Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Тем более, нлн несмотря на все, мы должны труднться каждодневно н еженоіцно, летом н знмой каждый год нз отпуіценных нам в жнзнн. Н даже еслн бы шанс нзбежать катастрофы был бы равен одному нз тысячн, нашн уснлня окупшінсь бы сторпцей. Мы свндетелн временн н генераторы духовностн, которая едннственно еіце вселяет надежды. Наше же молчанне плн небреженне в нашем деле обернулось бы ннчем другнм, как лжесвндетельством, кошунственным вообіце н преступно коіцунственным перед лнцом угрожаюіцей всем опасностн.
Н тут мне хотелось бы сказать еіце об одном. Конечно, у нашей лнтературы еіце немало разлнчных, порой действнтельно трудноразрешнмых пробле.м, как, напрнмер, проблема художественного перевода, о которой было высказано немало точных н верных сужденнй в блестяіцем докладе Г. А. Алмева, в содокладе Ю. Суровцева н выступленнн С. Барузднна. Есть м другне проблемы. Но не надо создавать псевдопроблем, чтобы затем прнзывать лнтературную обіцественность бороться с ннмн. Горькнй н Маяковскнй находятся на такой высоте всенародного н мпрового прнзнання, что, по моему убежденню,
не нуждаются нй в какой заіцйте, тем более за счет другнх выдаюіцііхся нмен нашей лнтературы.
Вся страна ныне отмечает 100-летннй юбнлей серебряной звезды русской поэзйй А. Блока, как можно говорнть, что ему воздается больше заслуженного? Что же касается Ахматовой, Цветаевой й Булгакова, то нйчего нет страшного, еслн мы после нх смертй воздаем іім то, что онй заслужялй, печатаем нх.
Ну, а конференцйй, подобные нашей?
Как я уже сказал вначале, онм несомненно благо. Онй благо хотя бы потому, что предполагают в первую очередь нй с чем не сравннмое счастье обіценйя еднномышленннков пнсателей й нашмх чйтателей. Все-такн мы жлвем в одной худой лй, хорошей лн нашей родной деревеньке, названне которой Земля. Н пока она еіце вертйтся, это же замечательно на йсходе дня собраться на одной йз завалмнок й порассуждать о жйзйй. Даже еслм этй рассуждення сугубо деловые н не очень веселые.
Ну, а еслй онй вселяют надежду, то тем более это замечательно.
[1980]
МАЛАДАЯ НЯЎРЫМСЛІВАСЦЬ
ТАЛЕНТУ
Яго драматургія населена цэлым натоўпам самабытных народных характараў, кожны з якіх увасабленне аўтарскай думкі, мары, ідэі. Ад п’есы да п’есы ідзе развіццё ягонага таленту камедыёграфа, які заваяваў тэатры краіны і за мяжой; мільённыя натоўпы гледачоў сталі ягонымі йаклоннікамі. Пачынаючы са славутай камедыі «Выбачайце, калі ласка!», што ўбачыла святло рампы ў 1953 годзе, аж да нашых дзён з-пад яго пяра выходзяць усё новыя і новыя п’есы, і яго імя даўно ўжо стала поруч з імёнамі самых йрызнаных драматургаў краіны.
Андрэй Макаёнак выдатна валодае сцэнічным сакрэтам гумару, які ў яго, аднак, не самамэта, а дасканалы сродак выяўлення ідэі, мастацкая зброя ў барацьбе з наяўнымі заганамі жыцця. Смех у Макаёнка заўжды адмаўленне ў імя сцвярджэння нават там, дзе дзейнічаюць, здавалася б, адны толькі адмоўныя персанажы. Як правіла, абвостраная канфліктнасць ягоных п’ес ёсць вынік максімалізму
макаёнкаўскай жыццёвай пазіцыі, аўтарскае непрыманне і сцвярджэнне адначасна.
А. Макаёнак напісаў багата, тэматыка ягоных камедый надзвычай разнастайная. Пачаўшы з драматургічнага даследавання замежнага жыцця («На досвітку»), ён выдатна развіў гэтую тэму ў «Зацюканым апостале», які прынёс яму заслужаную славу майстра сатыры. Сапраўды, сіла выкрывальнага сарказму гэтай п’есы, багацце падтэксту, філасофская насычанасць рэплік робяць яе ўніверсальнай зброяй сучаснасці супраць свету, дзе фальш з такім намаганнем імкнецца замаскавацца пад праўду.
