Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Камбатам?
— Ну. Ды ненадоўга. Ногі адарвала. Нядаўна, пад Пяціхаткай.
— Шкада трохі. А наогул, паскуда ён.
— Паскуда, праўда,— згаджаецца Юрка.
— А не ведаеш, куды Кузняцоў Валька папаў?
— Кузняцоў? Разумееш, не всдаю нават, дзе ён і ваяваў. У яго ж бацька генерал. Памятаеш, ехалі на фронтусё кпілі з яго: Кузняцоў, маўляў, да бацькі ад’ютантам пойдзе. А я неяк аднаго разу,— пагадзі ты, не ведаю ўжо, дзе гэта і было,— неяк адышоўся ад дарогі ў бок, да магілкі. Гляджу — таблічка. Чытаю: малодшы лейтэнант Кузняцоў вэ эс... Точна. Наш Валька. Вось табе і ад’ютант...
— Да-а... Ну, ты еш. Бяры во гэтую костку.
— He, костку ўжо ты бяры. Я бульбу.
Бульбу мы ямо дружна, костка на вечку застаецца — яе не падзеліш. Чорт з імі — танкамі, я ўжо іх не баюся! Урэшце, нічога яны нам не зробяць. Ротмістраўцы з пятай танкавай ужо, мусіць, акружылі Кіраваград. Мы наступаем, наша перамагае. Пляваць нам на тыя танкі, хай сабе дратуюць у стэпе кукурузу. Заўтра падваляць «ІЛы», зробяць ім Сталінград...
Мне робіцца добра, лёгка, нават весела. Я люблю ІОрку, Кацю, гэтага арапістага сяржапта ў дэсантнай куртцы. Тых вупь санітараў, што з блажэннымі ўсмешкамі на зашчаціненых тварах падпіраюць плячыма печ. I нават немца. О, як ён мірна і старанна выскрэбвае бульбу з кацялочка — любата глядзець!..
Гамана ў хаце большае, ажыўленне расце. Ужо не-не ды раздасца смех. Параненыя забыліся на свой боль. I ўсё ІОркава фляжка!
У куце сярод воблака махорачнага дыму нехта разважліва, са стоепым жаданнем уразіць сваёй удачлівасцю, нетаропка, смакуючы цыгарку, расказвае:
— Да-а. Я гэта даўно запрыкмеціў. Душа, яна пачуццё сваё мае. Яна, брат, таксама кіруе. Надоечы ляжу пад плотам — во там сяло бралі, не ведаю, як і завсцца. Ляжу гэта, зацішна, кулі всрхам ідуць. Здаецца, ляжаць бы ды ляжаць. Чым не схованка. Ды нехта мяне бы штурхае — ану, Пятро, перабягай! He хочацца ўставаць, кулі свішчуць. Але неяк устаў і — цераз плот, бліжэй да хаты. I толькі гэта ўпаў, ззаду як ірване. Увакурат ма тым самым месцы, дзе я ляжаў.
У другім баку, ля перагародкі, напэўна, сабраліся бывалыя, і ў іх ужо іншая тэма.
— Куля што! Куля акуратная. Цюкне і — маленькая дзірачка...
— Асабліва калі навылёт.
— Бы камар укусіць. Месяц, і ўсё гатова.
— Ну, не кажыце. Бывае з рыкашэта каторая, тожа рве добра.
— Куля, куля! Асколак, во хто калечыць...
— Асколак, яно канешне.
— На чвэрць разварочвае. Ды яшчэ дактары на дзве чвэрці распаласуюць.
— Ага. Рассячэнне гэта называецца. Я ведаю. Ужо чацвёрты раз трапляе.
— Ну. Во тады паякочаш. На квартал, не меней.
А аднекуль, са змроку, між людской гаманы прабіваецца ціхі, раздумны голас чалавека, у якога, відаць, набалела на душы, ные і патрабуе падзяліцца. Але не з усімі наўкола, а, пэўна, з адным, тым, хто зразумее і не абсмяе, не пакпіць.
— Панімаеш, прыйшоў... А яна ля мяне ўвіваецца... Кажу, як жывеш, Глафіра?.. Так спакойна, але гляджу, мяльцешыцца ў вачах. А знаеш, людзі мне ўжо што-колечы шапнулі... Сцерва, кажу, каму ізмяняеш? Савецкаму байцу ізмяняеш... Панятнае дзела, рамень ён хоць і брызентавы, ды каляны... Ну, завязаў вешчмяшок і — на станцыю... Капітан кажа: «Ты іііто, Сакольнікаў, дасрочна?» Дасрочна, кажу, жалаю хутчэй врагоў біць... «Маладзецкажа,— патрыёт. Бярыце прыклад з радавога Сакольнікава».
Накінуўшы на сябе паўшубак, цераз людскія ногі да нас пералазіць Каця.
— Ану, пасунься...
— Калі ласка, сястра,— кажа ІОрка і паслужліва адсоўваецда, даючы ёй месца ля сцяны. Каця моўчкі садзіцца, захінуўшы калені палой паўшубка.
