Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
54.16 МБ
Аляксандр Казіміравіч
лацку. «Дозволяем теж тому месту первореченному,— гаварылася ў дакуменце,— трожды до году ярмарок держатн ку пожнтку нх, подлуг нншых мест обычая: первын ярмарок на Светого Якуба день, а другнн на креіценье, а третнн по Велнцеднн у тындзень; а кождьш ярмарок маеть стоятн две неделн».
Але слова «ярмарка» так і не замацавалася ў лексіцы беларусаў (у рускай мове яно, дарэчы, атрымала сталую прапіску) і ў XVII стагоддзі амаль што поўнасцю выйшла з шырокага ўжытку, саступіўшы першынство нямецкаму ж слову «кірмаш» (kirmes), якое стала абазначаць святочна абстаўлены перыядычны гандаль, пры-
меркаваны да пэўнага храмавага свята, або, як гаварылі на Беларусі, фэсту.
He падумайце, што мы забыліся на названае першым у нашым пераліку слова «базар». Гэты цюркізм трапіў на Беларусь з рускай мовы, якая папоўнілася гэтым паняццем пасля заваявання тамтэйшых земляў татараманголамі. Тым не менш, па-за межамі беларускіх Падзвіння і Падняпроўя слова «базар» шырокага распаўсюджвання не атрымала, бо на болыпай частцы Беларусі ўжо стала замацавалася прыйшоўшае з захаду слова «рынак», якое, як ужо было адзначана вышэй, з цягам часу было заменена паняццем «кірмаш».
Чужароднасць слова «базар» у лексіцы нашых продкаў пацвярджаецца, напрыклад, тым, што яго ўжыванне пакуль што не зафіксавана ў старабеларускіх пісьмовых крыніцах. Сённяшняе ж яго панаванне ў сучаснай беларускай лексіцы трэба, хутчэй за ўсё, разглядаць як вынік шматгадовай настойлівай русіфікацыі нашага краю...
Але пакінем мовазнаўчыя развагі і вернемся на наш беларускі кфмаш...
Каб атрымаць найбольш яскравае ўяўленне аб беларускім кірмашы як з’яве, лепш за ўсё перанесціся ў Зэльву канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. На гэты час прыходзіцца найбольшы росквіт тутэйшага кірмаша, што, як лічаць даследчыкі, з’яўляўся унікальным па тым часе гандлёвым мерапрыемствам. 26 ліпеня ў Зэльве штогод пачынаўся знакаміты Анненскі кфмаш (у гонар храмавага свята святой Ганны), які доўжыўся амаль месяц. Зэльвенскі кірмаш па ўсіх параметрах не меў сабе роўных на Беларусі. Як пісаў ужо згаданы Яфрэм Карнейчык, «па абаротах і велічыні гандлёвых сувязей зэльвенскі кірмаш выходзіў за межы ўнутры-губернскага мясцовага рынку; ён з’яўляўся на працягу рада дзесяцігоддзяў важнейшым камерцыйным цэнтрам усяго Паўночна-Заходняга краю Расіі».
Але і гэта сведчанне не дае поўнай характарыстыкі таго, што адбывалася ў гэтым невялікім мястэчку Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні паўтара стагоддзя таму. Некаторыя даследчыкі меркавалі, што тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знака-
мітым лейпцыгскім. Каб гэтае меркаванне не падалося галаслоўным, звернемся да лічбаў і фактаў...
Так, архіўныя крыніцы 1840 года сведчаць, што на тагачасны Зэльвенскі кірмаш было прывезена тавараў на 584,4 тысячы рублёў. Павел Баброўскі, вядомы гісторык і этноіраф, аўтар выдадзенай у 1860 годзе працы «Несколько слов о Зельвенской ярмарке», паведамляў, што ў канцы 50-ых гадоў XIX стагоддзя гэта сума дасягала двух мільёнаў рублёў. Наўрад ці такая лічба пакажацца нейкім перабольшаннем, калі вы даведаецеся, што на Зэльвенскі кірмаш лічылі за гонар патрапіць купцы не толькі з Беларусі і Літвы, але і гандлёвыя людзі з Масквы і Пецярбурга, Варшавы і Рыгі, з Смаленскай, Калужскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай, Кіеўскай, Палтаўскай, Валынскай, Чарнігаўскай губерняў, з Прусіі. У працы «Матерналы для географнн н статастнкн Росснн. Гродненская губерння» Павел Баброўскі паведамляе, што за 1857—1859 гады Зэльвенскі кірмаш наведалі купцы з 20 расійскіх губерняў, якія прывезлі сюды тавараў на 2 038 865 руолёў.
