Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Але ж каб не бавіцца. Добра? — сказаў ён.
— Ну, я ж папрашу.
Цётка пайшла, а яму стала неспакойна на душы: усё ж бот — падазрэнне, яўна мужчынскі памер. Ну, але, можа, абыдзецца, бо, на выпадак чаго, куды ж яму з босай нагой? I ён падумаў тады, дарэчы, не першы раз: як ладзілі тое партызанства, усё дужа таіліся, колькі клопату было, каб ніхто не бачыў нічога, нічога не западозрыў. Меліся ваяваць толысі з сваіх прыпасаў, знацца толькі са сваімі кадрамі. Але дзе яны цяпер, тыя прыпасы, дзе тыя правераныя кадры? Цяпер во — цёткі. I што б ён рабіў, каб не гэтая, нікому ў іхнім раёне не вядомая цётка? Цяпер на яе ўвесь яго спадзяванак, ад яе ўвесь паратунак.
Азевіч наважыўся ісці, як сцямнее, цераз поле, мінаючы жахлівы той роў. Для таго нагледзеў добрую палкукій, што стаяла пры варотах у пуні. Добра, што снегу ў полі насыпала яшчэ не шмат, на палетках ледзьве прытрусіла ржыіпча, можна было ісці без дарогі. Галоўнае — дабрацца да Касцюкоўкі. Там ён прыпамятаў каго-нікаго з даваенных знаёмцаў, ужо яны дапамогуць. I павінны звязаць яго з хлопцамі ў Галубяніцкай пушчы. Інпіага выйсця ў яго не было.
Так, трэба было выбірацца адсюль і пачынаць усё нанова. Зноў пакутаваць, галадаць, трываць боль і сцюжу — змагацца. Што трэба змагацца з захопнікамі — у тым ён не адчуваў сумлеву. Калі яны захопяць, панішчаць, разапнуць па крыжы народ — не будзе нічога. Hi мінулага, ні сучаснага, ні будучыні. Бо яны — звяры. Значыць, змагацца за будучыню. Але ж, мусіць, і за мінулае?.. Ці не пяройдзе тое агідна мінулае і ў будучыню таксама? Мабыць, пяройдзе... Тое самае, што перажыта з такім болем і вя-
лікаю крыўдай. Але ж гэта жахліва! Во становішча, каб яно згарэла. I выбару ніякага.
Мусіць, аднак, нешта зменіцца, хацеў пераканаць сябе Азевіч. He можа так быць, як было,— не павінна. Усё ж з народам так нельга. Нават і беларускі люд мае нейкае права на людскія адносіны да сябе. Бо ў чым ён вінаваты, дзе ён калі схібіў? Хоць бы і цяпер, у вайну. He здрадзіў, не перабег да немцаў, страчае іх з варожасцю, як чужынцаў. Хоць да чужынцаў ён заўжды быў цярплівы, дазваляў тым мо нават больш, чым сабе. Але тут нельга. Гэта не чужынцы — рабаўнікі і забойцы. Хацелася верыць, што пасля перажытага, пасля крывавай калатнечы-вайны, калі толькі люд ацалее, дык набярэцца новага розуму. He можа ж быць, каб такая вайна нічаму не навучыла. Хоць бы якой дабрыні, спагадзе да саміх сябе. Нельга ж увесь век жыць без спагады. Павісшы на крыжах, нават не плакаць.
Зрэшты, выбар у яго быў невялікі — усё было загадзя наканавана. Першы заход няўдалы, трэба пачынаць другі. Пакуль не скончацца сілы. Ці не прыйдзе пагібель. Бо такі, відаць, яго лёс. Ягоны лёс. Ды і народны таксама. Што ж яшчэ застаецца? Да скону біцца за савецкую ўладу. Іншай няма ж.
Увесь той дзень да змяркання Азевіч марнеў ад думак, перажыванак — чакаў цётку. У трывожлівай стоме прагледзеў усе вочы, узіраючыся ў шчыліны, разы два ўставаў, кульгаючы на босую нагу, тупаў сюды-туды па вальнейшым месцы ў пуньцы. Часам яго забірала трывога: а раптам не прыйдзе? Ці прыйдзе і прывядзе каго? Але яна прыйшла адна, як заўжды, ціхенька расчыніла палавінку варотаў і гэтак жа ціха прычыніла яе.
— Во ваш бот. Падбіў Крывеня. Кажа: а дзе другі? Ды, кажу, другога няма. Як, кажа, няма? Ну, схлусіла няспрытна. Пяць яек аддала і яшчэ пяць вінаватая асталася...
— Дзесяць прасіў?
