Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1
Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2014
Гістарычны і прыгодніцка-рамантычны жанр, мабыць, на шэраг год стаў улюбёным літаратурным жанрам Уладзіміра Караткевіча. Няспыннае вывучэнне мінулага па архіўных і літаратурных крыніцах, шматгадовае ўдумлівае асэнсаванне атмасферы, духу, псіхалогіі людзей даўніх часін выпрацавала ў аўтара пэўнае мастацкае, інтуітыўнае адчуванне матэрыялу, звычайна не даступнага іншым пісьменнікам. 3-пад яго пяра выходзяць усё новыя творы, прысвечаныя гісторыі і нязменна азначаныя лепшымі рысамі яго непаўторнага таленту («Сівая легенда», «Цыганскі кароль», «Човен роспачы» і інш.). У 1979 годзе ў друку з’явіўся пачатак новага прыгодніцкага рамана У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», працу над якім аўтар яшчэ не скончыў. Але ўжо створанае ім красамоўна сведчыць, што ў ягонай асобе мы маем справу з рэдкім літаратурным талентам, які ў спалучэнні з зайздроснай працавітасцю даў нашай літаратуры творы менавіта такога характару, якога ёй не хапала. Мабыць, літаратура, таксама як жыццё і прырода, не церпяць пустаты, і таму нельга не парадавацца, што гэты літаратурны вакуум запаўняецца належным чынам.
Аднак было б памылкаю думаць, быццам Уладзімір Караткевіч аўтар толькі прыгодніцка-гістарычнага жанру. Шматлікае з напісанага ім дае падставу сцвярджаць, што ў дадзеным выпадку перад намі разнастайны літаратурны талент, якому па плячы і сучасная тэма ў яе своеасаблівым, некалькі рамантычна-пачуццёвым успрыманні. У. Караткевіч нямала зрабіў таксама ў драматургіі і кіно. Яшчэ ў 1972 годзе ім створана папулярная кніга-эсэ, кароткі нарыс гісторыі
Беларусі «Зямля пад белымі крыламі», дзе мінулае нашай рэспублікі асэнсавана ўдумлівым і дасведчаным аўтарам. Кніга гэтая, спярша прызначаная для маладога ўкраінскага чытача, хутка знайшла вялікую папулярнасць і на беларускай зямлі. Што ж датычыць ягоных апавяданняў, дык многія з іх гучаць як песні каханню, жыццю, роднай прыродзе. Яны поўныя паэзіі, хараства, светлага смутку, павагі да чалавека, сардэчнага разумення ягоных перажыванняў і клопатаў. Даверлівая аўтарская інтанацыя, багацце моўна-выяўленчых сродкаў, дакладнасць музычнага тону ў рознай ступені, але нязменна вабяць у песеннай «Каляднай рапсодыі», загадкавай «Краіне цыганіі», драматычным «Воку тайфуна» ці самавітым, але такім пранікнёным апавяданні з сумным канцом, як «Былі ў мяне мядзведзі». У 1964 годзе была надрукавана яго «Чазенія», навеяная ўражаннямі ад некалькіх месяцаў жыцця на Далёкім Усходзе. Прырода гэтага краю, тамтэйшыя людзі і іх праца, убачаныя і адчутыя чалавекам Захаду, ператварыліся ў своеасаблівы гімн жыццю, адухоўлены паэзіяй адкрыцця і светлым сумам кахання.
Напэўна, будзе дарэчы ўспомніць тут пра цэлы шэраг яго драматычных твораў, пастаўленых у тэатрах рэспублікі. Так у Віцебску шмат гадоў ідуць яго гістарычныя драмы «Кастусь Каліноўскі» і «Званы Віцебска», беларускае тэлебачанне перадавала ў эфір яго «Млын на сініх вірах», а ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР ішла опера па ягоным лібрэта «Сівая легенда». Беларускае кіно ў розны час звярталася да яго гістарычных аповесцей і экранізавала «Хрыста», а таксама «Дзікае паляванне»; былі зняты фільмы па яго арыгінальных і дакументальных сцэнарыях.
