• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    Васіль
    Грамадзяпская ініцыятыва Агульпапацыяпальны рух «В О Л Я Н A Р О Д А»
    Васіль Быкаў
    Поўны збор твораў у чатырнаццацг тамах
    Рэдакцыйная калегія:
    БЫКАВА I. М„ ПАШКЕВІЧ A. А„ САЧАНКА (ПЯТРОВІЧ) Б. П„ СІНЬКОВА Л. Д„ ТЫЧЫНА М. А.
    Кіраўнік праекту — КАЗУЛІН А. У.
    Васіль
    Быкаў
    Поўны збор твораў
    Том
    3
    Аповесці
    Мінск
    Саюз беларускіх пісьмешіікаў Масква
    ТАА «Выдавецтва Время»
    ББК84Бел7
    Б 95
    Наклад гэтага выданьня бясплатпа перадаецца ў бібліятэкі Беларусі.
    Мастак Валеры Калныньш
    Б 95 Быкаў В.
    Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 3. Аповесці. Міпск, Саюз беларускіх пісьмеішікаў; Масква, ТАА «Выдавецтва «Время», 2005. 656 с., 1 л. партр.
    ISBN 5-9691-0075-7
    Гэта псріпы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьмснніка Бсларусі Васіля Быкава (1924-2003).
    Падчас укладання тамоў найпсріп улічвалася думка самога аўтара, які паспсў спланаваць праспскт выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповссці «Мёртвым нс баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1991 г.).
    Это псрвос в нсторнн Полнос собранпс пронзвсдснпй Народного пнсатсля Бсларусп Васнля Быкова (1924-2003).
    Прн составлснпн томов в псрвую очсрсдь учптывалось мнсннс самого автора, успсвшсго спланнровать проспскт нздання свосго 8-томного Собранпя пропзвсдсннй. В трстнй том Полного собранпя пропзвсдснпй вошлп повсстп «Мёртвым нс больно» (1965 г.), «Проклятая высота» (1966 г.), «Сотннков» (1970 г.), «Стужа» (1991 г.).
    ISBN 5-9691-0072-2
    ISBN 5-9691-0075-7 (т. 3)
    © Саюз бсларускіх пісьмсннікаў, 2005
    Мёртвым не баліць
    Аповесць
    1
    Звоніць тэлефон, і яна бярэ трубку.
    Дванаццаць мужчын, аблёгшыся на адпаліраваны, шырокі, нібы прылавак, бар’ер, затойваюць дыханне. Нашыя вочы скіроўваюцца і нерухомеюць на яе прыпудраным заклапочаным твары. Мы прагнем яе позірку, які, адчуваем, вось-вось павінен або расчараваць, або ашчаслівіць. Наогул, мы гатовы да ўсяго, абы толькі было нешта пэўнае. Найгорш у жыцці няпэўнасць: яна адбірае волю да дзеяння. Але жанчына, нібы ўнікаючы адказу, заклапочана варушыць тонкімі падведзенымі броўкамі. Хвіліна тэлефоннай увагі, торопкія адзнакі ў бланках, што ляжаць перад ёй на шкле, скупыя прафесійныя перапыты ў трубку здаюцца надзвычай доўгімі. Урэшце яна адрывае ад вуха трубку.
    — Таварышы, месцаў няма.
    Над бар’ерам працяглы ўздых расчаравання. Прыкрасць на твары. Шоргат падэшваў унізе.
    — I не будзе?
    — He магу сказаць.
    Зноў няпэўнасць? Шкада.
    А гасцініца шыкоўная. Самая лепшая ў горадзе. Лічы, у самым цэнтры. 3 асобнымі пакоямі. Белакафельнымі ваннамі. Люстранай жаўцізной паркету. Царскай шырыні ложкамі ў нумарах. У даўжэзных, на цэлую вуліцу, калідорах гэткія ж даўжэзныя мяккія дарожкі. Між паверхаў сноўдае ліфт. Ветлівыя цёткі-горнічныя першыя вітаюцца з жыльцамі. Такое запамінаецца. Асабліва правінцыялу, які раз у год трапляе сюды па справах службы. Праўда, трохі палохае
    цана. Да камандзіровачных даводзіцца прыкладвадь свае. Адс ле часта можна сабе дазволіць і пераплаціць. Тым болыіі у гадавіну Перамогі. Да таго ж выбіраць не прыходзіцца — у іншых гасділіцах даўно ўжо ліводнага месца.
    Вось толькі гэта чакалле...
