Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Ляж! Ляж! Ну што ты — ляж! — угаворвае яго Каця, бо ратаваць яго суседа позна, таксама як і таго капітана.
Баец збянтэжана стаіць ля печы. Мне вельмі добра відаць тое страхавітае здзіўленне, што адбіваецца на яго схуднелым, зашчаціненым твары. Хвіліну ён недаўменна пазірае на труп у доле і ўрэшце паднімае рукавіцу, каб абцерці пот. I тут:
— Тр-р-рах!
Гэта блізка, але не так, як у папярэднія разы. На Юркаў шынель адлятае адшчэпленая ад падакопніка гнілаватая трэска, а баец з рукавіцай, ацярушваючы спіной пабелку, хуценька спаўзае долу. Я яшчэ не спраўляюся даўмецца, што адбылося, як ён абмякла валіцца на бок і глуха дзёўбаецца галавой аб падлогу. На аіпчэраных ягоных зубах пузырыцца пена. Яго напарнік кідаецца ў сснцы.
На падлозе лаецца сяржант:
— Дзе той санітар? Дзе начальства? Праз хвіліну паўграбляе ўсіх!..
Хапаючыся за ложак, ён няўклюдна ўстае і, выстаўляючы наперад прамую, як бервяно, нагу, ступае да мяне.
— Дай аўтамат! Я ім, у бога душу, навяду парадак!..
Гэта так упэўнена і катэгарычна, што я адразу, не падумаўшы, аддаю яму свой ППС. Сяржант таропка скача да дзвярэй. Каця крычыць з кута:
— Падводы! Падводы давай сюды! Чуеш?
— He глухі! — далятае ўжо з сянец.
Мы зноў чакаем, прыпаўшы да закідапай друзам падлогі. У сяле бой. На ўсю грымяць танкі, гахаюць іх гарматы, імпэт-
на заліваюцца кулямёты. Аднак штось там застопарылася — усё ж, відаць, апомніліся «славяне», упёрліся і пакуль што трымаюцца на той ускраіне. Толькі ці надоўга?
Юрка, мусіць, непакоіцца аб тым жа і, прыўстаўшы, пачынае выглядаць з-за касяка. Я гляджу на яго знізу, але на твары сябра ні кропелькі палёгкі. Здаецца, у гэты раз бяда ўзвалілася на нас як мае быць.
Неўзабаве ІОрка апускаецца на дол.
— Ты ісці не можаш?
Я варушу параненай ступнёй. Баліць, халера! Як тут ісці? ІОрка без слоў разумее.
— Так. Значыць, так. Я... Трэба туды,— ён ківае галавой за акно.— Там зусім мала. Панімаеш?
Я разумею. Вядома ж, трэба біцца. Аказваецца, вайна для нас учора не скончылася, перадыху не будзе (дурныя наіўныя мары). Барацьба прадаўжаецца, і трэба ісці ў бой. Лацно здаровым — вунь колькі іх дало волю нагам! Нам жа выбар невялікі — палон або смерць. Ну што ж!.. Толькі вось рана...
Юрка тым часам ссоўвае наперад кірзавую кабуру, левай рукой дастае ТТ. Магазін у яго няпоўны. Адной рукой ён няспрытна шарыць у кішэнях, дастае некалькі патронаў, нязручна запіхвае іх у магазін. Я таксама выграбаю з сваёй кішэні, што ёсць там з боезапасу. Набіраецца жменя аўтаматных патронаў, і я аддаю Юрку. Той з рашучасцю на твары, хоць, здаецца, трошкі паныла, устае на ногі.
— Ну, трымайся...
Ён кароценька ўсміхаецца аднымі вуснамі, і ў гэтай яго ўсмешцы — горкая абнадзеянасць, у якую ён сам не верыць. Значыць, зноў ростань, зноў ён ідзе, і, можа, на гэты раз назаўжды. Ну, вядома ж, наўрад ці ён вернецца адтуль. Але тады і я не хачу быць тут — паміраць, дык разам. I я ўсхопліваюся ў першым парыве — была не была! Так ці не так — дадумваць цяпер няма калі.
Дай руку...
Ён няўцямна азіраецца, на імгненне марудзіць і нерашуча дае здаровую руку. Я ўстаю і, прытрымліваючыся за ложак, скачу ў парог. Чорт, на адной назе вельмі нязручна!
Каб хоць на што абаперціся. Я прыпыняюся. ІОрка наперадзе, зразумеўшы мае турботы, кідае наўкола позірк. У куце ля парога чыясь вінтоўка, ён хапае яе і дае мне. Гэта звычайны нямецкі карабін, толькі з чорнаю ложай, і я абапіраюся на яго, як на палку.
