Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
ўсё ўладжваецца выдатна, робіцца подзвіг, які натуральна знамянуе веліч духу савецкага чалавека, і герой застаецца жывы, аб такім творы гавораць, што яго канцоўка гучыць аптымістычна, што і адпавядае канонам сацыялістычнага рэалізму. Калі такая аптымістычная струна не звініць у канцы, то аўтара папракаюць у песімізме. Яшчэ лічаць забітых адносна да жывых, і „е дай бог, калі акажацца, што мёртвых больш, чым тых, хто застаецца ў жывых. У гэтым бачаць дыспрапорцыю праўды, а галоўнае, аўтар зноў падазраваецца ў песімістычных тэндэнцых. Пасля выхаду ў свет маёй першай кніжкі хтосьці з рэцэнзентаў наракаў на тое, што ў многіх маіх апавяданнях «смерць як бы стаіць у цэнтры ўвагі аўтара». Гэта не спадабалася крытыку, які, відаць, хацеў, каб апавяданні аб вайне заканчваліся толькі перамогай над ворагам «малой кровыо, могучпм ударом».
На жаль, смерць на вайне была пастаянным спадарожніка.м усіх і тых, хто выжыў, перамог, і хто загінуў у баях. Смерць і абавязак у сваім няспынным змаганні былі тым вызначальнікам, які непадзельна панаваў над душамі байцоў, незалежна ад іх інтэлекту, адукацыі, узросту, таленту, бо ўсе былі аднолькава смертныя і, як грамадзяне, усе неслі на сабе аднолькавы абавязак па абароне Айчыны. ГІраўда, усё цяжкае хутка забываецца. Мы выдатна памятаем нашы перамогі, але мы часам схільны забываць нашы няўдачы, «катлы», у якія траплялі не толькі нямецкія, але і нашы дывізіі. А гэта ж не толькі страты, але і маральная траўма, сляды якой не знікаюць зусім. Праўда, ніхто ўжо не рве на сабе валасы, успамінаючы перажытае, але ў радасці мірнага жыцця зусім недаравальна і бяздумнае «бодрячество», забыўчывасць, наплявацельскія адносіны да памяці тых, хто мог бы быць, але каго ўжо няма сярод нас. Нельга ніколі забыць тысячы магіл адзіночных і брацкіх (такіх, як у польскім гарадку Крэйцбургу, дзе на ваенным магільніку пахавана адразу 6300 савецкіх воінаў), магіл, якія густа ўсеялі ўсю Еўропу. Іх нельга забыць таму, што ў іх ляжаць тыя, хто сумленна заслужыў права на мірныя радасці, але аддаў людзям сваё найбольшае права жыць.
Мы сказалі многае з вялікай праўды аб вялікай вайне, але сказалі яшчэ не ўсё. I перш за ўсё гэта адносіцца да так званай «горкай праўды», не пазнаўшы якой, немагчыма праўдзіва зафіксаваць для гісторыі гэтую найвялікшую з войнаў. Замоўчванне «горкай праўды» можа саслужыць дрэнную службу народу. Усе памятаюць, наколькі ашаламлялыіыя былі нашы першыя няўдачы на франтах у 1941 годзе, якую траўму ў свядомасці нашых людзей пакідала тагачасная магутнасць нямецкіх армій, мы ж прывыклі верыць, што Чырвоная Армія самая моцная ў свеце. I той факт, што нямецкія полчышчы перамагалі яе на вялізным фронце ад Балтыкі да Чарнамор’я, выклікаў страх і непаразуменне ў мноства савецкіх людзей. Адсюль шырыўся перавялічаны страх перад здрадніцтвам, якое ў той год мроілася нам на кожны рагу, у кожнай «эмцы» і якога на самай справе было не так ужо і многа. Усяго гэтага можна было б пазбегнуць, калі б мы ведалі
свае слабасці і слабасці сваёй арміі яшчэ да 22 чэрвеня, а не пачулі аб іх толькі 7 лістапада з вядомага даклада Сталіна.
