Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Мастер в чнсле другнх назвал Запаскнна п Санюка лучпшмн учаіцнмнся группы камешцпков.
По распорядку дня вечером в школе свободное время, но у ребят занятпй много. Толя Соколов углубнлся в чтенпе: Павка Корчагпн борется, его жнзнь это упорство в борьбе, прнзыв к труду. Ваню Ардышева увлекают бессмертные подвпгп Чапаева. He овладев грамотой, нельзя овладеть н пропзводством. Запаскпн знает это л потому учптся в кружке малограмотных. Опытный педагог помогает наверстать упушенное в пору детства. Кнлгп раскрывают перед іоношей новые мнры. С каждым днем Млша все больше узнает о Родлне, о ее бесчнсленных богатствах, замечательных людях. Н каждый день, когда ііз репродуктора доносмтся торжественно-велпчавый бой московскпх курантов, юноша думает:
-	Какая прекрасная л могучая наша Родпна...
Часто в выходной день прпгородным поездом Мнша н Казлмлр ездят домой, в Мосты. ІІрпходят соседн, прнбегают мальчлшкл, расспрашлвают о жмзнп, учебе. Лпца юношей светятся радостыо, а Мпше кажется, что о„ намного вырос л возмужал за этл несколько месяцев. Ласково обраіцаясь к матерн, он говорлт:
-	Напрасно ты беспокоплась, мама. Я там, как в родной семье.
Да, напрасно бесгюконлась мать Мшіш Запаскпна. Сын не одннок, его окружает славный, здоровый коллектнв комсомольской молодежп, его учат опытные мастера, о нем заботіітся государство. Такнх, как Млша Запасклн, Казлмлр Санюк, Грнша Шевченко, Толя Соколов, десяткп в школе ФЗО. Многне ііз ннх пережплп ужасы немецкой оккупацпп, потерялп родптелей, но онп нашлп себя, за нх плечамл встала Роднна, она обеспечпла лм возможность учлться, овладеть спецпальностыо л выйтн на шлрокую, светлую дорогу жлзнл’.
Крытык В. Буран2 пазней рэзюмаваў: «У “Гродненской правде’’ за 1948-1949 гады можна прачытаць яго інфармацыі, невялічкія карэспандэнцыі. Праўда, карэспандэнцыі тыя сведчаць не так пра далучэнне Быкава да журналістыкі, як пра яго нявопытнасць і, бадай, няўпэўненасць у самім сабе: нават з газетнымі допісамі выступаў зрэдку»'.
Аднак затым узнік вялікі перапынак, паколькі ў 1949 г. Васіль Быкаў быў зноў прызваны на вайсковую службу і накіраваны на Далёкі Усход. Пасля другой сваёй дэмабілізацыі напрыканцы
1 Гродпепская правда, 1949, 29 марта.
2Бурап Васіль (1924-200?) бсларускі і ўкраіпскі крытык, літаратуразпавсц.
3Бурап В. Васіль Быкаў: парыс творчасці. Міпек, 1976. С. 15.
1955-ra i ўладкавання на наступны год стыль-рэдактарам у «Гродненской правде» Быкаў вярнуўся да журналісцкай практыкі. «Як і ў 1947 годзе, літаратурную працу пачаў з журналістыкі. У абласным і рэспубліканскім друку сталі з’яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы некаторыя ў сааўтарстве з У. Пацковым. Пісьменнік як бы паўтарае той “віток” свайго літаратурнага шляху, які зрабіў некалькі гадоў назад, але паўтарае яго інакш і ў новых умовах, што стварыліся ў краіне [...]
Паездкі па вобласці з рэдакцыйнымі заданнямі, знаёмствы з перадавікамі вытворчасці ўзбагацілі жыццёвыя назіранні В. Быкава, далі матэрыял для нарысаў і ў нейкай ступені памаглі яму стварыць серьпо апавяданняў пра жыццё савецкіх людзей у мірны час.
Зразумела, не ўсё з таго, што было напісана Быкавым для газеты, захавала мастацкую каштоўнасць; у некаторых нарысах адчуваецца залежнасць маладога аўтара ад ужо апрабаваных літаратурных шаблонаў. Але адна важная вартасць яго нарысаў гэтага часу дае магчымасць убачыць у Быкаве будучага мастака. Гэта аўтарская цікавасць да чалавека-працаўніка, да людзей з нягучнай, але слаўнай працоўнай біяграфіяй, імкненне разгледзець і адлюстраваць найперш характар героя, перадаць праз яго душу пафас працы»1.
