Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
Той невялікі заводзік — спадкаемца знакамітай Бараньскай кульні паклаў пачатак буйному прадпрыемству ваенна-прамысловага комплекса, шырока вядомаму ў былым СССР заводу «Чырвоны Кастрычнік» (цяпер — аграрна-прамысловае прадпрыемства «Лёс»). Дарэчы, з дапамогай фірмы «Лёс» у паўднёвай частцы горада, на беразе маляўнічага разліва Адрова, побач са старадаўнім сасновым паркам у 1992 годзе ўзведзены часовы храм, які таксама названы Спаса-Праабражэнскім. Побач узводзіцца галоўная царква горада — але ўжо Свята-Сергіеўская (па праекту 1806 года).
Чвэрць стагоддзя таму старажытная Барань — былое ўладанне князёў Астрожскіх і Радзівілаў — атрымала статус горада. Сёння яго насельніцтва налічвае каля 15 000 чалавек. He так ужо і многа, нават па сціплых беларускіх мерках. Але ж слаўнай гісторьгі гэтага невялікага гарадка могуць пазайздросціць і гарады куды болып вялікія...
... IВЯЛІКЛ6 княствл ў ПРЫДЛЧУ
Падзея, якая адбылася ў Расіі 28 чэрвеня 1762 года, на некалькі дзесяцігоддзяў наперад прадвызначыла лёс гэтай магутнай еўраазіяцкай імперыі. У выніку палацавага перавароту, здзейсненага маладымі гвардзейскімі афіцэрамі, на расійскім троне ўсталявалася жонка тагачаснага імператара ГІятра III нямецкая прынцэса Софья Фрэдэрыка Аўгуста Анхальт-Цэрбстская, што ўвайшла ў гісторыю як імператрыца Кацярына II Аляксееўна.
Вось як апісвае гэту падзею слынны расійскі гісторык Васіль Ключэўскі: «... Вечарам 28 чэрвеня Кацярына на чале некалькіх палкоў, вярхом, у гвардзейскім мундзіры старога пятроўскага пакрою і ў капелюшы, упрыгожаным зялёнай дубовай галінкай, з распушчанымі доўгімі валасамі, побач з княгіняй Дашкавай таксама вярхом і ў гвардзейскім мундзіры рушыла ў Пецяргоф, куды ў той жа дзень павінен быў прыехаць з Араніенбаума імператар са світай... Былога імператара выдалілі ў Ропшу, загарадную мызу, падораную яму імператрыцай Лізаветай, а Кацярына на другі дзень урачыста ўступіла ў Пецярбург».
У выніку гэтай, як называлі яе сучаснікі, вясёлай і далікатнай, сапраўднай дамскай рэвалюцыі быў пакладзены пачатак аднаму з самых слаўных перыядаў расійскай гісторыі, які атрымаў назву кацярынінскай эпохі і многімі гісторыкамі быў названы «залатым векам» імперыі.
Стаўшы расійскай імператрыцай, Кацярына не забылася пра тых, хто, рызыкуючы не толькі прыдворнай
кар’ерай, але і самім жыццём, дапамог ёй узыйсці на трон. Граф Мікіта Панін узначаліў Калегію замежных спраў. Княгіня Кацярына Дашкава стала першым — і адзіным у гісторыі Расіі — жанчынай-прэзідэнтам Акадэміі навук. Галавакружную кар’еру зрабілі амаль усе бравыя гвардзейцы. Капітан Пётр Пасек у хуткім часе выбіўся ў генерал-губернатары. Унтэр-афіцэр Рыгор Пацёмкін стаў генерал-фельдмаршалам, святлейшым князем Таўрычаскім, галоўнакамандуючьгм рускай арміяй, бліжэйшым памочнікам і, нарэшце, што было даражэй за ўсе пасады і званні, фаварытам імператрыцы. Ужо праз сем гадоў пасля перавароту атрымаў званне генерал-аншэфа Аляксей Арлоў, які да таго ж стаў графам, камандаваў рускай эскадрай у Міжземным моры. Высока ўзляцеў і яго брат Рыгор, стаўшы генерал-фельдцэхмейстарам (ужо ў 1763 годзе) рускай арміі, а таксама фаварытам імператрыцы.
Але найбольш неверагодным чынам чэрвеньскія падзеі 1762 года паўплывалі на лёс чалавека, які да палацавага перавароту, што ўзвёў нямецкую прынцэсу на расійскі трон, хутчэй за ўсё, не меў ніякіх адносін; у лепшым выпадку, дзякуючы сваёй тагачаснай пасадзе, ён мог ведаць, што такая падзея выспявае.