— Дзесяць.
— Ну і шкурадзёр той Крывеня.
— He, ён не шкурадзёр, ён добры. Выпівае толькі. Яму
каб самагонкі, але ж у мяне дзе тая самагонка? Дзве курачкі толькі.
Седхячы на гарозавінні, Азсвіч уздзеў на нагу бот і адразу адчуў сябе зусім спраўным. Каб толькі болей сілы. A то аж закружылася ў галаве. Цётка тым часам падала яму тарбіну з харчам.
— Во, многа не клала, каб вам цяжка не было. Усё ж пасля хваробы... Ну, дык беражы вас Бог.
Яны выйшлі з варотаў і спыніліся на рагу пуні. Ужо зусім змерклася, у белым сутонні ляжала ваколіца, далей шарэла чэзлая паска кустоуя. Усё ж ён чуўся слабым, хістаўся нават на ветры, але мяняць свайго рашэння не стаў. Пойдзе. Можа, разыдзецца, у дарозе стане лягчэй. Мароз быў невялікі, ноч відпая, можа, пе заблудзіць. Мясцовасць ён трохі памятаў па колішнім часе.
— Ну, цётачка, дзякуй табе!
— I табе шчасліва.
Ён трохі абпяў яе адной рукой і хістка ступіў у снег. Пасля, нс азіраючыся, пайшоў і пайшоў каля парасніку, не падта спрытна ўпраўляючыся з кійком. А як адышоўся, успомніў, што так і пе запытаў цётчына імя. Азірнуўся, ды ля пуні не ўбачыў яе. Можа, пайшла, а можа, стаяла нябачная пад чорнай сцяной, і ён, не саромеючыся, перахрысціўся. Мабыць, першы раз за вайну. Трохі нават сумеўся ад таго, бо тіе хрысціўся з дзяцінства — ні дзецюком, ні тым больш як працаваў у раёне. Але адчуў, што цяпер было самы раз — прынамсі, не зашкодзіць. A то і паможа. Яму, і той цётцы, і ўсім, хто апынуўся ў бядзе. Бо хто ж яшчэ ім паможа...
Ён парадкам ужо адышоўся ўначы, наперадзе выразна шарэў у снезе алешўік, як пачуў нейкі рух ззаду і азірнуўся. Па ягоных слядах жвава бег чорны вялікі Ваўкалака — размашыста сігаў па снезе, пэўна ж, каб дагнаць чалавека. Азевіч прыпыніўся, падняў кій, але і сабака тады стаў непадалёк. He гаўкнуў, моўчкі настырчыў хрыбціну, чакаў. Азевіч сцішана выгукнуў: «Пайшоў прэч!» — і махнуў над сабой кійком. Ды марна: сабака не пабег, толькі злосна коратка правуркатаў і чакаў. Чагось толькі? Пастаяўшы трохі, Азевіч ступіў
колькі крокаў у напрамку да лесу, і Ваўкалака таксама нетаропка пайшоў па ягоных слядах. Крыкнуць Азевіч не мог, што тут было рабіць? Уцякаць, ратавацца ці ісці з гэтым у лес? Або застрэліць яго? Ды страляць было далекавата, a бліжэй сабака не падступаўся — мабыць, ужо быў вучаны. «Каб ты здох, ваўкарэзіна!» — сказаў сабе Азевіч і дастаў наган.
3 наганам напагатове ён памалу патупаў да ўзлесся, штораз азіраючыся. Ззаду за ім, не падбягаючы блізка, то бег, то прыпыняўся Ваўкалака. Чагосці чакаў ад чалавека...
1969, 1991 гг.
Каментары
У трэці том уключапы блізкія па ідэйпа-мастацкай скіраванасці і паэтыцы, а таксама на часе ііапісаішя іворы В. Быкава «Мёртвым ле баліць», «Праклятая вышыпя», «Сотнікаў» і «Сцюжа», якія друкаваліся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць», перакладаліся па мпогія мовы свету (пайперш па расейскую) і ўваходзілі ў асобпыя кнігі.
Ва ўкладалыіікаў першага Поўпага збору твораў В. Быкава пе было магчымасьці праводзіць і адлюстроўваць тэксталагічпую варыяптпасьць.
За аспоўны тэкст твораў, зьмешчаных у першым томе, прьшяты іх аіюшнія прыжыцьцёвыя нублікацыі.
Рэдкалегіяй пры нублікацыі тэкстаў абрапы аўтарскі праваніс. 3 гэтага і ў наступных тамах, у адрозпеппе ад першага, тэксты падаюцца т. зв. «паркамаўкай».
Мёртвым не баліць (стар. 5).
