Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Гэтай парой мне споўнілася дваццаць гадоў, яшчэ я не ведаў жанчыны і дужа ашчадна адносіўся да нечаканага пяшчотнага
пачуцця. Тым болей першага і гэткага нечаканага. Але неяк прыйшоў незнаёмы лейтэнант, з выгляду старэйшы за мяне, і прадставіўся: уполномоченный контрразведкн СМЕРШ. Слышалн, что такое СМЕРШ? Так, я што-нішто чуў пра той яго СМЕРШ, але што яму трэба? А яму трэба ведаць пра нашыя адносіны з чырвонаармейцам Насценкай. Бо гэта справа бяспекі. А я, дурань, думаў, што гэта асабістая справа... Але ўсё ж нарэшце аказалася, што асабістая, бо, як пасля паведаміла мне чырвонаармеец Насценка, той смершавец меў на мэце яе перш за ўсё як дзяўчыну. Праз якіх-небудзь дзён дзесяць той інжынерны батальён з’ехаў на іншы ўчастак, і пачалося ў мяне пакутнае, ледзьве не штодзённае ліставанне. Здавалася, увесь сэнс жыцця залежаў ад таго, як хутка будзе ад яе ліст. Але, як правільна зазначана кімсьці, каханне казачка з заўсёды сумным канцом.
Там жа крыху пазней і ў іншай вёсцы мяне хацелі судзіць. Ужо завялі справу, прыязджаў следчы з вайсковай пракуратуры. А здарылася тое, што мае салдаты ўлезлі ў царкву. 3 рэлігіяй жа, вядома, як у нас абыходзіліся: то з ёй змагаліся на знішчэнне, то часам адпускалі пятлю на царкоўнай шыі. У вайну якраз адпусцілі, а салдаты таго не ўлічылі, і я разам з імі. Салдаты зламалі замок і ўлезлі паглядзець на святых, a болей за паперай. Там былі царкоўныя кнігі і ў іх чыстыя старонкі, якія павыдзіралі на пісьмы да бацькоў і жонак; ніякай жа паперы нам не давалі. Курцоў выручалі франтавыя газеты, якія надта цаніліся з тае прычыны, але ж на газетах пісьма не напішаш. Дык вось папы паскардзіліся палітрукам, а тыя у пракуратуру, і мяне абвінавацілі, што не ўпільнаваў царкву. Але неяк абышлося. Пачаўся вялікі наступ, стала не да царквы, бурыліся гарады і сёлы.
Якраз перад наступам атрымаў першы ліст ад бацькоў гэта пасля трох год абсалютнага бязвесця. Парадаваўся, што ўсе жывыя, хата не спаленая. Сястру Валю вывозілі ў Нямеччыну, але яна была вёрткаю, сястрыца, і ўцякла з-пад канвою. Яны таксама нічога не ведалі пра мяне і парадаваліся майму лісту, што жывы. А так за тыдзень да майго ліста атрымалі «пахаронку», гэта праз тыя баі, пад Кіраваградам. Зрэшты, тая «пахаронка» яшчэ мела малапрыемны працяг праз шмат год пасля вайны.
A. А.: Вось у мяне кніга. Пермское кннжное нздательство: «Ветераны днвнзнн вспоммнают», 1983 год. I там успаміны падпалкоўніка Піліпенкі, так? Ну дык вось з гэтай кніжкі: «17-летннм он, т. е. Быков, добровольно уходнт в армню. В
43-м году после окончэнйя Саратовского артйллернйского учнлніца Быков воевал на 2-м Украннском фронте. Был командпром взвода протйвотанковых оруднй. В конце декабря в бою под Кнровоградом тяжело ранен. После йзлеченйя в начале апреля 44-го года Быков прнбыл в нашу дйвйзйю, был назначен на должность команднра взвода протавотанковой батарей 924-го полка. Лейтенант Быков участвовал в боях по освобожденню советской Молдавші, Румыннн, Венгріій. 