Вось толькі тыя быкаўскія публікацыі, якія з’явіліся ў 19561958 гг. у «Гродненской правде»: нарысы «Стекловары» (1956, 8 ліп.), «Практлкантка» (у сааўт. з У. Пацковым; 1956, 9 верас.), «Возрожденне» (у сааўт. з У. Пацковым; 1956, 14 кастр.), «Верный путь» (1956, 6 лістап.), «Две судьбы» (1957, лістап.), «Светлыя гарызонты» (1958, 31 жн.), «Агляд народных талентаў» (1958, 10 кастр.), а таксама ў іншых выданнях: На беразе Нёмана // Над краем спяваюць гудкі. Мінск, 1957; Быкаў В., Шаірка I. Так прыйшла перамога // Работніца і сялянка, 1958, № 3; Глубокае карэнне // Беларусь, 1958, № 10. Разам з тым Быкаў пісаў і фельетоны, як, да прыкладу, наступны:
Аднойчы ноччу
(Крымінальная аповесць з пралогам)
Пралог
У ноч на 22 верасня многія жыхары адной з вуліц Гродна былі разбуджаны незвычайным шумам. У цішыні соннага горада пачуліся п’яная лаянка, крыкі «ратуйце!», мітусня і тупат ног. Потым усё сціхла. А раніцой дворнікі ўбачылі на маставой сляды крыві і адарваныя гузікі.
1 Бурап В. Васіль Быкаў. С. 20, 21.
Частка 1.
Аптовы тавар
Каб зразумець, што адбылося, трэба вярнуцца крыху назад. Напярэдадні той ночы дырэктар харчовага магазіна № 58 па вуліцы Ажэшка задаволена паціраў рукі. Гэты дзень прынёс гандлю нечаканую ўдачу. Самы прыбытковы тавар «асобая маскоўская» раптам пайшоў оптам. Упоўдзень падкаціў грузавік, дужыя хлопцы высыпалі на прылавак кучу грошай, выцягнулі са склада некалькі скрынак з гарэлкай і зніклі за вуглом. Крывая выканання магазінам фінплана адразу скокнула ўгору і дала 200 працэнтаў. Было чым задаволіцца!
Машына са скрынкамі спынілася ў двары Гродзенскага тэхнічнага вучылішча № 7. Тыя ж хлопцы спрытна разгрузілі яе. Прахожыя здзіўляліся: ці не за гандаль узялася навучальная ўстанова, бо выпіць 170 бутэлек гарэлкі не адважыліся б і «найлепшыя» п’яніцы.
Частка 2.
Уступленне ў жыццё
Але тут не збіраліся гандляваць навынас. У гонар першага выпуску маладых спецыялістаў тут рашылі наладзіць выпіўку.
I вось у доўгай зале накрыты сталы, у шклянкі разліта пітво. У куце, на ганаровым месцы, дырэкцыя, выкладчыкі, сакратар гаркама камсамола тав. Голікаў. На іх тварах гонар: яны ўзрасцілі гэтых юнакоў, далі ім веды і пэўнае выхаванне. Першыя тосты падымаліся за навуку, за ўступленне ў жыццё, за гонар і дружбу. A калі тостаў не хапіла, пілі проста так. Калі ж большая частка бутэлек была апарожнена і ўсё заслаў п’яны чад, у шуме і гаме нарадзілася новае жаданне.
Эй, братва! Айда ў горад! крыкнуў чарнявы хлапец.
Айда!
I ватага п'яных расхлыстаных юнакоў хлынула на ціхія вуліцы горада.
Частка 3.
Начная баталія
Час набліжаўся да поўначы. Чацвёра грамадзян ішлі па вуліцы Горкага. Пажылы рабочы гартопа Паўтарацкі, яго жонка Ганна Афанасьеўна і іх сусед Пацкоў праводзілі на вакзал зяця Паўтарацкіх, капітана Кулікова, які пасля водпуску вяртаўся на месца службы.
Раптам з-за павароту высыпала група людзей. Яны трымаліся самкнутым радам, займалі тратуар і маставую, іх вочы змрочна блішчэлі, а наваколле напаўняла брыдкая лаянка.
Хлопчыкі, што гэта вы? Дайце прайсці, папрасіў адзін з прахожых.
А-а-а! Прайсці! Лупі іх!
Злосны ўскрык з’явіўся сігналам да бойкі. Нехта зваліў афіцэра, нехта рвануў чамадан, трое населі на Пацкова. Жудасная трагедыя разыгралася ўначы на вуліцы Горкага. У цьмяным святле ліхтароў азвярэлая банда збівала ўмела і бязлітасна. Нарэшце самы вынослівы з пабітых Пацкоў неяк вырваўся і кінуўся на плошчу. Тут яго ахапіла радасць: ён убачыў міліцыянера.