Уладзімір Караткевіч нямала стварыў за чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, за 50 год жыцця. Ёсць усе падставы меркаваць, што лепшыя з яго твораў надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры, бо на ягоныя тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто. Мастакі з такім выразна адметным талентам, з такім своеасаблівым бачаннем свету нараджаюцца не часта.
[1980]
АД ПАЭЗІІ ДА ПРОЗЫ
Перад тым як пісаць прозу, Вольга Іпатава даволі працяглы час друкавала вершы, і таму былі важкія падставы меркаваць, што яе аповесці і апавяданні ў пэўнай ступені будуць прозай паэта. На жаль ці на шчасце, гэтага не адбылося, меркаванне тое не спраўдзілася. Проза В. Іпатавай тварэнне прыроджанага празаіка, хоць шлях да яе і ляжаў праз юнацкае захапленне паэзіяй.
Каб пераканацца ў тым, дастаткова прачытаць некалькі лепшых апавяданняў з гэтага зборніка, даволі разнастайных тэматычна, але аб’яднаных, як правіла, значнасцю канфлікту і сапраўдным драматызмам жыццёвых абставін. Гэты драматызм у В. Іпатавай заўжды афарбоўвае яе прозу незалежна ад таго, ці гаворка ідзе пра жаночы лёс і каханне, пра дзяўчынусірату, ці пра лёс невылечна хворага хлопчыка, які прыкуты да пастылага бальнічнага ложка. Натуральна, што найбольш пераканаўчы характар маюць абставіны і сітуацыі, вынесеныя аўтарам з уласнага жыццёвага вопыту. Праца ў камсамоле, на тэлебачанні і ў рэдакцыі газеты, вучоба ў Маскве далі матэрыял для многіх апавяданняў пісьменніцы, і таму так натуральна гучыць унутраная споведзь гераіні апавядання «Дваццаць хвілін з Немезідай», бадай, самага лепшага ў зборніку. Напісанае сапраўды на адным дыханні з драматычнай завязкай, яно дазваляе зазірнуць у душу сучаснай маладой жанчыны, далучыцца да яе клопату і трывогі. Яно ж, хоць і не першы раз у мастацтве, але, па-майстэрску напісанае, з прыемнай навізной даводзіць самацэнную вартасць сапраўднага пачуцця, асабліва калі гэта пачуццё чыстае, не замутнёнае прытворствам або разлікам каханне. Толькі страціўшы яго, гераіня разумее ягоную вялікую вартасць, як і тое, што страчанае не паўтараецца.
Тэматычная разнастайнасць жыццёвага матэрыялу, які стаў асновай для празаічных твораў В. Іпатавай, сведчыць пра няспыннасць яе творчага пошуку, што ўвогуле натуральна і правамерна для маладога празаіка. Зноў жа дарэчы зазначыць, што Іпатава амаль у роўнай меры валодае тэмамі горада і вёскі, умее ствараць характары людзей сталых і моладзі, засяроджваючы пісьменніцкую ўвагу на галоўным аб’екце мастацтва чалавеку і яго псіхалогіі.
Так, менавіта пільная ўвага аўтара да ўнутранага жыцця чалавека, яго духоўнага зместу робяць такім сімпатычным
хворага хлопчыка з бальніцы, якога не дужа любіць наведваць маці і які шчыра прывязваецца да гаваркога дзеда ў палаце, што выразае яму кіёчак. Гэты знак чалавечай цеплыні і ўвагі не толькі грэе змарнелую адзінотай і спакутаваную хваробай душу хлопчыка, але і вымагае яго на штось большае на вяртанне ў жыццё, чаго не маглі зрабіць ні дактары, ні лякарствы.
Імкненне да паглыбленага псіхалагізму ў шмат якіх вобразах зборніка адна з самых прывабных рысаў таленту аўтара, таксама як і яго даволі сталае ўмельства «маляваць словам», ствараць лапідарныя, але выразныя і змястоўныя малюнкі прыроды. Проза В. Іпатавай насычана колерам, рухам, пахамі. На старонках зборніка багата рассыпана яркіх запамінальных дэталей, народных выразаў, трапных слоў; усё гэта слоўнае і выяўленчае багацце арганізуецца спаважнай, без афектацыі і пераціскаў апавядальнай аўтарскай інтанацыяй, за якой адчуваецца чалавек, умудроны жыццём і надзелены ад прыроды чуйнай і добрай душой.
