Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Стар. 98. А калі з заходнікаў, дык хоць бы Германа Гесэ ці Эрнеста Фенелодза. Гесэ Герман (1877-1962) нямецкі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946); для творчасці Гесэ характэрны рысы рамантызму, апроч таго вялікі ўплыў на яго здзейсніла захапленне псіхааналізам. Эрнест Фенелодза мабыць, маецца на ўвазе Эрнест Феналоза (18531908), амерыканскі філосаф, этнограф, педагог; першы заходні спецыяліст сусветнай велічыні па кітайскім і японскім мастацтве.
Стар. 98. Напрыклад, Чарнічэнку мучыць наша сельская іаспадарка. Чарнічэнка ЮрыйДзмітрыевіч (1929-2010) расійскі пісьменнік, публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
Стар. 98. Казько Віктар (нар. у 1940) беларускі пісьменнік.
Стар. 99. Дастаеўскі Фёдар (1821-1881) рускі пісьменнік беларускага паходжання (продкі па лініі бацькі валодалі часткай мястэчка Дастоева ў Пінскім павеце), класік рускай літаратуры.
Стар. 101. ...я назваў бы аўтараў так званага «магічнага рэалізму», хоць бы Маркеса. Гарсія Маркес Габрыэль (1928-2014) калумбійскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1982).
Стар. 101. Альберт Швейцар (18751965) нямецкі і французскі тэолаг, філосаф, гуманіст, музыкант і ўрач; лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1952).
Стар. 101. Як ты на «Майстра і Маргарыту» глядзіш? Раман Міхаіла Булгакава (1891-1940), расійскага пісьменніка ўкраінскага паходжання (нарадзіўся ў Кіеве).
Стар. 101. «ЦіхіДон» (кн. 1-2, 1928; кн. 3, 19291932; кн. 4, 1937 1940) раман Міхаіла Шолахава (19051984), расійскага пісьменніка.
Стар. 101. Артэга-і-Гасэт Хасэ (18321955) іспанскі філосаф і сацыёлаг.
Стар. 101. Напрыклад, маіх сяброў і выдатных маэстра слова Акуджаву, Еўтушэнку, з беларускіх Барадуліна, Бураўкіна, Гілевіча... Акуджава Булат (1924-1997) расійскі паэт, бард, празаік. Еўтушэнка Яўген (нар. у 1933) расійскі паэт і празаік беларускага паходжання (продкі па лініі маці паходзяць з в. Хамічы на Гомельшчыне). Барадулін Рыгор (1935-2014) беларускі паэт, эсэіст, перакладчык; народны паэт Беларусі (1992). Бураўкін Генадзь (нар. у 1936) беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Гілевіч Ніл (нар. у 1931) беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, літаратуразнавец, драматург, грамадскі дзеяч; народны паэт Беларусі (1991).
Стар. 102. ...катэгарычны імператыў Канта... Кант Імануіл (1724-1804) нямецкі філосаф, пачынальнік нямецкай класічнай філасофіі.
Стар. 103. ...у Маркса... Маркс Карл (1818-1883) нямецкі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, пісьменнік, грамадскі дзеяч; яго філасофскія і навуковыя працы сталі падмуркам камуністычнага і сацыялістычнага руху і ідэалогіі і атрымалі назву «марксізм».
Стар. 104. У шасцідзесятым было лягчэй, яшчэ ліпела адліга, друкавалі Салжаніцына. Салжаніцын Аляксандр (1918-2008) расійскі празаік, драматург, паэт; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1970). У 1974 г. быў дэпартаваны з СССР. У 19761994 гг. жыў у ЗША. У маі 1994 г. вярнуўся ў Расію. «Однн день Нвана Дешісовііча» пад такой назвай у 1962 г. была надрукавана А. Твардоўскім у часоп. «Новый мнр» (№ 11) аповесць Салжаніцына «ІЦ-854 (Однн день одного зэка)», санкцыю на публікацыю даў асабіста М. Хрушчоў. У 1963 г. у «Новом мнре» (№ 1) былі надрукаваныя апавяданні Салжаніцына «Матрённн двор» (аўтарская назва «Не стонт село без праведннка») і «Случай на станцші Кочеткова» (аўтарская назва «Случай на станцнп Кречетовка»), у № 7 апавяданне «Для пользы дела». Аднак з прыходам да ўлады
Л. Брэжнева (y 1964 г.) Салжаніцын згубіў усялякую магчымасць легальна друкавацца ў СССР.