Так, тэма мінулай вайны сучасная, і сучасная яшчэ і таму, што кожная яе грань пад пяром сапраўднага таленту кожны раз ззяе пасвойму, аля нязменна ярка і значна. Колькі ўжо напісана аб вайне на мноствах моваў свету і, нягледзячы на тое, што пісаць аб ёй становіцца ўсё цяжэй, паяўляюцца ўсё новыя і новыя творы, якія радуюць, a часам і патрасаюць чытача сваёй праўдзівасцю і глыбінёй. I тут няма канца, магчымасці гэтай тэмы бязмежны. Калі зусім яшчэ нядаўна творы С. Смірнова, М. Пархомава і другіх адкрылі свету новых герояў і новыя віды гераізму, то кнігі Ю. Бондарава, Г. Бакланава, В. Някрасава, А. Адамовіча аб вайне раскрылі нам новыя праяўленні чалавечых характараў, выявілі новыя законы барацьбы і новыя ўзаемасувязі барацьбітоў. I яшчэ і пасля іх у перыёдыцы не-не ды і блісне сапраўдны самародак гэтай пароды, у якім нас нязменна падкупляе ўсё той жа чарадзейны сплаў праўды і мастацтва. Я маю на ўвазе аповесць В. Раслякова, раманы I, Навуменкі і А. Кулакоўскага, партызанскія запіскі А. Карпюка.
I вельмі хацелася б, каб вечна жылі ў людзях вялікія пачуцці брацтва, любві і нянавісці, народжаныя самай праклятай з чалавечых бед мінулай вайной. Няхай ніколі не чарсцвеюць нашы сэрцы да заваёў і ранаў вайны. Нельга ладзіць будучае, не памятаючы аб мінулым, нельга пагарджаць найвялікшым з чалавечых выпрабаванняў усенародным подзвігам, які даў людзям сучаснага і будучага векапомны ўрок свабодалюбства і велічы духу.
I ў гэтай сувязі нельга не ўспомніць аб тых свяшчэнных словах, якія ад імя расстрэленых маракоў напісаў у сваёй аповесці Міхаіл Пархомаў:
«Мы знаем, за что ндем на смерть. За то, чтобы наша земля была свободна. Но мы умнраем не только за это, но п за то... чтобы людіі не забылн о старенькой одннокой матерн Петра Харптонова, которая жмвет где-то под Курском. Чтобы братья Борпса Бляхера ннкогда не услышалн позорного слова “жнд”. Чтобы, еслн выжнвет майор Подлесный такне людіі жпвучн! ннкто не подал ему рукн. Й Валя, которую я сегодня вмдел, тоже. й чтобы нн одна девушка не прмчнннла парню столько горя, сколько нспытал Сухарев...
Ліодіі вернутся с войны. Многне прндут с орденамп. Другне без. Вернутся некоторые нз тех, кто был с намп в плену. Так вот, пусть пх ннкто не упрекнет за это. Как знать, быть может, пные нз этнх бывшнх пленных воевалн не хуже тех, у кого грудь в крестах?
Н еше нам хочется, чтобы нас не забылн. Мы стоіім лпцом к лнцу co смертыо. За намн — голый бульвар. Что ж, посадят новые тополя. Землю, на которой мы стопм, залыот асфальтом. й no нему будут ходнть ліодй. Так пусть онн помнят, что эта земля густо обагрена нашей жнвой кровыо...
Возможно, что когда-нпбудь там, где мы стопм, поставят памятннк. Так чтобы у подножня этого памятннка нмкогда не увядалн цветы. Н чтобы под ннм нгралп детіі...
Мы беремся за рукн. Жпть остается меньше секувды. Я набнраю полные легкне воздуха. II последнее, о чем я егце успеваю подумать, это о том, что...
Людям надо вот так вот крепко держаться друг друга...»
Здаецца, словы гэтыя здольны ўзрушыць кожнага. Іх немагчыма забыць, бо ў іх запавет мёртвых жывым, запавет вялікага, амаль сімвалічнага сэнсу. I таму думаецца, што мы, літаратары, а таксама тыя, хто перажыў незабыўнае, мае што сказаць людзям і пазнаў цану чалавецтву ў самы цяжкі час ягонай гісторыі, і якіх па непарушных законах прыроды меншае з кожным годам, мы павінны сведчыць аб сваім вопыце больш і таленавіцей, следуючы пры гэтым адзіна вартаму літаратуры стылю, імя якому толькі адно праўда.
* * *
Стар. 133. ...мы прывыклі за шмат год да мужнага і вясёлага радавога Васілія Цёркіна... Герой паэмы «Васнлнй Теркнн» Аляксандра Твардоўскага (1910 1971), расійскага паэта.
