Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
A. A.: А як жа! У вайну мы на гэтым толькі і жылі.
В. Б.: Ну дык вось. Але што там было куды везці, якіх пару мяшкоў жыта. Бацька малоў сам. Дык вось аднойчы прыйшлі гэтыя камбедаўцы, сельсавецкія актывісты і знялі верхні камень. На рагу ў падмурку ляжаў вялікі камень, дык яны гэты кокнулі аб яго і разбілі на тры кавалкі. Ну і вось жывём са збожжам, але без хлеба. А гэтыя ходзяць, рэгулярна правяраюць, ці ляжаць у крапіве тыя камяні. Тады бацька неяк уначы ўзяў тыя камяні і змацаваў іх у адно...
A. А.: Скрапіў іх жалезам?
В. Б.: He жалезам драўляным абручом такім. Набіў, падраўняў і неяк паціху малоў. Ноччу змеле, а потым абруч зніме і зноў гэтыя камяні у крапіву, бы і не чапаў. А пасля ўжо, за калгасам, ніякага збожжа не было, не сталі патрэбны і жорны. Настала поўная галеча. 3 вясны галадуха, есці няма чаго. Чакаем бульбы. А бульба... Гэта цяпер скараспелка ды іншыя гатункі, дзякуючы інстытуту бульбаводства. А тады была бульба толькі аднаго гатунку, які выспяваў аж пад восень. А так усё лета напаўгалодныя. Канешне, ратавала
малако, але ж моладзі і мужчынам хацелася хлеба. Апроч таго, вечныя праблемы з вопраткай і абуткам. Па гразі, па снезе кожны дзень за тры кіламетры ў школу. Тры туды, тры назад. У магазінах жа нічога не купіш, дый за што купіць? Памятаю, калі ў сельпо прывязуць мануфактуру, дык за ёй душыліся чорт ведае як. Кірасіну давалі па літру ці паўлітра на месяц і толькі па пайскіх кніжках. Прыйдзеш зімой са школы, у хаце цёмна, перад печчу лучына, так вось трэба рыхтаваць урокі. Праўда, сярод гэтай нэндзы выпадалі светлыя хвіліны. Неяк увосень кліча мяне дырэктар, паглядзеў на мае растаптаныя ў гразі башмакі і кажа: ідзі ў сельмаг, памерай гамашы. Скажы, дырэктар прыслаў. Пайшоў я, памераў, а пасля дырэктар мне іх купіў. Усё ж я быў выдатнік, і, мабыць, тое штось значыла. Ужо я бярог-ашчаджаў тыя гамашкі...
Вось цяпер я ўспамінаю і хачу сказаць, што ўсё ж такі дзеці дужа жорсткі народ. I нават у нечым па-жывёльнаму люты. Ну, натуральна, тое залежыць ад сацыяльнага размежавання, гэта само сабой. Як і ў дарослых. Але дарослы чалавек мае нейкае права на годнасць, хоць бы на асабістую. А малы? Ён жа не мае ніякіх правоў, a то і ўяўлення пра тыя правы. Ён прывык думаць, што ўсё вырашае сіла улады, дарослых, старэйшых сяброў...
A. А.: Дзіцячы фашызм.
В. Б.: Можа быць. I заўсёды знойдзецца нехта старэйшы ці дужэйшы, а то і з садысцкімі схільнасцямі, які дыктуе свае законы. I часта меншы не зразумее, што тое няправільна, што павінна быць іначай. I не паскардзіцца, бо ведае, што яго не абароняць. I ведае таксама, што скардзіцца кепска тое яму унушылі рана, асяроддзе, a то і бацькі. Настаўнікі таксама.
A. А.: Ты ростам быў маленькі, мабыць?
В. Б.: He надта і маленькі. Але худы і слабы, і з тае прычыны не мог адчуваць свае перавагі. Перавага была за іншымі болей дужымі, а галоўнае болей нахабнымі. У мяне не было нахабства. Во тут я і прыпамінаў мяккі матчын характар, які я ўнаследаваў і які мне нямала шкодзіў. Асабліва пасля, у войску. Зноў жа і ў дзяцінстве я дужа перажываў свае ды і чужыя няшчасці. Асабліва, як пачасціліся рэпрэсіі, сялянскі хапун...
A. А.: Мала таго, дык яшчэ...
В. Б.: Мала таго... Уяві сабе. У нас вёска двароў дванаццаць, праўда, хутары яшчэ пасля падсялілі, трошкі павялічылася. Дык вось з гэтай вёскі шасцярых мужыкоў узялі.
