Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Стар. 142. Пэўная прадузятасць доўгі час... У машынапісе і часоп. публікацыі: «Ведь не что нное, как закостенелые догмы пзвестного пернода вплоть до 1953 года».
Стар. 142. Із гэтай прычыны памятнае выступленне С. С. Смірнова з нарысамі аб абаронцах Брэсцкай крэпасці прагучала адкрыццём у нашай літаратуры. — У часоп. публікацыі далей ідзе: «(В этом отношенпн в прнмере С. С. Смнрнова мне впднтся незаурядный гражданскнй п пнсательскнй подвнг.)».
Стар. 142. I думаецца: якія з сучасных чалавечых эмоцый па сваёй глыбіні і сіле можна параўнаць з горам людзей, жорстка абпаленых вайной? У машынапісе і часоп. публікацыі далей ідзе: «Так может лн безучастно отнестнсь к этому наша лнтература?!»
Стар. 142. Беларуская зямля... У машынапісе: «Русская, белорусская, украннская земля». У часоп. публікацыі: «Белорусская, да н украннская земля».
Стар. 143. Як жа можна дазволіць завянуць гэтаму братэрству... — У машынапісе далей ідзе з новага абзаца: «Тема мннувшей войны современна н еіце долго будет оставаться хотя бы потому, что каждая ее грань под пером настояіцего таланта всякпй раз сверкает по-своему, но нензменно ярко н значіітельно. Сколько уже напнсано о войне на множестве языков млра; но, несмотря на то, что ппсать о ней становптся все трудней, появляются все новые п новые пропзведення, радуюіцпе, а порой п потрясаюшне чптателя своею правдой п глубнной. 14 тут нет пределов, возможностн этой темы безгранпчны».
Стар. 143. ...цяпер, у час новага ўздыму германскага рэваншызму, як можна лічыць пазбаўленымі сучаснага значэння народныя слёзы, калі злачынцы не пакараны і зноў абдумваюць сваю чорную справу. [...] Вельмі хацелася б, каб вечна жылі ў людзях вялікія пачуцці братэрстпва, любові і нянавісці, народжаныя мінулай вайной. — Гэта фрагмент адсутнічае ў машынапісе, але ёсць у часоп. публікацыі (пры перадруку ў кн. «Праўдай адзінай» у гэтым фрагменце зроблены невялікія скарачэнні).
Апроч таго, у БДАМЛМ (ф. 12, воп. 1, адз. зах. 885, арк. 14-28) захоўваецца арыгінал аўтарызаванага машынапісу гэтага артыкула з нязначнай стылёвай праўкай пад назвай «Сучаснасць у праўдзе». На апошнім, 15-м арк. подпіс В. Быкава і памета: «14 снежня 1962 г., Гродна». Гэта, мусіць, адзін з варыянтаў артыкула «Жывыя памяці мёртвых», які істотпа адрозніваецца ад публікацыі ў кн. «Праўдай адзінай». Машынапіс быў прапанаваны пісьменнікам рэдакцыі газ. «Літ. і мастацтва», але не быў надрукаваны і ў красавіку 1963 г. здадзены ў архіў.
Сучаснасць — у праўдзс
Сапраўды, гэта вельмі важна вызначыць нейкія спецыфічныя рысы літаратуры нашага часу, стыль яе ў век кібернетыкі, тэрмаядзерных энергій, прарыву ў космас. Думаецца, аднак, іпто сцвярджэнні пра абумоўленасць развіцця мастацтва дасягненнямі навукі і нейкай якаснай эвалюцыяй чалавечай псіхалогіі наўрад ці правамерныя. Безумоўна, навука і асабліва тэхніка, нейкім чынам уплываючы на чалавека, падняліся ў сваім паступальным развіцці вельмі высока, аднак не трэба забывацца пры гэтым, што практычнае ўздзеянне болыпасці іх сенсацыйных дасягненняў на жыццё народаў часта вельмі нязначнае. Людзі за гэты фенаменальны ў гісторыі тэхнікі перыяд, як сказаў нядаўна Рэ.марк, на жаль, не сталі адзін да другога бліжэй, а наша літаратура і мастацтва толькі яшчэ дабіраюцца да чорнага хлеба праўды, па якім так згаладаліся за шмат гадоў культу вусатай пачвары. Відаць, у гэтым галоўны парадокс нашага часу, які прымушае задумацца аб многім.
У гэтым артыкуле хацелася б падзяліцца некаторымі думкамі, звязанымі з праблемай сучаснасці, яе стылю і зместу прымяпяльна да ваеннай літаратуры.