Датуецца паводле аўтарскай пазпакі 1965 г. У аўтарскім жаправым вызпачэіші гэта аповесць. Частка сучасных літаратуразпаўцаў пазываюць твор раманам.
Аповесць «Мёртвым пе баліць» мае паказалыіы для перыяду савецкай ідэалогіі лёс. Упершыпю твор з цэнзурнымі купюрамі быў апублікавапы ў час. «Маладосць», 1965, №№ 7, 8. У ім з найбольшай фактурпай і псіхалагічпай глыбіпёй аўтарам быў нерададзепы аўтабіяграфічпы матэрыял надчас баёў
па Кіраваградчыне. Адпак пасля публікацыі твора па-расейску ў час. «Новыіі ммр», 1966, №№ 1, 2 (гал. рэдактар Аляксапдр Твардоўскі) аўтар натрапіў пад крытычны разпос і ідэалагічнае шальмаванпе, пасля чаго «Мёртвым пе баліць» па доўгія гады патрапіў пад забарону.
Гэта быў адзіп з фактаў пайбольш магутнага іірыцяспеппя права мастака на свабоду творчасці, адпо з пайбольш паказальных вынішчэппяў «ваепнай праўды».
На аўтара, які ў той час жыў у Гродпа, вышэіішай маскоўскай уладай была арганізавапа «хваля грамадскага абурэппя». 15 красавіка 1966 г. за подпісамі загадчыка аддзела нрапаганды і агітацыі ЦК КПСС Сцепапкова і загадчыка аддзслам культуры ЦК КПСС Шавура з’явіўся ліст, у якім, між іпшага, капстатавалася наступпае: «...В повестн с певерпых мдейпых нознцнй, во многмх случаях клеветнмческн, отображены событня Веліікой Отечествеішой войны, взанмоотпошепмя между советскнмн солдатамн м офнцерамн. <.„> Забвепме т. Быковым классовых крнтернев, грубое нскажепііе іісторнчесской правды прпвелл к тому, что мз-под его нера вышло нронзведеіше, наносявдее серьезный вред делу воспнташія советскмх людей, особеппо молодежл. <„.> Быков спекулнрует памятыо погмбшнх...».
Першым крытычпым артыкулам, скіравапым супраць «Мёртвым пе баліць», быў артыкул аспірапта Акадэміі грамадскіх павук нры ЦК КПСС У. Сеўрука (які і да апошпіх сваіх гадоў жыцця пе пераставаў бэсціць імя Быкава у перыяд пезалежпай Рэспублікі Беларусь).
У абаропу В. Быкава выступілі 53 беларускія іпсьмешіікі (сярод якіх былі і фраптавікі Міхась Лыпькоў, Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў і інш.). «Усё міпецца, а праўда застапецца», такімі словамі тэлеграмы падтрымаў В. Быкава Аляксапдр Твардоўскі.
Усё гэта яіпчэ болыл раззлавала кіраўпіцтва ЦК КПСС. 21 траўпя 1966 г. старшыпя КДБ пры Савеце Міпістраў СССР Сямічасны піша па адрас ЦК КПСС дакладную, у якоіі абураецца калектыўнай пісьмеппіцкай абаронай і запэўпівае: «Повесть Быкова прнвлекла вшімапне пекоторых печатпых оргапов каішталмстнческнх страп, которые стремятся пспользовать ее в пропагапднстскнх целях».
В. Быкаў аііынуўся ў жорсткай апале. Аповесць «Мёртвым
не баліць» беснадстаўпа крытыкавалі дзесяткі выдапняў Савецкага Саюза. Як сцвярджаў адзіп з бліжэйшых сяброў празаіка Мікалай Матукоўскі, у той час В. Быкаў задумваўся пра самагубства...
Праз ідэалагічную забаропу «крамолыіы» твор не патрапіў і ў трэці том чатырохтомнага збору твораў Народпага пісьмепніка Беларусі В. Быкава, і толькі праз вялікія высілкі сяброў празаіка і ягопых выдаўцоў ён увайшоў у апошпі том (1982 г.) згаданага выдаішя і таксама з адпаведпымі цэнзурпымі купюрамі.
Асобным выданпем «Мёртвым пе баліць» уііершышо з’явілася па-беларуску за мяжой дзякуючы спрыяпшо пацыянальнай эміграцыі.
На Беларусі без цэпзурпых скарачэппяў аповесць «Мёртвым не баліць» была апублікавана толькі праз 24 гады у кнізе «У тумапе» («Мастацкая літаратура», 1989 г.).
Друкуецца па апошпяй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 4 томе 6-томпага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1993).