Тым не менш менавіта Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў выніку тых драматычных падзей узляцеў так высока, як ніхто з самых блізкіх паплечнікаў і нават фаварытаў Кацярыны, Прайшло крыху болып за два гады пасля перавароту — і менавіта дзякуючы расійскай імператрыцы Панятоўскі стаў польскім каралём і вялікім князем літоўскім — манархам Рэчы Паспалітай...
Хто ж быў гэты шчаслівец, і з якой нагоды спадарыня Фартуна такім неверагодным чынам паспрыяла яму?
Ужо згаданы вышэй Васіль Ключэўскі называў яго разумнікам, але не без іроніі браў гэта слова ў двухкоссе. Характарызуючы гэтага, па яго меркаванні, «стаўленіка» Кацярыны, слынны гісторык з сарказмам сцвярджаў, што «...Станіслаў Панятоўскі... не мог кроку ступіць без таго, каб не сказаць прыгожага слоўца і не зрабіць глупства...».
Пакінем гэту з’едлівую характарыстыку на сумленні Ключэўскага, заўважыўшы, што, вельмі верагодна, ён меў нейкія падставы на менавіта такую ацэнку будучага
караля і вялікага князя. He забудзем пры гэтым нагадаць, пгго сын вясковага святара, які ўсяго ў жыцці дасягнуў сам, наўрад ці мог спагадна адйосіцца да галавакружнага ўзлёту нашчадка магнацкага роду, што ўжо нарадзіўся, як кажуць, з залатой лыжкай у роце і быў проста асуджаны на бліскучую кар’еру.
Усё ж такі цяжка пагадзіцца з Ключэўскім, што такую высокую пасаду выпадкова заняў «разумнік» і досыць пасрэдны дамскі ўгоднік. Да таго ж расійскаму гісторыку было вельмі добра вядома, чым скончыў гэты «ўлюбёнец лёсу» і які лёс нанаткаў дзяржаву, што з лёгкай рукі Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзначаліў. Ведаў бы той, у якасці каго навечна ўвойдзе ў гісторыю, наўрад ці згадзіўся б на гэту міласць імператрыцы... А так «разумнік», фаварыт, што ўзвысіўся не па заслугах,— для расіян, бязвольны здраднік, які загубіў тысячагадовую дзяржаву,— для палякаў. А для беларусаў?.. Кім жа быў (і з’яўляецца) гэты чалавек для нас? Давайце паразважаем над гэтым вельмі не простым пытаннем.
17 студзеня 1732 года ў маёнтку Воўчын (цяпер гэта вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) нарадзіўся хлопчык. Бацькам яго быў вядомы ў тагачаснай Рэчы Паспалітай чалавек — СтаніслаўПанятоўскі, сын Францішка, прыхільнік караля Станіслава Ляшчынскага, генерал шведскай арміі, удзельнік славутай Палтаўскай бітвы, генерал-лейтэнант войска літоўскага, падскарбі вялікі літоўскі, ваявода мазавецкі, кашталян кракаўскі, буйны магнат герба Цёлак. На той час быў ён ужо чалавекам досыць сталага веку, меў за плячыма 55 гадоў (дарэчы, Бог адпусціць яму аж 86 гадоў жыцця, і памрэ ён у 1762 годзе, праз два месяцы пасля ўсталявання на расійскім троне Кацярыны, якая, гэтага стары ўжо не пабачыў, крута зменіць лёс яго старэйшага сына).
Жыццё хлопчыку дала Канстанцыя з роду князёў Чартарыйскіх, пачатак якому, паводле генеалагічнай традыцыі, паклаў яшчэ ў XIV стагоддзі сын легендарнага Альгерда — Канстанцін. Была яна дачкой Казіміра Чартарыйскага, падканцлера літоўскага. Менавіта ён у свой час стане стваральнікам так званай «фаміліі> — прарасійскай магнацкай групоўкі, якая ў свой
час паспрыяе ўзвядзенню сына Канстанцыі на трон Рэчы Паспалітай.
Як бачым, нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Станіславам Аўгустам, на, як цяпер прынята гаварыць, этнічна беларускай тэрыторыі, у Падляшшы.