Сямнаццаць гадоў, якія мінулі пасля сканчэння вайны, многім даюць падставу лічыць ваеннуіо тэму амаль што гістарычнай. He так многа знаходзіцца тых, хто называе яе ў раду іншых тэм сучаснасці, большасць справядліва мяркуе, што людзі жывуць цяпер іншымі клопатамі, прагнуць міру, ды і калі кожная наступная вайна не паўтарае характару папярэдняй, то чаму, маўляў, у такім разе могуць навучыць урокі мінулай вайны? I да таго ж столькі ўжо напісана аб ёй!
Так, напісана нямала. He так ужо многа добра і праўдзіва, больш пасрэдна і, вядома, нямала дрэнна або, як цяпер гавораць, несучасна. Але чым далей адсоўвае час гэта найвялікшае з народных выпрабаванняў, тым болыл настойліва адчуваецца ў літаратуры імкненне асэнсаваць многае з яго, многае зразумець і захаваць у чалавечай памяці. Урокі вайны, аказваецца, вучаць сёння вельмі і вельмі многаму, указуючы палец іх працягнуты нраз галовы пакаленняў у будучышо. I з кожным годам, з кожнай новай кнігай яно, гэтае асэнсаванне, ідзе ўглыб і ўшыр, і тэма вайны гучыць усё больш сучасна. Удача ж або няўдача гэтай часткі літаратуры залежыць хутчэй ад праўдзівасці (зразумела, і ад таленту) пісьменніка, чым ад спецыфікі гэтай спрадвечнай тэмы.
Саракавыя гады далі нашай літаратуры рад выдатных вобразаў герояў. Маральную сутнасць гэтых вобразаў парадзілі тыя высокія і суровыя патрабаванні, якія вайна прад’явіла да грамадзян абаронцаў Радзімы. Жыццёвымі прататыпамі іх з’явіліся героі з вялікай літары: А. Матросаў, М. Гастэла, В. Смірноў1, А. Кашавы і тысячы другіх. Гераізм, высокая самаадданасць, любоў да Радзімы і нянавісць да ворага вось якасці, у вельмі вялікай меры ўласцівыя гэтым людзям, 1 таму зразумела, што асноўным і галоўным матывам твораў тых гадоў аб вайне быў гераізм ва ўсіх яго яўных праяўленнях.
Аднак мастацкі ўзровень многіх з кніг аб вайне вымушаў жадаць лепшага. 1 гэта зразумела. У першы пасляваенны час пісьменнікі, ідучы па гарачых слядах падзей, не мелі парой ні часу, ні магчымасці для глыбокага асэнсавання ўсіх праяўленняў вайны і пераламленняў у ёй чалавечага лёсу. Па гэтай і іншых прычынах многім з іх не ўдалося сучасна і праўдзіва паказаць усе даволі складаныя ў сваёй узаемаабумоўленасці перыпетыі народнай барацьбы з ворагам. Часта адсутнасць дастатковага асабістага вопыту ў вайне прыводзіла нават вопытных і таленавітых аўтараў да прадузятасці ідэй і схематычнасці вобразаў. Карціны барацьбы выходзілі бледныя, пазбаўленыя пераканаўчай канкрэтнасці.
1 У арыгіпалс, мусіць, абдрук, бо ў сапраўдпасці Ю. Смірпоў.
Няма патрэбы называць падобныя творы, яны не рэдкасць у нашай літаратуры. Хіба мала напісана аб вайне мовай «благополучногеропческнх» штампаў, перанятых з узнагародных лістоў, як часта распісаны сітуацыі, калі героі прыходзяць у сябе іменна ў момант прыбліжэння танка (не пазней), метка наводзяць (а як жа інакш!) і ўраз прабіваюць браню; лётчыкі падбітага самалёта з незразумелай самаахвярнасцю адкідваюць парашуты і накіроўваюць ахопленыя полымем машыны на скапленне (абавязкова скапленне) тэхнікі ворага; камісары для падняцця духу байцоў паяўляюцца на флангах у самыя крытычныя моманты, але ні на мінуту пазней; а якая-небудзь партызанская цётка, арудуючы аўтаматам не горш, чым рагачом, бярэ ў палон чатырох эсэсаўцаў. Як мала тут мастацтва і сапраўднага ад той вялікай барацьбы народа, якую ён вёў 4 гады, а галоўнае як мала праўды. Ды і адкуль ёй быць, калі ўсё гэта стваралася па метаду кабінетнага сацыніцельства без дастатковага ведання і разумення гісторыі і прыроды вайны, на падставе літаратурных (чытай: газетных) крыніц, гутарак на хаду з удзельнікамі партызанскага руху, той або іншай аперацыі і г. д.
