Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Стар. 143. Хойзінгер Хойзінгер Адольф (1897-1982) нямецкі военачальнік; генерал-лейтэнат (1943). Падчас Другой сусветнай вайны начальнік аператыўнага аддзела Генеральнага штаба сухапутных сіл Германіі, пасля вайны генеральны інспектар бундэсвера, затым старшыня ваеннага камітэта НАТО.
Стар. 144. ...кіруюцца ў сваёй дзейнасці «Апошніч пісьмом Іёрмана Герынга». Герынг Герман (1893-1946) палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч нацысцкай Германіі; рэйхсміністр Імперскага міністэрства авіяцыі, рэйхсмаршал Вялікагерманскага рэйха (1940). Паводле прысуду Нюрнбергскага трыбунала прызнаны адным з галоўных ваенных злачынцаў. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання цераз павешанне, але напярэдадні казні скончыў жыццё самагубствам.
1963
Права на праўду (стар. 146)
Друкуецца паводле арыгінала машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 12, воп. 1, адз. зах. 858, арк. 111. Упершыню са скарачэннямі газ. «Літ. і мастацтва», 1963, 26 лют. пад назвай «Праблема старая і новая!» у рубрыцы «Пісьменнік і час».
Датуецца часам першай публікацыі.
На 1-м аркушы машынапісу штэмпель: «Атрымана. 1963 г. № 377» і злева ўверсе рэдакцыйныя паметы: «3 экз. Змешчана ў № 17 за 1963 г. [Подпіс неразб.]». На 11-м аркушы подпіс В. Быкава.
Стар. 146. ...Міхась Стральцоў крыху пераболыйвае, калі пійіа ў сваім артыкуле, што «наш час небывалы па размаху ўзаемапранікнення розных ведаў, навук із’яўмастацтва». Стральцоў Міхась (Міхаіл; 1937 1987) беларускі паэт, празаік, крытык, перакладчык. Размова ідзе пра артыкул: Стральцоў М. Зробім традыцыяй пошукі // Літ. і мастацтва, 1962, 23 кастр.
Стар. 146. У найболый развітых краінах свету навука і асабліва тэхніка, усё больш узаемаўплываючы ў сваім паступальным развіцці, узняліся бязмерна высока, аднак пры ўсім гэтым практычнае ўздзеянне іх сенсацыйных дасяіненняў на жыццё народаў часта мізэрнае. [...] Ці не нараджаюцца новыя яго ўвасабленні, узброеныя найноўшымі навукова-тэхнічнымі сродкамі знішчэння, і таму ці меншай стала небяспека для жыцця на зямлі? Выкраслена падчас рэдагавання ў газ. «Літ. і мастацтва».
Стар. 146. Вось чаму нелыа не пагадзіцца з многімі слушны.мі наконт гэтага думкамі Івана Навуменкі... Размова ідзе пра артыкул: Навуменка I. Галоўнае чалавек // Літ. і мастацтва, 1962, 11 снеж.
Стар. 147. «Жыццё гэта праўда», пісаў чэшскі літаратар Карэл Палачак незадоўга да сваёй гібелі ў крэматорыі Асвенціма. Палачак Карэл (1892-1944) чэшскі пісьменнік; па адных звестках загінуў у 1944 г. у Асвенціме, па іншых у 1945 г. у польскім г. Глівіцэ. Асвенцім маецца на ўвазе комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, які знаходзіўся ў 19401945 гг. паблізу з г. Асвенцімам, у 1939 г. указам Гітлера далучаны да тэрыторыі Трэцяга рэйха. У 19411945 гг. у Асвенціме былі забіты 1 млн 400 тыс. чалавек. У сусветнай практыцы прынята выкарыстоўваць нямецкую назву «Аўшвіц», а не польскае «Асвенцім».
Стар. 148. У творах знікла шчырасць пісьменніка гэтая нічым не кампенсаваная ўмова творчасці, а менавіта адсутнасць яе... — Закрэслена, уверсе напісана: «Адступленні ад жыццёвай праўды, ад прынцыпаў рэалістычнага мастацтва».
Стар. 148. ...у гэтым я бачу самы першы наш абавязак. «Самы першы» выкраслена.
Стар. 148. ...першы вопыт нашых літаратараў, іхнія няўдачы ўжо сведчаць аб тым. Выкраслена.
Стар. 148. ...плён. Закрэслена, уверсе напісана: «след у свядомасці людзей».
