Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1
Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2014
Датуецца паводле пазнакі ў кн. «Пра час і пра сябе» 18 чэрвеня 1965 г.
Стар. 164. Майн Рыд (1818-1883) англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў.
Стар. 164. Джэк Лондан (18761916) амерыканскі пісьменнік, найперш вядомы як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.
Стар. 164. Гайдар Аркадзій (сапр. Голікаў; 19041941) расійскі дзіцячы пісьменнік, удзельнік Грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў.
Стар. 165. Быў два разы паранены, ляжаў у шпіталях... — У сапраўднасці Быкаў быў паранены тройчы, але ў шпіталях ляжаў двойчы (у студзені красавіку 1944 г., у снежні 1944-га лютым 1945 г.'), трэці раз, па словах Быкава, рана была лёгкая, адзін асколак выцягнулі, але яго абломак застаўся ў правай руцэ на ўсё жыццё2.
Стар. 165. Сталінград для краіны быў аднойчы ў вайну... Маецца на ўвазе Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 г. 2 лютага 1943 г.) баявыя дзеянні савецкіх войскаў па абароне г. Сталінграда і разгрому вялікай стратэгічнай нямецкай групоўкі. Сталінградская бітва, разам з бітвай на Курскай дузе, стала пераломным момантам у ходзе ваенных дзеянняў падчас Другой сусветнай вайны.
Стар. 166. Генрых Бёль (1917-1985) нямецкі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1972).
1 Паводле: Лнчпый лнсток по учсту кадров // Асабістая справа пісьменпіка Быкава В. У. СБП.
2 Паводле: Чалавсцтва ўратуецца подзвігам духу: гутарка Алсся Адамовіча з пародным пісьменнікам Бсларусі Васілём Быкавым // Полымя, 2001, № 6, с. 228.
Улада праўды (стар. 166)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1965, 27 жн., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Надрукавана ў “Полымі"»
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на раман «Мост» Івана Шамякіна (1921-2004), беларускага пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча; народнага пісьменніка БССР (1972) (апублікавана ў часоп. «Полымя», 1965, № 6, 7).
У сувязі з гэтай рэцэнзіяй В. Быкаў пісаў у лісце да Я. Брыля: «Сапраўды, мы вельмі чэрствыя адзін да аднаго, нават аднадумцы, у большасці падвержаны сальераўскаму пароку і не кожны здольны пераступіць цераз сябе, каб парадавацца чужой удачы. У гэтым сэнсе “Мост” для мяне радасць, у тым ліку і мастацкая (як для чытача), але найбольш за аўтара, які, даволі пакружыўшы, вяртаецца на “кругі свая”, да сваёй, чалавечай, хоць і абскубанай, але праўды. Вось гэты аўтарскі кірунак і змусіў мяне падтрымаць аповесць, я сам напісаў рэцэнзію і “ЛіМ", трохі яе папатрашыўшы, надрукаваў»'.
Стар. 170. Прыгадваючы тут нядаўняе меркаванне крытыка Б. Бур’яна, выказанае ім у «ЛіМе»... Бур’ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.
У пошуках ісціны (стар. 171)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1965, 5 лістап., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул надрукаваны з наступным уступным словам: «Не так даўно ў Рыме адбыўся чарговы кангрэс Еўрапейскага таварыства пісьменнікаў. У складзе савецкай дэлегацыі ў рабоце кангрэсу прыняў удзел празаік Васіль Быкаў. Ніжэй друкуюцца яго нататкі».
Стар. 172. ...з яго лідэрам Ісідорам Ісу... — Ісідор Ісу (1925-2007) французскі паэт румынскага паходжання.
Стар. 172. Бекет Сэмюэл (1906-1989) ірландскі празаік, паэт, драматург; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1969); прадстаўнік мадэрнізму ў літаратуры.
Стар. 172. Жане Дакладней: Жэне Жан (19101986) французскі празаік, паэт, драматург.
Стар. 172. Оруэл Джордж (сапр. Блэр Эрык Артур; 19031950) англійскі пісьменнік.
1 3 ліста ад 15 всрас. 1965 г. Рукапіспы тэкст. Арыгінал. БДАМЛМ.
Ф. 59, воіі. 2, адз. зах. 87, арк. 1-1 ад.