Кім быў гэты чалавек па крыві? He памятаю ўжо, хто з маладых гісторыкаў у адным са сваіх артыкулаў назваў Станіслава Аўгуста Панятоўскага беларускім шляхціцам. Заява гэта, на першы погляд, аж залішне смелая, тым не менш мае пад сабой такі-сякі грунт. I не толькі таму, што маёнтак Воўчын — спрадвеку беларуская (ці, правільней, літвінская) зямля. Упершыню пісьмовыя крыніцы згадваюць пра гэта паселішча ў самым пачатку XVI стагоддзя. На той час яно належала шляхецкаму роду Солтанаў. Вядома, што ў 1586 годзе староста астрынскі Яраслаў Солтан заснаваў тут царкву святых Мікалая і Георгія. У XVII стагоддзі Воўчын належаў Гасеўскім. У 1708 годзе маёнтак перайіпоў да гетмана польнага літоўскага Казіміра Сапегі. Але валодаў ён Воўчынам нядоўга — у 1719 годзе прадаў маёнтак канюшаму вялікаму літоўскаму Якубу Флемінгу.
I вось тут — супярэчнасць... Паводле адной з крыніц, у 1721 годзе падскарбі літоўскі Станіслаў Панятоўскі набыў Воўчын у Флемінга, а ў 1738-ым маёнтак стаў уладаннем Чартарыйскіх. Паводле другой — узяўшы ў 1721 годзе шлюб з Канстанцыяй Чартарыйскай, Панятоўскі атрымаў за ёй Воўчын у якасці пасагу.
Болыл верагодным нам уяўляецца першы варыянт, якога прытрымліваюцца і даследчыкі В. Міронаў і В. Шаблюк.
Падскарбі ў 1729 годзе пабудаваў у Воўчыне мураваны касцёл святой Тройцы. He выключана, што менавіта ў гэтым храме і быў ахрышчаны будучы манарх Рэчы Паспалітай. Такім чынам, нарадзіўся і вельмі верагодна хрысціўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі на нашай зямлі.
Цяжка сказаць з поўнай упэўненасцю, што бацькі хлопчыка былі палякамі. Наўрад ці выклікае сумненне тое, што яны сябе імі лічылі. Але ж Станіслаў — старэйшы, як ужо адзначалася, займаў высокі пост падскарбія вялікага літоўскага, меў званне генерал-лейтэнанта войска літоўскага. Дзед яго па маці, Казімір Чар-
тарыйскі, знаходзіўся ў свой час на ўплывовай пасадзе падканцлера літоўскага. Ды і радавод свой Чартарыйскія вялі, як было згадана, ад Канстанціна Альгердавіча, зусім не лаляка.
Нагадаем, што і род Панятоўскіх (праўда, не такі славуты і старажытны) вядомы з XV стагоддзя і меў адгалінаванне на Мсціслаўшчыне. А Чартарыйскія перайшлі з праваслаўя ў каталіцызм толькі ў канцы XVI стагоддзя.
Зыходзячы з прыведзеных вышэй фактаў, можна ўсё ж такі выказаць меркаванне, што калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і быў палякам, то, так бы мовіць, па грамадзянству, калі гаварыць шырэй — па духу, па мове, па адукацыі, у пэўнай ступені — па выхаванню. Па паходжанні ж ён, відавочна, быў, як і яго не менш знакаміты сучаснік Тадэвуш Касцюшка, усё ж такі літвінам (паняцце «беларус» у тыя часы ўжывалася вельмі рэдка і то, часцей за ўсё, у адносінах да людзей нізкага сацыяльнага стану).
Так, бліскучая кар’ера радавітаму літвіну была амаль што наканавана. Ужо ў дваццаць два гады ён меў званне стольніка (падкрэслім) Вялікага княства Літоўскага. Перад гэтым Станіслаў Аўгуст многа падарожнічаў па Англіі і Францыі. Натуральна, што тагачасная асветніцкая культура Еўропы аказала моцны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду. Палітычныя прыхільнасці маладога стольніка былі на баку ўжо згаданай партыі Чартарыйскіх. He выключана, што менавіта гэта прадвызначыла тое, што ў 1757 годзе ён атрымаў прызначэнне ў Пецярбург на пасаду сакратара, а потым і пасла Саксоніі і Рэчы Паспалітай у Расіі.
Малады, адукаваны і, відаць, дастаткова дасціпны прыгажун хутка стаў сваім чалавекам пры двары. Дыпламатычныя абавязкі, хутчэй за ўсё, не вельмі абцяжарвалі Панятоўскага, заставалася досыць часу і на актыўнае свецкае жыццё, на амурныя прыгоды. He выключана, што менавіта яны далі першы штуршок яго нечаканаму ўзлёту. У Пецярбургу, дзе Панятоўскі, дарэчы, правёў каля сямі гадоў, ён вельмі блізка сышоўся з вялікай князёўнай Кацярынай, жонкай спадчынніка расійскага трона Пятра III, вядомай сваёй схільнасцю да любоўных уцех. У хуткім часе малады