Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
В. Б.: Так.
A. A.: А дзе ты быў?
В. Б.: Ну, і я разам з імі здаваў. Спярша мы хутар узялі, a потым здалі. Ну, як у апавяданні, прачытай калі. Ноччу прыбег камандзір палка і сказаў: взять к утру! He возьмешь, вот на этом месте нз этого пнстолета я тебя расстреляю. Аказалася, пра той узяты хутар ён ужо данёс у дывізію і атрымаў падзяку адтуль. А я яго здаў. Ну, што рабіць, пайшлі мы браць. А немцы нас адтуль здорава турнулі назад, да самай дарогі. Ну і ўсё. У аднаго сяржанта быў там гадзіннік, пачаў я глядзець за часам: тры гадзіны засталося, дзве, паўгадзіны...
A. A.: А ты быў упэўнены, што кокне?
В. Б.: А чаму б і не? Тое проста рабілася, спісалі б на «баявыя пацеры». I вось перад світаннем ззаду нейкая шалёная страляніна, прыбягае адтуль аўтаматчык, крычыць, што на КП напалі немцы.
A. А.: Там, дзе твой камандзір?
В. Б.: Ну. I начальнік штаба загадаў, каб мы туды...
A. А.: Ратаваць іх?
В. Б.: Але, пакуль мы беглі, немцы сваю справу зрабілі. Карацей кажучы, раніцай каля школы мы капалі магілу для нашага маёра.
A. А.: Так вось... Гульня выпадку. У гэтым выпадку праклятыя немцы нам Быкава выратавалі.
В. Б.: Ну, можа, і занадта выратавалі... Але вернемся ў Венгрыю. Значыць, мы наступаем. Увесь дзень ішоў дождж, позна ўвечары занялі нейкую вёску, батальён разышоўся па хатах, начальства таксама. Стомленасць страшная, халадэча. Спаць жа ніколі не дазвалялася, калі можна было, хвіліну якую ўрывалі дзе і хто мог. Галоўным чынам, як знікалі куды камандзіры.
A. A.: I вы артылерысты?
В. Б.: I мы. Закацілі ў нейкі падворак гарматы, і тут жа ў хаце прылеглі. Толькі я прыдрамаў, здаецца, а ўжо світае, і за вёскай у лесе ідзе бой. Батальён туды на світанні рушыў, а нас не гукнулі. Ну вось бачу: справы мае кепскія...
A. А.: Ты абавязаны быў...
В. Б.: Я абавязаны быць там, дзе батальён, а я праспаў. I салдаты мае праспалі. I вось мы рванулі туды цераз поле пад абстрэлам што было сілы ў коней. Даскакалі да лесу, а тут якраз камандзір батальёна, адразу да мяне з пісталетам: за уклоненне от боя... Падобна, ён тут жа хацеў са мной расправіцца, бо батальён ляжыць, а немцы сякуць разрыўнымі, ліха працуюць іхнія хуткастрэльныя МГ. Але тут жа астыў і загадвае: збіць кулямёты! 20 мінут часу. Мы хутчэй гармату ўстанаўліваем, і тут высвятляецца: няма снарадаў.
A. А.: Чаму?
В. Б.: Таму што, як заўжды, для гатоўнасці снарады клалі на станіны, а як гналі пад агнём цераз поле, тыя пападалі, парассыпаліся. Дзе цяпер іх шукаць?
A. А.: Ну ўсё. Тут ужо і расстраляць можна.
В. Б.: Кулямёты сякуць, толькі вецце сыплецца. Камбат крычыць: Быкаў, агонь! А чым агонь? Ну, гэта было, канешне, жахліва, я тады хацеў, каб мяне як найхутчэй забіла. Усё ж паслаў перадок на поле, знайшлі ў быльнягу снарады, пачалі мы страляць. Словам, у гэтым лесе яны калашмацілі нас добра, а што мы зрабілі ім нашым агнём, тое невядома. Можа, збілі, а можа, тыя пад вечар самі адышлі.
Як я ўжо казаў, другая гармата ў мяне была без прыцэла, а без прыцэла якая ж стральба? Такім чынам ў запасе заставалася, апроч гарматы, яшчэ пара коней, шэсць чалавек салдат. Я іх трымаю ў тыле што ім рабіць на перадавой? На перадавой у нас ладныя хлопцы Свінцоў і Пронін, камандзір і наводчык харошы наводчык. А старшы сяржант Закіраў, спец па конях, у нас за інтэнданта. Пакуль мы гібеем пад агнём, цягаем сюды-туды нашу гармату, вядома ж у холадзе і голадзе, яны там, дзесь у бліжняй вёсцы, для нас стараюцца.