Частка 4.
Дарэмная надзея
Абліваючыся крывёю, Пацкоў дагнаў міліцыянера, які чамусьці аказаўся глухім і не чуў крыкаў.
Таварыш, даражэнькі! Ратуй! Абарані.
Мне няма калі, кінуў ён.
Прозвішча міліцыянера Магдэнка.
Частка 5.
Працяг трэцяй
Але свет не без добрых людзей. Нехта дамогся смелай міліцыі, нехта з грамадзян прыйшоў на дапамогу пабітым. Перавага ў сіле цяпер была ў другога боку. Тады раздаўся прарэзлівы разбойніцкі свіст:
Цікай!
Калі нарад міліцыі з’явіўся на месца здарэння, ён знайшоў там толькі крывавыя сляды і капітана Кулікова, які быў у непрытомнасці. Аўтамабіль хуткай дапамогі адвёз яго ў бальніцу. Другі ж пацярпелы Пацкоў, сяк-так суняўшы кроў, павёў міліцыянераў па свежых слядах хуліганаў. Сляды прывялі ў двор таго ж тэхнічнага вучылішча. Пры з’яўленні міліцыі трывожны свіст зноў разануў начнае паветра. Ледзь пераводзячы дых ад хуткага бегу, уцекачы кінуліся ва ўсе цёмныя закуткі, але Пацкоў паспеў схапіць дваіх. Іх вывелі на святло і разгледзелі. Гэта былі Уладзімір Строк і Віктар Баслык.
Аднак п’яная грамада стала ў абарону затрыманых хуліганаў.
Гэтага не можа быць. Яны ж камсамольцы, даводзіў дырэктар.
Мо гэтыя грамадзяне самі ўпалі і пабіліся, усумніліся астатнія. Але маёр міліцыі Лук’янаў усё ж арыштаваў злоўленых і забараніў гулянку.
Частка 6.
Дзіўны фінал
I вось нарэшце зачыншчыкі арыштаваны, у астатніх адабраны дакументы. Учарашнія «героі» ходзяць сумныя і нічога не хочуць сказаць следчаму, бо, кажуць, былі п'яныя і пра ўсё забыліся. Праўда, адзін з іх Якіменка трымаецца бадзёра і, відаць, мае падставы. Яго бацька працуе ў міліцыі і ўжо, здаецца, прыняў захады.
* * *
А эпілога няма. Эпілог, відаць, напіша пракурор',
Зрэшты, зварот Быкава да фельетонаў быў абсаліотна невыпадковы, бо адначасова з-пад яго пяра выходзілі і сатырычныя апавяданні, якія ў далейшым былі ўключаны ў яго першую кнігу2.
У той жа час Быкаў піша і літаратурныя партрэты (першы з іх быў прысвечаны А. Пушкіну і быў напісаны да 120-годдзя з дня яго смерці1), і літаратурна-крытычныя рэцэнзіі: «Юнацтва ў дарозе» на кнігу Р. Сабаленкі (Гарадзенская праўда, 1957, 26 студз.), «Кніга аб бессмяротным подзвігу» на кнігу С. С. Смірнова (Гарадзенская праўда, 1958, 29 крас.), «Новые высоты мастерства» на кнігу Я. Брыля (Гродненская правда, 1958, 14 кастр.), «Таленавітая аповесць» на аповесць А. Асіпенкі (Полымя, 1964, № 7), «Улада праўды» на раман I. Шамякіна (Літ. і мастацтва, 1965, 27 жн.) і інш. I ўжо будучы літкансультантам «Гродненской правды», робіць агляды літаратурнай творчасці самадзейных паэтаў Гродзеншчыны. Апроч таго, у беларускім і ўсесаюзным друку з’яўляюцца першыя вялікія артыкулы Быкава, яго літаратурныя анкеты і аўтабіяграфіі; ужо пазней да іх дададуцца прадмовы да кніг іншых пісьменнікаў, а таксама эсэ і ўспаміны пра беларускіх і расійскіх літаратараў і дзеячаў мастацтва.
Такім чынам публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына Васіля Быкава даволі разнастайная не толькі жанрава і тэматычна, але і па сваіх мастацкіх вартасцях, і па рашэнні пэўнай часткі сябраў рэдкалегіі Поўнага збору твораў друкуецца выбарачна. Зрэшты, сам Быкаў патрабавальна ставіўся да сваёй публіцыстычнай і літаратурнакрытычнай творчасці і ў свае кнігі ўключаў толькі нешматлікія