Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Пойдзеш у тыл. Усё роўна з такой галавой — не ваяка...
— Дык у роце нікога не застаецца. Вы ж ведаеце.
— Ведаю. Заўтра Басмак прыйдзе. А пакуль старшына Дарафееў пакамандуе.
Вядома, наш старшына можа пакамандаваць і сёння, і заўтра, чалавек ён сталы і страляны, і ўсё ж мне зусім не хочацца пакідаць роту і выпраўляцца ў санчасць. Калі б ён
паслаў мяне на які дзень раней, хоць бы мінулаю ноччу, калі мы мерзлі пад агнём у снезе пасля няўдалае атакі. A то лацно яму ставіць на роту старшыну, калі часці ўваходзяць у прарыў, мінаюць нямецкія флангі, і ўжо вунь ён, Кіраваград. Удзень з Севярынкі мы бачылі яго прыгарады, дымы пажараў і высокія будынкі, якія штурмавалі нашыя «ІЛы».
— Вось з Кротавым і пойдзеце, — кажа камбат, ківаючы галавой на камандзіра шостае роты. Той стаіць чорны, быццам зямля, і не пазірае на людзей. — Ды яшчэ гэтых субчыкаў прыхопіце. Заадно. Каб канвойных не пасылаць.
Гэта ён пра трох немцаў, якія стаяць адзін пры адным, цесненька збіўшыся ў купку і страхавіта пазіраючы наўкола. Адзін з іх проставалосы, без шапкі, малады хлопец-крапак, другі без шыняля, у мундзірчыку, з абвіслымі кішэнямі і вялікімі, амаль прафесарскімі, акулярамі на блізарукіх вачах. Трэці — нізкі, таўставаты стары прастуджана сморкае распухлым чырвоным носам. «Вясёлая кампанія, нішто сабе, чорт бы яе ўзяў!» — пачынаючы злавацца, думаю я. Удружыў камбат, нічога не скажаш. Камбат жа, здаецца, не прыкмячае мае незадаволенасці, таксама, як і змрочнае паставы Кротава, і дастае з кішэні дзюралевы партабак, густа аздоблены адмысловай разьбой.
— Частуйцеся, старшына, — працягвае ён партабак да Шашка.
Той не прымушае сябе ўгаворваць, ступае на крок і ўпэўненым жэстам бярэ папяросу. Пасля да партабака цягнецца рукой начштаба. Кротаў з-пад насупленых броваў бліскае злым позіркам і, як мне здаецца, трудна, асуджальна ўздыхае. Нам папярос камбат не прапануе. Яны ўтрох моўчкі прыкурваюць, і старшына, адставіўшы ўбок абутую ў нямецкі валёнак нагу, праз дым узіраецца ў мяне адным вокам.
— Ты што ж гэта, младшой, з такім скрыпам загад выконваеш?
Я коратка зыркаю ў ягоны самазадаволены начальніцкі твар і, стрымліваючы ў сабе злосць, маўчу. Якая ў яго, урэшце, справа і хто ён такі, каб рабіць мне заўвагі?
Кротаў, якога, відаць, дапякаюць свае турботы, нервова паварочваецца да камбата.
— Дык мне што? Роту здаваць, ці як?
Камбат моршчыць лоб і старанна раскурвае папяросу.
— Ну, чаму здаваць? Што гэта вы ўжо... Адразу ў паніку...
— Роты пакуль не здаваць, — упэўнсна аб’яўляе старшына, і камбат таропка папраўляецца:
— Так, пакуль не здаваць. Няма такога загаду здаваць.
— Дзела яснае, — змрочна ўздыхае Кротаў. — Дзела яснае, што дзела цёмнае. Ну і чорт з ім! Хай!
Ёп адчайна лаецца і адыходзіць убок, сваім выглядам даючы зразумець, што абыякавы да ўсяго і не баіцца нічога. Камбат устае з капца і выцягвае голаў, зазіраючы ў хвост калоны.
— Ну, дзе там Касенка? Нс дачакаешся!
Касенка, якога ён чакае, камандзір узвода разведкі, і я пачынаю думаць, што, можа, і яго пашлюць з намі ў тылы палка. 3 Касенкам, вядома, было б весялсй, хлопец ён таварыскі і гаваркі. Толькі ці накіруюць яго ў тыл: цяпер, калі ідзе наступленне.
Тым часам над стэпам пачынае прыкметна цямнець. Сціхае ад самалётнага гулу зімовае неба, больш чутны робіцца шорхат кукурузы на ветры. На ноч бярэцца мароз, і я настаўляю каўнер свайго шынялька — вушы хоць і прыхаваны пад бінты, але памалу заходзяцца ад сцюжы.
Камбат чакас. Аднак замест Касенкі на дарозе з’яўляецца разведчык. Зухавата ляснуўшы абцасамі, ён спыняецца за пяць крокаў перад начальствам.
— Таварыш капітан, лейтэнапт Касенка каня не даюць. Камбат шчыра дзівіцца.
