі на самазванства, каб зноў узняць смуту ў Расіі».
Сем гадоў правёў Філіповіч побач са сваім гадаван-
Абраз святога Афанасія (Філіповіча)
цам у адным з брэсцкіх манастыроў. Ці ведаў ён, каго вучыў навукам «царкоўнарускім» на самой справе? Адзін з ранніх біёграфаў Філіповіча, ужо згаданы М. Талстой, не абмовіўся аб гэтым ні словам. А. Коріпунаў, разважаючы на гэты конт, катэгарычных высноў не зрабіў, ужываючы выразы кшталту «верагодна», «трэба меркаваць», «відаць». А. Мельнікаў лічыў, што Філіповіч паступова прыходзіў да высновы, што яго выхаванец — чарговы самазванец. К. Тарасаў сцвяр-
быў грамадзянінам сваёй краіны — і заклік да вайны супраць яе і выдача вядомай яму дзяржаўнай тайны.. Як ацаніць гэты ўчынак?
Як бы там ні было, але, абцяжараны шчодрымі ахвяраваннямі для Купяціцкай царквы, у Вербную нядзелю 1638 года Філіповіч развітаўся з Масквой. 16 чэрвеня ён ужо быў у Вільні, а ў ліпені пераступіў парог Купяціцкай абіцелі...
А праз два гады, калі вырашалася пытанне аб нрызначэнні ігумена ў Брэсцкі Сімяонаўскі манастыр, выбар паў на Афанасія Філіповіча. Тут і пачаўся апошні, самы бурны перыяд жыцця будучага прападобнамучаніка...
Першы пінскі перыяд у святарскай дзейнасці Баболі працягваўся да ліпеня 1646 года, калі ён з прычыны хваробы быў пераведзены ў Вільню. Тут, у Пінску, Андрэй Баболя, шчыруючы ў езуіцкім калегіуме, выконваў абавязкі прапаведніка, кіраўніка навучання і мадэратара Марыінскай Сандаліцыі мясцовых землеўладальнікаў. У хроніцы Пінскага калегіума тых часоў засталіся сведчанні, што езуіты, сярод якіх быў і Баболя, вылучаліся вялікай актыўнасцю ў справе пераводу тутэйшых праваслаўных вернікаў у каталіцтва. гэта значыць, займаліся звычайнай «лоўляй душ».
Як можна ацаніць падобную дзейнасць? 3 пункту гледжання каталіцкай царквы, безумоўна, станоўча. Але мясцоваму праваслаўнаму святарству езуіцкія памкненні наўрад ці былі даспадобы. Хроніка Пінскага калегіума, называючы дзейнасць езуітаў плённай, тым не менш указвае на шматлікія факты процідзеяння з боку праваслаўнай царквы і нават пагрозы ў адрас каталіцкіх місіянераў.
Адным словам, адна канфесія даволі бесцырымонным чынам умешвалася ў справы другой (а праваслаўныя, заўважым, былі ўсё ж такі не язычнікі), ма ючы, відаць, падтрымку з боку ўлад. Галоўным натхніцелем езуітаў быў айцец Андрэй Баболя...
У гэтыя ж гады брэсцкі ігумен Афанасій Філіповіч апантана змагаўся з уніятамі і іх прыхільнікамі — католікамі. Да сучаснікаў дайшлі сведчанні, што барацьба гэта была надзвычай вострай і бескампраміснай з абод-
вух бакоў. Змагаючыся з уніятамі, Філіповіч апеляваў да самога Уладзіслава IV, караля польскага і вялікага князя літоўскага. Адзначым, што патрабаванні брэсцкага ігумена да кіраўніка дзяржавы часта гучалі ва ультыматыўнай форме. У сваёй шырока вядомай супліцы, якую Філіповіч напісаў у 1643 годзе, ён фактычна ставіў Уладзіславу ультыматум, патрабуючы ад яго, каб «вера праўдзівая грэцкая грунтоўна была супакоена, а унія праклятая вынішчана». «Калі не супакоіце веры праўдзівае грэцкае і не знясеце уяіі праклятай,— пагражаў Філіповіч,— то спазнаеце абавязкова гневу божага». Заканчвалася супліка катэгарычным патрабаваннем: «Выбірай жа сабе, што хочаш, пакуль час маеш!».
Дзякуючы сваёй бескампраміснай дзейнасці, якая часта нрымала, так бы мовіць, экстрэмісцкі характар, Афанасій Філіповіч быў шырока вядомы ў краіне. Яго тройчы арыштоўвалі, садзілі ў калодкі, высылалі ў Кіеў пад нагляд мітрапаліта Пятра Магілы. У 1645 годзе ён аказаўся ў цэнтры скандала вакол «царэвіча маскоўскага» Яна Фаустына Лубы...