Ужо з болыпай упэўненасцю мы пералазім цераз траіх забітых і выбіраемся на закіданы кавалкамі зямлі двор.
17
На двары нас адразу аглушае выбух. Мы абое падаем, пасля Юрка, ускочыўшы, перабягае за рог нейкага хлеўчука. Там ён азіраецца, маючы намер бегчы далей, але я ў гэтай справе яму не раўня, і ён, прысеўшы ля вугла, цярпліва чакае мяне. А я кулыікаю на адной назе і шныпару наўкола вачыма — каб дзе якую гранату... Трэба гранаты, бо з вінтоўкай і пісталетам мы нядоўга наваюем супраць танкаў. Ад хлеўчука Юрка дабягае да пахіленага выбухам плятня і зноў прысядае. За плятнём на снезе шэрая пляма варонкі, далей заснежаны, стаптаны слядамі і закіданы гузакамі зямлі гарод.
Пі-у-у-у!.. Пі-у-у-у!.. Пі-у-у-у-у...
Эге, ды тут не адны толькі танкі — тут яшчэ міны! Тры перуны-выбухі скаланаюць паблізу зямлю. Між хат узлятае ў неба шызае снегавое воблака. ІОрка хоча пераскочыць цераз пляцень, ды азіраецца на мяне і прысядае. Я дакульгікваю да яго і каленам апускаюся ў снег, чакаючы, пакуль скончыцца доўгі, прарэзлівы скогат мін. Б’юць з аколіцы навяснымі крутымі траекторыямі. Міны ляцяць доўга і сваім скогатам, здаецца, выварочваюць нутро. Колькі я на фронце, a ўсё не магу прывыкнуць да гэтага іх праклятага віску. Я пазіраю на Юрку — мне яшчэ не даводзілася бачыць яго пад агнём. Э, ды ён малайчына: сабрана-засяроджаны, пружыністы, хуткі! Ён бы, вядома, адным махам адолеў гэты гарод і ўжо быў бы там. Каб не я.
— Калі тут не стрымаем, у полі — хана! — крычыць ІОрка праз скрыгат, які дасягае свайго апагею і вось-вось абарвецца выбухамі.
У такі момант не да размовы, і я ў думках згаджаюся: вядома, у полі — пагібель...
— Тр-р-рах! Тр-р-рах! Тр-р-рах! — ззаду і з бакоў ірвуць мёрзлы дол блізкія выбухі.
Мы распластваемся пад плятнём. Камякі зямлі б’юць па спінах, галовах, нагах, пасля на снег падаюць кавалкі сярэдняй велічыні, а земляная пацяруха яшчэ доўга будзе церусіць з неба. Юрка пасля трэцяга выбуху хуценька ўскоквае і таропка з кароценькай цеплынёй у вачах азіраецца.
— Ты, калі што... Адрас не забыў?
— Ну што ты!
Адрас я памятаю: Ачынск, Прыстанскі завулак. Там жыве ІОркава маці, бухгалтар-касір дзіцячага сада. Пра сябе я маўчу. Мой адрас цяпер не спатрэбіцца — ён па той бок, пад немцам.
— Ну, давай першы! — лёгенька штурхае мяне ў плячо Юрка.
Пэўне ж, ён не хоча адрывацца, страчваць мяне, кульгавага, з свайго поля зроку і робіць мне гэтую паблажку. Каб не адстаў.
Абапіраючыся на карабін, я пералажу праз пахілены пляцень, раз-другі наступаю на сваю падкручаную нагу. Баліць, але трэба трываць. На адной назе не пабяжыш... ІОрка, прыгнуўшыся, сігае за тры крокі побач. Моцны парыў ветру нізка сцеле чорны, кудлаты хвост дыму ад «студэбекера» з вуліцы. Хвост гэты накрывае снегавы дол, які закапцеў, нібы абсыпаны попелам. Мы кідаемся туды, пад дым, і зараз жа зноў: «Пі-у-у-у... пі-у-у-у...»
— Hi чарта яны нам не зробяць! — крычыць Юрка.— Ану, давай хутчэй!
Ён рэзка парываецца наперад. Нас накрывае дымам. Побач ірвуцца міны. Снегавой пацярухай б’е ў твар. На момант я перастаю бачыць і, прыгнуўшыся, тырчком лячу ў змрочную смярдзючую паласу дыму і выбухаў. Вочы заліваюцца слязамі, я ледзьве не натыкаюся на падрапаную сцяну. Падаю, выразна адчуваючы, як асколкі з лёту прапорваюць полы майго шыняля. Але ногі, здаецца, уцалелі — гэта галоўнае. Пад сцяной праціраю запарушаныя вочы і азіраюся.
