Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Яшчэ забыўся сказаць, што, як бег, яны абстрэльвалі нас і з танкавых гарматаў. I вось адзін снарад разарваўся якраз
перада мной, мяне моцна выцяла ў жывот, і ў гарачцы той мне здалося, што атрымаў яшчэ і асколак. Асколак у жывот то вельмі кепска. Хаця спярша боль невялікі, гэтыя параненыя доўга не жывуць. Я ўжо бачыў такіх. Цела ўсё мокрае не зразумець, ці ад поту, ці ад крыві. Ну, перавязаў мяне санінструктар і пакінуў на дарозе, яму трэба было ў роту. У нашай жа арміі быў такі загад, што байцам забаранялася пакідаць поле бою дзеля суправаджэння параненых. Ля сціртаў грымеў бой, туды пайшлі танкі, і мой санінструктар быў там патрэбны. Дарэчы, ён там і загінуў. Там жа загінуў і камандзір роты Міргарад, ды і шмат іншых. Сцірты гарэлі ярка ўначы, і адтуль на дарозе паявілася фурманка з параненымі. Але то была фурманка не нашай суседняй часці, і ў ёй сядзела дзяўчына-санінструктарка.
Мяне пасадзілі таксама. Праз нейкі час мы спусціліся з пагорачка, наперадзе ляжала вялікае сяло з царквой. Там дзяўчына кагось папытала, дзе санчастка, куды параненых? Далей было тое, што апісана ў аповесці «Мёртвым не баліць». 3 абсалютна дакладнасцю.
(Мне цяжка ўспамінаць не толькі дзяцінства, але і сваё юнацтва таксама, так мала там радаснага. He думаў я і пісаць пра тое. Але пасля, як ужо заняўся літаратурай, неяк за рэстаранным сталом расказаў пра гэты свой выпадак і раненне былому рэдактару «ЛіМа» Нічыпару Пашкевічу. I той, можа, з ветлівасці, гэтак кажа: во, амаль гатовая аповесць. Тыя словы я неяк запомніў і праз невялікі час напісаў «Мёртвым не баліць», ад якіх той надта партыйны крытык зусім не парадаваўся. Ну, але гэта між іншым.)
A.	A.: I Сахно які-небудзь прыходзіў?
В. Б.: I Сахно там быў, і іншыя. I сябра я там сустрэў, аднакашніка з вучылішча. I выбірацца мы хацелі разам, як раніцай сяло атакавалі нямецкія танкі. I прыгод увогуле было больш, чым там напісана, але я ўжо не хацеў перагружаць імі тэкст. Дзён пяць мы, параненыя, бедствавалі ў нямецкім тыле, можна сказаць, гінулі па некалькі разоў. Ну, але гэта асобная гаворка.
A. A.: А гэты выпадак, калі пахавалі цябе?
В. Б.: Ну, вось, значыць, трэба вярнуцца... Як прывезлі мяне ў санчасць. Там ужо сабралася некалькі параненых, пасля падышло болей. Прыйшоў знаёмы малодшы лейтэнант, мой аднакашнік па Саратаўскім вучылішчы. Была і адна
санінструктарка, баявітая дзеўка накшталт маёй Каці. Мы нават выпілі трохі знайшлося ў некага. Потым знайшлі ў гаспадара ў падпечку трусоў, давай трусоў гэтых рэзаць. Хоць і параненыя, а есці хочацца. Бліжэй да ночы разбалелася мая нага, і я прылёг на лаўцы. Прылёг і задрамаў. I тут нехта мяне будзіць, расплюшчыў вочы. А гэта наш камандзір батальёна капітан Смірноў пытаецца: ты паранены? Хадзіць не можаш? Кажу: не, не магу. Крыху наступаць мог, але сказаў, што не. I ён кажа: во збіраю батальён... Закурыў ён, пагрэўся і пайшоў. Я зноў задрамаў і прачнуўся ад таго, што ўсё хадуном ходзіць, страшэнны абстрэл. Па сяле б’юць мінамёты, чутно, што і танкавыя гарматы таксама страляюць, гук такі, ведаеш, асаблівы, кароткі. Прыкрыцця ж ніякага, мы ж у сваім тыле. ГІараненыя затрывожыліся і пачынаюць па адным выпаўзаць на вуліцу. А па вуліцы ўжо мчацца фурманкі, ратуюцца. Гэты самы мой аднакашнік, малодшы лейтэнант кажа: давай пойдзем да царквы, там цераз поле нашы.