I во як пацішэе пад вечар, пацямнее, глядзім: Закіраў з салдатам паўзуць. Цягнуць нам у вядры мяса ці кураціну, белага хлеба пару боханаў у рэчмяшку і віна ў тэрмасе ці каністры. Во тады мы раскашуем між станін, за гарматным шчытом.
A. A.: А ты не мяняў разлік? Гэтых туды...
В. Б.: He. Усё ж гэты, са мной, быў лепшы. Маладыя хлопцы.
A. А.: Так што ў цябе быў свой рэзерв галоўнага камандавання.
В. Б.: Нешта накшталт. Я ўжо казаў, што гэты Закіраў пасля высачэзнага дрыганта дастаў мне маладую кабылку, якая двойчы ўратавала маё жыццё. Аднаго разу, як наступленне трохі прыпынілася, выклікае мяне камандзір батальёна. Быў вечар, туман, дробны дожджык сыпле. Месца незнаёмае, мы толькі надвячоркам тут апынуліся, але мне чамусьці здалося, што КП блізка, за пагоркам. I я паехаў. Страляніны блізка ня.ма, і я ехаў, ехаў, ды раптам не ведаю, куды ехаць. Чую нейкія галасы, я павярнуў да іх, гляджу, на касагорчыку вінаграднік і на ягоным краі нешта капаюць. Паціху пад’язджаю бліжэй, прыслухаўся немцы! Завярнуў у ініпы бок, ехаў, ехаў, узбіўся на нейкую дарогу, а там нямецкія машыны ідуць...
A. А.: Ты з аўтаматам?
В. Б.: He, у мяне два пісталеты было. Свой штатны і трафейны «вальтэр».
A. A.: А чаго не браў аўтамат?
В. Б.: Навошта? Аўтаматы былі ў салдатаў. А мне ён у пяхоце абрыдзеў. Дый нязручны быў з гэтым барабанным магазінам. Лепш што лягчэйшае. Нямецкі «шмайсар», напрыклад. Але да нямецкага патрэбны патроны, якіх не заўсёды хапала. Здавалася мне тады, што во за пагорак заедзеш, і там КП. А тут нешта ні пагорка, ні КП. I я ўжо не ведаю, як быць? I тое натуральна, бо я заехаў да немцаў. Але адчуваю, што мая кабылка ўсё некуды бярэ ўбок, і я думаю: хай сама ідзе. Повад адпусціў, і яна пайшла. Рухава гэтак пайшла. Цераз пагорачак перайшла, пасля ўзлескам, сюды-туды і прывяла мяне да лагчынкі. А там пасвяцца коні нашага каменданцкага ўзвода.
A. А.: Вось іх яна і пачула.
В. Б.: Там блізка быў і КП камандзіра батальёна. А потым яе забілі, пада мной, хоць мяне яна ўратавала. Гэта пазней. Помню, пяхота ўзяла нейкае вялікае мадзьярскае сяло ці гарадок нават, мы спяшаемся на ўскраіну, дзе ідзе бой, ды тут паяўляюцца нейкія два маёры, крычаць: срочно вон туда, направо! Нямецкія танкі там паявіліся, іх трэба спыніць. I ўжо там такая страляніна ідзе. Паскакаў я направа, але аказалася,
што тыя звесткі пра танкі былі спазнелыя, танкі ўжо ўвайшлі ў вуліцы. I вось на адным павароце (вуліца літарай Г загіналася) я і падляцеў пад чаргу, з танка сцебанулі па маёй кабылцы, і яна з усіх ног рухнула пад плот.
A. А.: Вось ты ўбачыш фільм наш. Там Клімаў карову прашывае кулямётам, прытым кулямі трасіруючымі.
В. Б.: Так, толькі крывавае шмаццё паляцела, мяне крывёй запырскала, але кабылка ўратавала. Тым, што, падаючы, далёка шпурлянула мяне за агароджу, у гарод...
A.	А.: Катапульціравала цябе.
В.	Б.: Так. Прыняла агонь на сябе. Яны яшчэ...
A.	А.: Па ёй лупілі?
В. Б.: Пасеклі ўсю. Як пасля праз дзень салдаты знялі сядло, дык яно скрозь было пасечанае кулямі. А я адтуль выпаўзаў агародамі, гармату завярнулі ў другую вуліцу, добра, што гармата за мной не паспела... Дарэчы, пасля ўжо ў мяне каня не было, не стала як ездзіць. Наступ наш замарудзіўся ад сяла да сяла і то па-пластунску.