A. А.: Глядзі ты! А я думаў, што мужыкоў мала бралі. Аказваецца, таксама моцна бралі.
В. Б.: Бралі звычайных цёмных калгаснікаў. Узялі гэтага Бобрыка. Мабыць, яму тая «Ннва» з царамі ды графінямі бокам вылезла. Быў яшчэ Дзям’ян Азевіч, інвалід Першай сусветнай вайны з сухой паралізаванай рукой. Дарэчы, правай, якую ён насіў у чорнай пальчатцы. Дык ён зарабляў на хлеб рамонтам гадзіннікаў, якія неслі яму з усёй акругі. I ён усе іх рамантаваў насценныя, кішэнныя, будзільнікі і г. д.
A.	А.: Адной левай рукой?
В.	Б.: Адной левай. I болей за тое іпкло ставіў. А шкло дзе возьмеш? Дык ён купляў шкло для лямпы, з выпуклай часткі выразаў самы пятачок і ставіў. Я, калі вучыўся, колькі год насіў яму гадзіннікі з мястэчка, пераважна ад настаўнікаў. Пакладу ў карабок ад запалак і прынясу. Ён шкельца ўставіць, аднясу назад. А тады нясу рубель за працу. I ён заўсёды дасць 20 капеек.
A.	А.: Пасярэднікам быў?
В.	Б.: Так. Вось і гэтага інваліда ўзялі. А ягоны сын у гэты час, таксама Дзёмка, служыў на Далёкім Усходзе, а пасля, у вайну, пайшоў у партызаны і ваяваў да канца. Ваяваў за савецкую уладу, якая панішчыла ягонага бацьку. Але не пакрыўдзіўся, за што, як ведаеш, дужа хвалілі бальшавікі. Вёска наша ў асноўным была праваслаўная, але з хутароў падсялілі некаторых каталікоў. Прозвішчы такія Лявіцкі, Блажэвіч, іх у першую чаргу пабралі.
A. А.: Канешне, як агентаў дэфензівы?
В. Б.: Забралі таксама нашага суседа Барыса. Браў звычайна раённы ўпаўнаважаны НКВД Перацяцькін. Ён потым прыязджаў пасля вайны мабыць, пацягнула на месца злачынства. Ну і памежнікі стараліся не так пільнавалі мяжу як хапалі сонных мужыкоў з гэтага боку. Хоць і вартавыя мяжы, але ж адна сістэма НКВД. Ніхто з рэпрэсаваных не вярнуўся, хоць і ўсе рэабілітаваныя. Узялі тады таксама некалькі настаўнікаў, у тым ліку і нашага дырэктара Карчэўскага, які мне гамашы купіў. Але і саміх памежнікаў, камандзіраў, таксама арыштоўвалі. Напрыклад, капітана Акулава, мужа нашай настаўніцы. Цікава, што замест сексотаў-стукачоў выкарыстоўвалі старэйшых вучняў. Як судзілі дырэктара, дык наша адна вучаніца была на судзе сведкай супраць яго. Гэта гадоў у 15. Мабыць, як і ўсюды. А пры мяжы асабліва.
A. А.: Пры мяжы асабліва.
В. Б.: I ў кожнай вёсцы былі ў іх сексоты. Дзе лепшыя, дзе горшыя, актыўныя і не вельмі. Нам у гэтым сэнсе, мабыць, не пашэнціла. У вясковую абшчыну зацясаўся чужынец, прыш-
лы чалавек пасля Грамадзянскай прыстаў да мясцовай кабеты. He ведаю, адкуль ён быў родам, але НКВД наладзіў з ім вельмі цесны кантакт. I ён нават не надта таіўся, яшчэ пахваляўся, што ён памагае чэкістам. Недзе ў пяцідзесятых гадах, як я прыязджаў да бацькі, ён прыходзіў таксама і за чаркай гаварыў, што хацеў пасадзіць бацьку, была прычына, ды пашкадаваў. I бацька яму быў удзячны. He ведаю, што ён меў на ўвазе. Можа, мамін кантрабандны пераход?
(Важна ўспомніць гэты «крымінальна-палітычны выпадак». Як я ўжо казаў, мама паходзіла з таго боку мяжы, і ўсе тыя гады не мела ніякай сувязі з братам. Нават не ведала, ці жывы ён. У трыццаць дзявятым годзе пасля ўз’яднання паявілася нейкая надзея хоць атрымаць вестку. Новую мяжу адсунулі за Беласток, але старую не ліквідоўвалі. Ахоўвалі ўсё так пільна, каб ніхто ні адтуль, ні туды. Мы чакалі. Але неяк галоднай парой маці наважылася і пайшла цераз лес, балота, каля возера, ужо дарогу яна памятала з дзяцінства. I прайшла. I вярнулася. I прынесла галодным гасцінцы мяшэчак мукі і баранову лытку. Аказалася, што брат пад панскім прыгнётам усё ж жыве лепей, чым сястра-калгасніца. У якой на стале даўно няма хлеба. Пасля мама баялася, што хтось данясе і яе пасадзяць.)