— Як гэта не даюць?
— He даюць, і ўсё. Кажуць, хутар трэба разведаць. Хутарок там наперадзе.
— Хутар, хутар! Во і на гэтым разведае, — тыцкае ён на мухортага старшыновага коніка. — Чым не рысак! A то вылупляецца яшчэ! Тожа мне кавалерыст!
Разведчык пераступае з нагі на нагу, на ягоным круглявым расчырванелым твары паіўная збянтэжанасць — маўляў, мне што: лейтэнант нс дае, а я тут пры чым? Але камбат, здаецца, гэтага не разумее і, нахмурыўшы вочы, строга глядзіць на байца.
— Яны кажуць, хай старшына Шашок на сваім здыхляку і ездзіць, калі лепшага не ўмеюць прыдбаць.
— Вы мне пакіньце гэтыя разгаворчыкі! — злуецца камбат і з сілай пырае бадылінай у снег. — Я загадваю! А яго дзела выконваць. Паняў?
— Я-то паняў, — ахвотна згаджаецца разведчык.
— Дык выконвайце! — амаль што крычыць камбат.
Побач стаяць, слухаючы гэтую не зусім звычайную сварку, байцы, немцы. To на камбата, то на разведчыка водзіць вачыма старшына, я цярпліва чакаю і думаю, што Касенкаў конік, відаць, ужо здох. А нішто сабе быў трафейны скакунок у белых панчошках на пярэдніх нагах! Аднак мінуў час — адкрасаваўся на ім наш спрытны ўзводны. Калі ўжо гэтым у вочы кінулася, дык пішы прапала, ураз адбяруць. He ведаю, як на што другое, а на такія штукі яны майстры.
Збоку тайком я пазіраю на старшыну, той строга падцінае недарэчна тонкія на мясістым твары вусны, і нешта рашучае з’яўляецца ў ягоных вачах. Тут жа ён паварочваецца да мяне.
— Ладна, вы ідзіце. Бярыце тых, — ківае ён на немцаў, — і ідзіце напрамкі. Я даганю.
Ен даволі па-таварыску кажа гэта, і я не ведаю, як разумець яго: ці то як заяўка на сяброўства, ці мо ён лічыць мяне за старшага. Але ж Кротаў старшы па званню, і пасада ў яго сталая, не тое што ў мяне — часовага ротнага. Я запытальна пазіраю на камбата, той незадаволена кідае: «Ідзіце», і я паварочваюся да акалелых немцаў.
— Ану, марш! Марш, фрыцукі пархатыя!
4
Праз хвіліну мы ідзём у кукурузе па каляінах ад добра ўціснутых у снег танкавых гусеніц: Кротаў і я — па правай, а трое немцаў побач — па левай. Кротаў, відаць, ніяк не можа змірыцца, што знялі з роты, і злосна лаецца. Гнеў яго, як і заўжды, мае канкрэтны адрас і цяпер скіраваны на нашага камбата.
— Абармот! Лакейская морда...
Немцы пакорліва тупаюць побач. Акулярысты ў мундзірчыку — наперадзе, за ім той, што без шапкі — ваўкаваты і чарнабровы хлопец, з твару зусім не падобны на немца. Стары з натугай шкандыбае ззаду, часам адстае, усё шморгаючы вялікім прастуджаным носам. У палон ён добра падрыхтаваўся, адразу відаць гаспадарлівага чалавека — на дзязе лязгае кацялок, фляжка, цераз плячо перакінута згорнутая ў скатку коўдра, на баку вісіць падобная на паляўнічы ягдташ брызентавая сумка. He дзіва, што і адстае, гэтак нагружаны, і я, час ад часу азіраючыся, са знарочыстай злосцю прыкрыкваю:
— Шнэль, шнэль, фрыц!
Пярэдні ў акулярах тады паварочваецца і, нібы старшы сярод іх, нешта гергеча на апошняга. Я разумею толькі:
— Шнэлер, камарадэ...
Стары трохі прыспешвае хаду, целяпаючы заснежанымі поламі доўгага шыняля, і бурчыць паціху. Здаецца мне, у тым сэнсе, што, маўляў, добра табе, маладому, лёгка апранутаму, а я прыстаў ужо, хачу закурыць ды і наогул па самае горла сыты і вайной і вашым фашызмам. Гэта зусім натуральна ўчуць ад яго, бо ўжо сорак чацвёрты год і немцы на фронце не тыя, што былі ў сорак першым. Але акулярысты не дужа зважае на яго буркатню і з камандзірскаю строгасцю падганяе:
— Шнэлер, шнэлер...
Гэты пярэдні, нетаропка-разважлівы і нечым падобны на унцера, хоць мундзір на ім без усялякіх адзнак. Твар у яго прадаўгаваты, у меру хударлявы, з моцнаю ніжняй сківіцай. Пад тоўстымі шкельцамі акуляраў — насцярожаныя, але, здаецца, памяркоўныя, без злосці вочы. Той жа, проставалосы, што ідзе за ім, неяк дужа змрочна панылы. За ўвесь час ён не сказаў ніводнага слова і, здаецца, ні разу не зірнуў ні на кога.
