Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Стар. 63. Гэта не тая Галя. пра якую ты ў «Літаратурцы» пісаў? Як Новы год сустракалі? Насамрэч размова ў прыгаданым артыкуле (Быков В. Дожнть до Победы // Лнт. Газета, 1985, 1 янв.) ішла пра Валянціну, з якой Быкаў пазнаёміўся падчас лячэння ў вайсковым шпіталі ў снежні 1944 г.
Стар. 64. А вось трэба пачытаць успаміны рэйхсміністра па ўзбраенні, былога галоўнага нямецкага архітэктара Альберта Шпеера. Шпеер Альберт (19051981) дзяржаўны дзеяч Германіі, асабісты архітэктар Гітлера; з 1942 г. рэйхсміністр узбраенняў і
боепрыпасаў, у 1943-1945 гг. рэйхсміністр узбраенняў і ваеннай вытворчасці.
Стар. 64. ...два ўкраінскія франты Маліноўскага і Талбухіна. Маліноўскі Радзівон (18981967) савецкі военачальнік і дзяржаўны дзеяч; з мая 1944 г. камандуючы 2-м Украінскім фронтам; маршал Савецкага Саюза (1944); двойчы Герой Савецкага Саюза (1945, 1958). Талбухін Фёдар (1894-1949) савецкі военачальнік; з сакавіка 1943 г. камандуючы войскамі Паўднёвага, з кастрычніка 1943 г. 4-га Украінскага, з мая 1944 г. 3-га Украінскага франтоў; маршал Савецкага Саюза (1944); Герой Савецкага Саюза (1965; пасмяротна).
Стар. 65. Неяк я ўзяў у яго «Сястру Кэры» Драйзера... Раман Тэадора Драйзера (18711945), амерыканскага пісьменніка.
Стар. 68. ...загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, каб ні кроку назад. Загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага № 227 ад 28 ліпеня 1942 г., які пад пагрозай расстрэлу забараняў любое адступленне. На яго падставе ствараліся штрафныя батальёны і загараджальныя атрады, якія павінны былі расстрэльваць байцоў Чырвонай Арміі ў выпадках іх панічнага адступлення. Савецкая прапаганда называла гэты загад «Ні кроку назад!».
Стар. 69. Праіграўшы «Сценьку Разіна» або «Ямшчыка»... Мусіць, маюцца на ўвазе песня «Нз-за острова на стрежень» (словы Д. Садоўнікава, муз. народная) і раманс «Яміцнк, не гонн лошадей» (словы М. фон Рытэра, муз. Я. Фельдмана).
Стар. 69. ...шквал уласаўскай прапаганды... Маецца на ўвазе генерал-лейтэнант Андрэй Уласаў (1901-1946), які кіраваў Рускай вызваленчай арміяй, сфарміраванай падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Уласаўская армія ваявала супраць СССР на баку Трэцяга рэйха.
Стар. 69. ...пад кіраўніцтвам Гітлера... — Гітлер Адольф (1889 1945) заснавальнік нацыянал-сацыялізму і таталітарнай дыктатуры Трэцяга рэйха; фюрар і рэйхсканцлер Германіі (з 1934 г.).
Стар. 72. ...з пяхоты, апроч хіба В. Кандрацьева... Кандрацьеў Вячаслаў (1920-1993) расійскі пісьменнік.
Стар. 73. Пасля той выпадак нейкім чынам паслужыў мне, калі я пісаў «Адну ноч». Хаця там іншы фон ды інакшы час. Але грамадства, а найперш нашая рэдактура не былі гатовыя прыняць падобныя тэмы, ад якіх патыхала непрымальным для іх пацыфізмам. Тагачасны рэдактар «Полымя» Максім Танк адмовіў аўтару ў публікацыі таго апавядання з прычыны «невыразнасці», як ён напісаў, ідэі. Думаецца, ідэя была выразная, як надта выразнымі былі і партыйныя адносіны да яе. Апавяданне «Адна ноч» (1961) было надрукавана ў часоп. «Маладосць» (1963, № 1). Танк Максім (сапр. Скурко Яўген; 19121995) беларускі паэт, грамадскі дзеяч; народны паэт БССР (1968); у 19481966 гг. галоўны рэдактар часоп. «Полымя».
Стар. 74. Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў правобраз сваёй будучай Джуліі. Напрыканцы свайго жыцця, у 2003-м, Быкаў, гаворачы пра Джулію, прызнаўся, што «не было прататыпу. Гэта цалкам прыдуманы пэрсанаж»'.
