Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Васіль
10
том
Кніга
Поуны збор
творау
Грамадскае аб’яднанне «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
Васіль
Быкаў
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
Рэдакцыйная калегія:
БЫКАВА I. М„ КАЗАКОЎ В. М„ КАЗУЛІН А. У„ ПАШКЕВІЧ А. А„ САЧАНКА (ГІЯТРОВІЧ) Б. П. СІНЬКОВА Л. Д„ ТЫЧЫНА М. А„ ШАПРАН С. У
Васіль
Быкаў
Поўны збор твораў
Том
10
Кніга 1
Маладыя гады (1985, 2001).
Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Мінск «Кнігазбор» 2014
УДК 821.161.3-4
ББК 84(4Бен)-6
Б95
Укладанне і каментары Сяргея Шапрана
Асаблівая ўдзячнасць за дапамогу падчас падрыхтоўкі гэтага тома Ірыне Міхайлаўне Быкавай і сынам Васіля Быкава Сяргею і Васілю Быкавым, а таксама дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганне Запартыцы.
ISBN 978-985-7089-59-8
© Быкава I. М., Быкаў С. В„ Быкаў В. В., 2014
© Шапран С., уклад., камснт., 2014
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2014
© Афармлсннс. ПУП «Кнігазбор», 2014
МАЛАДЫЯ ГАДЫ: аўтабіяграфгчныя дыялогі з Алесем Адамовічам
Маладыя гады, маладыя жаданні...
Максім БагЗановіч
Гэтыя гутаркі пад магнітафон адбываліся даўно, з таго часу шмат што змянілася ў свеце, у тым ліку і ў асабістых лёсах двух суразмоўцаў. Памёр незабыўны Алесь Адамовіч, апынуўся на чужыне Васіль Быкаў. Я не думаў друкаваць усё тое, нават забыўся на яго, але... Калі ўжо яно выйшла ў «Полымі» (нумары 56, 2001 г.), дык мусіў вярнуцца да знаёмага тэксту і што-нішто паправіць, удакладніць галоўным чынам у стылі апавядальніка. Апроч таго, некаторыя мясціны пашырыць і патлумачыць. Пытанні Алеся Адамовіча засталіся некранутыя, бо гэтыя пытанні, на мой пагляд, нясуць у сабе няменшы сэнс, чым адказы на іх. Яны частка духоўнага свету Алеся Адамовіча, мастака, няўрымслівага дзейніка дэмакратычнай культуры XX ст.
Тэкст зняты з магнітафона і падрыхтаваны да друку Верай Сямёнаўнай Адамовіч, і я ўдзячны ёй за яе немалы клопат.
Васіль БЫКАЎ, жнівень 2001, Франкфурт-М.
Алесь Адамовіч: Раскажы, калі ласка, пра сваё дзяцінства, сям’ю.
Васіль Быкаў: Думаеш, гэта вельмі прыемна успамінаць мінулае? Прыемна ўспамінаць добрае. Я ўжо згадваў некалі: Твардоўскі казаў, што ён не любіць успамінаць сваё юнацтва...
A. А.: Твардоўскі не любіў успамінаць юнацтва, а ты дзяцінства? Мабыць, ты ў гэткім выпадку рэдкі чалавек.
В. Б.: Ну, ведаеш, такое было дзяцінства. Што ж ты хочаш? Такі быў час...
A.	А.: Калі ты ўпершыню сябе помніш? 3 якой хвіліны?
В.	Б.: Я пачаў сябе помніць, відаць, позна, можа, гадоў з пяці. Mae самыя першыя ўражанні аб свеце звязаныя з возерам. Возера было там у нас недалёка, але ўсё-такі на чужым полі.
A.	A.: Што значыць на чужым полі?
В.	Б.: Гэта значыць, не на тэрыторыі нашай вясковай абшчыны.
A.	А.: Як называлася ваша абшчына?
В. Б.: Вёска Бычкі, Ушацкага раёна. Вось там трэба было прайсці поле, потым яшчэ суседнюю вёску Саўчонкі, і на яе землях мясцілася гэтае возера. У мяне быў сябра Валодзя Галавач, старэйшы за мяне на тры ці чатыры гады... Сталася так, што равеснікаў у мяне не было, а былі толькі равесніцы, хлопцы ж усе былі старэй за мяне на гады два-чатыры. I вось аднойчы Валодзя кажа: пойдзем на возера. Для мяне, канешне, гэта было дужа цікава, але ж далёка, можа, кіламетры два...