Кротаў з выгляду зусім абыякавы да палонных і то памаўчыць, то зноў пачынае лаяцца.
— Чуць што з палка — і ён ужо на заднія лапкі. Сваёй ён думкі не мае.
Мне здаецца, што гэта дарма. He такі ўжо наш камбат і лёкаяваты, якім яго ўяўляе цяпер пакрыўджаны ротны —
проста перад старшымі пасуе крыху, як і многія ў арміі. Жадаючы трохі змякчыць яго гнеў, я абнадзейваю Кротава:
— Можа, не затрымаюць доўга, — кажу я, маючы на ўвазе палкавы штаб, куды яго выклікаюць. — Разбяруцца, і заўтра ў роце будзеце.
— А мне напляваць! Хай затрымліваюць. Што, мне ў тыле горш, чым на перадавой? Я пра тое, чаго яны чапляюцца падурному.
— Бдзіцельнасць...
— Бдзіцельнасць! Г... гэта, а не бдзіцельнасць. Яму рабіць няма чаго, таму бабніку, вось ён і прычапіўся. Ну, улезлі ў вёску, не разгледзелі, не разведалі. Дык што ж? Што тут злачыннага? Ніводнага чалавека не загубілі. Хіба лепш, каб у стэпе паўроты абмарозілася? Ці як гэты дурань Сараф’янаў за два дні ўсю роту палажыў... — разважае Кротаў, ужо не азіраючыся на мяне.
Я маўчу, трымаючы пад пахай свой ППС ды цікуючы за ботамі ротнага, якія рушаць акуратна спрасаваны ў снезе гусенічны след. Хада ў Кротава энергічная і лёгкая, як у загартаванага пехацінца. Старшы лейтэнант не прызнае паўшубкаў і з восені гойсае ў туга перацягнутай рамянямі ватоўцы. На руках у яго цёплыя аўчынныя рукавіцы на матузку, перакінутым цераз шыю, і ён у злосці шырока жэстыкулюе імі.
— Загадана было атакаваць, ну і атакаваў, пакуль восем чалавек не засталося. Нябось яго за гэта ў штаб не цягаюць!
Так, за гэта, мабыць, не пацягнуць, думаю я. Наадварот, яшчэ могуць даць ордэн за ўпартасць і настойлівасць пры выкананні загаду. Каму там разбірацца, што гэты Сараф’янаў набіты дурань і гарлапан, што яго даўно трэба пагнаць з батальёна куды-небудзь на гаспадарчы ўзвод. Але камбат наш усё ж не такі, увогуле ён нядрэнны камандзір, не крыкун і не баязлівец. Хіба што залішне цягнецца перад начальствам. Дык што ж: пра такіх кажуць — дысцыплінаваны.
Кротаў, нібы угадаўшы мае думкі, пярэчыць:
— Дысцыплінаваны! Дайшоў да чаго — перад нейкім там старшыной рассыпаецца, папяросачкамі частуе. Забыўся,
мабыць, што і капітан, што і камандзір батальёна. I хто гэты старшына? Халуй, і ўсё.
Гэта сапраўды непрыемна, і тут я не знаходжу, чым можна было б абараніць капітана. Хіба тым, што здарэнне з шостай ротай не можа не адбіцца і на ўсім батальёне. Камбат, відаць, разумее гэта і, можа, не зусім упэўнена адчувае сябе.
На завароце танкавай каляіны я азіраюся. Мы прайшлі па кукурузе ўжо далекавата, батальённая калона без следу і гуку знікла ў вячэрнім стэпе. Шашка чамусьці нідзе не відаць. Ну, але старшына дагоніць, гэта не цяжка, бо мы ўвесь час ідзём па добра прыкметным шляху, а ноч будзе, напэўна, відная. Яшчэ не паспела сцямнець, як на бясхмарным марозным небе ва ўсё сваё поўнае вока свеціцца цыганскае сонца — месяц. Горш вось, што трэці, стараваты, немец увесь час адстае, відаць, добра ўмарыўся ўжо і на маё строгае «шнэль» не дужа рэагуе. Тады я гукаю Кротаву: «Стой!» Трэба пачакаць, бо ўсё цямнее, і я, прызнацца, патроху непакоюся, каб гэты стары куды не зашыўся. Старшы лейтэнант незадаволена спыняецца, ахвотна прыпыняюць хаду немцы, і ўсе мы чакаем, пакуль даграбецца ў каляіне іх камарад. Кротаў, мусіць, трохі ўжо прымірыўся з маім камандзірствам і падпарадкуецца. Мне, аднак, няёмка перад ім, старэйшым, і, каб змякчыць гэту няёмкасць, я дастаю з кішэні два сухары.