    Насупраць за круглым сталом лезаляты стул, і я адыходжу ад бар’ера. Ззаду варушылла мой сусёд — лысы, згорблелы чалавек з «Нзвестлямл»,— ёл будзе пільлаваць чаргу. A мле стаяць ужо цяжкавата: лые лага. Здрадлік — повы пратэз з перпіага ж кроку агідла рыпае. Сусед ззаду апускае газету. «Малады, a — глядзі ты! — калека...» — напэўла, думае ёл цяпер. Я ўжо добра ўгадваю, літо думаюць людзі, заўважаючы маё калецтва. I мле гэта, па-праўдзе, даволі-такі ладакучыла. Да свайго левясёлага лёсу я ўжо лрывык. Праўда, за двацладь гадоў было розлае. Здаралася, і пакутаваў... Сапраўды, ялічэ хацелася бегаць за мячом, як стаў інвалідам. Мабыць, трохі зарала. Толькі людзям ле загадаеш. Другі ладумае ды і прамаўчыць. А ілліы пачле лезлі з роспытамі.
    Стараюся ступаць як мага раўней. Здаецца, гэта выходзіль ляблага. Ва ўсякім разе, прывычяа. Алс слізкі паркет, мусіць, выдае маю скутасць. I яшчэ — лутралы рып пратэза. Той жулікаваты з выгляду майстар, які мле яго ладзіў сёлля, казаў, піто абрыпіцца. Толькі штось ле абрыпваецца.
    За сталом малады хлопец у стракатым, акурат як і ў мяле, пілжаку таропка падбірае логі.
    — А вы б ёй дакументы паказалі. Навошта тырчаць у гэтай чарзе?
    Як заўжды, ад чужой спагады робілла ляёмка, і я лешта мармычу вілавата-леразборлівае.
    — Павіллы знайсці. Ужо для ілваліда вайлы ле знайсці адлаго месца!..
    Ёл кідае гэта мне і з хмурым тварам пачьліае аглядаль пазлоглі. Я не дужа зграбла апускаюся ў крэсла. I адкуль яму вядома, літо я — ілвалід вайпы? А можа, ляшчасны выпадак? Парупіэляе тэхлікі бяспекі? Хоць, вядома, выдае ўзрост. Маладзейшыя, ялы вызлачаюць беспамылкова. A старэйшыя часам яшчэ лазываюць маладым чалавекам. Сапраўды, з твару я маладжавы. Гэта і зводзіць у змал.
    Маладых жа не ашукаеш. На такія штукі ў іх занадта натрэніраванае вока. Мусіць, апроч маладжавасці, трэба яшчэ нешта, чым мы ўжо не валодаем. Прамінулі ў сваю маладосць.
    Хлопец тым часам паводзіць сябе так, быццам болей мяне не заўважае. Усе ягоныя эмоцыі схаваны пад маскай халаднаватай замкнёнасці. Але я адчуваю: у яго да мяне прыязнасць. Толькі ён прытрымлівае яе. Таксама як і цікаўнасць. Чамусьці ў адносінах між мужчынамі так прынята. Нібы выказаць свае пачуцці — слабасць.
    А мне хлопец чымсь падабаецца. Можа, менавіта вось гэтай незалежнай замкнёнасцю, якая заўжды прымушае падазраваць глыбіню і змястоўнасць. Хоць у маладосці, пэўна, болей вабіць адкрытасць. Глыбіня і характар прыходзяць з гадамі, а маладых аздабляе шчырасць. У гэтага ж засяроджаны, не дужа схільны да шчырасці позірк. Зграбная свежая канадка на галаве. На лацкане стракатага пінжака сіні эмалевы ромбік. Вядома, тэхнічная ВНУ Відаць, нейкі інжынер, прыехаў здалёку па справах вытворчасці. Што ў ягоным жыцці? Напэўна, маладая жонка, малое дзіцё. Стандартная малагабарытная кватэра дзе-небудзь у новым квартале. I, вядома, найцікавейшая ў свеце галіна — электроніка або радыётэхніка. Цяпер гэта сфера захаплення многіх. На жаль, мы ў такім узросце займаліся іншым. Зрэшты, таму і засталіся ў жыцці недавучкамі. Але што зробіш: іншы быў час. Свет ваяваў. Кожны мужчына мераў свае вартасці салдацкаю мерай. Артылерыя, танкі, авіяцыя — думалася, гэта надоўга. Колькі яны адабралі сілы, замарозілі здольнасцей...
    Хлопец, мабыць, заўважае мой позірк і маю да яго стоеную цікавасць. Далей маўчаць нам ужо і няёмка. Ён дастае з кішэні пачак «Шыпкі» і лёгкім прывычным рухам пасоўвае да мяне.
    — Курыце?
    — He, дзякуй.
    — Кінулі ці не пачыналі?
    — Некалі пачынаў. Ды раненне перашкодзіла.
