Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
было прачытана, ішло паляванне на кніжкі па сябрах і знаёмых. Скажам, дачуўся, што ў кагосьці ёсць якія незнаёмыя кніжкі, я прасіў даць пачытаць. На два дні, на адну ноч. Памятаю, з намі ў школе вучыўся Казлоўскі, здаецца, з вёскі Чамярычына. Ягоны бацька ці дзед былі настаўнікамі яшчэ за царскім часам, і пасля іх застаўся сундук з кніжкамі. Во гэта быў скарб! Казлоўскі прыносіў мне кніжкі ў школу, я да яго бегаў па кніжкі і ўлетку. Чытаў пераважна выданні XIX стагоддзя МамінаСібірака, Караленку, Станюковіча, Памялоўскага, некалькі раманаў Шэлер-Міхайлава ды іншых. У яго ж неяк знайшоў рэдкую па тым часе кнігу Жуля Верна «йз пушкн на Луну», якая мне дужа спадабалася. Дазнаўшыся, што на беларускай мове яе няма, я сам пераклаў яе з расейскай, паслаў у Менск у газету «Піянер Беларусі», каб там надрукавалі і пазнаёмілі беларускіх дзяцей з гэтым творам. Канешне, тое было наіўна, але кніжны свет ужо звыкла стаў для мяне не меней значны за рэальны. У дзіцячыя гады там адбывалася нейкае душэўнае фармаванне, можа, болей важнае за ўплывы рэальнага свету...
A. A.: А паэзію любіў, чытаў?
В.	Б.: He надта. Апроч хіба «Новай зямлі» Я. Коласа, якую часам перачытваў, калі не было чаго іншага.
A. А.: Што, ні Пушкін, ні Лермантаў не ўвайшлі ў цябе?
В. Б.: Мала краналі. Трохі пазней, у юнацтве, пачаў падабацца Лермантаў, і я зразумеў, чаму, калі пасля вайны ўжо прачытаў у Буніна, што Лермантаў, а зусім не Пушкін першы паэт Расеі.
A. А.: Значыць, і сам не пісаў вершаў?
В. Б.: Можна сказаць, не пісаў. Хаця было некалькі спробаў, але яны не запомніліся. Некалькі год у школе я сядзеў за адной партай з Шуркам Андрэйчыкам. To быў ціхманы, задуменны хлапец, добра вучыўся па матэматыцы. Лепш за мяне. Але я лепей пісаў дыктоўкі і сачыненні. Тады мы стварылі пэўную кааперацыю і памагалі адзін аднаму: ён мне па матэматыцы, a я яму па мовах. 3 цягам часу я зусім знахабнічаў і на ўроках матэматыкі чытаў пад партаю кніжкі. Так доўжылася аж пакуль дырэктар Слімборскі, ён жа выкладчык матэматыкі, мяне не злавіў і не паставіў двойку. Мусіў выпраўляцца. Было сорамна, бо па астатніх прадметах меў адны пяцёркі.
Тут, можа, трэба сказаць яшчэ пра адно школьнае захапленне маляванне. Маляваць пачаў рана, можа, з трэцяга ці чацвёртага класа як звычайна, алоўкам ці акварэльнымі фарбамі для насценнай газеты, розныя школьныя дапаможнікі карты, схемы...Але якое выяўленчае мастацтва ў вёсцы? Ды ўсё
ж знайшлося. У суседняй вёсцы жыў селянін Бобрык, бедны бяднейшы, можа, за ўсіх. Але ў часы Грамадзянскай вайны ён быў слугою ў якогась заможнага двараніна недзе ў Сібіры, казалі, нават у губернатара. Дык ён прывёз на радзіму некалькі карцін алеем, маленькіх такіх эцюдзікаў. Яшчэ ён прывёз гадавыя пераплёты часопісаў «Ннвы», «Огонька» за некалькі год. А «Огонька» нават з пачатку стагоддзя аж да 1916 года. Там было шмат рэпрадукцый чорна-белых і каляровых таксама. Я браў у яго тыя пераплёты-падшыўкі, чытаў, разглядаў малюнкі тагачасных мастакоў. Ну, і, канешне, сам маляваў. Пасылаў некуды на конкурс свае малюнкі, перапісваўся, здаецца, з Менскім ці Віцебскім домам піянераў. Там былі метадычныя кабінеты, адкуль мне прысылалі заданні...