Стар. 148. ...ва ўсёй мярзотнасці. У публікацыі: «ва ўсіх брыдкасцях».
Стар. 149. ...у аснову якога пакладзена рэалістычнае як ёсць, а не як павінна быць. Закрэслена, уверсе напісана: «не прыгладжана, не аздоблена ружовымі фарбамі».
Стар. 149. ...прыхічьнікамрэалгстычнаганапрамку... Закрэслена, уверсе напісана: «тым мастакам, якія не абыходзяць вострыя вуглы».
Стар. 149. ...сакратар ЦК КПСС Л. Ф. Ілычоў. Ільічоў Леанід (1906-1990) савецкі партыйны дзеяч; у 1961-1965 гг. сакратар ЦК КПСС, старшыня Ідэалагічнай камісіі; ідэолаг хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі.
Стар. 149. Варта ўспомніць, што партыя не пабаялася выкрыць факты куды больш красамоўныя і непажаданыя ў жыцці, чым тыя, што трапляюць у некаторыя кнігі, што крытыка... — Выкраслена.
Стар. 150. «Святло над зямлёй» Раман Сямёна Бабаеўскага (19092000), расійскага пісьменніка; лаўрэата трох Сталінскіх прэмій (1949, 1950, 1951).
Стар. 150. «Шырокія гарызонты» Раман Алеся Стаховіча (Аляксандр; 1907-1956), беларускага пісьменніка.
Стар. 150. ...выракліся свае шчырасці... Выкраслена.
Стар. 150. ...існуючага... Папраўлена на «дадатнага».
Стар. 150. ...адмаўленне... Папраўлена на «даследаванне».
Стар. 150. ...асабліва калі мець на ўвазе аднолькавасць ідэйных поглядаў і метаду творчасці. — Выкраслена.
Стар. 150. ...найбольшага аўтарскага самавыражэння... — Закрэслена, уверсе напісана: «паглыбленай увагі да чалавечай асобы».
Стар. 150. ...В. Адамчыка... — Адамчык Вячаслаў (1933-2001) беларускі пісьменнік.
Стар. 150. ...светлай маладой... Выкраслена.
Стар. 150. ...па зялёнай вуліцы і ў дарагім афармленні выдаюцца, ахвотна рэцэнзіруюцца... — Выкраслена.
Стар. 150. А колькі там абсалютна «правільных» герояў і колькі там станоўчага! — Выкраслена.
Стар. 151. ...па-за метадам сацрэалізму... Закрэслена, уверсе напісана: «у рэчышчы крытычнага рэалізму».
Стар. 151. «Ганна Карэніна» Раман рускага пісьменніка, класіка рускай літаратуры Льва Талстога (18281910).
Стар. 151. ...карціна М. Данцыга... Данцыг Май (нар. у 1930) — беларускі мастак; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).
Стар. 152. ...«Хлеб» М. Савіцкага, «Вясна» А. Малішэускага... Савіцкі Міхаіл (1922-2010) беларускі мастак; народны мастак БССР (1972) і СССР (1983). Малішэўскі Альгерд (нар. у 1922) беларускі мастак; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Стар. 152. ...ці паспрабаваў хто напісаць пра гэты твор у друку (як гэта зрабіў у «ЛіМе» выкладчык А. Скір)... — Скір А. Спыніўшыся каля адной карціны: нататкі гледача // Літ. і мастацтва, 1963, 8 студз.
Стар. 152. ...у пытаннях элементарнае справядлівасці... — Выкраслена.
Стар. 152. ...абыякавасць... Папраўлена на «безуважнасць».
Стар. 152. ...хто з іх прывёў каго маладзейшага ў літаратуру, дапамог у пачатку шляху? Закрэслена, уверсе напісана: «або рэцэнзію на кнігу маладога літаратара».
Стар. 152. ..рэцэнзія Піліпа Пестрака на першы зборнік Рыгора Барадуліна. Пестрак Піліп (1903-1978) беларускі паэт, празаік, перакладчык. Размова ідзе пра рэцэнзію на кнігу Р. Барадуліна «Маладзік над стэпам» (Мінск, 1959): Пестрак П. Дзверы ў шырокі свет // Літ. і мастацтва, 1960, 9 студз.
Стар. 152. Некаторыя ў гэтых адносінах бачаць старую, як свет, праблему бацькоў і дзяцей, але, здаецца, у наш час і ў нашай краіне няма такой праблемы ў шырокім яе разуменні ёсць другая, вузейшая праблема некаторых беспрынцыпных, запалоханых за доўгія гады культу бацькоў, і хіба што здараецца — абыякавых да народнага лёсу дзяцей. [...] Нягледзячы на перыядычныя часовыя палёгкі, свет прадаўжае жыць пад задыякам вадароднае бомбы. — Выкраслеііа.
