Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
A. А.: Натоўп?
В. Б.: Менавіта натоўп, ідуць суцэльным гуртом, бы каровы на вадапой. Ніякага там баявога парадку, толькі пярэднія страляюць з гармат. Ну вось так, не спыняючыся, прайшлі і палову нашага палка бы злізалі. Бы яго і не было ні гармат, ні машын, ні людзей. Тут да мяне прыбягае камбат, старшы лейтэнант Ахрын (жыве ў Нікалаеве, зрэдчасу мы перапісваемся): вытаскнвай пушку, подогнать мапшны!.. Мотаем отсюда! Падагналі «студэбекеры», выцягнулі гарматы і некуды ўбок, канешне ж, як па рацыі загадаў камандзір палка наперарэз танкам. Але тут трапілі ў нейкае забалочанае кустоўе, машыны пачалі грузнуць, пасля прабіраліся па зарослых дубняком пагорках. Вядома ж, спазніліся, куды трэба было, і трапілі пад абстрэл танкаў. Якраз палявы касагор, які трэба праскочыць, але яго выдатна прастрэльваюць танкі з сяла. У нас было машын з дваццаць, гармат меней, дзве батарэі. I мы рашылі, што трэба прарывацца па адной машыне. Машына разганяецца і як мага шпарыць па касагоры, а танкі страляюць. I так адна пройдзе, а другую спаляць. Я праскочыў, не пацэлілі. Іншых пападбівалі і папалілі шмат.
Яшчэ праз дзень засталася ў нас адна мая гармата з машынай, радыёстанцыя і штабная машына. Іншыя ўцалелыя пайшлі іншым кірункам, бо ўсім разам прайсці было нельга. Але з намі камандзір палка палкоўнік Парамонаў, штаб, некалькі тылавікоў і аўтаматчыкаў. Прыпыніліся мы ноччу ў нейкім венгерскім фальварку вялікі дом пад чарапіцай, стайні, аборы. Наперадзе шырокі магістральны канал, там пантонная пераправа, і нам трэба на той бок. Але пераправа ўжо захоплена немцамі, нам далей ходу няма. Пад кустоўем у канцы падворка паставілі гармату. Перад намі шырокі роў,
а за ім дарога на пераправу. I на гэтую дарогу ўранку хлынуў усё той жа танкавы натоўп. У паветры гул, гром, лязгат гусеніц, нават зблізку нічога нельга пачуць. I тут прыбягае да мяне парторг: команднр полка прнказал открыть огонь. Ну што ж, агонь, дык агонь. Але ці доўга тут пастраляеш? Наводчык прыцэліўся і стрэліў. Я побач сачу ці пацэліў? Ды, бачу, снарад пайшоў высока ў неба. Што такое? крычу наводчыку, той удакладніў на панараме прыцэл. Зноў стрэліў. Я ў бінокль сачу, чакаю, каторы танк спыніцца, ды дзе там! Снарад б’е ў зямлю побач. Тады кідаюся да гарматы... А ў ёй ёсць такі механізм паралелаграм з цягай, якая злучае панараму са ствалом. Куды ствол, туды і прыцэл паводле ідэі. Але як мы цягалі гармату па лясах і пагорках, збілі тую цягу, і цяпер панарама і ствол глядзяць у розныя бакі.
A. А.: На ваша шчасце.
В. Б.: Так. Далажыў парторгу, той пабег дакладваць камандзіру палка. Разумны чалавек быў наш палкоўнік Парамонаў, вылаяўся і махнуў рукой. Бо што тут можна зрабіць? I хто вінаваты? Пакуль мы мітусіліся, танкі прайшлі на пераправу і за пераправу. А нас тым часам з вышынь за каналам пачалі абстрэльваць свае цяжкія мінамёты. Мабыць, бачаць, што сноўдаюць нейкія людзі, во яны і б’юць, толькі чарапіца з дахаў разлятаецца. Тут мяне кліча камандзір палка і, паколькі я праштрафіўся, дае заданне перабрацца за канал і наладзіць сувязь з тымі мінамётчыкамі. Для таго выдзяляе мне чалавек пяць артылерыстаў, нейкіх прыблудных сапёраў і нашага батарэйнага старшыну Жарава. Што ж, сабралася група чалавек дванаццаць, прыгнуўшыся, пабеглі па полі. Але далёка не адбегліся, гляджу нічога не выйдзе, тыя, з-за канала, адразу накрылі нас агнём. Заляглі, што рабіць? Двух ужо параніла, некага забіла. Старшыне асколак у задняе месца ўпіўся. А да канала яшчэ ісці ды ісці...