Давайце разам з вамі пройдземся па гандлёвых радах Зэльвенскага кірмаша, кінем вокам на прывезеныя сюды тавары...
Кіпіць, віруе кірмаш... I ёсць тут усё, што толькі пажадае душа. Барадатыя маскавіты і ніжагародцы прапаноўваюць футра, жалеза, шкло. Вясёлыя віславусыя хахлы і смуглявыя балканскія купцы запраіпаюць купіць віно, бакалею, хлеб, тытунь, чай. Паважныя прыбалты гандлююць селядцамі, соллю, тканінай... На кірмашы многа коней: у продажы іх заўзята сапернічаюць паміж сабой расіяне і ўкраінцы. Дарэчы, конскі гандаль у Зэльве — адмысловы. Як сведчаць дакументы, бывалі гады, калі на кірмашы іх прадавалі па некалькі тысяч...
Завяршаючы аповяд аб Зэльвенскім кірмашы, трэба заўважыць, што, як адзначае Адам Кіркор у «Жывапіснай Расіі», Ваўкавыскі павет, дзе знаходзілася Зэльва, «...яшчэ нядаўна славіўся на ўсю Літву сваімі кірмашамі».
He паспяваў адвіраваць Зэльвенскі кірмаш, як ужо 15 жніўня пачынаўся кірмаш у суседняй Свіслачы. Купцы, якім не надта пашчасціла ў Зэльве, маглі туг пап-
равіць свае сгіравы. Праўда, тутэйшы кірмаш не ў якіх адносінах нельга было параўнаць з Зэльвенскім.
У першай палове XIX стагоддзя шьгрока быў вядомы і кантрактавы кірмаш у Мінску. Галоўнай яго адметнасцю было тое, што гандаль праходзіў тут у форме заключэння камерцыйных кантрактау і дагавораў на аптовую куплю-продаж, прычым у оуйных памерах. Аб гэтым сведчаць лічбы, прыведзеныя вядомым статыстам I. Зяленскім у кнізе «Мннская губерння» (1864). Прааналізаваўшы памер казённых пошлінаў, сабраных на Мінскім кантрактавым кірмашы ў 1818 годзе, ён выказвае меркаванне, што такую суму (70 040 рублёў) можна было сабраць з кантрактаў і дагавораў на больш чым 14 мільёнаў рублёў. Наўрад ці такая сума выкліча здзіўленне, калі мы даведаемся, што на той час тавары ў Мінск прывозілі з Вільні і Варшавы, Кёнігсберга і Данцыга, Масквы і Казані, Ніжняга Ноўгарада і Кіева.
У 50-ых гадах XIX стагоддзя Мінск стаў буйнейшым на Беларусі цэнтрам аптовага гандлю. Вядомы этнограф Павел Шпілеўскі ў кнізе «Путешествне по Полесью н Белорусскому краю» (1858) не без падстаў называў тагачасны Мінск гандлёвай «сталіцай Беларусі».
Працягваючы падарожжа па беларускіх кірмашах, зазірнем на колькі часу ў старажытны Нясвіж. Як адзначае Яфрэм Карнейчык, «размешчаны на перакрыжаванні дзвюх гандлёвых дарог — Масква—Мінск—Варшава і гужавага шляху з Палесся ў Прыбалтыку, a таксама паблізу ад прыстаняў верхняга Нёмана, Нясвіж у 40—50 гадах (XIX стагоддзя.— С. А.) стаў важным пунктам кірмашовага гандлю для цэнтральнай і паўднёвай паласы Беларусі». Гэтую выснову сучаснага даследчыка пацвярджае і Павел Шпілеўскі, які пісаў у згаданай ужо кнізе, што «нясвіжскі кірмаш для Беларускага краю — амальтоеж, што ніжагародскі (найбуйнейшы па тым часе ў Расіі.— С. А.) для вялікарускіх губерняў». Дакументы сведчаць, што на кірмаш у Нясвіжы прыязджалі купцы не толькі з усіх гарадоў і буйных мястэчкаў паўднёвай Беларусі, але і з Мінска, Брэста, Гродна, Вільні, Кіева, Варшавы, з многіх гарадоў цэнтральнай Расіі.