Юркі няма.
Спачатку ні спалоху, ні жалю, адно толькі недаўменне — ён жа толькі што быў побач. Потым раптоўная трывога прымушае мяне ўсхапіцца. Шызае курава ад мін асядае, вецер трошкі адварочвае дымны хвост, і я бачу на снезе Юрку. Ен ляжыць ніцма, шырока раскінуўшы рукі, і не кратаецца.
Амаль здзічэлае ўтрапенне апаноўвае мой мозг. He ашчаджаючы ўжо болей параненую нагу, я кідаюся назад і праз некалькі крокаў распластваюся ля Юркі. Я перакочваю яго на бок. Падстрыжаная пад бокс светлавалосая галава яго бездапаможна закідваецца патыліцай на снег. Шапкі на ёй няма. Паўзакрытыя векі сябра хутка-хутка сінеюць і зусім закрываюцца.
— Юрка! ІОрка! — крычу я, няўцямна абмацваючы ягонае цела, бо не бачу раны і не магу зразумець, куды яго ўдарыла!
Усё ва мне нема пратэстуе супраць гэтай самай вялікай бяды: не, ён жывы, ён выжыве. З’яўляецца надзея, што яго толькі аглушыла, кантузіла выбухам. Але ён, відаць, не чуе мяне. Зубы яго чамусьці сутаргава сціскаюцца, і, не разнімаючы іх, ён ціха, у адзін выдых, гаворыць:
— Халера... He ўдалося...
I затым хрыпіць, паўзакрытыя яго векі дрыжаць. На вуснах выступае крывавая пена. Ён захлёбваецца гэтаю пенай, гнутка напружваецца ў маіх руках, быццам хоча перавярнуцца на другі бок. Я палохаюся, адчуваючы, што ён канае і што я бяссільны што-небудзь зрабіць.
— ІОрка! ІОрачка, куды цябе?.. Што табе?..— недарэчна лямантую я, абмацваючы ягонае цела, і толькі цяпер адчуваю на руках кроў. Так, кроў на шынялі і на снезе пад ім.
— Жвік-жвік-жвік! — праносіцца блізкая чарга. I зараз жа:
— Тр-р-рах!
Нас зноў накрывае выбухам. Ля локця, зашыпеўшы, дзёўбаецца ў снег гарачы асколак. Рудое воблака сцелецца па гародзе. Гэта ўдарылі ў мазанку, ад якой я адбегся сюды. У свядомасці мільгае водбліск кароценькай радасці — абмінула! Але толькі мяне, а не яго. Яго не абмінула, і ў гэтым маё няшчасце і, здаецца, мая пагібель. Я адчуваю, што немцы набліжаюцца. Бой з ускраіны падступае сюды. Яны зашчамілі
нас у вогненныя абцугі, якія сціскаюць усё цясней. Наўкола ўжо нікога не відно, і я не ведаю, як ратаваць ІОрку. Але вунь на ранейшым месцы хаціна, з якой мы гэтак нядаўна выскачылі. Ой, не ў час выскачылі, спазнела шкадую я.
Я закідваю за спіну свой карабін, хапаю Юрку пад пахі і амаль тут жа падаю з ім разам у снег. Несці яго я не здолею. Тады я чапляюся за яго партупею і, нізка схіліўшыся, волакам цягну яго да паваленага плятня, назад у хату.
— Жвік-жвік-жвік-жвік! Фіць-фіць!
Гэта чэргі. Яны скрозь шкуматаюць саламяныя стрэхі, дзіравяць гліняныя сцены мазанак. У паўзах між громам выбухаў я лаўлю слыхам блізкае лязганне гусеніц — танкі ўжо на вуліцы.
Задыхаючыся, увесь у сцюдзёным поце, я падвалакваю цежаленнае Юркава цела да парога хаціны. Там моўчкі курчацца на падлозе некалькі параненых. 3 кутка на мяне няўцямна азіраецца Каця.
— Э, памажыце! — крычу я, бо ўжо не ў стане перацягнуць Юрку цераз парог. Да таго ж я вельмі баюся, што ўжо будзе позна. Я злы і чакаю, што яны кінуцца да мяне. Але кідацца тут няма каму — людзей стала зусім небагата. Так, параненыя, відаць, не чакаючы горшага, паразбрыліся, хто куды мог. Я бачу толькі Кацю, якая завіхаецца ля абгарэлага лётчыка, і некалькі цел у парозе. Ды во яшчэ немец! Сапраўды, нейкі дзівак фрыц, ён не ўцёк і, убачыўшы ІОрку, жахаецца: