• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

    Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2014
    140.81 МБ
    A.	А.: 3 сем’ямі ці?..
    В.	Б.: 3 сем’ямі, канешне. Далей, памежнікі часам паказвалі кіно у мястэчку і ў вёсках, ну як бы шэфы. На нейкае свята на местачковай плошчы наладжвалі, памятаю, джыгітоўку на конях, шашкамі секлі лазу. Усё тое было цікава. А ўлетку купалі коней на Камароўскім возеры, мы памагалі. He абыходзілася, канешне, без сумных падзей. Часам, памятаю, неяк узімку прымчалася пагранічнае начальства і ўсіх мужыкоў выгналі ў засады пільнаваць парушальнікаў мяжы.
    A. A.: А ўзбройвалі мужыкоў ці не?
    В. Б.: He, проста яны сядзелі ў кустоўі і падавалі сігнал, калі заўважаць каго. У канцы 20х пачатку 30-х з ІІольшчы па гэты бок ішло нямала народу, у асноўным моладзь. Як цяпер разумею, пасля разгрому кампартыі і камсамола, хлопцы ішлі вясёлыя, нават з гармонікамі як жа, яны вырваліся з-пад панскага гнёту ў новы свет.
    A. А.: У новы свет?
    В. Б.: Так ім здавалася. Мы бачылі, як іх вядуць ранкам з застаў у камендатуру, і яны пасміхаліся. А пасля, як ужо мы ішлі са школы, іх на аўтамашынах везлі далей, і рукі іх былі закладзены назад ці, можа, звязаныя, яны не пасміхаліся. Аднойчы на мяжы нехта забіў пагранічніка, і яго хавалі ўсім раёнам на кірмашовай плошчы ў Кублічах. (Як цяпер разумею, забілі таго не абавязкова палякі ці парушальнікі, а зусім магчыма пасля разгрому кампартыі і камсамола свае ў мэтах прафілактыкі, як гэта яны здаўна рабілі ў нас.) Усё
    тое афарбоўвала маё дзяцінства ў часам ненатуральныя, звыродлівыя колеры. Асабліва, калі мець на ўвазе некаторыя наступныя падзеі... Школа ў вёсцы арганізавалася на мяжы 30-х гадоў, гэта была пачатковая школка ў сялянскай хаце.
    Хата тая і дасюль стаіць, пасля вайны ў ёй жыў мой брат Мікола. А тады гаспадары проста перасяліліся ў трысцен, a большы пакой аддалі пад школу. Там паставілі два даўгія сталы і сабралі чалавек пятнаццаць...
    A. А.: Падшыванцаў?
    В. Б.: Ну, якія падшыванцы, драбната. Настаўнікам быў Антон Васільевіч Аўласенка з вёскі Дарошкавічы. (Дарэчы, ягоная дачка жыве ў Менску, замужам за старэйшым Машэравым.) Я ўжо казаў, што ўсе мае сябры былі старэйшыя за мяне і пайшлі ў школу раней, а мне толькі шэсць год. Сяджу адзін дома. А ў школе штось адбываецца цікавае, і я таксама хачу туды. Тады аднойчы бацька ўзяў мяне за руку і павёў да настаўніка. Пагаварыў там з ім, і Антон Васільевіч кажа: хай ходзіць. Даў мне сшытак, пяро, а Валодзя Галавач, якога я ўжо згадваў, павёў на замерзлае балота, акуратна зрэзаў ножыкам чарацінку, уставіў туды пяро...
    A.	А.: Зрабіў ручку.
    В.	Б.: Так. I пачаў я вучыцца. Відаць, да гэтага часу, a можа, трошкі раней і адносіцца маё знаёмства з мастацкай літаратурай.
    A.	А.: Пачакай, ты згадваеш Валодзю Галавача, але ты пра яго не гаварыў да гэтага.
    В.	Б.: Ён мяне на возера вадзіў.
    A. A.: А, гэта той хлопец...
    В. Б.: Той самы. Дарэчы, цяпер ён жыве ў суседніх Селішчах. (Памёр у 1999 г.) Пачаў я тады вучыцца. Яшчэ чытаць не умеў, і першы мастацкі твор мне прачытаў бацька. Гэта быў знакаміты «Гой» Міхася Лынькова і плакала Рыва... А ў школе... Прынёс неяк настаўнік некалькі кніжак дзіцячых, пачаў раздаваць для чытання на табе, на табе... Мне дасталася тоненькая кніжачка, казка «Царэўна-лягушка», а Валодзю «Канёк-гарбунок». Гэта была мая першая школьная крыўда не хацеў я чытаць пра «лягушку» хацеў пра каня-гарбунка, абдзяліў лёс на першым этапе. У другі клас пайшоў ужо ў другую вёску у Двор Слабодку, гэта трошкі далей, але школа там была лепшая, у былой панскай сядзібе. Пад школу адвялі палову панскага дома з верандай, кафельнымі грубкамі і вялікімі вокнамі. Вучыў нас, малых, малады настаўнік Сцяпан Рыгоравіч Троцкі, а таксама ягоны калега Крацёнак. Першы
    цяпер на пенсіі, доўга працаваў у Браславе. Быў вясёлы, нязлы, мы яго любілі. Ён вучыў, здаецца, адну зіму. Пасля прыйшоў другі Сяргей Сцяпанавіч Новікаў, паходжаннем з нашае вёскі. Гэта ўжо быў супрацьлегласць ранейшаму, даволі строгі чалавек, парцеец, ён арганізоўваў калгасы ў нашай акрузе і загінуў у партызанах, у час знакамітага іх разгрому, названага пасля «прарывам». У яго была свая, партыйная сістэма навучання, вельмі ён напіраў не на мову ці арыфметыку, a на грамадазнаўства, ну, на гісторыю таксама. У пакоі, дзе мы вучыліся, было два класы два рады партаў. Калі ў адным класе вусны ўрок, дык у іншым пісьмовы, значыць, самастойны. Ды бывала так, што я свае задачы хуценька парашаю і сяджу слухаю, пра што ідзе гаворка ў старэйшым класе. Неяк так сталася, што некалькі разоў, калі там ніхто не можа адказаць на нейкае пытанне настаўніка (памятаю, нешта пра Парыжскую камуну), дык я паднімаю руку, і Сяргей Сцяпанавіч мяне выклікае, а пасля сарамаціць старэйшых за тое, што яны не ведаюць. Вось так я паактыўнічаў пару разоў, і настаўнік кажа: няма чаго там табе сядзець, перабірайся сюды. Так сярод зімы ён перавёў мяне ў чацвёрты клас...
    A. A.: А хіба так можна было рабіць без райана?
    В. Б.: Мабыць, можна, калі ён так зрабіў. Хаця тое мне не пайшло на карысць. Бо скончыў я чатыры класы ў дзесяць год, што далей? Сярэдняя школа ў Кублічах, за тры кіламетры, дык бацька і кажа: «Куды табе, малому, далёка хадзіць? Хадзі ў Слабодку».
    A. А.: Ты малога росту быў?
    В. Б.: Малога, канешне. Зноў жа абутак, адзенне... I пайшоў я зноў у чацвёрты клас, абы вучыцца. Значыць, у трэці клас я хадзіў паўгода, а ў чацвёрты два гады. Пасля пайшоў у Кублічы, дзе была сярэдняя школа і куды хадзілі хлопцы і дзяўчаты з усяе акругі. У Кублічах, як у кожным беларускім мястэчку, тады было шмат яўрэйскіх дзяцей, з якімі мы разам і вучыліся, і сябравалі. У нашым класе палова вучняў былі яўрэйскія рабяты. Я сябраваў з братамі Свярдловымі Мэерам і Лейбам. Мэер быў старэйшы, ішоў на два класы наперадзе, a з Лейбам мы хадзілі ў адзін клас. Загінуў мой Лейба-Лёва ў 41 годзе, расстраляны разам з усімі кубліцкімі яўрэямі ў Вушачы, а Мэер жыве ў Маскве, працаваў на нейкай паштовай скрынцы. Неяк прыязджаў у Менск, і мы разам ездзілі ў мястэчка нашага маленства, дзе не засталося і следу ад хаты Свярдловых. Ды і наогул мала што засталося ад Кубліч усё пабамбілі, папалілі, панішчылі ў вайну... А колісь гэта было слаўнае
    старажытнае мястэчка, пазначанае на картах з XVI стагоддзя, з праваслаўнай царквой (былой уніяцкай), у якой мяне хрысцілі і дзе я пазнаў першае прычасце. Была таксама сінагога, школа і нават пажарная побач з царквой, аптэка, кузня. Галоўнае месца, аднак, ля кірмашовай плошчы займаў чырвоны цагляны будынак межавой камендатуры. Спярша ён проста прымыкаў да плошчы, а пасля яго абнеслі высокім дашчатым заборам з колам на рагу у выглядзе турэлі, на якой мясціўся ручны кулямёт. У 30-я гады пабудавалі новую, неблагую школу, але садралі крыжы з царкоўных купалоў, каб тыя нельга было згледзець з-за мяжы, бо ж арыенціры для «міравой буржуазіі», якая толькі і марыць, каб разбурыць Кублічы. Але бурыць іх пачалі самі. Усё царкоўнае майно сканфіскавалі або проста расцягалі ваяўнічыя атэісты, якімі абавязаны былі быць усе піянеры, камсамольцы, бальшавікі, настаўнікі і актывісты. I мы, піянеры-актывісты, цягалі з царквы і дралі старажытныя фаліянты, клеілі з царкоўных рукапісных пергаментаў ветраных змеяў, якія запускалі ў ветраныя дні. 3 царкоўных жа рызаў раённы быткамбінат пашыў цюбецейкі, у якіх шмат год хадзілі ўлетку нашыя хлопцы. У першы год вайны ўсё яўрэйскае населыііцтва акупанты выгналі ў Вушачу і расстралялі ля могілак. Перад вызваленнем Кублічы былі ўшчэнт разбамбаваны і спалены, цяпер гэта захудалая вёска з некалькімі сілікатнымі будынінамі.
    А за лесам (параснікамі) знаходзілася яшчэ адно мястэчка Селішчы, то ўжо быў каталіцкі цэнтр рэгіёна з вялікім касцёлам, кляштарам, крытым бліскучай белай бляхай, якая была відаць аж з нашага поля. Там былі каталіцкія могілкі з дужа файнымі мармуровымі помнікамі і надпісамі лацінкай. А ў сярэдзіне могілак між хвояў высілася белая мармуровая скулыттура ангела-дзяўчыны вядома ж, на магіле памерлай. Мы дужа баяліся таго помніка, не ведаю чаму. Цяпер Селішчы таксама захудалая вёска з пабураным касцёлам і бязладнымі могілкамі.
    Кублічы да вайны былі сельсавецкім цэнтрам, а Вушача раённым. У маім тагачасным уяўленні то была ўжо горадам, далёкім і нават зманлівым з клубам, сталоўкамі і нават кнігарняй. У кнігарні вісела знакамітая карціна Зайцава (рэпрадукцыя, вядома) «Чапаеў на кані» у бурцы, з апушчанай бліскучай шабляй. Захаплялі натуральна выпісанае неба (тады яшчэ гэтак умелі) з прыгожымі аблокамі, і я, часам бываючы ў Вушачы, заўсёды заходзіў у кнігарню палюбавацца на Чапаева.
    Але Кублічы... Як я ўжо сказаў, тут была новая, драўляная школа са светлымі класамі, фізкультурнай пляцоўкай побач.
    I канешне, з новымі настаўнікамі. Рускую мову і літаратуру выкладала Клаўдзя Якаўлеўна Пашута, маладзенькая дзяўчына, толькі што з Полацкага педтэхнікума. Мы любілі яе проста за маладосць, хоць і настаўніца яна была неблагая. I ўсё ж беларускім дзецям руская мова давалася няпроста, асабліва дыктанты, усялякія сачыненні. Я ж пад той час дужа захапляўся кніжкамі, абы-якімі рускімі ці беларускімі, таму і руская мова ў мяне ішла без асаблівых праблемаў.
    A. А.: Што чытаў?
    В. Б.: Зараз скажу. Але спярша пра настаўнікаў. Беларускую мову выкладаў Андрэй Дзям’янавіч Курчанка, гэта быў змрачнаваты чалавек, даволі строгі настаўнік. Трэба сказаць, выдатна ведаў сваю справу, і, паколькі быў строгі, усе мусілі сур’ёзна вучыць беларускую мову. Ну, а мне яна давалася проста, можа, таксама дзякуючы таму, што і я пабойваўся Андрэя Дзям'янавіча. Хаця ён выклікаў мяне рэдка і ніколі не даваў адказаць да канца. Толькі я пачынаў, як ён казаў: сядай! I ставіў пяць. Ці «выдатна», я ўжо і забыўся, якія адзнакі тады былі. Сістэма ж адукацыі перманентна рэфармуецца.
    A.	А.: Мянялі некалькі разоў. Па-рознаму было.
    В. Б.: Як бы там ні было, беларускую граматыку я надоўга засвоіў (ведама ж, наркамаўку) і, можа, толькі цяпер пачынаю забываць. А яшчэ быў настаўнік Красінцаў, які выкладаў фізіку, гісторык і географ Жырноў. Гэта таксама былі слаўныя настаўнікі, светлая ім памяць. Дык вось у тыя гады я ўжо захапіўся чытаннем. Але дзе браць кнігі? Канешне, найперш у школьнай бібліятэцы, якая была не дужа багатая, ды ўсё ж класіка ў ёй знаходзілася, і беларуская, і руская, і што-нішто з сусветнай. Найперш прыгодніцкая літаратура ад Жуля Верна да нашага Янкі Маўра, кнігі якога я вельмі любіў. Дужа папулярную на той час «Як гартавалася сталь» чыталі па чарзе ўсёй школай. Аднойчы я захварэў і доўга не хадзіў у школу, затое чытаў. Перачытаў усё, што было ў Слабодскай школе, a гэта пераважна руская класіка. Тады я адолеў «Вайну і мір», тры тамы «Ціхага Дону», шмат што з Ганчарова, Тургенева, а таксама Зарэцкага, Гартнага, Галавача. Доўга нідзе не мог дастаць коласаўскую «Дрыгву», пра якую дазнаўся са школьнай граматыкі. Дык падпільнаваў, як яна паявілася ў нарыхтоўчай краме ў Селішчах. Але ж дзе было ўзяць грошы? Звычайна летняй парой дзеці дралі лыка лазы, крушыны, усё тое сушылася на сонцы, і здавалі ў нарыхтоўчыя канторы. Чарговы раз занёсшы ладны бярэмак лазы у Гушчынскую Слабодку, я займеў магчымасць купіць «Дрыгву». Як усё тое