Стар. 133. ...да нязломнага ў сваёй свяшчэннай упартасці стпаць у строй байцоў Марэсьева... Герой аповесці «Повесть о настояіцем человеке» Барыса Палявога (сапр. Кампаў; 1908-1981), расійскага журналіста, пісьменніка; двойчы лаўрэта Сталінскай прэміі (1947, 1949).
Стар. 133. Аляксандр Матросаў, Мікалай Гастэла, Юрый Смірноў, Алег Кашавы Матросаў Аляксандр (19241943) чырвонаармеец; Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна); вядомы дзякуючы гераічнаму подзвігу, калі закрыў сабой амбразуру нямецкага дзота. Гастэла Мікалай (19071941) савецкі ваенны лётчык; Герой Савецкага Саюза (1941, пасмяротна); паводле афіцыйнай версіі, падбіты палаточы самалёт экіпаж пад камандаваннем М. Гастэла накіраваў на механізаваную калону немцаў. Смірноў Юрый (1925 1944) -гвардыі малодшы сяржант; Герой Савецкага Саюза (1944, пасмяротна); цяжка паранены, патрапіў у палон, пасля катаванняў быў раскрыжаваны на сцяне бліндажа і сколаты штыкамі. Кашавы Алег (19261943) адзін з арганізатараў падпольнай антыфашысцкай арганізацыі «Молодая гвардня»; Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна).
Стар. 134. У выдадзенай, болей дакладна, перавыдадзенай у 1961 годзе кнізе Ц. Жураўлёва «Была вайна»... — Размова пра кнігу «Была война: фронтовые новеллы» (М., 1961) Ціхана Жураўлёва (19131985), расійскага пісьменніка, які падчас Другой сусветнай вайны працаваў у рэдакцыях франтавых газет.
Стар. 137. ...апавядання У. Багамолава «Іван»... — Багамолаў Уладзімір (1926*2003) расійскі пісьменнік.
Стар. 141. Так, пасля выхаду ў свет «Трэцяй ракеты» адзін з рэцэнзентаў скардзіўся на тое, што ў многіх маіх апавяданнях «смерць нібыта стаіць у цэнтры ўвагі аўтара». — Быкаў памыліўся размова ідзе не пра кнігу «Трэцяя ракета. Здрада: аповесці» (Мінск, 1962), а пра кнігу «Жураўліны крык: аповесць і апавяданні» (Мінск, 1960), у рэцэнзіі на якую I. Кудраўцаў пісаў: «У дзесяці з адзінаццаці змешчаных у зборніку апавяданняў на ваенную тэму героі гінуць. Смерць як бы стаіць у цэнтры ўвагі аўтара. Чытаеш сёмае, восьмае, дзясятае апавяданне і... чакаеш, што хто-небудзь з асноўных герояў загіне. Ведаючы, што гэта абавязкова здарыцца, што гета зрабілася нейкай “манерай” пісьменніка, міжволі перастаеш хвалявацца за лёс герояў...
Ці патрэбна гэта дакучнае нанізванне смерці на смерць? Ці толькі праз смерць можна паказваць гераізм людзей, іх самаахвярнасць, цяжкасці барацьбы, нашу нялёгкую перамогу? Ці не прыводзіць такі паказ да аднастайііасці, пэўнага шаблону?» (Кудраўцаў I. Творчыя заваёвы і страты // Полымя, 1960, № 7, с. 180181).
Стар. 142. ...зусім нядаўна надрукаваны ў «Новом мйре» апавяданні С. Славіча «Ты і я — нас многа», аповесць М. Бірзе «I пад лёдам рака цячэь, апавяданні I. ІІавуменкі і М. Лупсякова. — Славіч Станіслаў (1925-2013) расійскі пісьменнік. Бірзе Міервалдыс (сапр. Бэрзінь; нар. у 1921) латвійскі пісьменнік. Навуменка Іван (1925-2007) беларускі пісьменнік, літаратуразнавец; народны пісьменнік Беларусі (1995). Лупсякоў Мікола (Мікалай; 19191972) беларускі пісьменнік.
Стар. 142. ... гераічна біўся з ворагам храбры чэх Ян Налепка... — Налепка Ян (19121943) чэхаславацкі афіцэр, арганізатар і камандзір славацкага партызанскага атрада партызанскага злучэння генерал-маёра А. Сабурава, які дзейнічаў на акупавапай тэрыторыі Беларусі і Украіны; Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).