23 августа в ходе Ясско-Кіішйневской операцйй протпвннк оказал сйльное сопротйвленйе его полку, наступавшему в южном направленіш вдоль берега рекн Прут. Боевые порядкй стрелкового батальона капйтана Савченко, которому был прядан взвод лейтенанта Быкова, атаковала вражеская пехота, поддержанная сйльным огнем артнллернн, мннометов. Около трех часов шел напряженный бой. Гнтлеровцы несколько раз бросалнсь в пснхнческую атаку, но это йм не помогло. Расчеты орудйй Быкова, ведя огонь прямой наводкой, посылалн снаряд за снарядом в цепй фашнстов, заставляя йх откатнться назад. Нзмотав протнвннка, подразделення полка утром 24 августа перешлн в наступленйе. На рассвете следуюіцего дня гнтлеровское командованме броснло в бой несколько танков. На участке стрелкового батальона, который поддержнвал артогнем лейтенант Быков, появйлйсь 3 вражескйе мэшйны. Быков подал команду «огонь!». Два снаряда разорвалнсь рядом с передннм танком, но тот продолжал двнгаться. Грянул третнй выстрел, й немецкая машнна остановллась. Другне вражескне танкм сталй обходнть горяшую машйну, ведя на ходу огонь по нашлм орудяям. Осколкамй вражеского снаряда было повреждено орудйе, убйт старшйй лейтенант Лукьянченко, ранен наводчйк й заряжаюіцйй. В эту трудную мянуту к орудяю встал Быков. Через канал ствола он навел орудне, затем заряднл й выстрелнл в прнблнжаюіцййся танк протйвнйка. Фашйстская машмна развернулась на одной гусенйце й остановялась. Протйвотанковая батарея полка понесла значятельные потерй в лйчном составе н боевой технііке, поэтому лейтенант Быков был назначен команднром взвода роты автоматчнков этого же полка. He раз ему прнходйлось co свойм взводом ходнть в атаку й отбнвать контратакй протйвннка». I так далей... Давай, расказвай да канца, як ты памятаеш, на нейкіх мясцінах спыняйся больш, на нейкіх менш, але цягні да канца. Можа, пра тое, што гэты Піліпенка расказаў...
В.	Б.: Мабыць, гэта з награднога ліста...
A. A.: Hy, ясна, усё было складаней, як ты лупіў...
В. Б.: Як я лупіў... Рэч у тым, што там немцы прарываліся з Кішынёўскага катла, таму ўпартасці ў іх хапала. Таксама справа ішла пра жыццё і смерць... У маёй гармаце не толькі разбіла прыцэл, яе самую амаль разбіла снарадам з танка. Снарад ударыў амаль пад левае кола, выбухам нас заваліла зямлёй. Калі я падняў галаву, бачу, мае не паднімаюцца, наводчык зусім у зямлі. А танк во ён, стаіць і скіроўвае гармату далей, на кагось у наш тыл, з намі ён ужо скончыў. А нашая гармата зараджаная, наводчык не паспеў стрэліць. Я дацягнуўся рукой і, лежачы, ціскануў на кнопку спуску. Узняўся пыл, штосьці там сталася. Гляджу, танк паварочваецца, паварочваецца, ну, думаю, зараз дасць мне тут. Аж не не дасць, бо ззаду сцелецца гусеніца, усё ж я яе збіў. Куды дзеліся танкісты, я так і не зразумеў. Бой тым часам трохі перамясціўся збоч, на пераправу, куды яны прарваліся. Каля агнявой прайшла нашая самаходка, прыбег нехта з другога разліку. Але ў мяне дужа баліць вуха, пайшла кроў. Сяржант штось да мяне кажа, а я не чую. Аглух. Аказалася, не толькі не чую, але і нічога не магу сказаць. Адняло мову. I ўвесь я калачуся. Ужо ці не адваяваўся, думаю.
На нейкай грузавой машыне паехаў у санбат. Там шмат параненых, дактары ўсе на аперацыях. Я сеў у цяньку на прызбе, праседзеў да вечара. Нават падрамаў трохі. Вуха баліць, але кроў больш не ідзе. На змярканні пайшоў у палатку, дзе дактары. Ды зачапіўся за вяроўку расцяжкі і вылаяўся. Паявілася мова. Тое ўзрадавала неверагодна, і я яшчэ некалькі разоў вылаяўся усё грамчэй і грамчэй. 3 заткнутым ватаю вухам пайшоў на дарогу. Позна ўвечары дагнаў свой батальён.
