Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Прызнаючы заслужаны поспех такіх твораў, як «Паўднёвей ад галоўнага ўдару» Г. Бакланава, «Батальёны просяць агню» Ю. Бондарава і асабліва іх жа «Пядзі зямлі» і «Апошніх залпаў», крытыка спачатку нават збянтэжылася: дзе ж герой? ГІрапаў герой у прывычным яго разуменні чалавек з бяздумнай самаадданасцю, падкрэсленай гатоўнасцю да самаахвяравання; у гэтых кнігах ніхто не закрываў амбразур дзотаў і не кідаўся са звязкамі гранат пад танкі. Капітан Новікаў пры ўсёй яго сабранасці і храбрасці гіне пад залпам сваіх жа «кацюш», лейтэнант Матавілаў схільны да рэфлексіі і адчувае вайну як салдат, пазбаўлены ў яе аналізе маштабаў, уласцівых, прынамсі, начальніку штаба фронту. Аказалася таксама, што на вайне можа спалохацца нават і савецкі воін, і што і яму бывае вельмі нялёгка, і здараецца, што гіне ён пры самых няздатных для гэтага сітуацыях і нават без патрыятычных воклічаў (успомніць смерць камбата Бабіна), і што поруч з доблесцю і мужнасцю на фронце ўжываюцца таксама і подласць, кар’ерызм (Яцэнка, Іверзеў), баязлівасць і нізасць (Мезенцаў, Ішчанка).
Усё гэта было новае, непрывычнае і таму выклікала разнатолкі і розныя агаворкі нават пасля прызнання аўтарскіх удач. Паявіліся разважанні аб вузкасці бакланаўскага плацдарма ў тым сэнсе, што цяжкасці баёў, якія Г. Бакланаў з геаграфічнай дакладнасцю «прывязаў» да днястроўскіх плацдармаў Трэцяга Украінскага фронту
ў 1955 г., не былі характэрныя для ўсіх франтоў у цэлым. Аўтара «Пядзі зямлі» папракалі ў згушчэнні фарбаў, у прыземленасці герояў і нават у «рэмаркізме» (кроў на хлебе).
Але мне здаецца, што некаторая прыземленасць, сапраўды ўласцівая аповесці Г. Бакланава, зусім не пашкодзіла ёй, як гэта іншым на першы погляд здалося. Яна канкрэтызавала карціны баёў і вобразы салдат і афіцэраў, напоўніла іх плоццю і пачуццямі, не выдуманымі, a рэальнымі, за кожным з імён аповесці стаіць сапраўды жывы чалавек, прытым ва ўсёй яго складанасці. Мы бачым яго і верым яму, бо ён пазбаўлен і намёку на позу, жэст, ён без фальшывага пафасу і ўвесь праўда, падмечаная мастаком-сведкам. I ад гэтага не пахіснуўся яго патрыятызм, яго вернасць воінскаму абавязку, ён не замкнуўся ў сваю шкарлупіну і хоць не вымаўляе лозунгаў, але ён мысліць, і мысліць зусім не вузка.
Ды і вузкасць плацдарма паняцце, вядома, умоўнае. He так важна, з якога НП (батарэі або камандарма) глядзіць на вайну герой, куды важней, як ён глядзіць, што бачыць і што адчувае прытым. Героі ж Г. Бакланава хоць і глядзяць з НП камандзіра ўзвода ўпраўлення батарэі, з варонкі, з назіральнай шчыліны танка і бачаць, можа быць, не надта шырока, але затое ўсё тое, што яны бачаць, ёсць праўда вайны; пачуцці ж іх поўны да краёў. Справа нарэшце не ў тым, паказана ў баі аддзяленне або полк, баец або камандарм, справа ў асэнсаванні сябе і бліжніх, барацьбы, народа, ворага, Мы ведаем нямала прыкладаў, калі ў адным героі салдаце (напрыклад, Васіліі Цёркіне) увасабляецца вельмі многа, і ведаем прыклады адваротнага парадку калі самы шырокі размах у ахопе падзей вайны і тылу нічога не даў літаратуры з-за бегласці, скорагаворкі, коўзання па паверхні падзей.