A. А.: Яны рашылі, што вы наступаеце.
В. Б.: Яны, канешне, падумалі, што гэта немцы. Ну, і вырашыў я вярнуцца. Забралі двух параненых, забітых пакінулі і ўсё пад агнём, між разрываў прыйшлі на фальварак. Камандзір палка нават не лаяўся, сам усё бачыў. Праўда, мінамёты неўзабаве перанеслі агонь далей, рашылі, мабыць, што з фальваркам скончана. А мы тут неяк даседзелі да ночы. Ноччу рашылі прарывацца, бо іншага выйсця няма. Паслалі лейтэнанта Борматава (цяпер палкоўнік, жыве ў Крывым Розе) разведаць пераправу ці цэлая. Ці, можа, мінамётчыкі яе ўжо расстралялі. Аказалася, пераправа цэлая, канешне,
пад аховай (побач стаяць два бронетранспарцёры), і пад’езд да яе нават перагароджаны шлагбаўмам. У нас адна гармата, машына з радыёстанцыяй, яшчэ машын штук пяць было на хаду. Першым пусцілі мой «студэбекер», затым астатнія. Задача збіць шлагбаўм і праскочыць на той бок канала. Але і на тым беразе таксама немцы, ужо паспелі заняць плацдарм. Чуваць, там ідзе бой, усё грукоча і грыміць. Мы з камбатам стаім на падножках абапал кабіны, у кузаве салдаты са зброяй напагатове. У прыцемках пад’ехалі да шлагбаўма, насустрач выскачыў немец з кружком чырвоным, бліснуў нам, штось крыкнуў. Ну а мы... «Студэбекер» усё ж магутная машына, як урэзаў ён у гэты шлагбаўм, той і адляцеў. Мы праскочылі...
A.	A.: He страляючы?
В. Б.: Мы праскочылі без стрэлаў, цераз пантоны на той бок, а там адразу каменны дом і паваротка на вуліцу. А ззаду пачалася страляніна, але мы па гэтай вуліцы рванулі, як толькі можна было ўпрыцемках. Здаецца, усе праскочылі, толькі самую заднюю падбілі. Адразу за паселішчам прыпыніліся, бо нас абстралялі ўжо свае, паранілі двух салдат у кузаве і прабілі кола ў маім «студэбекеры». Тут жа паявілася начальства, і мы занялі абарону пад вышынямі. У пяхотным ланцугу паставілі гармату. Мабыць, з тыдзень ішлі баі за тыя вышыні, але танкі далей не пайшлі. Мабыць, сваю задачу яны выканалі, паехалі на іншы ўчастак. А тут калашмаціла адна адну пяхота, вышыні па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Я з гарматай акапаўся пад самай вышынёй, тое нас, мабыць, і ўратавала. Бо тых, што былі ззаду, немцы расстрэльвалі з вышынь, а нас пад носам не бачылі. Там у нас загінуў падпалкоўнік Аўчароў, капітан Кавалёў, двое ўзводных і шмат салдат. Аднойчы пяхота ўцякла, пакінула маю гармату, якую мы не маглі выкаціць. Але абышлося уратаваў туман. А ўвогуле маю гармату ратавала нашая самаходка, што згарэла ў першы дзень і прыкрыла сабой нас з боку канала, адкуль наш плацдарм прастрэльвалі нямецкія танкі. Яшчэ нас бамбілі свае «кукурузнікі» жаночы авіяполк. Кожную ноч вешалі ў небе свае ліхтары і пачыналі кідаць бомбы. Добра, што яны не цалялі, проста разгружаліся... У перапынках паміж бамбёжкамі прыходзіў нампаліт маёр Цквітарыя, тлумачыў нам загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, каб ні кроку назад. Як пачыналася бамбардзіроўка, ён кідаўся да ровіка, але быў тоўсты, няспрытны, месца ў цесным ровіку яму не хапала. Тады ён крычаў: я намеснік камандыра палка, прыказываю асвабадыть места... Як ён хутка сыходзіў, на вышыні пачалі
працаваць нямецкія «гукаўкі». Праіграўшы «Сценьку Разіна» або «Ямшчыка», яны абрыналі на нас шквал уласаўскай прапаганды накшталт таго, што пад кіраўніцтвам Гітлера пачаўся пералом у вайне, што не сёння-заўтра мы будзем тут канчаткова дабіты, таму трэба ратаваць сваё жыццё, a не паміраць за Сталіна і ягоных жыдоў-камісараў. Але тая прапаганда ўжо ні на каго не дзейнічала, мы ўжо выдатна разумелі, што час Гітлера мінаўся.
