Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
У гэты час за нахіленай Кацінай спіной адчыняюцца дзверы, і ў воблаку сцюжы цераз парог імкліва пераступае нехта ў густа заінелым шынялі.
— Прывет! — весела кідае чалавек ад дзвярэй.
Зусім малады твар яго чырвоны ад сцюжы, голас таксама выдае зусім яшчэ хлапечы ўзрост. Ён паранены і правую руку трымае ля грудзей на бінце-падвязцы.
— О, тут і фрыцы! — радасна здзіўляецца хлопец, згледзеўшы немца.— Гут абенд, фрыц!
Немец ускоквае з падлогі і цвёрда ляскае абцасамі.
— Гутэн абэнд, гер офіцыр!
— Вольна! — усміхаецца афіцэр.
I тут мне штось здаецца знаёмае ў гэтай заінелай постаці. У голасе, паставе, смеху прабіваецца штось зусім нядаўна і зноў жа невядома дзе чутае і бачанае. Пастой, ды гэта ж...
— Стралкоў! ІОрка! — крычу я са змроку, стараючыся ўстаць ля сцяны.
Хлопец кідае ў мой бок амаль збянтэжаны позірк і ад разгубленасці на момант разяўляе рот. Ён не пазнае. Ды і ці можна тут пазнаць каго, у гэтай цемры, якую ледзьве разрэджвае адна мігалка на прыпечку (другая патухла ўжо — скончылася гаручка). I ўсё ж хлопец здагадваецца:
— Васілевіч?
— Я самы! Давай сюды!
Сапраўды, гэта Юрка, і я на хвіліну забываюся на ўсе мае беды, няўдачы і нават боль у назе. I як не забыцца, калі гэта — ІОры Стралкоў, мой аднакашнік, сябар, малодшы лейтэнант, пехацінец, з якім мы паўгода назад скончылі адно вучылішча і пасля доўгага падарожжа ў таварняку трапілі ў адну армію. Пасля тае пахмурнае раніцы пад Харкавам, дзе нас разлучылі кадравікі, я, папраўдзе, ужо і не спадзяваўся ўбачыць яго. I цяпер вось такая сустрэча!
Шырока стаўляючы між людзей заснежаныя валёнкі, ІОрка паспешліва лезе да мяне, хапае адной левай рукой мае пальцы і трасе, трасе.
— Лёнька! Ты жывы, Лёнька!
— Ды вось жыву. А ты? — недарэчна пытаюся я.
Э, вядома, браце, колькі мы перажылі паасобку, адзін без
аднаго,— перажылі, наадчуваліся, перапакутавалі. Былі мы зялёныя, толькі і дбалі, што пра свой знешні выгляд ды свежаспечаны воінскі гонар. 3 адной зорачкай на плячах. А цяпер?
Ледзьве ўтаймоўваючы хваляванне, я гляджу ў заценены прыцемкам такі знаёмы, дужа далікатны, як у дзяўчыны, твар сябра. I я прыкмячаю на ім штось новае, невядомае мне, мусіць, нейкія сляды нялёгкага, пакутна-сталага ўжо, што прыйшло да яго за час пасля нашай ростані. У астатнім жа гэты твар ранейшы — тонкія юначыя рысы, далікатная круглявасць падбародка, якога яшчэ не краналася брытва. Зрэшты, цяпер ён ззяе радасцю нечаканай сустрэчы. ІОрка азірае мяне і смяецца.
— Ой, які ты абвязаны, не пазнаць!
— Ерунда! Бінтоў накруцілі. А ў цябе што — рука? — пытаюся я ў сябра.
— Ды, разумееш, падляцеў ненарокам.
— Лёгка?
— Драпіна. Вось толькі страляць замінае. А так... Ну, але ведаеш, мы адыграліся! — Юрка раптам радасна ажыўляецца, вочы яго блішчаць.— Ось ужо адыграліся, каб ты толькі ведаў! Зрабілі пабоішча не горш за Лядовае...
— Ты сядай! Во, на салому.
ІОрка адразу апускаецца пад сцяну са мной побач. Хлопцы адусюль пазіраюць на яго — такога заснежанага, гаманліва-ажыўленага. А ён, здаецца, безуважны да ўсяго тут. поўніцца чымсьці сваім — вялікім і радасным.
— Ты разумееш! Ты разумееш — я ж толькі са стэпу! Во гадзіну назад! От жа мы іх ушчушылі! Ды так спрытна, без стрэлу, без гуку падпусцілі на пяцьдзесят метраў... Камбат у гэты раз ну проста маладчага!..
— Пастой, пастой!.. Ты дзе? Я нават не ведаю, у якой ты дывізіі служыш. У Церахава, ага?