У малым можа выдатна адбіцца вялікае, роўна як у вялікім, шырокім нікчэмна малое або, можа, і вялікае, але адбіцца да крыўднага мелка. Вось таму здаецца мне, што «Пядзя зямлі», хоць і сапраўды ў некаторай ступені «прыземлены» твор, але гэтае прызямленне, звужэнне плацдарма не прызямліла яго так, як гэта зрабіла з іншымі раманамі аб вайне іх знарачыстая прыпаднятасць, празмерна раздутая шырыня іх плацдармаў, дзе звыш усякай меры апавяўся наступальны дух войск.
Справа, вядома, не ў наступальным духу, які, дарэчы сказаць, не сыходзіў са старонак некаторай часткі нашай літаратуры з самага першага і аж да апошніх год. ГІраўда вайны патрабавала адмовіцца ад сачыніцельскай прыгажосці, эфектнасці, бесканфліктнасці, якія буйнай непатрэбшчынай расквітнелі ў перыяд культу асобы Сталіна. У літаратуры, таксама як і ў чытачы, прабудзілася настойлівая патрэба ў паказе шырокіх дыяпазаноў чалавечай душы, паказу без выдумак, без пустога выхвалення, без лакіроўкі такой, якая яна ёсць. Нам пяма чаго саромецца, наша гісторыя і наша рэчаіснасць, як гэта вельмі правільна сказаў на XXII з’ездзе А. Твардоўскі, «дастаткова высокая і велічная са сваімі цяжкасцямі і недасканаласцямі», а салдат
«ганарыцца не толькі сваімі подзвігамі ў баі, але і тымі цяжкасцямі, што перанёс на паходзе». I таму галоўная вартасць кніг Ю. Бондарава і Г. Бакланава у іх сучаснасці, якая вынікае перш за ўсё з іх праўдзівасці і таленавітасці. Праўда, сказаная імі да канца, атмасфера баёў і настроіі, перададзеныя праз сотні самых разнастайных, але поўных вялікай значнасці падрабязнасцей, робяць цяпер проста немагчымым вяртанне да дурнога, хоць і эфектнага сачыніцельства аб вайне, уласцівага літаратуры перыяду культу асобы.
Вайна была часам небывала абвостраных адчуванняў рэзкіх кантрастаў ва ўзаемаадносінах людзей. Нідзе і ніколі не праяўлялася з такой відавочнасцю чалавечая сутнасць, як на вайне. Сотні тысяч людзей у мірны час пражылі б сваё жыццё, так і не праявіўшы сябе, лічачыся звычайнымі работнікамі вытворчасці, калгаснікамі, членамі прафсаюза: мала хто выявіў бы ў сабе смельчака або баязліўца, тым больш праявіў бы сябе ворагам або нягоднікам. Сувязіст Мезенцаў з «Пядзі зямлі» Г. Бакланава, напэўна, бязбедна пражыў бы, іграючы на саксафоне, іспаведуючы «пра сябе» сваю філасофію «культурнага» чалавека і карыстаючыся пры людзях агульнапрынятымі лозунгамі і агульнавядомымі ісцінамі. Вайна ж выкрыла яго як прыстасаванца, ускрыла ўсю фальш яго філасофіі. Герой выдатнага апавядання Эм. Казакевіча «Пры святле дня» Віталій Мікалаевіч Нячаеў ціха жыў у Маскве, баяўся скразнякоў, прастуджваўся і сарамлівадобра ўсміхаўся, быў рассеяны, нясмелы, пабойваўся існтытуцкага начальства. Ніхто з яго знаёмых, нават жонка, не маглі разгледзець у ім незвычайную чалавечнасць і мужнасць воіна, які выстаяў супраць смерці і начальніцкіх пагроз на вайне. 3 глыбокім пранікненнем у псіхалогію людзей пісьменнік нарысаваў у гэтым апавяданні няўвагу да бліжняга перш за ўсё з боку інтэлігентнай і вельмі сардэчнай на першы погляд жанчыны Вольгі Пятроўны, тым самым тонка і па-чэхаўску разумна перасцярог людзей ад самага згубнага ў іх раўнадушнасці да чалавека.
Сапраўдны гуманізм, высокароднае пачуццё таварыства, абвостраная чалавечнасць і самаадданасць ва ўсіх іх праяўленнях пакінулі вельмі прыметны след у нашай ваеннай літаратуры, след, які будуць вывучаць і на якім будуць выхоўвацца, можа быць, многія наступныя пакаленні, бо як гераічныя прыклады, так і прыклады чалавечай нізкасці, створаныя сілаю сапраўдных талентаў у іх лепшых кнігах, не пакінуць чытача раўнадушным.