Неяк мы з ім выйшлі з нашай хаціны, але да царквы не дайшлі, нас абстралялі. Я вярнуўся, кажу: там мы не пройдзем. Але ён пайшоў адзін. Ды праз нейкі час расчыняюцца дзверы, і ён ляжыць на парозе.
A. А.: Паранены?
В. Б.: Дзвюма кулямі ў горла. Крывавая пена з рота і з ранаў. Нешта хацеў мне сказаць, ды толькі хрыпеў. Памёр ён на маіх руках. Вось... Яшчэ праз гадзіну ў хаце засталіся толькі тыя, што не маглі хадзіць, астатнія паразбягаліся. Танкі ўжо ўвайшлі ў сяло. Бачу, што тут мне не адсядзецца. Нага распухла за ноч і баліць горш, чым напачатку. Ступіць я ўжо не магу. Тады і я выпаўз. У двары нейкі дзядзька з пограба дае мне пачак аўтаматных патронаў і зноў кумулятыўную гранату. Патронаў я не ўзяў у пісталеце ў мяне былі патроны. А гранату ўзяў. Адкруціў ручку, паглядзеў, ці ёсць запал. Запал быў на месцы.
A. А.: Мужык цябе ўзброіў?
В.	Б.: Гэта ўсё нехта пакідаў, а ён прыбраў і аддаў мне. Значыць, я ўзброіўся. Вось тут, думаю, і будзе мой фінал. Фініта ля камедыя...
I я папоўз на дарогу.
A. А.: Як Іваноўскі?
В. Б.: А на вуліцы ўжо, мабыць, нашыя схлынулі, нікога няма. Танкі ўсё страляюць, блізка страляюць, асабліва на тым канцы. I тут паяўляецца параконная фурманка, на ёй чалавек пяць салдат. Ага, думаю, стой! Крычу ім і махаю гранатай. Калі не спыняцца, думаю запушчу ў іх гранатай. Але чорта два яны
спыніліся, пранесліся міма. Рашучасці кінуць гранату ў мяне не хапіла. Ды ўсё ж там знайшлася добрая душа, фурманка спынілася. Саскоквае адзін у паўшубку, падбягае да мяне, хапае пад пахі. Так я апынаюся ў фурманцы. I як урэзалі мы з гэтага сяла ў поле, вырваліся, можна сказаць, з-пад танкаў. А тыя не спяшаюцца нас даганяць, але страляюць з гарматаў болей цераз нашыя галовы па тых, што далёка наперадзе. I, можа, ужо лічаць, што ўратаваліся. У паветры толькі фыркаюць танкавыя балванкі. Я аберуч трымаюся за нешта ў фурманцы і гляджу назад, на сяло. Ля царквы бачу нашу санчасць у нехуцавай мазанцы. Адзін танк там раптам спыняцца і з вуліцы двума стрэламі б’е па хаціне, тая знікае у воблаку пылу. I ўсё. Мабыць, тыя, хто там заставаліся, абстралялі яго ці кінулі гранату, во танк і расправіўся з імі. Па ўсёй верагоднасці тое ж назіраў аднекуль і мой камбат.
A. А.: Які ноччу туды заходзіў?
В. Б.: Які заходзіў і пайшоў збіраць батальён. Дык ён, канешне, рашыў, што там застаўся і Быкаў. Так мяне спісалі з ліку жывых, бо ў той полк я болей не вярнуўся. Пасля ў мяне было яшчэ некалькі дзён прыгод, прыкладна так, як апісана ў «Мёртвым не баліць». (Дарэчы, гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць, дзе ўсё ці амаль усё праўда. Але тое, што праўда, і стала непрымальным для часу сацрэалізму. Можна сказаць, што галоўным ворагам гэтага славутага метаду была менавіта праўда. Праўду адсочваў увесь дзяржаўнапартыйны інстытут выдаўцоў, рэдактараў, рэцэнзентаў і крытыкаў. У той час, як валадары нашых думак не пераставалі правакацыйна агітаваць: пішыце праўду! Колькі нашага брата, пісьменнікаў, пагарэла менавіта на праўдзе... А на хлусні, наадварот, рабілі кар’еру.)
