Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
1 Чырвопая змена, 1956, 7 кастр. Ііппыя фельстопы В. Быкава: «Ссдьмое вселеннс» (1956; 16 чэрв.), «Чсрпая магня» (у суаўт. з У. Пацковым; 1956, 18 жп.), «Лжеколхозннкн» (у суаўт. з У. Пацковым; 1956, 16 верас.).
2 Падрабязпей пра гэта гл. камснтары да 7 т. гэтага выдаппя.
3 Быков В. Велнкнй сып велнкого парода // Гроднепская правда, 1957, 10 фсвр.
тэксты1. У гэтай сувязі можна ўзгадаць, што падчас падрыхтоўкі ў 2002 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» васьмітомнага Збору твораў ён меркаваў скласці апошні том з літаратурнай крытыкі, публіцыстыкі і інтэрв’ю выключна з кніг «Праўдай адзінай», «На крыжах» і «Крыжовы шлях»2.
Што датычыць гэтага выдання, дык тэксты (артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні) друкуюцца па аўтографах (аўтабіяграфія; выступленне на вечары з нагоды 50-годдзя), газетных і часопісных публікацыях [у тых выпадках, калі падчас публікацыі ў тэкстах прасочваецца відавочнае ўмяшальніцтва рэдактуры і вядомыя аўтарызаваныя машынапісы гэтых тэкстаў (захоўваюцца ў асабістых архівах пісьменніка ў яго жонкі Ірыны Міхайлаўны Быкавай у Мінску і малодшага сына Васіля Васільевіча Быкава ў Гродне, а таксама ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва), яны падаюцца паводле аўтарскай рэдакцыі], па прыжыццёвых кніжных выданнях В. Быкава зборніках публіцыстыкі і Зборах твораў: «Праўдай адзінай», «Колокола Хатынп», «Крыжовы шлях», Собр. соч.: в 4 т., т. 4; 36. тв.: у 6 т., т. 6, а таксама паводле іншых кніжных выданняў, якія ў кожным канкрэтным выпадку ўказваюцца. Аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» падаюцца паводле электроннага носьбіту з Архіва В. Быкава ў Мінску.
У квадратных дужках змешчаны назвы, дадзеныя складальнікам тома, дапісаныя словы ў аўтарскіх скарачэннях, пазначэнне неразб. у выпадку нечытэльнасці тэксту, а таксама дата пад тэкстам, вызначаная паводле вывучэння гісторыі тэксту. Прынятыя скарачэнні: кніга кн.; зборнік зб.; часопіс часоп.; газета газ.; «Літаратура і мастацтва» «Літ. і мастацтва»; «Лптературная газета» «Лмт. газета».
Тэксты размешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці: па даце напісання (за выключэннем «Маладых гадоў»). У выпадках адсутнасці такіх звестак, творы ўмоўна датуюцца часам першай публікацыі.
' Размова ідзс пра пастушіыя выдаппі В. Быкава: Праўдаіі адзіпай: літ. крытыка, публіцыстыка, іптэрв’ю. Мінск, 1984; Колокола Хатыіш / пред. 14. Штокмана. М. 1987; На крыжах: выступлеіші, артыкулы, іптэрв’ю. Мінск, 1992; Крыжовы пілях: артыкулы, эсэ, ііггэрв’ю, выступлспні. Мінск, 1998; Собр. соч.: в 4 т. М„ 1986. Т. 4. Повссть. Рассказы. Публнцнстнка; 36. тв.: у 6 т. Міпск, 1994. Т. 6. Аповесць, апавядаіші, драма, публіцыстыка. Апроч таго, варта ўзгадаць і кпігу: Залоска Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым: інтэрв'ю, эсэ. Міпск, 1995.
2 Аўтарызавапы машынапіс. Копія. Архіў Р. Барадуліпа. Тут кпіга «Крыжовы іплях» намылкова пазвана В. Быкавым «Крыжавыя дарогі».
Маладыя гады
Аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (стар. 5)
Друкуецца ўпершыню паводле электроннага носьбіту з той часткі асабістага архіва В. Быкава, якая захоўваецца ў яго жонкі Ірыны Міхайлаўны Быкавай [далей Архіў В. Быкава (Мінск)].
Датуецца сакавіком 1985 г., а таксама паводле пазнакі В. Быкава жніўнем 2001 г.