— У якога табе Церахава! — гатовы раззлавацца ІОрка за такое маё меркаванне,— У палкоўніка Калюжнага. Гвардыя!
— Так, так...
— Ты разумееш! За дзесяць хвілін мы зрабілі з іх мясакамбінат. Ураз як ударылі з усяе зброі!.. Дзевяць станочкаў, дзве саракапяткі. Ты б паглядзеў, што там рабілася!..
Я і так рады, што там здарылася. Яшчэ не ведаючы, што і як, але гатовы зайздросціць Юркавай ратнай удачы. Ды я ўжо і зайздрошчу. Што і казаць, пяхоце не часта выпадаюць на фронце хвіліны, накшталт толькі што перажытых ІОркам, калі грудзі распіраюцца ад хмелыіага пічасця ўдачы. Нам болей прывычны шэрыя будні вайны — сцюжа, мокрыя ногі, крывавыя бінты на нямытым целс, знішчальны нямецкі агопь і, як узнагарода,— кароткі трывожны соп дзе-небудзь па засланай саломай падлозе. У яго ж здарылася нешта зусім іншае, нешта агромніста-ўдалае, і я рады. Я слухаю і на ўсе вочы пільна гляджу на нядаўняга свайго сябрука-курсанта. Шыпялёк на Юрку салдацкі, але акуратна прыгнаны па росту (на гэта ён быў мастак і ў вучылішчы, бо трошкі фарсун і акураціст). На каўняры роўненька прышытыя пятліцы, наўкось цераз грудзі — партупея, вядома не ў ОВС1 атрыманая, а, пэўна ж, сумленна здабытая на полі бою. Юрка, я вельмі, всльмі рады, што ты жывы, што ты ўрэшце сустрэўся мне, ды яшчэ такі ўзнёсла ўзрадаваны!
— Панімаеш, цэлую калону, чалавек трыста з артылерыяй! Ты разумееш ці не? — тармосіць ён мяне за рукаў.
— Разумею, разумею, Юрка. Але давай спярша падмацусмся. Эй, ты! — крычу я на немца.— Ану, падай кацялочак! На двох!
Немец ахвотна падас нам плоскі кацялок, поўны бульбяное таптухі. Пасля на пагнутае вечка Каця кладзе кавалачак трусяціны.
— Вот вам і ножка, таварыпіы камандзіры,— кажа санітар, перадаючы вечка цераз галовы іншых.
Юрка чуйнымі ноздрамі прагна нюхае паветра і дзівіцца: — Што? Мяса? Ось гэта да! Ну, раз так, то... Трымай!
Ён рашуча адшпільвае ад рамяня нямецкую фляжку і працягвае яе санітару. Той, не разумеючы, круціць яе ў руках. Але тут над яго плячом мільгае ўхопістая рука сяржанта, і фляжка апынаецца на ложку.
— Ану, ану...
У хаце лёгкая збянтэжанасць, усе паварочваюцца да па-
1 Абозна-рэчывас забсспячэппс.
рога. Сяржант жа, надаўшы страшэнна глыбакадумны выраз свайму хітраму твару, даследуе фляжку. Для гэтага ён спярша боўтае яе і прыслухоўваецца.
— Шнапс?
— Нешта ў гэтым родзе! — жыва адказвае Юрка.— Трафеі нашых войск.
Сяржант важна адкручвае пробку, грымаснічаючы, нюхае рыльца і выразна хакае ад асалоды. Нехта з кута крычыць:
— Хопіць камедыяннічаць! Разлівай!
Сяржант акругляе вочы.
— А калі атручана? Трэба пробу.
— Ідзі ты! Якая яшчэ проба!
Ну, вядома ж, пробу ён бярэ сам. Задзірае галаву і гучна глытае, зрэшты, па-боску — адзін толькі раз. Усе, не адрываючыся, сочаць за яго тварам, а сяржант на хвіліну знерухомлівае, як дэгустатар, вызначаючы смак гарэлкі. Пасля рашуча аб’яўляе:
— Люкс! Ану, давай тару! Младшой, ад імя службы табе благадарнасць!
— Служу савецкаму народу, старшыне і памкамузводу! — смяецца Юрка і зараз жа да мяне: — Ты разумееш, я сам спаражніў шэсць стужак. Шэсць стужак — ты разумееш! «Максім», як самавар, распаліўся. Пятнаццаць хвілін, і на снезе тры сотні трупаў!..
Нечаканае трывожнае меркаванне прымушае мяне схамянуцца.
— Стой! Гэта дзе? Ці не каля Аляксееўкі?
— Ага. Непадалёк. Відаць, прарываліся на захад, да сваіх.
— Пяхота?
— Пяхота, ага. I артылерыя.