A. А.: Гэта па Венгрыі?
В. Б.: Па Венгрыі. Скрозь у полі каналы, канавы, а баі кожны дзень і кожную ноч. Вымотвалі так, што і есці не хочацца, толькі б упасці і ляжаць. Але дзе ўпадзеш? Трэба акапацца, a неяк. Капнеш на штых лапатай, а там вада. Во ў гэтую гразь кладзешся і ляжыш пад агнём жыць жа ўсё роўна хочацца. А тут надвор’е паскуднае, кожны дзень макрата, дождж. Ну калі танкі паяўляюцца, тут ужо ў нас гарачка, тут ужо потам абліваешся. Памятаю, мае саракапятчыкі адзін танк падбілі якраз перад фальваркам, з якога, дарэчы, нас толькі што выбілі. I нас, і пяхоту. Ну, як і належала ў такім выпадку, трэба, каб пісьмовае пацверджанне было...
A. А.: Што?
В.	Б.: Пацверджанне ад камандзіра батальёна, што падбілі танк.
A. A.: А, во як...
В. Б.: Тут бой ідзе, а я павінны бегчы кудысь, шукаць КГІ.
A. A.: А заўтра не можаш падпісаць?
В. Б.: Дык вось я і думаю: дажывём да вечара, там і аформім. А пад вечар наляцелі «месершміты», пачалі пікіраваць з равунамі, выбілі нас і адсюль. I мы драпалі следам за пяхотай, кацілі па полі нашу саракапятку. Пакуль не ўпёрліся ў каналы. Вось так: наперадзе канал і збоку канал. Каналы не шырокія, пяхота перабегла на той бок і на ўзлеску заняла пазіцыі. А нам як перабрацца? Нам цераз каналы перабрацца
немагчыма. I вось мы гармату паставілі на броўцы і ляжым, чакаем. Калі танкі пойдуць, дык нам будзе хана. Але якраз сцямнела, і яны не пайшлі. Толькі аднойчы ўлупілі балванкай у броўку, заляпіла нас гразёй. Уначы танкі ўсё ж сышлі, пяхота вярнулася на гэты бок, раніцай, атрымліваючы ў камбата задачу, я сказаў пра падбіты танк. А ён кажа: хо! Ужо трэці за сёння дакладвае пра падбіты танк. Учора я маім мінамётчыкам падпісаў. Mae саракапятчыкі засталіся мной незадаволеныя празяваў, узнагароды дастануцца іншым. Спрытнейшым. Што ж, правільна! Трэба ўмець не толькі падбіваць, а і падпісваць.
Тым часам надвор'е змянілася, ноччу добра падмарозіла. Той фальварак пяхота ўсё ж узяла, выйшла на яго другі бок. Роты пайшлі абапал прасёлка, абсаджанага дрэвамі і кустамі. Ды нядоўга ішлі, зноў танкі. Кулямётным агнём паклалі пяхоту ў чыстым полі. Трэба акапацца, а як? Мёрзлую зямлю не надта бярэ лапатка. Так і ляжаць, не страляючы нават. (Гэта ў кіно прыгожа паказваюць, як з гранатамі паўзуць пад танкі, шпурляюць, узрываюць.) А тут танкі падышлі метраў на 400 і спыніліся. Далей не ідуць.
A. А.: Сталі расстрэльваць?
В. Б.: У тым і справа! Яны працуюць агнём.
A. A.: А вы лежыцё тут?
В. Б.: А батальёны ляжаць. Усё бы на далоні, і яны снарад за снарадам ў кожнага байца. Выбіваюць батальён. Мы развярнулі саракапятку акрай дарогі. Але для саракапяткі ўсё ж далекавата. Хоць мы і ў баявых парадках пяхоты, мне нават здавалася, што метраў на паўсотню наперадзе ад яе. Мабыць, яна трохі адбеглася ад танкаў, а мы не паспелі. Але танкі нас не так добра бачылі за дарожнымі прысадамі. Кусцікі рэдзенькія, ды ўсё ж трохі нас прыкрывалі. Мой наводчык распачаў агонь. Памятаю, я ляжаў збоч ад гарматы. (Каб бачыць свой выбух, належала ляжаць збоку. Калі стрэліць гармата, узнімаецца воблака пылу і дыму, і тады нельга згледзець, куды пайшоў снарад. А збоку відаць.) Вось так я ляжу, можа, метраў праз дзесяць збоку і ззаду. Гляджу, стрэл і міма. Другі раз таксама міма. Трэці раз стрэліў... Раніца была хмарная, таму траса добра відаць, асабліва бранябойнага-трасіруючага снарада. На гэты раз ён ударыўся аб браню і зрыкашэціў траса пайшла ў неба. Добра, калі пацэліць у борт або ў гусеніцу. Але паспрабуй за паўкіламетра патрапіць у гусеніцу тут бы ў танк пацэліць. He памятаю, колькі мы так зрабілі стрэлаў, дзе ў той гарачцы будзеш што помніць, але нас заўважылі. I калі я, лежачы, махаў рукой, патрабуючы «агонь!», непадалёк выбухнуў