Дзесьці ў гэты час мы атрымалі новыя 57-міліметровыя гарматы. Гэта былі добрыя супрацьтанкавыя гарматы з доўгім ствалом і вялікай прабіўной сілай снарада. Яны нам адразу спадабаліся. Я сам прастраляў іх паводле ўласнага спосабу з дапамогай бінокля. Трапнасць іх таксама была выключная, і мы шкадавалі толькі, што паявіліся яны ў нас гэтак позна. Але і тое добра. У хуткім часе яны нам паслужылі, як за ўсю вайну не служылі іншыя гарматы.
16 сакавіка магутным выбухам на світанні (гэта немцы ўзарвалі ўсё тую ж пераправу пад ІПыманторніяй) пачаўся іхні адыход і нашае наступленне. Наступалі па тых жа мясцінах, дзе месяц таму абараняліся, дзе наш полк разграмілі нямецкія танкі. Як праязджалі каля маёй агнявой пазіцыі, дзе гарэлі ракеты, спыніліся, і камандзір палка загадаў завярнуць убок, на старыя пазіцыі разгромленых батарэй, забраць уцалелыя снарады. Мы адчапілі гармату і на «студэбекеры» паехалі недалёка ад дарогі ў поле. На падножку машыны да нас ўскочыў капітан-смершавец, і я з пэўнай трывогай падумаў: навошта? Пазіцыі ўзвода Беражнога былі крайнія, мы адразу ўбачылі яго разбітую гармату, разварочаны гусеніцамі ровік, некалькі трупаў салдат і яго самога на броўцы ровіка з раскінутымі рукамі. Дзяга з яго была знята, пісталета не было ўжо, з гімнасцёркі хтосьці звінціў ордэн «Чырвонага Сцяга». Залітая крывёй гімнасцёрка ссохлася. Скрынкі са снарадамі былі ўсе побач, але гармата... Увогуле яна была цэлая, толькі яе ствол пялёсткамі ўбакі.
A. А.: Разарваная?
В. Б.: Так, разарваная...
A. А.: Значыць, пяску насыпалі і яе разарвала?
В.	Б.: Насыпалі ў ствол і стрэльнулі. Гэта было вельмі кепска. Гляджу на капітана, а той падышоў, пруцікам пастукаў па ствале і кажа, пазіраючы нам у вочы: глядзі, гэта ж трэба было так трапіць.
A. А.: Трапіць?
В. Б.: Трапіць у самы ствол, кажа так, каб усе пачулі. I салдаты, каб учулі, і я таксама. Я паглядзеў на яго і крыху
здзівіўся, а пасля зразумеў, што капітан гэта знарок. Бо сам ён артылерыст, ва ўсякім разе, такія эмблемы насіў і гэткіх справах павінны быў разбірацца.
A. A.: А што, артылерысты не мелі права, калі нявыкрутка, разарваць ствол гарматы?
В. Б.: Канешне, не. Мы павінны былі страляць, пакуль цэлыя гарматы.
A. A.: Ну, а каб не дасталася ворагу узарваць?
В. Б.: Пакуль былі жывыя і былі боепрыпасы, павінны былі змагацца. А пакінуць то трыбунальная справа.
A. А.: Узрывалі.
В. Б.: Пры адыходзе. Але для таго патрэбны быў загад старэйшага начальніка. He свавольнічаць... А тут выходзіць, гармата спраўная, снарадаў даволі, а ён яе падарваў? Канешне, не ён падарваў...
A. А.: Ён ужо забіты.
В. Б.: Відаць, з ягонага разліку падарвалі. Але ўсё роўна тое справа падсудная, і СМЕРШ мог усё раскруціць. А ён даў нам знак, што лічыць гармату разбітай з нямецкага танка. I праўда, болей размоў на гэтую тэму не ўзнікала. Забралі некалькі скрынак снарадаў, забітых не ўзялі, іх павінны былі пахаваць тылавікі, мы спяшаліся, бо немцы адступалі.
...Ноч некуды ехалі, ехалі па нейкіх мокрых і гразкіх прасёлках, па полі, пад ранак прыехалі на ўскраіну сяла, сталі абапал сцірты. Чутно, як непадалёк адбываўся якійсьці рух гырчэлі маторы, штосыді гуло, іпархацела, часам чуліся прыглушаныя галасы. Ішлі калоны. Немцы ад Будапешта прарываліся на захад.