Чытач не можа не паверыць таму, пра што ён чытае ў гэтым зборніку, і наўрад ці застанецца абыякавы да трывог і клопату многіх з ягоных герояў.
А гэта ці не самае галоўнае для кожнага сумленнага аўтара.
[1980]
[ПРЕДНСЛОВНЕ К КНЙГЕ
«ЮНЫЕ ГЕРОЙ ВЙТЕБІЦЙЙЫ»]
Велнкая Отечественная война советского народа протнв немецкнх захватчнков породпла такой массовый геронзм, которого не знала нсторня. Ожесточенная борьба с фашнзмом шла на огромном фронте от Баренцева до Черного моря, шла в немецком тылу, в каждом городе н в каждой деревне, где хозяйннчалн оккупанты. 14 в эту всенародную борьбу, полную огромного напряження, большнх жертв н лншеннй, внеслн свой неоценнмый вклад юные герон мальчншкн н девчонкм, восіштанные в пнонерскнх н комсомольскнх органмзацнях настояіцймн патрнотамн нашей Роднны.
Онн былн разные, этн герон: городскне н деревенскне, совсем еіце ребятншкн н чуть постарше. Свое место во всенародной борьбе каждый нз ннх находнл сообразно случаю
н собственному темпераменту, но всех йх об'ьеднняла огромная любовь к Роднне н жгучая ненавнсть к ее угнетателям.
Некоторые йз нйх совершнліі свон не меркнуіцне в веках подвпгп с оружнем в руках, будучй партнзанамн йлй юнымн разведчнкамп, другне в качестве связных й подполыцмков. Однй, пройдя все нспытання, дожйлй до светлого Дня Победы, но многме погйблн, сраженные немецкой пулей в лесах й на дорогах велнкой войны, зверскй растерзанные в застенках гестапо, умеріцвленные в газовых камерах концлагерей.
Но подвйгй не умнрают. Народная память свято хранмт каждое доброе дело, ймя каждого человека, совершнвшего подвйг на благо человечества, для Победы. 14 хотя co временн Велйкой Отечественной войны мннуло уже много лет, ежегодно находятся все новые свндетельства геронзма юных, й все новые іімена заносятся в кннгу-летопнсь велнкой борьбы. 14 это понятно. Вот почему, как сказал кандядат в члены Полятбюро ЦК КПСС, первый секретарь ЦК Компартнй Белорусснн Петр Мнроновнч Машеров, «будет справедлнвым, еслн мы средстваміі монументального пскусства, в бронзе й граняте выразнм всенародную дань уваженпя светлой памятм детям героям й жертвам борьбы с фашмзмом, создаднм монумент в честь тех, чье детство опалено войной».
В этой кнйге собраны скупые рассказы о подвйгах самых юных, жнзнь йлй яркііе дела которых связаны с Вмтебіцйной. Тут документальная ннформацйя о том, что не может й не должно быть забыто, что всегда будет служять прямером для новых поколеняй мальчмшек й девчонок, что достойно подражання в веках.
[1980]
КАМЕНТАРЫ
У першай кнізе дзясятага тома Поўнага збору твораў Васіля Быкава прадстаўлены аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001) і выбраная публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына пісьменніка 19571980 гг.
Першыя публіцыстычныя працы Васіля Быкава датуюцца 1948 г. У гэты час будучы пісьменнік (пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. з шэрагаў Савецкай Арміі і ўладкавання на працу ў абласную газету «Гродненская правда» ў якасці карэктара, а на наступны год стыльрэдактарам) піша выключна журналісцкія карэспандэнцыі. В. Быкаў прыгадваў: «Між тым самому захацелася пісаць у газэту. Схадзіў на Гарадзенскі шклозавод, напісаў невялікі нарыс "Шклавары”. Надрукавалі, акуратна выразаў і паклаў у свае паперы. Зь нецярпеньнем чакаў лятучку, калі раз на тыдзень рабілі разбор надрукаванага. Асабліва ніхто не пахваліў, але і не палаялі, і то добра»'.