Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
Як адзначаў Ян Поплятка, Баболя падчас сваіх вандровак наведваў пераследаваныя уніяцкія цэрквы, прапаведаваў там каталіцкую веру і рабіў усё магчымае, каб злучыць праваслаўных з каталіцкім касцёлам. Даследчык жыцця айца Андрэя не рабіў розніпы паміж каталіцкай і уніяцкай цэрквамі. Таму і «акаталічванне» Баболем праваслаўных палешукоў, магчыма, трэба разглядаць як іх пераход ва уніяцтва.
У 1654 годзе пачалася доўгая і крывавая вайна па-
між Рэччу Паспалітай і Рускай дзяржавай за беларускія і ўкраінскія землі. На баку Расіі выступілі і ўкраінскія казакі (як вядома, у свой час Афанасій Філіповіч быў іх шчырым прыхільнікам). У пачатку мая 1657 года дзвюхтысячны казацкі атрад Івана Ліхога захапіў Пінск. Праваслаўныя насельнікі горада падтрымалі ка закоў. Католікі і уніяты вымушаны былі шукаць паратунку ў лясах, бо ваенныя дзеянні з боку казакоў даволі часта прымалі характар бязлітаснай рэлігійнай разні. Пакінулі Пінск і езуіты, якіх казакі не шкадавалі заўсёды. Сярод уцекачоў быў і Андрэй Баболя. Ён знайшоў сховішча ў Перадзеле, паміж Пінскам і Янавам. Быў май 1657 года...
За дзевяць гадоў перад гэтым адбыўся першы акт трагедыі ў двух актах, аб якой ідзе напі аповяд. 1 ліпеня 1648 года па даносу капітана каралеўскай гвардыі Шумскага быў арыштаваны Афанасій Філіповіч. Былі следства і суд, які палічыў, што брэсцкі ігумен заслугоўвае смяротнай кары за свае ўчынкі. Пакуль з Варшавы чакалі канчатковай санкцыі, закаваны ў калодкі Філіповіч быў звязенены ў цэйхгаузе.
У ноч на 5 верасня 1648 года Філіповіча прывялі да брэсцкага ваяводы Масальскага, які прамовіў: «Навошта яго да мяне прывялі? Маеце ўжо яго ў сваіх руках, дык рабіце ж сабе з ім, што хочаце!».
I гайдукі павялі ігумена на расправу...
Манахі Сімяонаўскага манастыра запісалі сведчанні аднаго з відавочцаў смерці Афанасія Філіповіча (пераклад аўтара з кнігі К. Тарасава «Памяць пра легенды»): «Калі ён тады ўжо быў выданы ад старшага, узялі яго да сябе тыя, што крыві яго даўно прагнулі, і павялі яго да барку, што недалёка быў ад абозу, ад места ў чвэрііь мілі, ідучы да сяла Гершановічы, па леваму боку. Там яго найперш пяклі агнём. А гайдук адзін стаяў там на той час непадалёку і чуў голас нябожчыка айца ігумена. А ён ім штосьці адказваў пры тых муках. Потым паклікалі і гайдука таго. I казалі яму мушкет набіць дзвюма кулямі. Таксама перад ім і магілу загадалі падрыхтаваць. Наперад жа запытаўшы яго, каб адмовіўся ад слоў сваіх супраць уніі. А калі ім адказаў: «Што ўжо
сказаў, тое сказаў, і з тым паміраю», казалі таму гайдуку, каб у лоб яму стрэліў з мушкета.
... Нябожчык, ўжо падстрэлены дзвюма кулямі ў лоб навылёт, яшчэ, абапіраючыся аб хвою, стаяў нейкі час па сваёй моцы, пакуль яго ўпіхнулі ў гату магілу казакі. Але і там, расказвае, яіпчэ сам тварам павярнуўся, рукі на грудзях на крыж склаў і ногі выцягнуў»...
Айца Андрэя Баболю, як сведчыў Ян Поплятка, выдалі казакам праваслаўныя янаўцы. Схапілі яго ў той момант, калі той на возе Яна Даманоўскага спрабаваў пакінуць Перадзел. ГІаводле Попляткі, Баболя быўпадвергнуты жудасным катаванням, якія адбываліся па дарозе ў Янаў і ў мясніцкай краме. Яго паласавалі бізунамі, калолі пікамі, секлі шаблямі, палілі агнём, засоўвалі пад пазногці трэскі, зразалі скуру з далоняў, галавы і плячэй. Праз разрэз у шыі Баболю вырвалі язык. Пасля падвесілі за ногі да столі і, нарэшце, забілі двума ўдарамі ў шыю.