Сустрэчы-гутаркі Васіля Быкава і Алеся Адамовіча’ адбыліся ў сакавіку 1985 г. з той нагоды, што ў той час Адамовіч працаваў над фотаальбомам пра сябра (выдадзены ў 1986 г. у Мінску пад назвай «Васіль Быкаў»), Гэтыя гутаркі ўпершыню цалкам былі надрукаваныя ў часоп. «Полымя» (2001, № 5, 6) пад назвай «Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу: гутарка Алеся Адамовіча з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым». Перадгісторыя з’яўлення публікацыі вядомая з уступнага слова Веры Адамовіч2: «Працу над альбомам пра Быкава Алесь Міхайлавіч распачаў сустрэчамі з Васілём Уладзіміравічам. Гэтыя сустрэчы-гутаркі запісваліся на магнітафон. Усе касеты потым былі падпісаны рукою Адамовіча: “В. У. Быкаў. Біяграфія (ці аўтабіяграфія)”. Дзве касеты пазначаны датамі: 6.03.1985 г. і 12.03.1985 г. Усяго адбылося тры сустрэчы, звычайна ў другой палове дня. Першая у кватэры Быкавых і дзве ў нас.
Я не была ўдзельніцай гэтых гутарак. Калі Саша прасіў, падавала ім чай. Адказвала на тэлефонныя званкі. Адным словам, не замінала, паводзіла сябе як мыш пад венікам. У час іхняй працы чуўся і смех, і былі размовы на іншыя тэмы. Фужэрам віна яны закончылі сваю трохдзённую працу.
Алесь Міхайлавіч папрасіў мяне перанесці тэкст гутаркі на паперу. Гэта было і вельмі цікавай, і адначасова цяжкай справаю. Я не валодаю стэнаграфіяй, ды і машыністка з мяне слабая. Але старалася выканаць працу як мага дакладней, як мага лепш. Многа разоў праслухоўвала тэкст, удакладняла. He дазволіла сабе паправіць ніводнага слова. Запісвала так, як чула, з усімі асаблівасцямі гаворкі. Бо ведала, што далей будзе працаваць Алесь Міхайлавіч, а можа, і Васіль Уладзіміравіч.
У выдадзеным пазней альбоме Алесь Міхайлавіч нешта скарыстаў, працытаваў. Але значная частка запісаў так і засталася неапрацаванай, ненадрукаванай. Алесь Міхайлавіч звычайна карыстаўся дапамогай стэнаграфістак, машыністак, а тут ён не звяртаўся да іх па дапамогу. Мусіць, у яго былі на тое прычыны. I да апошняга часу пра дыялог
1 Адамовіч Алесь (Аляксапдр; 1927-1994) беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец; доктар філалагічпых павук (1963), прафссар (1971), члеп-карэспандэпт АН БССР (1980); лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1976).
2Адамовіч Всра (1929-2014) жонка А. Адамовіча.
(калі так можна сказаць) ніхто не ведаў. Ён захоўваўся ў архіве Алеся Міхайлавіча. Тэкст я аддала Васілю Уладзіміравічу Быкаву ў дзень яго нараджэння разам з кветкамі тады, калі ўжо не стала з намі Алеся Міхайлавіча.
Прайшоў час, і да мяне звярнуўся галоўны рэдактар часопіса “Нёман”, каб перадала тэкст для апублікавання. Я адказала: “Толькі са згоды Быкава”. А Васіль Уладзіміравіч сказаў: “Хай паляжыць”.
I вось новая просьба, на гэты раз з рэдакцыі часопіса “Полымя”. Галоўны рэдактар С. I. Законнікаў1 сказаў маёй дачцэ Наталлі2, што Васіль Уладзіміравіч згадзіўся на публікацыю. Яна і перадала Сяргею Іванавічу запіс гутаркі, ці, як назваў яе Алесь Міхайлавіч, аўтабіяграфіі»3.
Між тым, як вынікае з уступнага слова да «Маладых гадоў», працу над гутаркай Быкаў працягваў нават пасля публікацыі ў «Полымі» у жніўні 2001 г. Больш за тое, менавіта гэтая гутарка падштурхнула Васіля Уладзіміравіча распачаць працу над кнігай успамінаў «Доўгая дарога дадому» сам ён распавядаў: «В прошлом году1 тогда еіце не реорганнзованный в “холдннг” журнал “Полымя” напечатал мою пространную беседу с покойным Алесем Адамовпчем. Ввнду ее почтн 20-летней давностп она не удовлетворпла постаревшего автора, который усердно прпнялся ее псправлять, сокраіцать, переделывать. II так втянулся в свое пережнтое прошлое, что за зпму не сумел от него оторваться. (БІзвестно, как стармков увлекают рассказы о пережнтом, іі я здесь не стал нсключенііем.) К сожаленшо нліі к счастыо не знаю, но наппсал кнлгу не очень умную л лнтереснуіо, но о том, что так ііліі нначе показалось мне важным в моей жлзнл м лнтературной судьбе»5.