Стар. 153. ..лчатыў пераадолення, закрануты ў сваім артыкуле Б. Бур’янам... Бур’ян Барыс (1924-2009) беларускі крытык, празаік. Размова ідзе пра артыкул: Бур'ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.
Стар. 153. ...і жабрака, і ўласніка, і раба. — Закрэслена, уверсе напісана: «усё, што перашкаджае шчырасці і праўдзівасці».
Стар. 153. ...часам да невырашальнасці... — Выкраслена.
Стар. 153. ...анемічна мастацтва. Папраўлена: «робіцца анемічным мастацтвам».
Стар. 153. За выключэннем некаторых прыватнасцей, варты падтрымкі багатыя слушнымі думкамі артыкулы М. Стральцова, Б. Бур’яна, I. Навуменкі, В. Тараса, А. Мальдзіса і іншых. Гэта радуе, калі пісьменнікі выразна разумеюць свой абавязак і поўны рашучасці яго выканаць. У гэтым добры грунт пад заўтрашні дзень нашай лгтаратуры. Выкраслена. Мальдзіс Адам (нар. у 1932) беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Тарас Валянцін (1930-2009) беларускі паэт, перакладчык. Размова ідзе пра артыкулы: Мальдзіс А. Каб з пер’я вырасталі галубы // Літ. і мастацтва, 1963, 4 студз.; Тарас В. Вечны агонь праўды // Літ. і мастацтва, 1962, 7 снеж.
1964
Талснавітая аповесць (стар. 154)
Друкуецца паводле арыгінала аўтарызаванага машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 42, воп. 1, адз. зах. 433, арк. 1-8. Упершыню часоп. «Полымя», 1964, № 7.
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу 8мая 1964 г.
Рэцэнзія на аповесць «Абжыты кут» (Маладосць, 1963, № 11, 12) Алеся Асіпенкі (Аляксандр; 1919-1994), беларускага пісьменніка, сцэнарыста [у публікацыі ў «Полымі» падаецца як рэцэнзія на кнігу «Абжыты кут» А. Асіпенкі (Мінск, 1964)].
Машынапіс (8 арк.) з аўтарскай і рэдактарскай праўкай. На 1-м арк. уверсе рэдакцыйная памета: «Полымя № 7 [неразб.] 12.V.64». На 8-м, апошнім арк. подпіс В. Быкава і дата 8/V-64 г. Сярод істотных правак, зробленых Быкавым, вылучаюцца наступныя:
Стар. 156. ...агульнапрынятае пустаслоўе... Першапачаткова: «дэмагагічнае балабонства».
Стар. 157. Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы ўсёй нізкасці сваіх звычаяў. — Першапачаткова: «Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы грамадскіх перамен у краіне і ўсёй нізкасці сваіх звычаяў».
* * *
Стар. 155. 3 часоў коласаўскага Сцёпкі Баруты... — Герой аповесці Я. Коласа «На прасторах жыцця».
Стар. 155. ...што селянін на сваёй зямлі павінен гаспадарыць, знаходзіць на ёй творчы пачатак і паэзію працы... — Словы «гаспадарыць», «творчы», «паэзію працы» ў машынапісе падрэслены.
Стар. 158. В. Бялінскі Бялінскі Вісарыён (18111848) рускі літаратурны крытык, публіцыст.
[Інтэрв’ю газсцс «Літаратура і мастацтва»] (стар. 158)
Друкуецца са скарачэннямі паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1964, 9 кастр., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Галоўнае праўда...». Запісаў А. Вярцінскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
1965
Высокнй накал (стар. 163)
Друкуецца паводле «Лнт. газеты», 1965, 5 чэрв., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «По страннцам “Полымя”».
Датуецца часам першай публікацыі.
Замест аўтабіяграфіі (стар. 164)
Друкуецца паводле: Быкаў В. 36. тв.: у 6 т. Мінск, 1994. Т. 6. Аповесць, апавяданні, драма, публіцыстыка. Упершыню ў кн.: Пра час і пра сябе. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. тэкстаў Я. Казекі. Мінск, 1966, дзе апублікавана пад назвай «Тры абзацы аўтабіяграфіі». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Тры абзацы аўтабіяграфіі».