Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1
Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2014
Стар. 11. ...нешта пра Парыжскую камуну... Парыжская камуна рэвалюцыйны ўрад г. Парыжа (Францыя) падчас падзей 1871 г„ калі ў выніку рэвалюцыі ўсталявалася самакіраўніцтва, якое доўжылася 72 дні.
Стар. 12. У кнігарні вісела знакамітая карціна Зайцава (рэпрадукцыя,вядома) «Чапаеў на кані»... Дакладней «Чапаеў», карціна Яўгенія Зайцава (19081992), беларускага мастака; народнага мастака БССР (1963).
Стар. 13. ...ад Жуля Верна да нашага Янкі Маўра... Верн Жуль (18281905) французскі географ і пісьменнік; класік прыгодніцкай літаратуры; адзін з пачынальнікаў навуковай фантастыкі. Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван; 1883-1971) беларускі пісьменнік; адзін з пачыналыіікаў беларускай дзіцячай літаратуры.
Стар. 13. «Як гартавалася сталь» Раман Мікалая Астроўскага (19041936), расійскага пісьменніка.
Стар. 13. Тады я адолеў «Вайну імір», тры тамы «Ціхага Дону», шмат што з Іанчарова, Тургенева, а таксама Зарэцкага, Гартнага, Галавача. Доўга нідзе немог дастаць коласаўскую «Дрыгву»... «Вайна і мір» -раман Льва Талстога (1828-1910), рускага пісьменніка, класіка рускай літаратуры. Ганчароў Іван (1812-1891) рускі пісьменнік. Тургенеў Іван (18181883) рускі празаік, паэт, публіцыст, драматург. Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл; 1901 1937) беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык; у 1937 г. асуджаны пазасудовым органам ІІКУС як «актыўны член нацыяналфашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання; у 1957 г. рэабілітаваны (пасмяротна). Гартны Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер; 1887-1937) беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч; арыштаваны ў 1936 г.; памёр у 1937 г. у Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы. Галавач Платон (1903-1937) беларускі пісьменнік, рэдактар; у 1937 г. асуджаны пазасудовым органам НКУС як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецкафашысцкай дзейнасці» да вышэйшай меры пакарання; у 1956 г. рэабілітаваны (пасмяротна). «Дрыгва» аповесць Якуба Коласа (сапр. Міцкевіч Канстанцін; 1882-1956), народнага паэта БССР (1926), класіка беларускай літаратуры.
Стар. 14. Чытаў пераважна выданні XIX стагоддзя МамінаСібірака, Караленку, Станюковіча, Памялоўскага, некалькі раманаў Шэлер-Міхайлава... Мамін-Сібірак Дзмітрый (сапр. Мамін; 1852 1912), Караленка Уладзімір (18531921), Станюковіч Канстанцін (18431903), Шэлер Аляксандр (псеўданім Міхайлаў; 18381900) рускія пісьменнікі.
Стар. 14. ...ні Пушкін, ніЛермантаў... — Пушкін Аляксандр (17991837) рускі паэт, празаік, драматург; класік рускай літаратуры. Лермантаў Юрый (18141841) рускі паэт, празаік; класік рускай літаратуры.
Стар. 14. ...прачытаў у Буніна... Бунін Іван (1870-1953) расійскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1933). У 1920 г. эміграваў ва Францыю.
Стар. 15. ...змушаны быў чытаць Салтыкова-Шчадрына... Салтыкоў-Шчадрын Міхаіл (сапр. Салтыкоў; 1826-1889) рускі пісьменнік.
Стар. 17. А ў цябе ў «Знаку бяды» адтуль сітуацыя? «Знак бяды» (1981) раман Быкава.
Стар. 21. У трыццаць дзявятым годзе пасля ўз’яднання... Маецца на ўвазе ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Стар. 22. Жывапіс выкладаў стары Лейтман... Лейтман Леў (18961974) беларускі мастак і педагог; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967). Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскай школе-майстэрні Ю. Пэна. У 1931-1941 гг. выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы.