A.	А.: Табе было 13 ці 14 гадоў?
В. Б.: Недзе, відаць, пачынаючы з пятага класа. Ну вось, гэта так прадаўжалася, я скончыў сёмы і восьмы клас, пачаў вучыцца ў дзявятым. Летняй парой праца ў калгасе. Адно лета пасвіў коней, другое пільнаваў калгасны сад. Там ужо пачытаў кніжак уволю, быў час, ды мала было кніжок. Памятаю, змушаны быў чытаць Салтыкова-Шчадрына, які мне зусім не падабаўся. Мусіць, рана я за яго ўзяўся. Зрэшты, кніжкі таксама маюць сваю пару, кожную трэба чытаць у пэўным узросце. Цяпер дык шкадую, што рана перачытаў якраз самыя значныя кнігі, з якіх у дзіцячым узросце ўзяў далёка не ўсё, што трэба было ўзяць. Але, можа, і памыляюся. Можа, менавіта ў раннім узросце яны і маглі закрануць штосьці ў душы, а пасля ўжо было позна. Пасля кранала-камячыла жыццё, а не літаратура.
На нейкім часе ў школе паявіўся новы піянерважаты, малады хлопец Віктар Кандрацкі, які ажаніўся з нашай Клаўдзяй Якаўлеўнай. Працаваў ён не шмат і раптам знік, аказваецца, паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднойчы ўлетку мы сустрэліся ў Кублічах, і ён мне расказаў пра вучобу, паказаў свае студэнцкія малюнкі. Сказаў, што даюць інтэрнат і нават плоцяць стыпендыю аж 60 рублёў. Заахвочаны ім, я пайшоў да дырэктара па свой класны табель. Дырэктар спярша не пагаджаўся, усё ж я быў выдатнікам у школе. Але мусіў аддаць табель.
A. А.: 3 якога класа?
В.	Б.: 3 дзявятага. Паслаў табель у Віцебск.
A.	А.: Гэта які год ужо быў?
В.	Б.: Трыццаць дзявяты.
A. A.: Трыццаць дзявяты. Пачакай, пакуль ісці далей... Твой тэзіс не спраўджваецца, што ты не любіш успамінаць дзяцінства, бо яно было цяжкое.
В. Б.: He спраўджваецца. Ну, ведаеш... Мабыць, во такая ўласцівасць чалавечай памяці. Найперш разумовай, калі праз час шмат што з мінулага здаецца прыгожым ці нават забаўным. Але яшчэ ёсць памяць эмацыянальная, дзе даўжэй захоўваюцца даўнія боль і скруха. Паспрабуем патрывожыць яе.
A.	A.: А што ты маеш на ўвазе?
В. Б.: Дагэтуль, распавядаючы, я ішоў, так бы мовіць, па дзіцячай лініі. Але ж паралельна ішло дарослае жыццё, якое не магло не кранаць і маё, падлеткавае адчуванне. Вось, памятаю, ці не ў 32-м годзе тое было, вясной. Па краіне ішла калектывізацыя, па сутнасці гвалтоўная ліквідацыя сялянства як класа. У сялянскай краіне ліквідоўваўся сялянскі клас той самы генацыд хіба паводле класавай прыналежнасці. Сялян агітавалі, што ў калгасе будзе лепш, а яны, «дурні», не верылі і тым стваралі канфлікт з дзяржавай. Але тое ў сферы палітыкі, а як было ў жыцці? Быў малы, але ж памятаю, як у вёсцы ішоў сход некалькі дзён запар сялянаў усё ўламвалі ўступаць у калгас. Тыя ўпіраліся, думалі нешта залежыць ад іхняе волі. Ды марна. Неяк я прачынаюся дужа рана, устрывожаны тым, што плача маці. Я ўжо казаў, што ў дзяцінстве я дужа адчуваў мамін настрой і звычайна адпаведна рэагаваў на яго. Я ніколі не бачыў, каб мама плакала. А тут проста галосіць, бы па нябожчыку. Побач, у куце, унурыўшыся, сядзіць бацька. Я падскочыў да маці і пытаюся: чаго яна? А бацька кажа: не чапай яе арганізаваўся калгас. Ну, хай бы арганізоўваўся, але чаму плача маці? Аказваецца, таму што прыехала брыгада на золаку і выграбла ўсё з кублаў, з мяхоў і засекаў.
A. А.: Насенне?
В.	Б.: Так, насенне. Для веснавой сяўбы на калгасных палетках.
A. A.: I жыві...
В. Б.: I кармі дзяцей. Во маці і плача. Бацька маўчыць, што ён можа сказаць? Вось з тае пары і пачалося. Вядома ж, як у калгасах было голад, прыгонная праца, рэпрэсіі...
A. А.: Так, з гэтага і пачалося.... Вось ты гаварыў пра калектывізацыю, а пра раскулачванне? За што аднаго раскулачылі, бо ў яго было дзве цялушкі?
В. Б.: Ва ўсіх было па адной карове, а ў таго яшчэ і цялушка гадавалася. Значыць, ён і падпадаў пад раскулачванне. Далей. Яшчэ адна сям’я была раскулачана за тое, што ўлетку
пляменніца памагала жаць жыта. Значыць наёмная сіла. I трэцяя сям’я... Ведаеш, ужо забыўся, за што. Зараз успомню...