Апантанасць Афанасія Філіповіча, якая не можа не выклікаць своеасаблівай павагі, аднак не знайшла, як сведчаць тагачасныя крыніцы, падтрымкі кіраўніцтва праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. Безумоўна, былі спагада, імкненне змякчыць наступствы яго бурнай дзейнасці (у першую чаргу, з боку мітрапаліта Пятра Магілы), але, відаць, не больш таго. Ві давочна, што для тых жа праваслаўных іерархаў Фі ліповіч быў нязручным чалавекам. Яго неўтаймаванасць, няўрымслівасць, разам з той жа спагадай, усё часцей выклікалі пачуццё прыкрасці, непаразумення Заўважым: людзей, якім «больш за ўсіх трэба», як правіла, недалюбліваюць, a то і ненавідзяць. Прызнанне, а парой і абагаўленне да іх звьгчайна прыходзяць пасля адыходу ў нябыт, калі яны нарэшце перастаюць трывожыць і бударажыць навакольных...
Але вернемся да нашых падзей. 1 студзеня 1647 года памёр мітрапаліт Пётр Магіла, які, як бы там ні было, сімпатызаваў Філіповічу. У сакавіку 1648 года ўспыхнула паўстанне на чале з Багданам Хмяльніцкім.
20 мая гэтага ж года не стала Уладзіслава IV, які, трэба прызнаць, ставіўся да ультыматумаў брэсцкага ігумена больш-менш цярпіма. Наступны ўладар — Ян Казімір — быў абраны толькі 20 лістапада 1648 года. Якраз у кароткі прамежак «безкаралеўя* і адбыліся трагічныя падзеі, аб якіх крыху ніжэй. А пакуль перакінем позірк у лета 1652 года, калі ў Пінску зноў з’явіўся Андрэй Баболя. Тут ён, з невялікімі перапынкамі, і правёў апошні адрэзак свайго жыцця, прапаведуіочы ў касцёле святога Станіслава і выконваючы місіянерскія абавязкі ў ваколіцах горада.
Нагадаем, што падчас найболып актыўнай дзейнасці Афанасія Філіповіча на Беларусі Андрэй Баболя знаходзіўся ў Вільні, дзе займаўся звычайнымі святарскімі справамі. Ці ведаў ён аб дзейнасці няўрымслівага брэсцкага ігумена? Хутчэй за ўсё ведаў, бо неардзінарныя ўчынкі Філіповіча, безумоўна, мелі шырокі рэзананс. Безумоўна і тое, што Баболя, як зацяты езуіт і шчыры католік, паслядоўны прыхільнік уніі, не ўхваляў дзейнасці Філігювіча. Па сутнасці, яны былі непрымірымымі ворагамі.
Філіповіч жа, верагодней за ўсё, не ведаў аб існаванні Баболі, бо той не займаў якой-небудзь высокай пасады ў каталіцкай езуіцкай іерархіі і быў усяго толькі адным з шэрагу ненавісных яму езуітаў...
Што ж рабіў гэты езуіт падчас свайго другога — і апошняга — знаходжання ў Пінску. Паводле сведчанняў, прыведзеных у працы Яна Попляткі, выдадзенай у Кракаве ў 1936 годзе, Андрэй Баболя вандраваў у ваколіцах Пінска і Янава, хрысціў дзяцей, асвячаў шлюбы, спавядаў і з найбольшай ахвотай працаваў з занядбанай моладдзю. Дыскутуючы з вучонымі праваслаўнымі манахамі, Баболя, як адзначаецца, перамагаў іх.
Яго місіянерскія вандроўкі давалі свой плён. Вядомы факт, што клопатамі Баболі праваслаўныя вернікі вёсак 'Баландзічы і Уздрожын перайшлі ў каталіцтва. Амаль поўнасцю каталіцкім стала і праваслаўнае мястэчка Янаў. Місіянерская дзейнасць Андрэя Баболі мела досыць шырокі рэзананс на Піншчыне і, зноў жа, часта ацэньвалася з супрацьлеглых пазіцый: правас-
Капліца на месйы гібелі Афанасія Філіповіча ў в. Аркадзія Брэсцкага раёна, дзе знаходзіцца частка яго мошчаў
лаўныя лічылі яго «душахватам», католікі называлі «лаўцом душ» і нават «апосталам Палесся».