На ложку з п’яным задавальненнем на твары асклабліваецца сяржант.
— Ганс, ком!
Немец з выдрэсіраванай гатоўнасцю ўскоквае з падлогі.
— Ты за каго? Ану, скажы! Каб усе чулі.
Палонны стараецца зразумець, але гэта яму не ўдаецца, і ён пакутліва лыпае вачыма. Сяржант растлумачвае:
— Ну, хто ты? Буржуй? Рабочы? Фашыст?
— Іх бін дойч лерэр! — урэшце здагадаўшыся, аб’яўляе немец.
Але байцы наўрад ці разумеюць яго і няўцямна глядзяць з куткоў, з лаўкі, з падлогі. Яны пакуль што адваявалі сваё і цяпер добрыя. У вачах задаволенасць і спакой. I хоць бялеюць у змроку забінтаваныя рукі, ногі, галовы, але тое ўспрымаецца цяпер не як бяда, а амаль як удача, бо галоўнае — жывыя. I калі ўсё ж баліць дзе, дык хіба ў тым віна гэтага вось ціхманага, услужлівага і нават палахлівага немца, які здаўся ў палон? Немец, відаць, гэта адчувае і спакойна глядзіць, як з кутка да яго падступае нізенькі, рабатвары, у абмотках пехацінец. Пад накінутым шынялём у яго тоўста забінтаванае плячо. Гэта, здаецца, той, што непакоіўся, а ці налілі немцу выпіць.
— Слухай, фрыц! А ў цябе дзеці ці ёсцека? — пытаецца ён.
Немец няўцямна пазірае на яго.
— Ну, дзеці, панімаеш? Малыя, во такія?
— Кіндэр? — здагадваецца немец і паспешліва адказвае: — Цвай кіндэр. Дава дзіеці...
— I ў мяне двое дзяцей! — нібы здзіўляецца пехацінец, і ягоны рабаваты твар ззяе прастадушным задавальненнем.
I тады з-пад шынялёў з кута вылазіць вялікая цёмная постаць. He разбіраючыся, што пад нагамі, на кагось наступіўшы і хіснуўшыся, гэты чалавек кідаецца да немца.
— Брэшаш, гад! Свалата ты! Ух, я цябе!..
Вялізны і нязграбны, у прамазучанай целагрэйцы, ён дрыготкімі рукамі выдзірае з кірзавай кабуры наган і шчоўкае, узводзячы курок.
Немец адступае на крок, рукі яго інстынктыўна ўскідваюцца насустрач танкісту.
— Стой! — крычыць з ложка сяржант.
— Ты што?! — крычу я, нязграбна ўстаючы з-пад сцяны.
Нехта яшчэ крычыць. Побач хутчэй за мяне ўскоквае на ногі ІОрка. Адною рукой ён хапае танкіста за локаць.
— Спакойна! Спакойна!
Сяржант, саскочыўшы з ложка, засланяе немца.
— Ану, схавай пушку! — уладарна загадвае ён,— Ваяка!..
— Навошта ж дзяцей гэта самае... сіраціць? — збянтэжана пытаецца васпаваты баец.
I тады вялікі ўзрываецца:
— Ах, дзяцей! Такую вашу матары! Ягоных дзяцей шкада! А маіх хто шкадаваць будзе?
Ён бухае кулаком у свае грудзі. На буйным касцістым твары яго лютасць, вусны дрыжаць, вочы закаціліся пад лоб і не абяцаюць дабра. Але ўсё ж хлопцы не дадуць тут яму ўчыніць забойства. За сяржантам, прыкметна апанураны, стаіць немец.
— Што ты ўсхапіўся, як Гітлер? — кажа да байца сяржант і кладзе руку на яго плячо.— Ты ж рускі. Рускі, так? Ну, дык чаго ж ты, як бандзюга, пушку настаўляеш? Ён жа палонны...
У хаце робіцца ціха. Чуваць, як у куце стогне абпалены лётчык. Ягоны вялізны сусед яшчэ раз надзяляе немца ненавісным позіркам і неахвотна вяртаецца да таварыша. Здаецца, канфлікт ліквідаваны. Сяржант, перш чым узлезці на ложак, лёгенька штурхае немца.
— He дрэйф, Гансік. Давай, траві далей...
Немец нерашуча яшчэ ступае на вальнейшае месца.
— Іх бін кайн нацы. Іх бін лянд лерэр’,— даводзіць ён пацішэлым голасам.
Я апускаюся ля сцяны, побач садзіцца ІОрка. Каця, хутаючыся ў паўшубак, кажа:
— He веру я яму.
— Ну, чаму? — не згаджаецца ІОрка,— Бываюць і сярод іх людзі. Калі рабочыя. Ці настаўнікі.
— Гад ён, а не настаўнік.
— Чаму так?
— Так.
— Гэ! А гэта што такое? — здзіўляецца сяржант. У ягоных руках каўпачок ад Юркавай фляжкі, у які ён наліваў суседу па ложку. Каўпачок стаіць некрануты.