Поспех «Зацюканага апостала» несумненны і агульнапрызнаны, але ён не стаў вызначальным для далейшай творчасці драматурга, улюбёнай стыхіяй якога ўсё ж засталася вёска і адвечныя яе праблемы. Тут ён падняў самыя глыбінныя пласты народнага жыцця і стварыў вобразы-тыпы, якім жыць доўга. Далёка на тэатральных падмостках разышліся ягоныя Калібераў і Мошкін, Лявон Чмых са сваёю Лявоніхай, Цярэшка Калабок, дзед Каравай, персанажы яго апошняй камедыі. I гэта зразумела. Валодаючы багатым жыццёвым вопытам, пільна прыкмячаючы змены грамадскай атмасферы краіны, выдатна адчуваючы душу селяніна наогул і селяніна-калгасніка ў прыватнасці, з густам наследуючы лепшыя мастацкія традыцыі класічнага тэатра, Андрэй Макаёнак таленавіта і дакладна стварае яркія народныя характары ў тыповых абставінах іх жыцця.
Талент драматурга безумоўны, ён ушанаваны ў многіх краінах свету, але, мусіць, яго было б недастаткова для ўсяго ім створанага. Гэты талент памножыўся яшчэ гарачым сэрцам грамадзяніна, ягонай няўрымслівасцю, тым несумненным фактам, што ягоны характар апаліла вайна. Так, вайна, якая сама па сабе ўвасабленне драматызму; што датычыць Андрэя Макаёнка, дык яна для яго стала драматычнай яшчэ і ў асабістым сэнсе. Перажыўшы на фронце шэраг цяжкіх баёў, палітрук Макаёнак быў цяжка паранены ў Крыме і цудам застаўся жыць, каб стварыць тое, што ён стварыў у мастацтве да сваіх шасцідзесяці гадоў. Нягледзячы на немаладыя гады Андрэя Макаёнка, яго драматычны талент знаходзіцца ў самым росквіце, і народны пісьменнік Беларусі, прызнаны майстар-камедыёграф здольны яшчэ на многае. Дык пажадаем яму новых выдатных камедый і шматлікіх вобразаў-тыпаў, выхапленых з нашага неспакойнага, складанага, вірлівага жыцця.
[1980]
ПАЭЗІЯ ДАБРЫНІI МУЖНАСЦІ
Мабыць, самы прыгожы з усіх беларускіх шляхоў лясны шлях з Мінска на Полацк. Люба ездзіць па ім улетку, калі лясы набіраюць сваю лісцёвую моц і стаяць па абодва бакі, нібы трапічныя джунглі; люба ўвосень, у пару залатога лістапада азіраць яго страката-маляўнічую прыгажосць ці нават зімой, маразамі, калі бары абапал гасцінца апранаюць свой срабрысты ўбор і ўсё навакол замірае ва ўрачыстым маўчанні.
Пасля Плешчаніц стужка шашы нырае ў самыя лясныя нетры, і стромкія сосны жоўтай медзяной сцяной сціскаюць асфальтку, якая то віляе з пагорка на пагорак, то пераскоквае рэчкі, то доўга ўецца між баравых цяснін. Але перад Бярэзінай бары расступаюцца, даючы месца паселішчу, якое нечакана вынікае за чарговым пагоркам россыпам сваіх несамавітых дамкоў, аўтобуснай станцыяй, некалькші шэрымі сілікатнымі збудаваннямі. Гэта Бягомль. Тут прамінулі далёкія ўжо дзіцячыя гады выдатнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
Нездарма я пачаў з дарогі і лесу трэба да іх прыглядацца пільней і бачыць больш, чым мы прывыклі бачыць звычайна. Гэта асабліва дарэчы, калі гаворка ідзе пра паэта і яго маленства выток яго душэўнай і паэтычнай сутнасці. Уражлівая дзіцячая душа, сама не ведаючы таго, найперш бярэ ад прыроды, ад звыклага для сябе асяроддзя ўсё тое, што пасля пераплавіцца ў дыямент паэтычнасці і на шмат год, калі не на ўсё жыццё, вызначыць характар светаўспрымання паэта. Пі.мену Панчанку ў гэтым сэнсе пашэнціла: мусіць, не шмат знойдзецца ў Беларусі такіх першаісных лесавых мясцін, дзе чалавек і прырода на працягу стагоддзяў суіснавалі ў добрай згодзе, у гарманічным адзінстве, без фалыпу і хцівасці, дабром і ласкай уплываючы адзін на аднаго.