Трэба таксама заўважыць, што калі ў 2002 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» паўстала пытанне пра выданне Збору твораў Быкава ў 8-мі тамах3, Васіль Уладзіміравіч хацеў распачаць яго менавіта «Маладымі гадамі»7, аднак Збор твораў так і не выйшаў.
1 Закоппікаў Сяргсй (пар. у 1946) беларускі паэт, публіцыст; у 1986 2002 гг. галоўпы рэдактар часоп. «Полымя».
2Адамовіч Наталля (нар. у 1954).
3 Адамовіч В. | Уступпае слова] / Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу: гутарка Алеся Адамовіча з народпым пісьмеішікам Беларусі Васілём Быкавым // Полымя, 2001, № 5, с. 148149.
4 У 2001 г.
5 Шапран С. «Был п остаюсь граждаплпом свосй страпы» / іпт. з В. Быкавым // Бслорусская дсловая газета, 2002, 4 дек.
6 У Архіве В. Быкава (Мінск) захоўваецца «Выдавсцкі дагавор № 10/2002 на літаратурны твор» ад 25 сак. 2002 г. па выдаіше 36. тв.: у 8 т., т. 1 за подпісам дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Г. Марчука.
7 Паводлс аўтарызавапага машынапісу плаііа-праспекта 36. тв.: у 8 т. Копія. Архіў Р. Барадуліпа.
У гэтым выданні гутарка друкуецца з захаваннем аўтарскага правапісу.
Стар. 5. Маладыя гады, маладыя жаданні... — Радок з верша «Маладыя гады...» Максіма Багдановіча (18911917), беларускага паэта, класіка беларускай літаратуры.
Стар. 5. Твардоўскі Аляксандр Трыфанавіч (19101971) расійскі паэт; галоўны рэдактар часоп. «Новый мнр» (19501954, 19581970).
Стар. 7. ...прыйшло нейкае свята, магчы.ма, Сёмуха... Сёмуха (таксама Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец, Зялёныя Святкі) злучальнае звяно паміж прыроднымі сезонамі, гаспадарчымі цыкламі, станамі і формамі грамадскіх стасункаў і дачыненняў. Сёмуха належыць да ліку святаў, якія не маюць выразна акрэсленай даты і адзначаюцца ў залежнасці ад Вялікадня.
Стар. 7. Уладзімір Хведаравіч Быкаў (18881969).
Стар. 8. ...пачалася Першая сусветная вайна... — 28 ліпеня 1914 г.
Стар. 8. ...быў змабілізаваны ў самсонаўскую армію... Маецца на ўвазе армія Аляксандра Самсонава (18591914), рускага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, генерала ад кавалерыі.
Стар. 8. Ну, і яшчэ бацька быў на Грамадзянскай вайне... — Грамадзянская вайна ў Расіі адбывалася ў 19171923 гг.
Стар. 8. Ганна Рыгораўна Быкава (у дзявоц. Скрыбатун; 18951984).
Стар. 8. ...была яшчэ старэйшая зя мяне сястра Антуніна, але яна памерла ў пятнаццаць гадоў... Дачка ад першага шлюбу Ганны Рыгораўны.
Стар. 8. ІТасля мяне нарадзілася сястра Валя... У 1926 г.
Стар. 10. Хата тая і дасюль стаіць, пасля вайны ў ёй жыў мой брат Мікола. Цяпер тут жыве жонка М. Быкава Антаніна Быкава (нар. у 1938) разам з сынам Мікалаем.
Стар. 10. Гэта быў знакаміты «Гой» Міхася Лынькова... Лынькоў Міхась (18991975) беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч; народны пісьменнік БССР (1962).
Стар. 10. Мне дасталася тоненькая кніжачка, казка «Царэўналягушка», а Валодзю «Канёк-гарбунок». «Царэўна-лягушка» руская народная казка. «Канёк-гарбунок» сказка Пятра Яршова (18151869), рускага паэта, празаіка, драматурга.