Стар. 172. Олбі Эдвард (нар. у 1928) амерыканскі драматург. Стар. 172. Хакслі Олдас (18941963) англійскі пісьменнік.
Стар. 172. ...аж да Камю, Сартра і Іянеска... — Камю Альбер (19131960) французскі філосаф-экзістэнцыяліст, празаік, драматург; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1957). Сартр Жан Поль (19051980) французскі пісьменнік, філосаф-экзістэнцыяліст. Іянэска Эжэн (19091994) французскі драматург румынскага паходжання; адзін з заснавальніку эстэтычнай плыні абсурдызму (тэатра абсурду).
Стар. 173. Джойс Джэймс (1882-1941) ірландскі пісьменнік, прадстаўнік мадэрнізму.
Стар. 173. Кафка Франц (18831924) нямецкамоўны пісьменнік чэшскага паходжання (нарадзіўся ў г. Празе, у той час частка Аўстра-Венгерскай імперыі).
Стар. 174. Ботэз Дсмастэнэ (18931973) румынскі паэт.
Стар. 174. Б. Сучкоў Сучкоў Барыс (1917-1974) расійскі літаратуразнавец; у 1967-1974 гг. дырэктар Інстытута сусветнай літаратуры.
Стар. 174. Вейдле Уладзімір (18951979) французскі літаратуразнавец, культуролаг, гісторык культуры рускай эміграцыі і паэт расійскага паходжання (нарадзіўся ў С.-Пецярбургу). Эмігрыраваў з Расіі ў Парыж у 1924 г.
Стар. 174. В. Аксёнаў Аксёнаў Васілій (1932-2009) расійскі пісьменнік, дысідэнт, адзін з арганізатараў і аўтараў альманаха «Метрополь». Пратэстуючы супраць выключэння з СГІ СССР за арганізацыю альманаха «Метрополь» пісьменнікаў Я. Папова і В. Ерафеева, заявіў аб выхадзе з СП. Часова выехаўшы ў ЗША ў 1980 г., на наступны год даведаўся аб пазбаўленні савецкага грамадзянства (было вернута ў 1990 г.). Да 2004 г. жыў у ЗША. У апошнія гады у Францыі і Расіі.
Стар. 174. Ф. Феліні Феліні Федэрыка (19201993) італьянскі кінарэжысёр; лаўрэат пяці прэмій «Оскар» (1957, 1958, 1964, 1976, 1993).
Стар. 175. ...у заходнегерманскім горадзе Дзюсельдорфе фашысцкія і абскурантысцкія элементы распачаліраз’юшаную кампанію супраць аднаго з прагрэсіўныхлітаратараў ФРГГюнтара Граса. Быў падпалены дом пісьменніка і спалены на гарадской плошчы ягоныя кнігі, таксама як і кнігі Эрыка Касцера, Франсуазы Саган і іншых пісьменнікаў. — Грас Гюнтар (нар. у 1927) нямецкі пісьменнік, скульптар, мастак; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1999). Кестнер Эрых (18991974) нямецкі пісьменнік, сцэнарыст. Саган Франсуаза (сапр. Куарэ; 1935-2004) французская пісьменніца, драматург. Быкаў, мусіць, памыліўся, бо Г. Грас падчас Другой сусветнай вайны у 15-гадовым узросце быў прызваны для абслугоўвання зенітнай батарэі, a ў 1944 г. быў залічаны ў 10-ю танкавую дывізію войск СС, у складзе якой удзельнічаў у красавіку 1945 г. у баях супраць савецкага войска.
Аднак кнігі Э. Кестнера былі сапраўды спалены ў 1934 г. Нямецкім студэнцкім саюзам у супрацоўніцтве з Гітлерюгендам, маладзёжнай арганізацыяй нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, у ліку 25 тыс. «негерманскіх» кніг (сярод аўтараў былі таксама К. Каўцкі, К. Маркс, Г. Ман, Э. Рэмарк, 3. Фрэйд і інш.).
Пяром аналітыка (стар. 175)
Друкуецца паводле: 36. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню часоп. «Маладосць», 1966, № 2. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай».
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу артыкула, які захоўваецца ў БДАМЛМ (ф. 37, воп. 1, адз. зах. 393, арк. 56-60), 24 снежня 1965 г.