Стар. 22. ...на якой недамаляваныя Ленін і Сталін... Ленін Уладзімір (сапр. Ульянаў; 1870-1924) савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, стваральнік Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (бальшавікоў), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі, стваральнік першай у сусветнай гісторыі сацыялістычнай дзяржавы; старшыня Савета народных камісараў СССР (1922-1924). Сталін Іосіф (сапр. Джугашвілі; 18791953) савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Генеральны сакратар ЦК ВКП(б) (з красавіка 1922 г.), старшыня Савета народных камісараў (з 1941 г.), затым Савета міністраў СССР (з 1946 г.); арганізатар масавых рэпрэсій у СССР.
Стар. 22. ...быў музей славутага Пэна, якога незадоўга перад тым загадкава забілі. Пэн Юдаль (18541937) беларускі мастак і педагог, сярод вучняў якога М. Шагал, В. Цадкін, Л. Лісіцкі. Быў забіты невядомымі ў сваёй кватэры.
Стар. 22. Пра ягонага славутага вучня Марка Шагала, які тады жыў у Парыжы... — Шагал Марк (18871985) беларускі і французскі мастак і паэт; адзін са знакаміцейшых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX ст.
Стар. 23. ...праз шмат год я ўжо быўу ліку тых, хто на Пескаваціку адкрываў скульптурны помнік славутаму земляку. — Пескавацік раён Віцебска, дзе нарадзіўся М. Шагал.
Стар. 23. Відаць, быў напалоханы з часоў нэпа. Нэп — новая эканамічная палітыка, якая праводзілася ў СССР у 1920 гг. Мэтай нэпа было аднаўленне народнай гаспадаркі і пераход да сацыялізма.
Стар. 25. Фінская вайна узброены канфлікт паміж СССР і Фінляндыяй у перыяд з 30 лістапада 1939 г. да 13 сакавіка 1940 г.
Стар. 26. Мы будавалі для камандуючага маршала Будзённага... Будзённы Міхаіл (18831973) савецкі военачальнік; у часы Грамадзянскай вайны камандуючы Першай коннай арміяй РККА; маршал Савецкага Саюза (1935); тройчы Герой Савецкага Саіоза (1958, 1963, 1968); кавалер Георгіеўскага крыжа ўсіх ступеней.
Стар. 30. ...выхаванцаў Варашылава і Цімашэнкі. Варашылаў Клімент (18811969) савецкі военачальнік, партыйны і дзяржаўны дзеяч; маршал Савецкага Саюза (1935); двойчы Герой Савецкага Саюза (1956, 1968), Герой Сацыялістычнай Працы (1960); адзін з галоўных арганізатараў сталінскіх рэпрэсій. Цімашэнка Сямён (1895-
1970) савецкі военачальнік; маршал Савецкага Саюза (1940); двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965).
Стар. 32. Пасля невялікага перадыху пачалася Кіраваградская аперацыя, за якую маршал Конеў атрымаў ордэн Леніна, як ён пісаў, палемізуючы з аўтарам «Мёртвым не баліць». На ягоную думку і думку Сталіна, то была вель.мі паспяховая аперацыя. — Конеў Іван (1897-1973) савецкі военачальнік; падчас Вялікай Айчыннай вайны камандуючы войскамі шэрагу франтоў, у тым ліку Другога Украінскага (з кастрычніка 1943-га да мая 1944 г.); маршал Савецкага Саюза (1944); двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Іншым разам Быкаў прыгадваў: «Маршал Конев с гневом клеймнл повесть в “Военно-нсторнческом журнале", оспарпвая авторскую концепцшо на том основаннн, что за Кпровоградскую операцню 1944 года, на фоне которой развертываются событпя в повестн, он, как командуюіцші фронтом, был удостоен ордена Леннна»1. Гэта публікацыя 1. Конева ў «Военно-псторпческом журнале» не знойдзена, але ў сваіх успамінах маршал пазней хай і ўскосна, але, па сутнасці, прызнаў слушнасць апісаных у «Мёртвым не баліць» падзей, калі, распавядаючы пра Кіраваградскую аперацыю, засведчыў: «Гптлеровцы былп окружены танковымн подвпжнымм войскамн, но, к сожаленшо, окруженпе это было недостаточно плотным, потому что не везде стрелковые соеднненпя успевалп за танковымн н механнзнрованнымн корпусамп, а фронт действпй к этому временп значнтельно расшпрплся. [...]
