Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Стралал вас буду I Убівал буду. Я распіска давал. Прыказ бірал! — У раз’юшаным гневе крычыць Хусаінаў, зноў лязгаючы затворам.
Старшына, аднак, хутчэй за яго тузае рукаятку аўтамата і проста з грудзей б’е кароценькаю, у тры кулі, чаргой. Паўз галовы. Хусаінаў спалохана ўзмахвае рукой, нібы спрабуючы засланіцца.
— Дурань! Ідыёт! Гад! — крычыць на возе старшына.
Я апускаю Юрку на снег — бог ты мой, што гэта робіцца! Што творыцца! Навошта так? Але маё недаўменне тут жа знікае, зусім блізка рвецца снарад.— Тр-рах! — Пыльныя кавалкі гліны градам абсыпаюць усю дарогу. Ззаду адным канцом асядае ў снег мазанка, што стаяла на паваротку. Але гэта не міна — гэта ўжо танкі. Відаць, падыходзяць. Хутка ўлупяць і нам.
Выбух нас ацвярожвае. Я падхопліваю Юрку. Ад воза да мяне кідаюцца Каця з немцам — дзякуй ім абодвум. На твары ў Каці адчай і рашучасць. Валасы выбіліся з-пад шапкі, паўшубак расшпілены. Немец рухава-напружаны і маўклівы, ён, здаецца, увесь у слыху. Быццам ягоная ўвага не тут, а недзе далёка, можа, там, дзе бой. Прыслухоўваецца да сваіх, ці што? Толькі цяпер чорт з ім, цяпер бы хутчэй!
— Хутчэй! — крычыць з падводы старшына.
У ёй амаль ужо пуста, у дне корчыцца лётчык. Мы ўскладваем туды ІОрку, следам увальваюся я. Каця скача ўжо на
хаду. Ездавы бязлітасна лупіць коней. Фурманка ўздрыгвае, я ледзьве ўтрымліваюся ззаду, азіраюся — з-за паваротка пакуль нікога.
Няўжо вырвемся?
I раптам наперадзе трэск, агонь і грымоцце. Хмара зямлі са снегам ускідваецца да неба, і мы з лёту ўскокваем у гэта змрочнае пекла дыму, зямлі і снегу. Коні кідаюцца ўбок, фурманка жахліва хіліцца. Каб не вылецець, я аберуч чапляюся за яе борт. Побач роспачна лаецца Каця:
— Вярні! Вярні ўбок!.. Разявон!..
Ездавы, ледзьве не ўскочыўшы з коньмі ў глыбачэзную варонку, як-колечы мінае яе. Здаецца, пранесла! Мы вырываемся з выбуху, фурманка выроўніваецца, коні кідаюцца галопам. Але тут жа пад коламі трэск — нешта ламаецца. Гэта мы наскокваем на разбітую выбухам пустую павозку. У аглоблях распластаўся на снезе конь. Пад брухам ручаіна крыві. Непадалёк пад плятнём нерухомая салдацкая постаць у скамечаным задраным шынялі.
Я хапаюся за ІОрку, аглядваю нашых. Здаецца, абышлося — усе цэлыя. Толькі старшына чамусьці не ў возе, а бяжыць за фурманкаю. Разам з немцам яны хапаюцца за перакладзіну ззаду і разгоніста сігаюць за возам. 3 старшыновых пальцаў на палу майго шыняля цячэ кроў.
Фурманка шалёна кідаецца па калдобінах, я адной рукой прытрымліваю Юрку, другой напружана трымаюся за край дошкі — хоць бы не вываліцца...
Скрозь выбухі і густое ціўканне куль мы прарываемся на аколіцу. Далей за грэбляю — шырокая балка-лагчына. Снег у доле стаптаны дзесяткамі ног людзей і коней, коламі фурманак, машын. Усе з гэтага сяла пашыбавалі туды. Мы, напэўна, апошнія. На грэблі пакінуты «ЗІС» з расчыненымі дзверцамі кабіны. Ён пізка асеў на прастрэленых скатах, касабочыцца разбіты кузаў.
Фурманка наша зварочвае з вуліцы ў балку. Калатнечы яшчэ прыбаўляецца. Я ўжо хапаюся за барты абедзвюма рукамі.
— Ой! Ой! Стойце! He магу! Што ж гэта робіцца! — енчыць захутаны ў паўшубак лётчык.
Каця моўчкі прытрымлівае яго забінтаваную галаву, каб не білася аб дошкі перадка. Ззаду мокрыя твары немца і старшыны. Яны бягуць за фурманкай. Еўсюкоў, відаць, усё не можа супакоіцца ад свае сутычкі на вуліцы і асвалачэла лаецца:
— Дурань набіты! Абармот! Пагражае!.. За кучу вашывага шмоцця. Ось гад! Асталоп іспалніцельны! Лепш бы ўжо разгільдзяй, да з галавой каб!..