Далей параненых везлі кудысь на брані нашых танкаў. Была ноч, светлая, зімовая. I нас раз за разам бамбілі нямецкія самалёты. У часе бамбёжак танкі спыняліся, і танкісты хаваліся пад імі. Каб, калі загарыцца, паспець адбегчыся. А я ні злезці, ні адбегчыся не мог і ляжаў пад бамбёжкамі зверху. Толькі моцна трымаўся, каб не скінула выбухам бомбы. Але пасля адной асабліва лютай бамбёжкі, калі на сельскай вуліцы згарэлі дзве машыны, не вытрываў і скаціўся долу. Узлезці назад не ўдалося, і я запоўз у нейкую хату. Танкі пайшлі далей. Куды? я не ведаў, ды і танкісты самі не ведалі. Даведаліся пасля. Ну, дык запоўз я ў хату, хтосьці з танкістаў памог, узабраўся на ложак. Цёмна, ноч. На стале нешта стаіць, гаршчок нейкі. Запусціў я туды руку, намацаў яшчэ цёплы бурак і пачаў яго
есці. Ля мяне побач хтосьці ўжо ляжаў, мая рука ўсё трапляла ў штось мокрае на саломе, ды мне было не да таго. Я адразу заснуў. А як прачнуўся, пачало світаць, гляджу на суседа, a гэта немец, обер-лейтэнант. Але ўжо нежывы, ужо сцюдзёны і нават задубянеў. А быццам быў жывы, як я ля яго клаўся.
Ранкам пачаўся бой, ужо за гэтае сяло. Помню, узышло сонца, усё ярка высвеціла. На вуліцы нейкія выкрыкі, хтосьці кудысь бяжыць, а ў мяне, відаць, тэмпература паднялася, і я перастаў разумець, што адбываецца. I ад гэтай калатнечы, і ад недасыпання. Ва ўсякім разе, я ўжо не ведаю, хто ў сяле нашы ці немцы? Бо страляніна чулася ў адным канцы, пасля ў другім, раздаваліся незразумелыя крыкі, затым усё прыціхла. Думаю, што ж я тут буду ляжаць, чаго дачакаюся? Выпаўз у сені. Каля дзвярэй адгароджаны дошкамі засек з бульбай, такой дробненькай, мабыць, на корм. Я прылёг на гэтую бульбу, дастаў пісталет і ляжу. Чую, бягуць па вуліцы, па дварах, але быццам гаворка не наша, значыць, немцы. Дзверы зачынены, але калі іх расчыніць, дык я тут жа, насупраць дзвярэй, можа, трошкі збоку. I вось туп-туп па двары. Адчыняюцца дзверы немец! Адной рукой дзверы трымае, а ў другой аўтамат. А я з пісталетам гляджу на яго. Канешне, я магу стрэліць у кожную секунду, а яму для таго трэба перахапіць аўтамат у правую руку. I вось я не стрэліў, а ён кінуў дзверы і павярнуўся назад.
A. А.: Ты думаеш, ён цябе заўважыў?
В. Б.: Ен мог мяне не заўважыць, бо ў сенях было цёмна, а на вуліцы...
A. А.: Сонца.
В. Б.: Сонца сляпіла. Пасля я ўсё ўспамінаў пра яго, калі быў у Нямеччыне. Атрымалася так, што мы падарылі адзін аднаму жыццё.
A.	А.: Ён цябе не заўважыў, а так бы адскочыў і лупануў здаля.
В. Б.: Вельмі магчыма. Я там праляжаў яшчэ нейкі час. Пасля, як відаць, немцы адсюль вымеліся. Нашы машыны пайшлі ўжо ў іншым кірунку. Але рэч у тым, што... Забыў табе расказаць пра папярэднія падзеі. Перад тым, як танкі завезлі нас сюды, у гэта сяло, мы абараняліся ў полі, у стралковым ланцугу. I я ляжаў з вінтоўкай і страляў. Танкі з таго сяла, адкуль нас выбілі, далей не пайшлі, яны выбівалі нас у полі. А нейкія камандзіры арганізавалі абарону і хацелі тыя танкі стрымаць. Увогуле гэта ім удалося, аж пакуль не падышлі нашы танкі. Во яны і ўзялі нас на браню, каб выхапіць з-пад удару. Але ж танкі ведама куды ідуць не ў тыл жа. Танкі
прарываюцца ў глыб абароны ворага, а мы на іхняй брані ратуемся ад немцаў. Сітуацыя самая дзікая, але ж іншая немагчыма. Бо танкі не пашлюць жа ў тыл з параненымі. He такая гэта каштоўнасць паўтузіна скрываўленых недабіткаў...
Па вуліцы пайшлі нашы машыны. ГІраўда, адкуль і куды, не зразумець. Але я ўжо выпаўз з падворка і стаў ля паркана. Ідзе бензазапраўшчык, і я пачаў махаць яму рукой, ды ён не спыніўся. Стаю, гляджу яму ўслед. Той выехаў з сяла, едзе палявой дарогай, а там раздарожжа. Ён скіраваў ўлева, а там ярок невялікі і з таго ярка па дарозе трасы. Запраўшчык і пыхнуў, бы факел.