Аўтарызаваны машынапіс (5 арк.) з нязначнай праўкай пад назвай «Перад выбарам» (назва закрэслена, рэдактурай часоп. «Маладосць» уверсе напісана: «Сцілом аналітыка»), рэдакцыйнай паметай на 1-м арк. «2 экз.», на апошнім подпіс В. Быкава і дата 24/XU 65.
Стар. 176. ...вакол «Птушак і гнёздау»... Раман Я. Брыля.
Стар. 176. ...«Каласоў пад сярпом тваім»... Раман Уладзіміра Караткевіча (19301984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка.
Стар. 176. «Людзі на балоце» — Раман Івана Мележа (19211976), беларускага пісьменніка, драматурга; народнага пісьменніка Беларусі (1972).
Стар. 176. «Сэрца на далоні» Раман I. Шамякіна.
Стар. 176. ...выказаную Стэндалем ісціну... Стэндаль (сапр. Бейль Мары-Анры; 17831842) французскі пісьменнік.
Стар. 176. ...ііулакоўскага... Кулакоўскі Аляксей (19131986) — беларускі пісьменнік.
Стар. 176. ...дасягнуты за апошнія гады... У машынапісе: «за паслякультаўскія гады», але падкрэслена і папраўлена.
Стар. 178. Уільям Фолкнер (18971962) амерыканскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1949).
Стар. 178. Толькі ці варта?! — Далей з новага абзаца ішло, але закрэслена: «Ці варта таксама замілоўвацца і таяць ад штучнай радасці пры выглядзе, можа, яшчэ сціплых сваіх спраў? Апяваць тое, што наўрад ці заслугоўвае песні? Рамантызаваць там, дзе найперш трэба выкрываць? Славасловіць тых, хто мае патрэбу ў дзейснай падтрымцы і дапамозе?»
Стар. 178. ...гэта труба, вечавы звон, барабан... — У машынапісе: «гэта труба, вечавы звон, барабан ці там-там».
1966
Прнрода іюэтмческого (стар. 179)
Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1966, 23 сак., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 180. ...«Млйаду» Гомера... Гамер (VIII ст. да н. э) старажытнагрэчаскі паэт; аўтар эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея».
Стар. 180. «Слово о полку Мгореве» Поўная назва «Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Святаславава, унука Алегава». Літаратурны помнік старажытнарускай літаратуры канца XII ст., сюжэт якога заснаваны на няўдалым паходзе 1185 г. паўднёварускіх князёў на чале з Ігарам Святаславічам супраць полаўцаў.
Стар. 180. ...В. Маяковского, С. Есенйна... Маякоўскі Уладзімір (18931930), Ясенін Сяргей (18951925) расійскія паэты; класікі рускай літаратуры.
Стар. 183. ...Н. А. Некрасова... Някрасаў Мікалай (1821 1877) рускі паэт, празаік, публіцыст; класік рускай літаратуры.
[Ннтервыо для АПН1] (стар. 185)
Друкуецца са скарачэннямі паводле машынапісу (5 арк.), які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Гродна). Упершыню Татарпнов М. Художннк суровых горнзонтов: в гостях у ппсателя Васнля Быкова // Культура іі нскусство: вестннк Агентства печатн «Новостн», 1966, № 12 (216). Друкавалася таксама: Татарпнов М. Художннк суровых горнзонтов: в гостях у пнсателя Васнля Быкова // Советская Каракалпакня, 1966, 16 крас.
Датуецца не пазней за 23.Ш.1966 і. паводле пазнакі на машынапісе.
Інтэрв’ю было падрыхтавана з наступным уступны.м словам: «В. В. Быков талантлпвый белорусскпй прозамк. Шнроко пзвестны его нзданные в Ммнске н Москве повестн “Журавлнный крнк”, “Фронтовая страннца”, “Третья ракета”, “Альпнйская баллада”, “Западня”. В первых номерах журнала “Новый мпр’’ за 1966 год опублнкована его новая повесть “Мертвым не болыю”.
Война застала парнпшку далеко от отцовского дома, В самом начале лета сорок первого года Васпль пз родной белорусской деревнн на Вптебіцнне прнехал в украннскіій городок Шостка, где жнл его дядька. Было ему тогда семнадцать лет, за плечамн десятплетка, мечтал поступііть в нндустрііальный ннстнтут. Но гостевать долго не