Сапраўды, гэта жахліва: свой — свайго! За што, падумаць толькі! Добра яшчэ, што трапіў у руку. Рана ў старшыны, здаецца, не страшная, і крыві не так ужо і многа.
Людзі групамі і ў адзіночку бягуць балкаю. Конных ужо не відаць. Далёка наперадзе хаваюцца за павароткам фурманкі. Шмат каго мы ўжо і абганяем. Ужо мы — не самыя апошнія. З’яўляецца надзея — авось вырвемся. Я падаюся да Юркі. Шынель на ім акрываўлены, мусіць, збілася павязка. Ён па-ранейшаму маўчыць, зубы моцна сцяты. Эх, Юрка! Трывай, браце, як-небудзь мацуйся, намажыся, цярпі! — малю я ў думках, ледзьве сам трымаючыся ў фурманцы. I ў гэты момант над нашымі галовамі размашыста бліскае першая агністая маланка. Мы знячэўку ўгінаемся,— далёка наперадзе ўзлятае ўгару слуп снежнага пылу. Гэта балванка.
Мы ўсе, як па камандзе, азіраемся. Так і ёсць — танкі ўжо выйшлі на ўскраіну. На грэблі каля «ЗІСа» з-за крайніх хат іх выпаўзае з дзесятак. Некаторыя спыняюцца, бліскаюць агеньчыкамі з дымам і хутка скіроўваюць у балку, за намі следам.
— Тр-рах! Трах! — ірве ззаду і збоку.
Над намі ў паветры праносіцца снарад. Ягоны разгоністы фыркат кладзе нас у фурманку. Наперадзе, на схіле балкі, вырастае прыгожы клубчаста-пульхны выбух. Ззаду ў снежнай прасторы густа рассыпаецца кулямётны трэскат.
— Гані! — крычыць Каця.— Гані ты, няўклюда!
Ездавы прыўстае на перадку і з-за пляча лупіць палкай коней.
Тыя ўсе ў мыле і імчацца так, што, здаецца, растрасуць фурманку. Мы наганяем некалькі байцоў у расшпіленых шынялях, без дзяг. Адзін, маладзенькі, без шапкі, з абстры-
жанай пад нулёўку галавой, на хаду спрабуе прычапіцца да фурманкі. Старшына гоніць яго:
— Куды? Куды прэш?! Тут параненыя!
Хлопец з роспаччу ў вачах збочвае і мейкі час запіана хакае побач. Я чакаю новага выбуху. Сапраўды, колькі можна праехаць на прыцэле ў танкаў? Хоць бы яны не спыніліся — з ходу яшчэ мо не пацэляць. Але ж дагоняць. Халера на яго — дзе ж тады выйсце?
Так, гэта жахліва! «Гані, браток, гані!» — нема прашу я ездавога, ды ён і сам гоніць куды як добра. Толькі ці надоўга? Наперадзс, здаецца, паваротак. Вось бы паспець да яго!
А кулямётпы трэскат усё бліжэй.
Тут ужо многа байцоў — маўклівыя, задыханыя, расчырванелыя, са страхам у расшыраных вачах. Імі ніхто не камандуе. Гэта тылы — абознікі, кладаўшчыкі, ездавыя, тэхнікі... Многім такая калатнеча, відаць, у навіну: да агню яны не лрывыклі. Я ведаю, адзінае, што цяпер панус над іх пачуццямі — гэта ўлада страху. Сродак да паратунку ў іх цяпер — ногі. Толькі сродак гэты не самы лепшы. Хутчэй наадварот. Гэта безвыходнасць.
Старшына люта лаецца.
— Стойце, растакую вашу няладную! Куды вас прэ! Задушаць, расстраляюць, як зайцаў. Стойце! Спыніцеся!
Людзі азіраюцца на крык, толькі не спыняюцца. Незнаёмы чалавек у куртцы — для іх не начальства. Тым часам панад самай падводай зноў фыркае. За паўсотні крокаў наперадзе выбух. Коні становяцца на дыбы і кідаюцца ўбок. Нас абдае снегам. Фурманка ледзьве не перакульваецца. Здаецца, яна вось-вось абернецца на касагоры. Нейкім цудам мы ме трапляем у засыпаную снегам рытвіну.
I раптам зусім побач на схіле я бачу знаёмага ў паўшубку і чорнай кубанцы. Адна рука пад палой: напэўна, паранена. Пусты рукаў матляецца на ветры. Гэта Сахно. Ён азіраецца на нас, твар яго разгублены і потны. На лбе прыліпла чорная пасма валасоў, рот шырока раскрыты.
— Эй, рабяты! Пастой!
— Прытрымай! — кідае ездавому Каця.