Сканаў Андрэй Баболя а трэцяй гадзіне 16 мая 1657 года...
Недзе паміж 1658 і 1666 гадамі брэсцкі ігумен быў кананізаваны праваслаўнай царквой як святы прападобнамучанік Афанасій Брэсцкі. Перад гэтым, у маі 1649 года, астанкі ігумена былі перазахаваны ў царкве Сімяона Столпніка, дзе ён бьгў настаяцелем. Пасля яны захоўваліся ў Леснінскім жаночым манастыры ў Польшчы. У канцы другой сусветнай вайны манастыр пераехаў спачатку ў Сербію, а потым у Францыю, дзе (у ста дваццаці кіламетрах ад Парыжа) размяшчаецца і цяпер.
У 1995 годзе частка гэтых мошчаў была прывезена ў Беларусь і перададзена ў брэсцкія Сімяонаўскі сабор і Брацкую царкву і ў Святаафанасьеўскую капліцу ў вёску Аркадзія пад Брэстам...
Кананізацыя Андрэя Баболі каталіцкай царквой зацягнулася амаль на тры стагоддзі: згодна дэкрэта папы Пія IX яна адбылася толькі 17 красавіка 1938 года.
Будучы святы ў маі 1657 года быў пахаваны перад вялікім алтаром пінскага езуіцкага касцёла. Згубленыя мошчы Андрэя Боболі ў 1719 годзе былі адшуканы. У 1808 годзе іх перавезлі ў тагачасную езуіцкую «сталі-
Капліца Андрэя Баболі ў Янаве (Іванаве). Малюнак Напалеона Орды. XIX ст.
цу» — Полацк. У 1922 годзе яны патрапілі ў Рым, а з 1938 года захоўваюцца ў Варшаве, у касцёле святога Андрэя Баболі.
Такія вось розныя і адначасова аднолькавыя лёсы...
Няма нічога дзіўнага, втго Філіповіч і Баболя высока ацэньваюцца цэрквамі, да якіх яны належалі. Аб гэтым яскрава сведчаць факты кананізацыі брэсцкага ігумена і пінскага езуіта. Але нельга не падкрэсліць і таго, што яны, па сутнасці, былі зацятымі ворагамі і святасць аднаго ў вачах другога выглядала як цяжкая загана.
Аднак паспрабуем зірнуць на гэтых двух, безумоўна, годных увагі і павагі людзей, вачыма сучаснага свецкага чалавека, які не можа не заўважыць ні палітызаванасці Філіповіча, ні крывадушша Баболі, ні ваяўнічага фа натызму абодвух, іх анантанасці, нежадання шукаць кампрамісы.
Яшчэ сучаснікі Андрэя Баболі, яго духоўныя настаўнікі адзначалі яго прыроджаную халерычнасць, схільнасць да раптоўных выбухаў нецярплівасці, празмернуто прывязанасць да сваіх меркаванняў, няўменне стрымліваць эмоцыі і пачуцці. Нагадаем: праваслаўныя вернікі, безумоўна, не без падстаў, называлі Баболю «душахватам». Ды і характарыстыка, дадзеная яму паплечнікамі-езуітамі («лавец душ»), калі падумаць, мае не толькі станоўчае адценне, але гаворыць і аб хітрасці айца Андрэя, яго ўменні ўвайсці ў давер, акруціць чалавека. Адным словам, Баболя быў тыповым езуітам.
А што ж Афанасій Філіповіч? Цікавай уяўляецца характарыстыка, дадзеная брэсцкаму ігумену згаданым ужо Кастамаравым: «Асоба Афанасія Філіповіча не прадстаўляецца выходзячай з шэрагу сучаснікаў ні па разумоваму багаццю здольнасцей, ні па важнасці спраў, здзейсненых ім у гістарычным жыцці народа, але яна ў высокай ступені дастойна ўвагі як тып свайго часу і свайго краю. Гэта быў гарачы фанатык, які адносіўся да тагачасных ворагаў праваслаўя з такімі ж бязлітаснасцю і злосцю, з якімі адносіліся гэтыя ворагі да праваслаўя. Праваслаўе ў рускіх краях, якія належалі польскай Рэчы Паспалітай, было прыгнечаным бокам, а таму фанатызм Афанасія Філіповіча выявіўся галоўным чынам у гатоўнасці пацяргіець самому за веру. Але
калі б ролі перамяніліся і праваслаўе стала бокам пераможным — той жа Афанасій Філіповіч стаў бы, можа быць, у адносінах да уніятаў і католікаў такім жа мучыцелем, якім быў у адносінах да праваслаўных які-небудзь Іясафат Кунцэвіч» (нагадаем: забіты ў 1623 годзе віцебскімі праваслаўнымі Кунцэвіч быў, як і Баболя, кананізаваны ў 1867 годзе каталіцкай царквой).