Канешне, за гады жыцця Пімен Панчанка пагледзеўся рознага; у свой час адбылося і знаёмства з хцівасцю свету, яго сподам і злом; нямала лепшых гадоў адабрала вайна, калі вырашалася элементарнае: жыць ці не жыць. Але першаіснае, аснова характару Панчанкі-паэта і Панчанкі-чалавека, мабыць, бярэ свой пачатак менавіта ад зямлі, на якой пралеглі яго першыя дзіцячыя крокі ад ягонай Бягомельшчыны.
Панчанка, як паэтычны характар, надзвычай гарманічны і цэласны, ён не дужа імкнецца да навізны тэм, здаецца, не надта займаюць яго фармальныя паэтычныя пошукі, здаўна
і надоўга яго цікавяць «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці».
Мусіць, гэта і правільна, бо час, на які прыпадае паэтычная дзейнасць паэта, не дужа спрыяў пошукам паэтычнай вытанчанасці, затое густа агалашаўся дзіцячым плачам; і хлеб для мільёнаў быў даражэйшы за золата. Ён даваў жыццё, адстаяць якое было не дужа проста ў свеце, дзе грымелі баі і ліліся рэкі крыві. У той агняны час Панчанка выдаў тры паэтычныя зборнікі, у якіх мноства выдатных вобразаў, нібы на камені выбітых думак. Але мяне асабіста да ўтрапёнай нематы ўражвае ягоны невялічкі вершык «Герой» з яго шырокавядомымі, такімі бязлітаснымі ў сваёй крывавай праўдзівасці радкамі:
Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
I лёг на змяіныя скруткі дроту, I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне.
Думаецца, калі б ён пра фронт не напісаў болей нічога, дык адных гэтых радкоў хапіла, каб з такой яркай канкрэтнасцю выказаць усю пакутніцка-гераічную сутнасць мінулай вайны.
Калі прырода Бягомельшчыны заклала ў будучым паэце асновы дабра і гармоніі, дык цану справядлівасці ён зазнаў трохі пазней, у гады сваёй агнявой маладосці, на франтах вялікай вайны. Менавіта на вайне ва ўсім бляску раскрыліся перад ім непарушная сутнасць сяброўства, салдацкае вернасці, значэнне таварыскасці і ўзаемавыручкі.
Вайна была доўгая і жорсткая, яна патрабавала мільёнаў ахвяр і безлічы чалавечых намаганняў. «Мы перакапалі паўЕўропы, перш чым перамогу адкапаць», скажа паэт трохі пазней. Але наша перамога накладвае і на пераможцаў свой немалы абавязак, у мірны час і пасля вайны чалавек найперш павінен заставацца чалавекам.
А хто не паспрыяў людскому шчасцю,
Каго і сёння гне халуйскі страх, Дык той не франтавік, не нашай часці, А недзе акалачваўся ў тылах, -
з усёю бескампраміснай катэгарычнасцю сцвярджае Пімен Панчанка.
Так, мірны пасляваенны час не дае супакоіцца, тым болей расслабіцца, барацьба за ўсё лепшае ў чалавеку, супраць
пошасці прыстасавальніцтва вымушае паэта на радкі, прасякнутыя пафасам непрымірымасці:
А як ачысціць муць? Скажы, якімі фільтрамі? Жывуць і ў вус не дзьмуць Прыстасаванцы хітрыя!
3 іх кожны быццам б’е Старое грозна розгамі, А сам дабро грабе, Схаваўшыся за лозунгі.
Болевы парог паэтычнай натуры Пімена Панчанкі надзвычай нізкі, а ягоная здольнасць да суперажывання ўсяму сапраўды чалавечнаму зайздросна абвостраная нават як для паэта. У той не такі ўжо даўні час, калі ён болей пісаў і часцей друкаваўся, кожны ягоны верш або падборка вершаў адразу ж пасля выхаду ў свет рабіліся паэтычнай з’явай, студэнты іх вывучалі на памяць, іх чыталі з эстрады, перадрукоўвалі ў розных выданнях. Мусіць, гэта таму, што вершы Пімена Панчанкі, як правіла, былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, неслі ўвесь напал яе творчага пафасу, і не адно пакаленне чытачоў захаплялася імі. У гэтых вершах не толькі не было месца фальшу, прыблізнасці або ашуканству, але кожнае слова гучала, як звон, бо выказвала ўсеагульны боль ці ўсеагульны клопат.