Коні трошачкі сцішваюць бег. Сахно знясілена падбягае,
а ў мяне сціскаецца сэрца: навошта ён тут? Аднак капітап, прытрымліваючы на галаве кубанку, няспрытна куляецца ў воз. Ён паранены, і ў падыспадзе майго пачуцця міжвольна мільгае злараднасць: ага, дапякло! Гэта яму ле пратаколы пісаць!
Ездавы гоніць коней. Фурманка імпэтна кідаецца на прысыпаных снегам гузаках. Недзе ззаду гахаюць запар два выбухі. Старшына лаецца.
— Што толькі робіцца, га? I дзе начальства? Праспалі к чортавай матары ўвесь Кіраваград!
Сахно ў возе аддыхваецца, раз-пораз клопатна азіраецца, але маўчыць. Старшына злуецца ўсё болей.
— Разведка — хрэн ёй у вочы, шнапсу, відаць, надулася! На радасцях! Што ж: ударылі, прарваліся, пайшлі куды як добра! Давай наградныя пісаць. Ведама ж, абы на перадку ўсё па графіку, а тут што робіцца — напляваць!
У карпіуновых вачах Сахно ўзгараецца строгасць. Нядобрым позіркам ён акідвае старшыну, але той знарок гэтага не заўважае. Здаецца, старшыпа можа сказаць і болей, і не толькі такому начальніку, як гэты капітан. Ён робіць уражанне дужага ва ўсіх адносінах. Такія заўжды падабаюцца, асабліва на вайне. 3 імі надзейна.
Дрыгоцце тым часам робіцца нясцерпным. Здаецца, разваліцца фурманка. Лётчык пад паўшубкам крычыць:
— Сястра! He магу я! Стойце! Спыніце коней!.. Я не магу...
3 перадка ў злой нястрымнасці азіраецца Каця.
— Змоўкні! Змоўкні зараз жа! Што ты енчыш! He можаш — злазь к чортавай матары!
— Баліць! Баліць жа... У-у-у-у...
— Цярпі!
Мы ўзлятаем на ўзгорак. За ім спуск, там нас ужо не дастаць. Ну, яшчэ хвілінку, паўхвілінкі... Ад напружання я ўпіваюся зубамі ў губу, нібы так лягчэй. Яшчэ трошкі... I тут...
Тр-р-рах! І-у-у-у-у...
Што гэта?.. Чаму гэта?..— бянтэжыць мяпе недаўменне. Фурманка ўзлятае перадком угору, воз перакошваецца. Нейкая сіла выкідвае мяне прэч і балюча куляе галавой у
снег. Побач, узараўшы баразну ў снезе, сунецца рог фурманкі. Здаецца, раздушыць. Але раптам спыняецца ля самага майго пляча.
Я тут жа прахопліваюся, адчуўшы сябе на краі пагібелі. На руках і каленях адскокваю прэч. Фурманка абернута набок. Хтось апантана лаецца. Каця падхоплівае лётчыка. Адзін конь, укленчыўшы на пярэднія ногі, б’ецца галавой аб снег. Другі тузае фурманку ўбок. Яго хапае за аброць старшына.
Але, здаецца, я цэлы і, ускочыўшы, кідаюся да паваленай набок падводы. Юрка, апоўзшы на край, нейкім цудам трымаецца там. Аднак мяне апярэджвае немец. Плячом ён дужа паддае знізу і перакульвае падводу на колы. Наперадзе крык Сахно:
— Рэж пастромкі! Пастромкі!!!
Старшына хапаецца за пастромкі, а Сахно ўвальваецца ў падводу. Немец ужо завіхаецца ля Каці. Удвох яны цераз борт увалакваюць у фурманку лётчыка. На снезе збоч ляжыць ездавы. Галава ў яго... Зрэшты, галавы няма, замест яе адно страхоцце. Лепш туды не глядзець. Старшына чымсь перарэзвае пару тоўстых пастромкаў і хвошча вяроўкай каня. Апошняга нашага каня, які зморана тузае фурманку. Другі, заціхаючы, грабецца на снезе. Яму ўжо не ўстаць.
— Хутчэй! Хутчэй!
Я не ведаю, ці гэта крычыць хто, ці мо гэта рвецца з мае душы. Я толькі кожнаю часцінкай цела адчуваю, што трэба хутчэй, бо вось-вось усмаляць — танкі ўжо даганяюць. Над балкаю гул і лязгат. Гахаюць выбухі, і танкавыя кулямёты захліпаюцца ў агнявой ярасці. Наўкола крыкі і лаянка. He, гэта не бой — гэта знішчэнне. Да нас падбягае нейкі сяржант у гімнасцёрцы без шыняля. Ягоныя грудзі з ордэнам Славы густа заліты крывёю. Ён задыхана хрыпіць і моўчкі валіцца ў падводу — я толькі паспяваю затуліць ІОрку.