Стар. 79. Апроч хіба абдымкаў Брэжнева з Жыўкавым. Брэжнеў Леанід (19061982) савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч; з 1964 г. 1-шы сакратар, з 1966 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС. Жыўкаў Тодар (1911-1998) балгарскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 19541981 гг. 1-шы сакратар, затым Генеральны сакратар ЦК Балгарскай камуністычнай партыі (да 1989 г.).
Стар. 86. Інспекцыю прыехаў прымаць сам камандуючы Адэскай вайсковай акругай маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Жукаў Георгій (1896-1974) савецкі военачальнік; у часы Вялікай Айчыннай вайны камандуючы войскамі шэрагу франтоў; у 19461948 гг. камандуючы войскамі Адэскай акругі; маршал Савецкага Саюза (1943); чатыры разы Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956).
Стар. 89. ...у Саксенхаузе... Дакладней Заксенхаузен, нацысцкі канцэнтрацыйны лагер, які месціўся побач з г. Араніенбургам (Германія).
Стар. 90. Ваня Пушкоў Пушкоў Іван (19181986) гарадзенскі мастак.
Стар. 91. Аднойчы разам з Андрэем Заспіцкім, скульптарам і будучым лаўрэатам... — Заспіцкі Андрэй (нар. у 1924) беларускі скульптар; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977; разам са скульптарамі I. Міско, М. Рыжанковым, архітэктарам А. Трафімчуком) за стварэнне манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіна.
Стар. 91. Бугуруслан горад у Расіі, у Арэнбургскай вобласці.
Стар. 93. Як пачалася Карэйская вайна... — Канфлікт паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, які доўжыўся з 25 чэрвеня 1950 г. да 27 ліпеня 1953 г.
Стар. 94. Пачаў пісаць і друкавацца ў «Вожыку». — У часоп. «Вожык» былі надрукаваныя апавяданні Быкава «Ход канём» (1956, № 22), «Арганізатар» (1957, № 1), «Дапякло: скаргі раскрытыкаванага старшыні» (1957, № 23).
Стар. 94. Павел Кавалёў (1912-1995) беларускі пісьменнік; галоўны рэдактар часоп. «Полымя» (1967-1972).
Стар. 94. Здаецца, у шасцідзесятым годзе ў бібліятэчцы іэтага часопіса выйшла кніжка сатырычных апавяданняў. Быкаў В. Ход канём. [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Стар. 94. У «Маладосці» друкаваўся на маладзёжныя тэмы. Насамрэч апавяданні Быкава на маладзёжную тэму друкаваліся не ў часоп. «Маладосць» [тут было апублікавана толькі апавяданне
’Тарас Віт. Быкаў у Празс // Наіпа Ніва, 2004, № 23.
«Патрулі» (1957, № 5; пазнейшая назва — «Уначы»], а пераважна ў газ. «Гродзенская праўда» і «Літ. і мастацтва», часоп. «Полымя» (гл. каментары да 7-га т. дадзенага Поўнага зб. тв. Быкава). У «Маладосці» публікаваліся якраз апавяданні ваеннай тэматыкі: «Страта» (1956, № 10), «Загад» (1958, № 12), «Чацвёртая няўдача» (1961, № 2), «Адна ноч» (1963, № 1), «Ранак-світанак» (1966, № 9), «Свае людзі» (1966, № 12; пазнейшая назва «Сваякі»),
Стар. 94. Таксама — у «ЛіМе», дзе намеснікам галоўнага рэдактара быў Раман Сабаленка. Сабаленка Раман (1907-1975) беларускі пісьменнік, публіцыст; у 19571966 гг. намеснік галоўнага рэдактара газ. «Літ. і мастацтва». У «Літ. і мастацтве» ў 19501960-я гг. былі надрукаваны апавяданні Быкава «Смерць чалавека» (1957, 5 кастр.), «Уначы» (1957, 14 снеж.; першапачатковая назва «Абознік»), «Тупое пяро» (1956, 15 верас.), «Даведка» (1956, 17 лістап.), «Салдацкі лёс: дыялог з нагоды» (1966, 21 чэрв.).
Стар. 94. Адно апавяданне пра каханне паслаў у «Чырвоную змену», яго раскрытыкаваў Іван Калеснік. — Калеснік Іван (19321979) беларускі паэт, публіцыст, перакладчык; у 1954-1961 гг. загадчык аддзела газ. «Чырвоная змена».