В ходе последуіоіцнх двухдневных боев значнтельная часть этой группнровкн была унпчтожена. Но мелкне группы ее сумелн вырваться нз окруження в северо-западном направленпн2»3.
Стар. 36. ...былому рэдактару «ЛіМа» Нічыпару Пашкевічу. Пашкевіч Нічыпар (1924-2003) беларускі крытык; у 1961 1969 гг. галоўны рэдактар газ. «Літ. і мастацтва».
Стар. 36.I Сахно які-небудзь прыходзіў? — Герой аповесці Быкава «Мёртвым не баліць» (1965).
Стар. 36. / сябра я там сустрэў, аднакашніка з вучылішча. Тут Быкаў праводзіць паралель з героем «Мёртвым не баліць» Юркам Стралковым.
Стар. 37. Была і адна санінструктарка, баявітая дзеўка накшталт маёй Каці. Каця гераіня аповесці «Мёртвым не баліць».
Стар. 37. Як Іваноўскі? Герой аповесці Быкава «Дажыць да світання» (1972).
Стар. 39.1 вось я не стрэліў, а ён кінуў дзверы і павярнуўся назад. Болын падрабязна пра гэта Быкаў распавёў у эсэ «Падоранае жыцьцё».
1 Быков В. Мсртвым не больно, болыю жнвым // Нёман, 1992, № 1, с. 144.
2 Падзеі ў аповесці адбываюцца якраз у гэтым пакірунку.
3 Конев й. Заішскн комапдуюіцего фронтом. 1943-1944. М„ 1972. С. 90,91.
Стар. 41. Як Дзевятаеў? Дзевятаеў Міхаіл (1917-2002) савецкі лётчык, гвардыі старшы лейтэнант; Герой Савецкага Саюза (1957). Збег з нямецкага канцлагера ў складзе групы савецкіх ваеннапалонных на ўгнаным бомбардзіроўшчыку «Хейнкель-111».
Стар. 42. СМЕРШ скарочана ад «Смерць шпіёнам!». Назва шэрага незалежных адна ад адной контрразведвальных арганізацый у СССР падчас Другой сусветнай вайны. Было пераўтворана з Упраўлення асобых аддзелаў НКУС сакрэтнай пастановай Савета народных камісараў СССР ад 19 красавіка 1943 г. Галоўнымі мэтамі СМЕРШа былі барацьба са шпіёнскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных раведак у часцях і ўстановах Чырвонай Арміі; барацьба з антысавецкімі элементамі, якія праніклі ў часці і ўстановы Чырвонай Арміі; барацьба са здрадніцтвам Радзіме ў часцях і ўстановах Чырвонай Арміі; барацьба з дэзерцірствам і членашкодніцтвам на франтах; праверка ваеннаабавязаных і іншых асоб, якія траплялі ў палон, і інш.
Стар. 43. Віктар Астаф’еў (1924-2001) расійскі пісьменнік.
Стар. 45. «Праклятая вышыня» аповесць Быкава (1967).
Стар. 48. «Так сказал Заратустра» Поўная назва: «Так сказал Заратустра. Кннга для всех н нп для кого» філасофскі раман Фрыдрыха Ніцшэ (1844-1900), нямецкага мысляра, стваральніка філасофскага вучэння.
Стар. 52. Аж да Курылаў. — Размова ідзе пра вайсковую службу Быкава на Далёкім Усходзе (19501955).
Стар. 53. ...румыны па загаду караля Міхая... Міхай I (нар. у 1921) кароль Румыніі (1927-1930; 1940-1947). Падчас другога царавання вывеў Румынію з лагера саюзнікаў нацысцкай Германіі (1944), што паспрыяла разгрому гітлераўскай кааліцыі. За гэта ў 1945 г. быў узнагароджаны савецкім ордэнам «Перамога».
Стар. 56. Балатон — возера на захадзе Венгрыі, найвялікшае возера ў Цэнтральнай Еўропе.
Стар. 60. Вось ты ўбачыш фільм наш. Там Клімаў карову прашывае кулямётам, прытым кулямі трасіруючымі. Размова ідзе пра мастацкі фільм «Ндн п смотрп», які быў зняты расійскім кінарэжысёрам Элемам Клімавым (1933-2003) паводле твораў А. Адамовіча «Хатынская аповесць» і «Карнікі».