A. А.: Але вернемся... Ты, значыць, узяў дакументы і паехаў у Віцебск?
В. Б.: Мабыць, дарэчы будзе зазначыць, што тое маё рашэнне не было спантанным, па ўсёй верагоднасці, так вымагаў лёс. Жыць у калгасе рабілася неяк, голад і рэпрэсіі гналі людзей прэч. Але дарослыя ўцячы з калгаса нікуды не маглі, хіба што моладзь, падлеткі. Калі каторы паступіць вучыцца. Во бацька і кажа: едзь куды-небудзь, бо тут ад галадухі зачахнеш. А там, у Віцебску, будзеш хоць стыпендыю мець. 60 рублёў гэта ж грошы. Праўда, бацька меў розум сялянскі, і яму не дужа падабаўся мой мастакоўскі выбар. Ён усё казаў: лепей бы вывучыўся на настаўніка ды паступіў у партыю, як наш Новікаў. Начальнікам стаў. На бацькаў жаль, таго мне не было суджана... Зрэшты, як і стаць мастаком...
A.	A.: А якое у Віцебску было вучылішча?
В.	Б.: Мастацкае.
A. А.: Там яно адно было?
В. Б.: Так, адно.
A. А.: У ім мой сусед вучыўся. Віктар Сушчэня.
В. Б.: Ну, я там мала вучыўся. He памятаю.
A. А.: Ну і ты паступіў?
В. Б.: Так паступіў. Здаў усе экзамены і па жывапісу таксама.
A. А.: На якое аддзяленне? Былі там аддзяленні?
В. Б.: Спярша на жывапісным вучыўся, а пасля на скульптурнае перавялі.
A. А.: Перавялі ці сам?
В. Б.: ГІрапанавалі, і я пагадзіўся. Была наша групка невялічкая, можа, чалавек дванаццаць. Вучылішча месцілася ў добрым старым дамку, цяпер там музычная школа. Будынак захаваўся, не пабурылі ў вайну.
A. А.: Стыпендыю плацілі?
В. Б.: Так, 60 рублёў. На яе і жыў. Сцюдзёнай парой часам бацькі прысылалі якую скароміну. Жылі мы нейкі час у інтэрнаце на Магілёўскай плошчы, цяпер яе няма перайменавалі ў Савецкую. Ці, можа, Цэнтральную. А потым, забыўся з якой прычыны, нас чатырох пасялілі ў прыватным доме на Смаленскім базары. Здаецца, раней тая плошча называлася Краснаю. Скульптурныя класы мясціліся ў бакавым перавулку перад былой ратушай і мастацкім музеем. Вучыла нас скульптар Бяляева, родам, здаецца, з Кіева. ІІасля вайны нідзе не чуў пра яе, мабыць, прапала. Жывапіс выкладаў стары Лейтман, а дырэктарам быў Ахрэмчык. Там жа знаходзілася ягоная майстэрня, на першым паверсе з вокнамі, якія выходзілі на вуліцу.
A. А.: Гэта наш Ахрэмчык?
В. Б.: Так. Іван Восіпавіч. I ён там працаваў. А вокны вялізныя, як пачынае цямнець, уключае святло, а шторы не зашморгвае, і мы глядзім, што ён робіць. Помніцца, вялікая, на ўсю сцяну, халсціна, на якой недамаляваныя Ленін і Сталін на нейкім з’ездзе. Тады гэтая тэма была неабходная. А маёй курсавой работай стала фігура пагранічніка ў шынялі, з вінтоўкай і біноклем каля вачэй. Выкладчыца хваліла...
(Віцебск тады, канешне, быў дужа мастацкі горад, меў музей, на вуліцы Гогаля, недалёка ад плошчы, быў музей славутага Пэна, якога незадоўга перад тым загадкава забілі. У невялікім пакоі і на драўлянай лесвіцы віселі яго карціны, выкананыя ў стылі дабротнага рэалізму шаўцы, старыя яўрэі, коні, выявы маляўнічага Віцебска. Пра ягонага славутага вучня Марка Шагала, які тады жыў у Парыжы, у яго родным горадзе нічога не было вядома. Бы ён і не меў ніякага дачынення да гэтага горада. Але час мяняецца, і праз шмат год я ўжо быў у
ліку тых, хто на Пескаваціку адкрываў скульптурны помнік славутаму земляку.)