На той жа час буйным цэнтрам кірмашовага гандлю быў Гомель. Адам Кіркор адзначыў у «Жывапіснай
Расіі», што ў гэтым горадзе праводзіцца «тры кірмашы ў год: на Новы год, у Духаў дзень і Узвіжанне крыжа». Гэтыя кірмашы «прыцягваюць многа іншагародніх купцоў, асабліва з Масквы, Тулы і другіх месцаў». Гомель у сярэдзіне XIX стагоддзя стаў свайго роду перавалачнай базай у гандлі паміж Беларуссю і Украінай. Як адзначаў Павел Шпілеўскі, у 1858 годзе на гомельскі кірмаш было прывезена тавараў на 1 050 000 рублёў.
Нельга не сказаць колькі слоў і аб такім буйным гандлёвым цэнтры таго часу, як Шклоў, куды, як адзначаў Адам Кіркор, «на кірмашы... з’язджаліся купцы з Пецярбурга, Масквы і Ніжняга Ноўгарада». 3 даследавання М. Раеўскага «Западный район экспедмцнн по нзученню хлебной торговлн н пронзводнтельностн Росснн» (1876) вынікае, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя Шклоў быў «кармільцам» Падняпроўя і Падзвіння. А. Дэмбавецкі ў «Опыте опнсання Могнлёвской губершш» (1884) адзначае, што да 50-ых гадоў XIX стагоддзя Шклоў быў «адным з найбольш гандлёвых месцаў Расіі», на кірмашах якога можна было набыць украінскую пшаніцу, крымскую соль, муку, жалеза, фарфоравы і фаянсавы посуд, тэкстыль. Падчас росквіту шклоўскага гандлю (1840—1850) гадавы абарот мясцовых кірмашоў, паводле А. Дэмбавецкага, дасягаў 50 мільёнаў рублёў.
Ведучы размову аб беларускіх кірмашах сярэдзіны XIX стагоддзя, трэба адзначыць, што ўжо ў той час яны вызначаліся, так бы мовіць, па сваёй спецыялізацыі. Так, у Мсціславе можна было набыць пяньку і скуры, у Пінску — сырыя і вырабленыя скуры, шчаціну, воск, мёд, сметанковае масла і алей, у Мазыры — жывёлу і коней, у Слоніме — збожжа і лес, у Пружанах — адмысловую гарэлку. Знакаміты Зэльвенскі кірмаш славіўся сукном з Альбярцінскай, Слонімскай, Ваўкавыскай і Косаўскай фабрык. У Хальчы бойка гандлявалі сукном з Клімавіцкай фабрыкі. Мерач была вядомым цэнтрам гандлю грыбамі.
Варта зазначыць і тое, што буйных кірмашоў на Беларусі было не так ужо і многа. Акрамя ўжо згаданых зэльвенскіх, свіслацкіх, гомельскіх, нясвіжскіх, мінскіх, шклоўскіх, можна назваць буйныя кірмашы ў Асвеі, Бешанковічах, Пінску, Стоўбцах, Любавічах. Апісваючы Літоўскае і Беларускае Палессе, Адам Кіркор
Кірмаш у Шклове. Пачатак XX ст.
палічыў патрэбным згадаць аб кірмашах у Жыровіцах, Міры, Мазыры, Давыд-Гарадку, Капаткевічах, Горвалі, Суражы, Смалянах, Лядах, Мсціславе, Журавічах, Ветцы.
3 справаздачы міністра ўнутраных спраў Расіі за 1856 год вынікае, што на той час у Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай і Мінскай губернях налічваўся 351 кірмаш з прывозам тавараў на 7,4 мільёна рублёў. Вызначаліся па тым часе кірмаіпы ў Зэльве, Бешанковічах і Любавічах (адпаведна 721, 664 і 500 тысяч рублёў). Яшчэ 15 кірмашоў мелі прывазнога тавару больш чым на 10 тысяч рублёў. Але, як адзначаў у сваёй «Гісторыі Беларусі» Мітрафан Доўнар-Запольскі, «велізарная колькасць з іх была вельмі нязначная».
Некаторыя мястэчкі яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай атрымалі права праводзіць штогадовыя кірмашы, якія звычайна прымяркоўваліся да таго ці іншага рэлігійнага свята. Так, у «Актах Віленскай археаграфічнай камісіі» прыводзіцца дакумент, з якога вынікае, што ва ўжо згаданых Жыровіцах кірмашы праводзіліся «...месяца сентебра осмого дня, в суботу... на день нароженья Панны Марын (Багародзіцы.— С. А.)». Буйныя конскія кірмашы ў Міры адбываліся ў дні святога Мікалая — 9 мая і 6 снежня.