A. A.: А ў цябе ў «Знаку бяды» адтуль сітуацыя?
В. Б.: Так, амаль тая ж. Трошкі папраўленая. Яшчэ быў адзін чалавек, які не хацеў ісці ў калгас. Дык яго, як сабатажніка...
A. А.: Вывезлі з сям’ёй? Так?
В. Б.: Так. Гэткіх вывозілі сем’ямі. Памятаю хлопца, з якім вучыўся. Раскулачванне было ўвосень, хаця не памятаю ці да арганізацыі калгаса, ці пасля... I вось ён не пайшоў у школу, і я пабег яго праведаць. Гляджу, там ужо грузяць скарб на фурманкі, а мой сябра хваліцца: мы цягніком паедзем, ага! I мне стала зайздросна...
A.	А.: Зайздросна?
В.	Б.: Ну. Бо чаму майго бацьку не раскулачылі, і я б таксама цягніком паехаў. А так цягніка і не бачыў... Ну дык вось, арганізавалі калгас, прыйшла вясна, даелі бульбачку, што засталася ад абагульнення. Есці не стала чаго. Елі мякіну з травой, крапіву. I так доўжылася шмат гадоў.
A.	А.: Многа гадоў?
В. Б.: Так, усе гады, бо з калгасаў жа нічога не давалі.
A. А.: У вас і да вайны нічога не атрымлівалі?
В.	Б.: Нічога.
A. A.: А ў нас дык нешта яшчэ давалі.
В. Б.: У нас амаль нічога, Ураджаі кожны год дрэнныя, усё, што вырасце, ішло на дзяржхлебаздачу ды насенне. Памятаю такія моманты... Бацька пойдзе ўвосень на канчатковае размеркаванне і прынясе гадавы заробак паўторбы жыта. Вось і усё, што мы зарабілі за год.
A. А.: Разам з маці?
В. Б.: Так, разам з маці. Ды яшчэ мае летнія працадні. Паўторбы азаддзя, як у нас казалі. Такі заробак. Але ж яшчэ з нас і пастаўкі...
A.	А.: 3 прысядзібнага ўчастка?
В. Б.: 3 агарода. Мяса, воўну, яйкі, малако, масла, грашовы падатак, страхоўка, яшчэ пазыка і рознае іншае, не пералічыць. Дзе ўзяць грошы? Што прадаць, каб сплаціць? He кажучы ўжо, каб нешта купіць. Хоць бы штаны хлопцам хадзіць у школу. Пры аднаасобніцтве выручаў лён, які сеялі, апрацоўвалі і апраналіся. А цяпер наконт лёну стала дужа строга таксама наклалі падатак.
A. А.: Сеяў, не сеяў здавай.
В.	Б.: Так, спаганялі страшэнна. Памятаю (але гэта яшчэ да калгасаў было), бацька ўвечары развівае конскія путы, рас-
кручвае, каб здаць за лён. A то ходзяць сельсавецкія актывісты, робяць вобыскі, каб знайсці, калі хто схаваў якую-небудзь кудзелю.
A. А.: Якую кудзелю?
В. Б.: Ну апрацаваны лён. Памятаю, у вёсцы ва ўсіх рабілі суцэльны вобыск, прыйшлі і да нас. А ў нас была істопка старая, з прадранай столлю, трохі затуленай саломай. Шукалі, шукалі, нічога не знайшлі і ў мяне пытаюцца: мальчык, где отец прячет лён? А я кажу: на істопцы. Ну, гэтыя: Іваноў, давай туда! А я... ну, чаму я гэтак сказаў?
A. A.: He ведаеш нават, чаму?
В. Б.: Мабыць, з непрыязні. У мяне папыталіся, ну, я і сказаў, маючы на ўвазе тую замаскаваную дзіру ў столі. I праўда, гэты Іваноў такі ўваліўся туды, пачаў лаяцца. А я ўцёк у роў. Пасля бацька лаяў мяне: ну дзе ты бачыў там лён? Лён у нас у другім месцы схаваны, век не знойдуць... Так, лён. Але ж трэба было яшчэ здаць і збожжа.
A. А.: Гэта да калгасаў?
В. Б.: Гэта да калгасаў яшчэ. Каб збожжа не малолі на муку, а везлі на млын, дзе яго маглі спалавініць, зрэквізаваць, a то і проста абрабаваць. Але ж у сялян былі свае млыны жорны. Амаль у кожнага стаялі у сенцах ці у варыўні-істопцы гэтыя несамавітыя прылады з двух плоскіх камянёў. Ды, мабыць, ты ведаеш?