A. А.: Так, можна ўбачыць цэлы свет.
В. Б.: Для пяцігадовага сапраўды цэлы свет. Прычым усё самаволыза, без дазволу бацькоў. I вось мы пайшлі. Трэба было прайсці поле, ільняную ніву, пералезці цераз аўражыну, узлезці на гару, а ўжо з яе ўбачыць нарэшце возера. Возера лясное, унізе ляжыць той бераг таксама гарысты, круты, парослы ельнікам ды дубамі; а на гэтым беразе драбналессе. Перад самым возерам такі спрытны беражок з пясчанай водмеллю, а збоч вялізная крутая гара з дубамі, казалі, там некалі было паганскае капішча. I вось я ўпершыню ўбачыў гэткі цуд, надвор’е было ціхае, летняе, дык там той бераг вісіць уніз галавой і елкі, і дубы. Усё тое захапляла. Самае паэтычнае ў маім дзяцінстве звязана менавіта з тым возерам. Пасля там купаліся, вудзілі рыбу, лавілі ракаў тыя яшчэ там вадзіліся. Калі трохі падрос, памятаю, хадзілі ноччу са смаляком. Смаляк запаліш...
A. A.: А яны выпаўзаюць...
В. Б.: А яны выпаўзаюць, нават страшнавата робіцца. A то засунеш руку ў падмытае карнявішча на беразе, а ён за палец і цягнеш яго. Трохі далей у балоцістым беражку жылі бабры, ладзілі сабе хаткі, і часам можна было бачыць (асабліва ўвечары), як яны плывуць, што-небудзь цягнуць да свайго жытла. Ну вось, гэта адно возера...
(Цікава будзе зазначыць, што за час, які мінуўся з моманту маіх першых уражанняў ад возера, шмат што калі не ўсё у наваколлі змянілася. He стала прыазёрных вёсак, пабурыліся ў вайну, ды так і не аднавіліся мястэчкі, паадыходзілі ў іншы свет людзі. А возера ніколькі не змянілася. Усё той жа бераг, тыя ж яго абрысы, водмель і лапіклы трыснёгу побач. I нават тры старыя алешыны на беразе як раслі на пачатку мінулага стагоддзя, так растуць і цяпер. I той бераг такі ж круты і ля-
сісты, недаступны ні зімой, ні улетку. Сапраўды, неўміручае і нават нязменнае наша мілае азярко, якое я буду любіць да скону дзён.)
A. А.: Быў дваццаць дзявяты год, калі лічыць...
В. Б.: Так, прыкладна так. Ва ўсякім разе, яшчэ да калгасаў. I зноў жа іншае ўражанне таксама ад возера, але ад іншага. Яшчэ там трохі далей праходзіць дарога з Кубліч, мястэчка, да якога кіламетры тры.
A. А.: Прабач, дык у вас азёры, мабыць, неяк называлі лясное, такое, такое. У нас, як казалі, што ідуць на рэчку, дык гэта проста рэчка, у горад гэта Бабруйск, горад без усякай назвы. А ў вас назвы...
В. Б.: Возера, пра якое кажу, называецца Белякоўскае па назову бліжняй, дарэчы, уцалелай за вайну вёскі. Але гістарычны назоў ягоны Гарадзень, паводле памянёнага мной капішча. А другое, пра якое я зараз раскажу, Камароўскае. Вялікае, з астраўком і побач, бы спарыш, меншае. А паміж імі па мастку праходзіць дарога. I вось памятаю, гэта таксама яшчэ ў дваццатыя гады, калі аднаасобна жылі, прыйшло нейкае свята, магчыма, Сёмуха, паехалі мы сям’ёй у Стайкі на нейкае набажэнства. Казалі, архірэй прыехаў. I вось ехалі з Кубліч па гэтай дарозе, а з гары конь панёс, і мне, малому, здалося, што якраз той кіруе ў самае возера. Дужа спалохаўся. А возера таксама прыгожае, на астраўку менскія археолагі раскапалі стаянку неалітычнага чалавека...
A. A.: А можа, пра сям’ю раскажаш?
В. Б.: Зараз...Трэба б чагось выпіць, прамачыць горла.
A. А.: Прамачыў? Каб дакладна. Бацька, маці, браты, сёстры... А можа, дзед і бабка?
В.	Б.: Дзед і бабка?
A. A.: UJto, не памятаеш?
В. Б.: Няшмат, але што памятаю. Так, адзін дзед быў патомны рыбак, усё жыццё лавіў рыбу. Тую справу перадаў сыну, брату маёй маці Лявону, які таксама лавіў рыбу. Другі дзед быў селянін-адыходнік, сезонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода. Баба жыла ў вёсцы, але рана памерла, вялікіх уражанняў па сабе не пакінула. Бацькі ў мяне...