— А танкі?
— Што?
— Танкаў не было там?
— He, танкаў не было. Пяхота. Глядзім: ідуць да кукурузы, расцягнуліся, як кішка. Ну, камбат паклаў усіх, камандуе: замры. Так удала падпусцілі, месяц свеціць, ужо гузікі на шынялях відаць сталі. I як урэзалі! — захапляецца Юрка
і крыху цішэй паведамляе: — На мяне наградны напісалі. Проста ў полі. На «Айчынную»... Другой ступені.
«Айчынная» — гэта здорава. Трэба б павіншаваць. Але я не віншую — я засяроджана пазіраю ў расчырванелы твар сябра, і ягопыя словы пачынаюць аддаляцца, глухнуць у маіх устрывожаных думках. Сапраўды, гэта адыходзіла пяхота. А дзе ж танкі? Значыць, танкі засталіся. Яны на прыкрыццё. Пяхота, вядома, выйшла раней, падцягвалася да Аляксееўкі, а танкі... Танкі, выходзіць, нацэліліся на нас.
Чорт, мне зноў робіцца кепска. Нейкая нервовая дрыготка скаланае цела, мімаволі мая ўвага скіроўваецца на панадворак: ці не чуваць? He, здаецца, гулу пе чуваць, толькі здалёк праржаў конь ды нехта, прарыпаўшы снегам, прайшоў каля хаты.
У вёсцы пакрысе ўсталёўваецца начпая цішыня.
А ў хаце тым часам ажыўленая, без ладу, гамана.
— Ну, будзьма здаровы!
— Каб хутчэй дзіркі загойваліся.
— Кацюша, не адмаўляцца. Ну, хоць трошачкі. За разведчыкаў.
— За пяхоту-матухну.
— А фрыцу? Хлопцы, фрыцу налілі? — непакоіцца нехта Ў куце.
— He, цябе чакалі,— прастуджаным басам адгукаецца сяржант і з поўнаю алюмініевай шклянкай для галення павяртаецца да немца.
— Ганс!
Немец з крыху празмернай паспешнасцю падхопліваецца ад печы і шчоўкае абцасамі:
— Яволь!
— Трымай!
Сяржант перадае ў немцавы рукі шкляначку. Твару таго, павернутага ад святла, добра не відаць, але, здаецца мне, на ім — задаволеная, дабрадушная ўхмылка. Зрэшты, можа, гэта мне здаецца так у прыцемках. Немец трошачкі прыўзнімае шклянку і абвяшчае ў паўпаклоне:
— Гітлер капут!
— Давай, давай! — адабраюць наўкола.
— Ну, паехалі, рабяты! За перамогу.
Я таксама паднімаю вялікую, на паўлітра, луджаную кварту на дне якой трохі плёскаецца вадкасці — гэта нам з Юркам. Здаецца, мы п’ём з ім першы раз у жыцці, хоць амаль год прабылі ў вучылішчы разам. Але тады было не да выпіўкі — тады марылі абы досыту пад’есці. Вядома, напаўгалодныя тылавыя блазнюкі. Цяпер вось мы паваявалі ўжо і абодва паранены і таму п’ём, як сталыя. А што ж, хіба не заслужылі такое права? Мы забівалі ворагаў і пралілі сваю кроў, колькі разоў ганялася за намі пагібель, але мы абхітрылі яе і жывём. Хіба гэта мала на вайне?
Перш чым выпіць, я трошкі вагаюся і ўлюблёнымі вачыма пазіраю на ІОрку.
— ІОрка, дружа! Халера! Як добра, што мы спаткаліся!..
Юрка бесклапотна смяецца.
— Ну, давай! Да дна.
He, да дна нельга. Тры глыткі пякучае вадкасці, пасля — зацятае дыханне, здрадніцкі кавіаль з горла. Ого, мусіць, гэта не шнапс — падобна, што спірт! Ну, але тут — гарачую бульбіну ў рот і пасмачку валакністага белага мяса. Пасля мяне, таксама папярхнуўшыся, з кварты дапівае Юрка.
А нішто сабе — і выпіўка і гарачая бульба (каб яшчэ да яе хлеба). Паспешліва, з лёгкім шумам у галаве, ямо. А з душы ўжо хлынае, ірвецца разам перажытае, тое, што адышло ў нябыт ды раптам уваскрэсла для мяне разам з прыходам Юркі.
— Слухай, а ты Драздоўскага не сустракаў?
— Драздоўскі ж загінуў. Яшчэ на Дняпры. Пад бамбёжку трапіў.
— Глядзі ты! Такі асцярожны. А дзе гэта памстаршына наш, Адзінокаў?
— Го, Адзінокаў! Адзінокаў камбатам быў стаў.