У выдадзенай, болын правільна перавыдадзенай у 1961 г. кпіжцы Ц. Жураўлёва «Была вайна» (апавяданні, напісаныя ў гады вайны) выступаюць гэткія байцы-ўдальцы, якім усё хоць бы што, якім «пархатага немца» абвесці вакол пальца ўсё роўна што выкурыць цыгарку.
«Немца обмануть это дело нехнтрое, разважае сяржант з апавядання «Самі з вусамі». А вот был у нас, товарнш капнтан, однн ефрейтор в батальоне, Егор Нвановнч Калпна, так он, можно сказать, обманул всю немецкую днвнзпю. На что командмр днвнзнн был у нас такой глазастый... a то п тот прнзнался, что Калнна глаза ему раскрыл на всю операцшо»...
У апавяданні расказваецца пра гэты «падман», да сутнасці якога няцяжка дадумацца любому чатырохкласніку. А аўтар глыбакадумна апавядае, як выскачылі байцы ў траншэю ў два канцы, нібы «трпдцаць трп богатыря пз-под землп, с Черномором, а тут уж тебе нн колючек, нп огня...». I ўсё тутёсць: кемлівасць, хітрасць, храбрасць, доблесць у гэтым кароценькім апавяданні, акрамя аднаго праўды.
У першыя пасляваенныя гады кніг аб вайне, напісаных непасрэднымі яе ўдзельнікамі, было ў нас не так ужо і многа. Прыпамінаецца бязлітасна праўдзівая «У акопах Сталінграда» В. Някрасава, першая кніга «Белай бярозы» В. Бубёнава, аповесці Эм. Казакевіча, А. Ганчара, раман I. Мележа. Большасць ваенных кніжак ствараліся або пісьменнікамі-прафесіяналамі, або ваеннымі журналістамі, якія не мелі з прычыны іх абмежаванага ўдзелу ў баявых дзеяннях ведаў і ўражанняў, дастатковых для напісання грунтоўнага твора аб вайне. Гэтым у значнай ступені тлумачацца многія з няўдач ваеннай літаратуры, бо ні вывучэнне матэрыялу, ні паказанні сведак не могуць замяніць таго, што ііе ўбачана і не перажыта. Відавочна для таго, каб апісаць пачуцце чалавека ў баі,
у атацы, патрэба самому гэта пазнаць. Пры гэтым зразумела, што ўдзел у баі радавым не раўназначны ўдзелу ў ім у якасці камандзіра, на плячах якога велізарнай цяжкасцю, што часта падаўляе нават прыроднае пачуццё самазахаванпя, ляжыць асабістая адказнасць за такое цяжка сумяшчальнае, як жыццё падначаленых і выкананне баявой задачы. Маральны цяжар падобнай справы можа ўявіць сабе толькі той, хто не раз перажыў яе.
Але вось мінуў час, вярнуліся з вайны і падвучыліся яе радавыя ўдзельнікі. Гэта былі людзі, якія многае пабачылі і многа перажылі. Версіфікатарства і літаратурныя рэмінісцэнцыі ўжо не змаглі спакусіць іх. Асабісты вопыт іх быў надзвычай каштоўны па прычыне яго гістарычнай унікальнасці. Гэтыя людзі не маглі напісаць: «над галавой свісталі кулі», бо кожны франтавік ведае, што палёт куль з сучаснай зброі нават прыблізна нельга вызначыць свістам. I вось паявіліся кнігі, адразу ж прызнаныя і ацэненыя і ўдзельнікамі вайны, і тымі, хто яе ніколі не бачыў. Я маю на ўвазе перш за ўсё аповесці Ю. Бондарава, Г. Бакланава, апавяданш В. Някрасава, невялічкую кніжачку М. Пархомава і некаторыя іншыя. Упершыню чытач убачыў у іх сапраўдны твар вайны, сілаю талента аўтара быў як бы перанесены на поле бою і зноў адчуў сябе ўдзельнікам небывалай па сваім напружанні барацьбы. Мноства дакладна і правільна схопленых дэталей, падрабязнасцей бою і франтавога быту, эмацыянальная паўната і дакладнасць перажыванняў усё гэта разам стварала шчырую праўду вайны.