A. А.: Усё назаві. Імя бацькі, імя па бацьку.
В. Б.: Уладзімір Хведаравіч. Гэта, можа быць, самае нешчаслівае пакаленне, як я цяпер разумею, якое за ўсё сваё
жыццё шчасця не знала. Адно бязладдзе, рэвалюцыі, войны. Ды калектывізацыя. Ды барацьба з ворагамі народа... Голад, кроў і пакуты.
A. А.: Бацька патомны селянін?
В. Б.: Так, селянін, але таксама хадзіў на сезонныя заробкі ў Латвію.
A.	А.: Зямлі было мала?
В. Б.: Зямлі было мала, казалі тады два надзелы. У маладосці бацька служыў чатыры гады ў царскай арміі, у Гародні, дарэчы, дзе пасля і мне давялося жыць. Толькі прыйшоў са службы, пачалася Першая сусветная вайна, быў змабілізаваны ў самсонаўскую армію, недзе ў Аўгустоўскіх лясах трапіў у палон і апынуўся ў Нямеччыне. Працаваў у баўэра. У палоне, казалі, было па-рознаму, як дзе і каму. На заводах і ў шахтах дык дужа кепска, а ў прыватных гаспадароў дык, здаралася, і нішто. Канешне, трэба было рабіць, але немцы кармілі, апраналі, неяк клапаціліся аб працаўніках, не тое, што пасля на радзіме, у калгасах. Бацька пасля часта ўспамінаў свой палон добрым словам, што у мяне, вечна галоднага падлетка, выклікала непаразуменне і зайздрасць. Зразумеў надта пасля. Ну, і яшчэ бацька быў на Грамадзянскай вайне, наступаў на Варшаву. А маці паходзіла з вёскі, якая апынулася па той бок мяжы.
A. А.: Засталася пад Польшчай?
В.	Б.: Засталася пад Польшчай. Там праз паўтара кіламетра ад мяжы яе родная вёска Завулак...
A. А.: Маму тваю як звалі?
В. Б.: Ганна Рыгораўна. За мяжой застаўся яе брат, той, што лавіў рыбу, яна ўвесь час па ім гаравала, як агітатары распавядалі, што працоўныя ў Польшчы гібеюць без правоў і без хлеба. Для нас, дзяцей, гэта таксама была нейкая драма, спасцігнутая ў надта раннім узросце. Я быў старэйшы. Праўда, была яшчэ старэйшая за мяне сястра Антуніна, але яна памерла ў пятнаццаць гадоў... Пасля мяне нарадзілася сястра Валя, а ў 30-м годзе брат Мікола (памёр у 2000 г.).
Ну, калі яшчэ казаць пра бацькоў... Бацька быў даволі строгі да нас, дзяцей, увогуле мы яго пабойваліся. Маці ж наадварот дужа мяккая і жаллівая, я ніколі не чуў ад яе гучнага слова усё з ласкай і добрасцю. I я лічу, што гэта кепска.
A. А.: Чаму?
В. Б.: Ну, ведаеш, жыццё ўсё ж бязлітасная штука, і да яго патрэбна загартавацца характарам. Я ж засвоіў ад маці занадта мяккага, што мне пасля і перашкаджала на вайне і пасля
вайны. Асабліва ў арміі, дзе найперш цэніцца звераватасць характару. Мабыць, трэба яшчэ зазначыць, што вёска наша была за якіх-небудзь два кіламетры ад мяжы з Полыпчай. Канешне, гэтая абставіна накладвала свой адбітак на шмат што побыт, палітыку, самаадчуванне людзей.
A.	А.: Вы лавілі шпіёнаў і вас лавілі як шпіёнаў?
В. Б.: Так. Абсалютна правільна. Вельмі часта, дарэчы. I ў мяне шмат рамантычнага па маладосці, а таксама драматычнага звязана з мяжой. У Кублічах побач са школай была пагранічная камендатура. А каля нашага школьнага двара канюшня і цір ці стрэльбішча, дзе пагранічнае начальства страляла з рэвальвераў. Апроч таго... Круціцца?
A. А.: Гавары, гавары...
В.	Б.: Апроч таго, па дарозе ў школу і са школы можна было бачыць памежнікаў, якія ўсё кудысь ехалі конна, групамі па два, з вінтоўкамі і шашкамі, у прыгожых скрыпучых сёдлах. Камандзіры жылі ў мястэчку.