Невыпадкова некаторыя сучасныя даследчыкі жыцця і дзейнасці Афанасія Філіповіча праводзяць паралель паміж брэсцкім ігуменам і яго сучаснікам, знакамітым пратапопам Авакумам — галавой стараверства, ідэолагам драматычнага расколу Рускай праваслаўнай царквы. Авакум, як вядома, быў асуджаны афіцыйнай царквой, пятнаццаць гадоў правёў у земляной турме і, урэшце рэшт, быў спалены паводле царскага указа.
На крайні радыкалізм Філіповіча ўказвае і К. Тарасаў. Адной з яго рысаў, нетыповых для рэлігійнага дзеяча, ён лічыць адмаўленне пакоры, далучаючы да яе кансерватыўнасць брэсцкага ігумена, яго наіўнасць і ідэалізм...
А што ж унія, апантаным праціўнікам і гарачым прыхільнікам якой былі, адпаведна, Афанасій Філіповіч і Андрэй Баболя?
Зацятыя спрэчкі вакол яе вядуцца да гэтай пары. Апошнім часам многія даследчыкі сталі называць уніяцтва нацыянальнай рэлігіяй беларусаў. Як бы там ні было, а яно праіснавала на нашай зямлі амаль два з паловай стагоддзі. Напярэдадні далучэння Беларусі да Расійскай імперыі яго спавядала абсалютная болынасць беларусаў...
Дарэчы, у вёсцы, дзе жыве мая цешча, і сёння яшчэ памятаюць, што Міхайлаўская царква, куды ходзяць па святах вяскоўцы, некалі была уніяцкай.
МвОТА НА БАРАНІ
Ублізкіх мінскіх ваколіцах (усяго дванаццаць кіламетраў на захад ад сталіцьі), паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца, каля маляўнічага Воўчкавічскага вадасховішча больш за дваццаць гадоў таму быў заснаваны унікальны, да гэтай пары адзіны ў нашай краіне такога кшталту музей. Сёння ён носіць назву Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту, займае плошчу ў 180 гсктараў, налічвае звыш 12 000 музейных эксйанатаў і стаў любімым месцам адпачынку мінчукоў і гасцей сталіцы.
Бадай што, найболыпую цікавасць наведвальнікаў музея выклікаюць адметныя, парой унікальныя аб’екты беларускай драўлянай архітэктуры, звезеныя сюды з усёй краіны (іх тут каля трыццаці). Асабіста ж для мяне самы цікавы і нават самы дарагі адзін з іх — драўляная Спаса-Праабражэнская царква, якая дзесяць гадоў таму «пераехала» сюды з невялічкага гарадка Барань, што пад Оршай.
Гэты драўляны храм, пабудаваны ў 1704 годзе, прыцягвае маю ўвагу не сваім даволі сталым узростам і не нейкімі там архітэктурнымі адметнасцямі (будынак царквы — тыповы для свайго часу і месца ўзвядзення). Справа ў тым, што сорак восем гадоў таму, за сталінскім яшчэ часам, я меў гонар быць ахрышчаным менавіта ў Бараньскай Спаса-Праабражэнскай царкве. Але выкажу меркаванне, што і царква, і колішняе мястэчка Барань і без факта хрышчэння там аўтара заслугоўваюць таго, каб больш падрабязна расказаць аб іх.
Гісторыя гэтага населенага пункта цесна пераплецена з жыццём і дзейнасцю прадстаўнікоў двух най-
славуцейшых у беларускай гісторыі княжацкіх родаў — Астрожскіх і Радаівілаў. А першая згадка сяла Барань (вядомага потым як Старая Барань) звязана з імем таленавітаіа палкаводца, пераможцы 63 бітваў, героя знакамітай Аршанскай бітвы 8 верасня 1514 года гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Менавіта яму ў 1518 годзе і належала сяло Барань.
Канстаніцн Астрожскі быў адным з буйнейшых магнатаў Вялікага княства Літоўскага свайго часу (па звестках на 1528 год, па колькасці падданых ён саступаў толькі віленскаму ваяводзе Альбрэхіу Гаштольду). Значная частка^'ладанііяў князя знаходзілася на Вальпгі, але вялізныя аЬшары належалі яму і на Беларусі: гэта маёнткі Дзяцел (сучаснае Дзятлава), Тураў, Ахонава, Свіцязь.