Стар. 105. Хоць і яго аўтарытэту было замала, каб абараніцца і абараніць нас ад сеўрукаў, што і згубіла яго. Сеўрук Уладзімір (1932 2005) адказны супрацоўнік ЦК КПСС (намеснік загадчыка, затым загадчык аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПСС); у далейшым намеснік галоўнага рэдактара газ. «Мзвестня», галоўны рэдактар газ. «Неделя»; у 1998-2003 гг. супрацоўнік апарата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Кар’ерны рост У. Сеўрука, у той час аспіранта Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, пачаўся пасля публікацыі ў 1966 г. у газ. «Правда» яго артыкула «Правда о велнкой войне», у якой аповесць «Мёртвым не баліць» была названа «неудачей автора». «Об этом нужно сказать прямо н бескомпромнссно, заключаў Сеўрук. Эта неудача следствне серьезных ндейно-эстетнческмх просчетов пмсателя». 3 таго часу творчасць і лёс В. Быкава знаходзіліся пад яго пастаянным наглядам.
Стар. 105. (Карпюка дык адразу выключылі і знялі з работы ды яшчэ збіраліся аддаць пад суд.) У 1970 г. А. Карпюк быў пазбаўлены пасады старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, праз два гады выключаны з КПСС. Апроч таго, на яго паспрабавалі завесці крымінальную справу, згодна з якой ён у гады вайны нібыта быў завербаваны ў канцлагеры. Прычыну пераследу Карпюк назваў у сваіх успамінах: «Спачатку паклікаў мяне сакратар абкама партыі па прапагандзе Аляксандр Восіпавіч Ульяновіч ды паставіў пытанне рубам: я, камуніст, думаю крытыкаваць “распоясавшегося” Быкава за ачарненне савецкай рэчаіснасці ці не думаю? Абавязак гэта сакратара аддзялення СП БССР у першую чаргу, ці ён за так грошы дзяржаўныя атрымлівае?
Пачаў я даводзіць, што Васіль ачарняць нікога і не думае. Ён сваіх герояў выводзіць аголенымі жыламі і не патрабуе аніякіх падказчыкаў. Што ў быкаўскіх аповесцях не антысаветызм, а суровая праўда жыцця ў спалучэнні з любоўю да чалавека ды болем за Радзіму. Што Быкаў сам, хоць і беспартыйны, піша з чысцейшых партыйных пазіцый. Што за ім будучыня, таму аўтара такога не крытыкаваць трэба, а вылучаць на Дзяржаўную прэмію ды яшчэ яму лепшую кватэру даць!
Сакратар абкама доўга да мяне прыглядаўся і аб нечым так глыбакадумна сам з сабой разважаў, бытта ўвесь да краёў быў нашпігаваны не абы-якімі весткамі. Нарэшце сказаў:
Яшчэ і прэмію яму, ха! А за што, бо піша? Пішам мы ўсе у тым ліку і я! А наконт партыйнасці мы разбіраемся, напэўна, лепш! I з кватэрай у яго нічога страшнага! У камуналцы жыве? Ну і што многія жывуць так!..
Яшчэ хвіліну падумаў:
Значыць, удзельнічаць у перавыхаванні Быкава адмаўляецеся. Што ж, цяпер наракайце на сябе. I з вамі зробім тое самае, што з
Клейнам'. Аддзелім вас ад яго! Адлучым ад яго вас абоіх, пазбавім вашага ўплыву адумаецца і ён!
I праўда, неўзабаве навіна КДБ вядзе допыт знаёмых, капаецца ў маёй біяграфіі.
Зноў пачалі прыдзірацца да жонкі на рабоце, а дачку скланяць на нарадах за ўдзел у ідэйна шкодным клубе, хоць яна дарогу ведала толькі са школы дамоў.
Папярэдзілі Максіма Танка, каб запатрабаваў ад мяне заяву аб звальненні з пасады сакратара аддзялення СП у Гродне.
Апрача “Нового мнра”, усе рэдакцыі вярнулі мне рукапісы»2.