1 Я пс пацыст. Я вясковы пастаўпік (ням.).
— Эй, землячок! Ты што — махлюеш?
Ён ашчадна штурхае параненага ў плячо, які яшчэ нядаўна трудна стагнаў, а цяпер і не кратаецца.
— Эй! — сяржант устрывожана прыглядаецца да яго твару,— Вось табе і на! Ён жа «ўжо»!..
Да ложка падыходзяць санітары, устае ад сцяны Каця. Яны доўга мацаюць у байца пульс, ды, здаецца, той сапраўды «ўжо».
— Фу ты, халера! — не стрымлівае прыкрасці сяржант — I сто грамаў не дапіў, дзівак...
Санітары ў маўклівай зацятасці нязграбна, за полы шыняля, сцягваюць з ложка труп і, напусціўшы сцюжы, выносяць яго з хаты. Ім памагае немец, які потым, не ведаючы, дзе сябе дзець, ціснецца да парога. Але яго адразу прыкмячае сяржант.
— Ганс, ком сюды! Месца ёсць. Ну, але плакаць не будзем. За здароўе землячка! — кажа ён і спрытна куляе каўпачок. Немец пачціва сядае на ложку.
— На здрове!
Сяржант кракае ад задавальнення і ляпае немца па плячы.
— Правільна, Ганс. Але дзе ты гэтак па-руску навастрыўся?
— Русішэ шпрэхен? О, біль фаль,—сціпла адказвае немец.
Фаль! Быццам знаёмае слова, але я ўжо не памятаю, што яно азначае, у галаве маёй усё стомлена і п’яна блытаецца, і я гукаю сябра:
— Юрка! А, Юрка!
Юрка, прысланіўшыся да сцяны, маўчыць. Я зазіраю ў яго заценены твар: вось табе і на — ён жа заснуў!
14
ІОрка зняможана спіць побач, звесіўшы на грудзі светлую галаву. Здаровай рукой ён засцярожліва ахінае параненую і ціха пасопвае ў нос — па-хатняму мірна і соладка. На ложку словамі і жэстамі спрабуе нечага дабіцца ад немца сяржант. Навокал угамоньваюцца, ладзячыся на ноч, пара-
неныя. Гамана ў хаце пакрысе заціхае. Густа, не прадыхнуць, смярдзіць шынялямі, потам, бінтамі. У мяне мацней пачынае балець нага. Гарыць, пячэ ў ступні. Заснуць я ўжо не магу і моўчкі гляджу на свайго соннага сябра.
Эх, Юрка, Юрка! Сапраўды гэта здорава, што мы вось гэтак нечакана-негадана сустрэліся сёння. Можа, гэтак жа разам сядзем заўтра ў санітарную машыну і рванём I у тыл — прэч ад танкаў, агню і бясконцых франтавых трывог. I там — ложак, чыстая бялізна, спакой і сон, I сон... Магчыма, нам пашанцуе яшчэ болей і мы трапім у адзін шпіталь. Тады будзе не лячэнне, а рай. У такім разе я гатовы прымірыцца з маёю вымушанай разлукай са ўзводам, у якім так мала ўжо засталося старых стралкоў. Мусіць, праз які месяц усе будуць новыя, незнаёмыя, з папаўненняў. Зноў трэба будзе вучыць ды прывыкаць да кожнага. Ну, але не бяда, прывыкнем — я да іх, яны да мяне. Гэта толькі здаецца так, што новыя горш за старых, проста яны невядомыя. Праўда, сярод іх розныя — і лепшыя і горшыя, як і сярод старых. Хаця гэта пасля. Цяпер вось самае галоўнае — мы разам з маім самым найлепшым сябрам, маім Юркам.
Гэтак жа паўтара года назад, зусім нечакана і яшчэ не ведаючы адзін другога, мы трапілі ў адзін строй у вучылішчы і апынуліся ў адной роце, у адным узводзе і нават у адным аддзяленні. Год мы праспалі на нарах побач, і амаль кожную ноч пад ранак ён нецярпліва штурхаў мяне ў бок за маю недарэчную прывычку храпці. Нам было дужа не соладка там — зусім яшчэ навабранцам, амаль саплякам, учарашнім школьнікам, якіх жорсткі лёс вайны кінуў ад кніжнай навукі ў бязлітасную суровасць вайсковага вучылішча, з яго ўшчыльненай праграмай, бяссоннымі нарадамі, знямогласцю абарончых работ. Заўжды хацелася спаць, есці, адпачыць, а ўзводныя з нашага ж брата, курсантаў папярэдніх выпускаў, якія самі не ведалі тут паблажак, не песцілі імі і нас. Казалі, так было трэба, каб фронт здаўся раем пасля таго гранічнага напружання, да якога нас прызвычаілі ў вучылішчы. Сапраўды, дзесяць гадзін заняткаў у поўнай выкладцы, маршы, вучэнні, земляныя работы ў ваколіцах горада (будаваўся знешні абараняльны рубеж Саратава), ноччу —