    3 секунднай няўцямнасцю ён пазірае на мае ногі, затым болей працяглым позіркам акідвае грудзі. Я разумею яго
    недаўменне: якая сувязь — нага і курыва? Але ці варта казаць яшчэ і пра раненне ў грудзі, якое ледзьве не абярнулася для мяне фіналам. Да таго ж хлопец, напэўна, чакае ўбачыць на маім борце планкі ўзнагарод. Вядома, ён адукаваны чалавек, нямала начытаўся пра вайну і гатовы бачыць ва мне героя. Мусіць, таму, што дужа ўжо шмат разоў даводзілася тлумачыць усе гэта, цяпср я маўчу. Хлопец прыкурвае цыгарэту і крута паварочвасцца ў крэсле. Ля адміністратара пачынаецца нейкае ажыўленне. Ці не з’явілася што?
    He, здаецца, трывога марная. У чаргу доўгацярплівых кандыдатаў у начлежпікі спрабуе ўлезці нейкі прастадушны дзядзька. Ён у новай ватоўцы, з вялізным чамаданам-куфрам і поўнаю сеткай батонаў. Напэўна, з вёскі. Станавіцца ў хвост чаргі дзядзьку няма ахвоты, і ён плячом і локцем спрабуе зашчаміцца між таўстуном з пакетам пад пахай і чалавекам у скураной куртцы. Таўстун спознена ўзнімае трывогу.
    — Куды лезеце? Куды лезеце? Вы дзе стаялі?
    — Ну, стаяў. Ну! Анягож! Каб жа не стаяў... Стаяў. Што я, хлусіць буду?
    — Дзе, пакажыце, дзе вы стаялі? — злосна пыхае на яго таўстун.
    Дзядзька, відаць па ўсім, підзе не стаяў. Але ён, што б там ні стала, не хоча пакідаць месца, блізкае да адміністратара. Да таго ж ён паспеў прасунуць між мужчын руку і ўчапіцца за нікеляваны борцік бар’ера. Цяпер дзядзьку не зрушыць. Мпогацярплівую чаргу гэта абурае, і яна мноствам вачэй маўкліва ўпікае парушалыііка гасцінічнай этыкі. 3-за бар’сра ў канфлікт уступае жанчына-адміпістратар.
    — Дзядзька, а ў вас пашпарт ёсць? — спрактыкавана трапляе япа ў самае небяспечнае дзядзькава месца. Дзядзька прыкідваецца глухаватым і перапытвае:
    — Каго?
    — Пашпарт, кажу, у вас ёсць?
    Дзядзька, відаць, разумее ўсю складанасць свайго становішча і, мабыць, імкнецца выйграць час. Варушыцца, пацепвае плячом, лезс ў кішэнь, ссоўвае на патыліцу чорпую кепку. Але адказваць, хочаш пс хочаш, а трэба.
    — Пашпарт? Дык гэта ж... Які пашпарт? Пашпарту няма.
    — У нас строгі пашпартны рэжым. Мы вас не можам пусціць.
    Дзядзька выслухоўвае ўсё з увагай. Голас адміністратара не злосны, нават са спачуваннем. Ашуканства быццам ніякага. I дзядзьку гэта бянтэжыць. На маршчыністым ілбе яго густа выступае пот. Хвіліну дзядзька мяркуе. Рукі, аднак, ад бар’ера не адрывае. На ўсякі выпадак.
    — Вам жа рускім языком растлумачылі,— нервуецца тоўсты.— Вы што, не разумееце? Гэта нахабства!..
    Аднак сапраўды падобна, што дзядзька не разумее. Ці, можа, не хоча разумець.
    Тады з чаргі да яго падскоквае вельмі рухавы з выгляду чалавек. Зухаватым позіркам гасцінічнага доўгажыхара ён ва ўпор аглядае дзядзьку. Чорны, каляны плашч на яго плячах шархаціць, як бляшаны.
    — Я зараз яму растлумачу. Ану, грамадзянін, трошкі ўбачок! Каб не мяшаць на праходзе, і так далей... Вы ж перашкаджаеце. I адпаведнага дакумента ў вас няма. Вы што ж думаеце? Вунь, зірніце, міліцыя. Ды не туды гледзіцё — вунь, ля швейцара. Бачыце? Ну, во! Варта далажыць, і... Разумееце?
    Дзядзька заклапочана чухае пашчэнку, пазірае то на чалавека ў плашчы, то на міліцыянера ля ўвахода і слаба апраўдваецца:
    — Ды я што?.. Я нічога. Я думаў...
    — А вы не думайце! Вы выконвайце. Законы трэба выконваць. За парушэнне законаў і парадку — крымінальная адказнасць. To есць — суд, пракуратура. Як піць даць...
    3 чаргі паблажліва назіраюць за гаваруном і дзядзькам. Гэта забаўляе. Некаторыя самі сабе ўсміхаюцца. Іш, «залівае»! «Залівае» сапраўды няблага. Відаць, спец па такога роду справах, бо дзядзька неўзабаве бокам падаецца сабе да выхаду.