Стар. 94. Пасля ўзяўся за аповесці, напісаў «Трэцююракету», якую некалі пахваліў і малады доктар Ада.мовіч. Размова, мусіць, ідзе пра крытычны артыкул «Аповесці Васіля Быкава» (Полымя, 1973, № 2), у якім А. Адамовіч пісаў у прыватнасці: «У аповесці “Трэцяя ракета’’ (1961) шчаслівы літаратурны лёс. Звычайна гэтай аповесці дастаюцца ўсе высокія ацэнкі, словы, нават пасля таго, як Быкаў напісаў творы болып дасканалыя. [...]
Так, “Трэцяя ракета” твор, які мае вартасці немалыя: цэласнасць і яснасць думкі, завершанасць формы (калі не лічыць некаторых залішне растлумачальных уставак), востры гуманістычны, антываенны пафас. У аповесці гэтай як бы сабраны ўсе аргументы Васіля Быкава ў яго вайне супроць захопніцкай вайны. Гэта вельмі публіцыстычная (не толькі паводле выяўленчых сродкаў, але перш за ўсё пафасам) аповесць яго. Ды і адступленняў публіцыстычных, страсна-асабістых, вынашаных роздумаў у гэтай аповесці асабліва шмат. [...]
Але і ў межах адной аповесці Васіль Быкаў паварочвае жыццё перад нашымі вачыма вельмі па-рознаму і рознымі бакамі: дабро і зло, святло і цені, рэальнасць вайны і светлае юначае пачуццё Лазняка да Люсі... Галоўная задача пісьменніка даць адчуць усю жорсткасць вайны, паказаць, што нават у гэткіх умовах чалавек калі ён чалавек (калі гэта Лазняк, Люся, Жаўтых, Папоў, Крывёнак) астаецца ім і змагаецца за сваё права быць добрым, шчырым, велікадушным, сумленным. I ані пацыфізму, бо нянавісць да вайны ўбірае ў сябе, азначае нянавісць да таго зла, грамадскага, гістарычнага, якое вайну параджае. Гэта актыўная нянавісць да фашызму, да развязанай ім вайны ва ўсім і ва ўсіх у аповесці (адзін Лёшка Задарожны бачыць
у такім часе магчымасць чаго-небудзь «нахапаць», у нечым падняцца над другімі, але ён жа і быў пасля вінаваты ў пагібелі гарматнага разліку і ў смерці Люсі).
Ідэйна-мастацкая задача паказаць жорсткасць і ненармальнасць вайны і ў той самы час здольнасць і абавязак людзей, якія абараняюць ад фашысцкага здзічэння самую будучыню, захаваць, зберагчы і множыць у сабе ўсё чалавечнае, добрае, светлае, двуадзіная задача гэта вызначыла і рэзкае раздзяленне вобразаў (супрацьстаўленне Задарожнага ўсім астатнім), і характэрны для Быкава стылёвы сплаў рэалізму з лірычнай апавядальнай стыхіяй».
Стар. 95. Аляксей Карпюк (1920-1992) беларускі пісьменнік; сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР (19651970, 19781992); сябар Быкава ў гарадзенскі час яго жыцця.
Стар. 95. Мікеланджэла Буанароці (1475-1564) італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт, мысляр; адзін з найвялікшых мастакоў эпохі Рэнесансу.
Стар. 97. «Здрада» Аповесць Быкава (19601961).
Стар. 97. А «Сотнікава»? Аповесць Быкава (1969).
Стар. 97. Хемінгуэй Эрнэст (1899-1961) амерыканскі празаік; лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1953), Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1954).
Стар. 97. Дый Горкага... Горкі Максім (сапр. Пешкаў Аляксей; 1868-1936) расійскі пісьменнік.
Стар. 98. Вядома, не камуністычны Мао Цзэдуна, а хутчэй старажытнага Канфуцыя. — Мао Цзэдун (1893-1976) кітайскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, з 1943 г. старшыня Кампартыі Кітая; у 1954-1959 гг. старшыня КНР; правёў некалькі гучных кампаній, самыя вядомыя сярод якіх «Вялікі скачок» і «Культурная рэвалюцыя» (19661976), якія ўнеслі жыццё мільёнаў людзей. Канфуцый (Кун цу; каля 551-479 да н. э.) старажытнакітайскі філосаф, заснавальнік філасофскай школы канфуцыянства.