1957
«Юнацтва ў дарозе» (стар. 106)
Друкуецца паводле газ. «Гродзенская праўда», 1957, 26 студз., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Крытыка і бібліяграфія». Адначасова друкавалася ў пер. на рус. мову Гродненская правда, 1957, 26 студз. пад назвай «Юнацтва ў дарозе».
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на аповесць «Юнацтва ў дарозе» (Полымя, 1956, № 11) Рамана Сабаленкі (19071975), беларускага пісьменніка.
Стар. 109. ...наблізіўся дамовы К. Чорнага. Чорны Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай; 19001944) беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст; класік беларускай літаратуры.
1958
Кніга аб бессмяротным подзвігу (стар. 110)
Друкуецца паводле газ. «Гродзенская праўда», 1958, 29 крас., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Бібліяграфія».
' Клсйп Барыс (нар. у 1928) бсларускі гісторык. У 1971-1972 гг. быў падвергпуты палітычнаму псраслсду за адмову прыпяць удзел у антыізраільскай кампаніі савецкай прэсы. Быў пазбаўлепы вучопай ступспі капдыдата гістарычпых павук і званпя дацэнта з забаронай друкавацца, удзслыіічаць у грамадскай дзейнасці і змяпяць месца сталага жыхарства. У правах вучонага ўзноўлспы ў 1979 г. Доктар гістарычных павук (1989), прафссар (1990). 3 1992 г. жыве ў ЗША.
2 Карпюк А. Выбр. творы / уклад., прадм., камент. А. Фядуты. Мінск, 2007. С. 401-402.
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на кнігу «В попсках героев Брестской крепостн» (М., 1957) Сяргея Сяргеевіча С.мірнова (1915-1976), расійскага пісьменніка.
Аўтабіяграфія (стар. 112)
Друкуецца паводле арыгінала рукапісу (2 арк.) за подпісам В. Быкава, які захоўваецца ў асабістай справе В. Быкава ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў (далей СБП). Упершыню — Шапран С. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Мінск Гародня, 2009.
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы рукапісу 7 ліпеня 1958 г.
Аўтабіяграфія напісана для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў БССР (быў прыняты 22 студзеня 1959 г.).
Стар. 112. в. Чарапоўшчына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Сапраўднае месца нараджэння Быкава в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пры запаўненні першых анкет для асабістай справы ў Саюзе пісьменнікаў і напісанні некаторых аўтабіяграфіяй Быкаў часам называў месцам свайго нараджэння суседнюю в. Чарапоўшчына, відаць, з той прычыны, што Бычкі ў той час уваходзілі ў Чарапавецкі сельсавет. Сам пісьменнік, адказваючы на пытанне 3. Гімпелевіч: «Васпль Владнмпровпч, я немного запуталась с местом вашего рождення. Однп нсточннкп указывают на деревню Бычкп, a другпе, как, напрнмер, энцнклопедня В. Казака, определяют его как Череповшпна», тлумачыў: «На самом деле нпкакой путаннцы. Я роднлся в Бычках, это на Внтебіцнне, а Череповіцнна блнжайшая деревня, где находнлся ЗАГС. Вот роднтелн н прпвезлн меня туда, чтобы зарегнстрнровать, — так было положено»1.
Новые высоты мастерства (стар. 113)
Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1958, 14 кастр., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Крнтнка н бнблнографмя».
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на кнігу «Надшісь на срубе» (Мінск, 1958) Янкі Брыля (Івана; 1917-2006), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы; народнага пісьменніка БССР (1981).
Стар. 113. ...поэтйческйй рассказ «Двадцать», напечатанный недавно в «Правде»... Брыль Я. Двадцать / nep. А. Островского // Правда, 1958, 22 шоня.
1 Гпмпелсвнч 3. Васнль Быков: кішгн н судьба. М., 2011. С. 37.
Рэцэнзія ў газеце (стар. 115)
Друкуецца паводле арыгінала машынапісу, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ): ф. 12, воп. 1, адз. зах. 289, арк. 1-6. Машынапіс са значнымі рэдакцыйнымі праўкамі. Упершыню са скарачэннямі газ. «Літ. і мастацтва», 1958, 7 мая пад назвай «Літаратурная рэцэнзія ў абласной газеце».