Гэта безумоўна, але тут хацелася б сказаць аб справе «негераічнага з выгляду» на належную ацэнку побач з «гераічным цалкам».
Агульнавядома, што ў мінулай вайне праявіўся масавы гераізм нашага народа на фронце, у акупіраваных абласцях, у тыле, тысячы воінаў атрымалі Залатыя Зоркі, сотні тысяч ордэны. Асноўная ж маса воінаў «негероі» ў канкрэтпым, вузкім разуменні гэтага слова. Але ж Перамога над нямецкім фашызмам здабыта ў значнай (нават і болыпай) меры іхнімі рукамі, іх вялікай крывёй і потам.
Гэта ён, радавы вялікай бітвы, нічым не адметны былы калгаснік або рабочы, сібірак або разанец доўгія месяцы мёрз пад Дзямянскам, перакапаў сотні кіламетраў зямлі пад Курскам і не толькі разіў агнём немцаў, але і круціў баранку на разбітых франтавых дарогах, пракладваў і трымаў сувязь, будаваў дарогі, наводзіў пераправы. Ён многае перажыў, гэты баец: галадаў, знемагаў ад гарачыні, пабойваўся немцаў, але добрасумленна рабіў сваю непрыкметную салдацкую справу. I, прайшоўшы праз усе выпрабаванні, ён не страціў сваёй чалавечнасці, пазнаў і моцна засвоіў у вялікім калектыве спрадвечную праўду жыцця і многае іншае. Кінематограф, здаецца, ужо стаіць на шлях да стварэння такога зборнага вобраза рускага салдата мінулай вайны (успомніце Ямшчыкова і Рукавіцына з «Міру ўваходзячаму»), літаратура ж нічога падобнага пакуль не стварыла. Замусоліўшы да хадульнасці ўсіх родаў «гераізм», літаратары нерашуча бяруцца за вобраз такога салдата-працаўніка. А трэба б смялей. He бяда, што ён прынёс з вайны толькі якіх-небудзь 2-3 медалі, што ён губляўся пры жорсткай бамбёжцы, што дзесьці ён аглядваўся назад, можа, ляскаў зубамі і заікаўся ў часе танкавай нямецкай атакі, што яго цела, падпародкаўваючыся інстынкту, імкнулася назад, у тыл, да бяспекі, а ён з намаганнем, але ўсё ж стрымаў сябе ў цесным акопчыку, сціскаючы ў руках цяжкую РПГ. Страх цяжкападуладнае чалавеку пачуццё, аб бясстрашшы ж напісана многа хлусні, і мы не павінны пагарджаць праўдай чалавечых паводзін перад тварам смерці. У такой жорсткай вайне, якую мы перажылі, цярплівасць, вернасць свайму салдацкаму (часам вельмі скромнаму) абавязку былі не менш важныя, чым адчайная адвага храбрацоў.
У гэтых адносінах цікавыя раманы А. Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» і I. Навуменкі «Сасна пры дарозе». Узняўшы папулярную тэму партызанскага руху ў Беларусі, аўтары А. Адамовіч, а за ім I. Навуменка абралі новы, зусім адметны ад ранейшых твораў, аспект гераічнага. Многія з іх папярэднікаў, захапляючыся бяздумым гераізаваннем «лясных салдат», не заўважалі мноства «негерояў» падлеткаў, дзяцей, мацярок, якія, застаючыся пад роднымі дахамі на акупаванай тэрыторыі, аралі зямлю, кармілі шматтысячную партызанскую армію, хавалі лясных гасцей, працавалі сувязнымі, здабывалі медыкаменты. Яны часам рызыкавалі не менш за тых, хто граміў гарнізоны або хадзіў на «жалезку», бо сапраўды за падрыў поезда і за ўкрыццё раненага, за напад на гарнізон або за спробу ўкрасці ў паліцая гранату немцы ведалі толькі адну кару смерць. I на гэтую смерць ішлі і знайшлі яе тысячы невядомых герояў падлеткаў, дзяўчат, мацярок. А. Адамовіч і I. Навуменка паднялі і па-майстэрску паказалі чытачам цэлы пласт некранутай цаліны там, дзе, здавалася б, усё ўжо апісана і распрацавана літаратурай. У гэтым свежасць і навізна рамана «Вайна пад стрэхамі» і вартасць «Сасны пры дарозе».
Крытыка нярэдка схільна падштурхоўваць пісьменнікаў да «благополучных» развязак у творах на ваенную тэму. Аб творы, дзе