Адчуваю, Саша, ты хочаш задаць сакраментальнае пытанне пра страх: ці баяўся я? Канешне, баяўся, а можа, калі і трусіў. Але трэба ўлічыць, што страхаў на вайне шмат і яны ўвогуле розныя. Страх перад немцамі што могуць узяць у палон, застрэліць, страх ад агню, асабліва артылерыйскага ці бамбёжкі, калі побач выбухне, дык, здаецца, цела само без удзелу розуму гатова разарвацца на кавалкі ад пакутаў. Але ж быў і страх, што ішоў ззаду, ад начальства, усіх тых карных органаў, якіх у вайну было не менш, чым у мірны час. Нават болей. Калі цябе камандзір абяцае расстраляць пад ранак, калі ты не возьмеш страчаны хутар ці вышыню, ці траншэю (што па тым часе зусім верагодна), дык яшчэ невядома, каго ты пачынаеш баяцца болей немцаў ці камандзіра. Немцы яшчэ могуць не пацэліць, і табе ўсё абыдзецца. А свае камандзіры ці калі
ўвяжацца трыбунал, ужо пра.машкі не дадуць. Тут ўжо ўсё дужа пэўна і канкрэтна.
Пасля яшчэ былі баі, але ў Румыніі па танках мы не стралялі. Маю падбітую гармату выцягнулі з агнявой, замянілі кола, а прыцэла не знайшлі. Так мы яе вазілі на фарміроўку пад Луцк, пасля ў Венгрыі. I да майго новага ранення яна заставалася без прыцэла.
А наконт танка. На фарміроўцы ўвосень пачалі афармляць узнагароды, напісалі і на мяне: «К орудню встал Быков, через канал ствола навел орудне, затем заряднл н выстрелкл» і г. д. Але аказалася, што за той танк ужо ўзнагародзілі кагось з дывізійнай артылерыі, якая там таксама страляла. Выходзіць, Быкаў падбіў падбіты танк? Можа, і так, я спрачацца не стаў. 3 начальствам тое бескарысна. Тым болей, што на тым часе я ўжо стаў аўтаматчыкам. He захацеў стаць ад’ютантам у камандзіра палка, крыклівага маёра Коваля, і той са злосці паслаў мяне ў аўтаматчыкі.
A. А.: Слухай, давай пункцірам пойдзем. Аж да Курылаў.
В. Б.: Да Курылаў, мусіць, будзе далёка. Гэта ўсё ў Малдавіі. Але трэба вярнуцца назад... Расказаць пра франтавое братанне з немцамі.
A. А.: Гэта «Праклятая вышыня»?
В. Б.: Было, як і ў «Праклятай вышыні», хаця, можа, трошкі і не так. Можа, страшней нават. Сапраўды, усё здарылася ў роце аўтаматчыкаў. Вясна, а неяк сталася кепскае надвор’е, завея, снегу наваліла гурбы. А пасля раптам сонца, снег адразу растаў, вясна. Во якраз у тую ноч перад вясной немцы збілі роту з вышыні і асталяваліся на ёй. А нашы замест таго, каб зноў атакаваць, рашылі замірыцца, пакуль начальства далёка, штабы адсталі. Ініцыяваў усё старшына роты. Унізе працякала рачулка, за якой тая вышыня, а нашыя заселі на гэтым схіле. I во старшына выйшаў да рэчкі, паклікаў нямецкага оберлейтэнанта, і яны заключылі перамір’е. Наладзілі сувязь...
A. А.: Сталі хадзіць туды па ваду?
В. Б.: Сталі хадзіць і нашы, і немцы. Памыць парцянкі, перакінуцца махоркай і атрымаць замест цыгарэты. Ну і размовы. Словам братанне, самае што ні ёсць. I доўжылася яно два дні. Камандзір роты якраз адсутнічаў, яго замяшчаў узводны, малады хлопец. Справа ў тым, што... Чаму я ўсё гэта напісаў? Таму што сам змушаны быў што-нішто бачыць. А выкрылася як? Праз два дні, як параненых адпраўлялі ў тыл, тамашні Цвяткоў і «стукнуў». Натуральна, начальства ўзвілося...
Неяк аднаго разу ноччу дзве мае саракапяткі перакідваюць на чужы ўчастак. Ну, трошкі мне дзіўнавата, але што ж, бывае, чаго начальства не выдумае. Да ранку збольшага акапаліся, сядзім. Пяхота крышку наперадзе і ўнізе, даўно не спакойная, варушыцца нешта. Нешта чуем краем вуха, а не разумеем. Ззаду падвезлі мінамёты, артылерыю. Я на прамой наводцы. I во толькі развіднела, гляджу: ідуць немцы да рэчкі. Ідуць так свабодна, са зброяй, але адкрыта зусім. Падыходзяць, значыць, да рэчкі і крычаць: эй, Іван! I яшчэ нешта.