• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — Хочаце? Пагрызіце.
    Снедалі мы на золку аж у Севярынцы і ўжо добра ўгаладаліся за дзень. Пэўна, з гэтай прычыны сухар здаецца надзіва смачны, я чую, як Кротаў з асалодай адкусвае, і з паўхвіліны мы засяроджана хрумстаем жорсткія кавалкі. Пасля міжвольна пазіраем на немцаў, якія стаяць у трох кроках ад нас, і натыкаемся на ўважлівы позірк акулярыстага. Мулкі кадык на доўгай шыі ў таго слізгае пад скурай угору і ўніз. Кротаў перастае жаваць.
    — Што, дапякло? — нібы ўпершыню заўважыўшы палонных, з’едліва кажа ён. — Наваяваўся, сабачы сын? Жраць захацелася? Трымай!
    Старшы лейтэнант разломвае сухар і кідае кавалак акулярыку. Той спрытна ловіць яго і з задавальненнем пачынае яго грызці. Ваўкаваты ж стрымана стаіць побач без шапкі,
    і я засоўваю руку ў кішэню. Там яшчэ адзін кавалачак сухара, апошняга з маёй сённяшняй нормы. Я дастаю яго і не без шкадавання працягваю цераз дарогу. Немец секунду марудзіць, пасля бярэ сухар і, адставіўшы ніжнюю губу, нешта чмыхае. Я яшчэ не магу зразумець чаго, як ён кароткім узмахам цераз плячо шпурляе сухар у кукурузу.
    — Ах ты, гадзіна! — узрывае мяне абурэнне.
    Кротаў перастае жаваць. Нейкі час ён маўчыць з жаўлаком за шчакой, а пасля, зламаўшы пад ілбом брыво, ступае між каляін у снег.
    — Ану, падбяры!
    Немец, насупіўшыся, маўчыць і не кратаецца з месца.
    — Падбяры, гніда! — жорстка загадвае Кротаў і яшчэ праз секунду коратка б’е яго ў сківіцу. Той хістаецца, але ўстойвае на нагах, і старшы лейтэнант, не стрымліваючы ў сабе шаленства, крычыць: — Вош паўзучая! Сволач! Пракляцце наша! Праз вас я паўгода ў шпіталі праенчыў! Вы бацькаву хату спалілі! Праз вас мяне начальства цягае! На яшчэ, гад!
    Немец зноў хістаецца, хапаючыся рукой за шчаку, але так нічога і не вымавіўшы — ні ад болю, ні ад страху. Зацятая ўпартасць яго і ва мне адгукаецца непадуладным міжвольным гневам. Нейкая жывёльная нянавісць так і падмывае заехаць яму па мордзе, як гэта зрабіў Кротаў, і я, адчуваючы, што не стрымаюся, кажу старшаму лейтэнанту:
    — Ладна, кіньце вы!
    Стары, які тым часам даганяе нас, відаць, цяміць ужо, у чым справа, і ўслужліва лезе ў кукурузу. Здзьмухнуўшы з сухара снег, ён зважліва падносіць яго раз’ятранаму Кротаву. Той, аднак, б’е немца па руцэ, і сухар адлятае ў снег.
    — Прэч! Прэч, гады! Злыдні! Сволачы! Я вас усіх зараз! Ротны хапаецца за кабуру, і я ледзьве спыняю яго: — Ладна. He трэба! Пайшлі.
    Працінаючы ўсіх трох ненавісным позіркам, Кротаў неахвотна пераходзіць у правую каляіну.
    «Вось жа гад фашысцкі!..» — думаю я, прыадстаўшы і назіраючы ззаду за проставалосым гітлераўцам. Валасы ў таго чорныя, відаць, жорсткія, да вушэй ён і не дакранаецца, нібы не адчуваючы марозу. За ўсю дарогу не сказаў нівод-
    нага слова, ні разу не зірнуў нам у вочы, але ва ўсёй яго постаці адчуваецца небяспечны, стоены вораг. Пасля гэтага здарэння з сухаром я трохі насцярожваюся і перасоўваю свой ППС на грудзі: ці мала што можа выкінуць яшчэ гэты злыдзень!
    Стэп заціхае к ночы, але ўсё ж мноства прыцішаных гукаў сведчыць аб прысутнасці наўкола вялікае сілы вайны. Ідзе наступленне, водгукі яго раз за разам даносяцца да слыху ў прыглушаным танкавым гуле, далёкіх выбухах. Недзе на поўдні, за Кіраваградам, усё палыхае край неба: агністае зарава на нсбасхіле то шырэе, разгараючыся, то паціху By­ace. Аднекуль даносяцца невыразныя галасы людзсй, пэўна, непадалёку праходзіць дарога. Скрозь у стэпе стоены рух, сцішаны грукат і людзі. У кукурузе, аднак, мы нс шмат вакол сябс бачым.
    5
    Шашок даганяе нас, калі ўжо ўсталёўваецца ноч і ў высокім студзеньскім небе з вострым бляскам густа высыпаюць зоркі. Сярод іх на поўную моц ззяе месяц. У стэпе відпа, хоць збірай іголкі. Рэзкія сінія цені нячутна валакуцца за намі; ярка бялсе снегавы дол; наўкола мроіцца ў прыцемках кукурузны абпіар. На краі яго мы з Кротавым заўважаем рухавую постаць. Каня амаль не відаць у кукурузным зарасніку, толькі паверх яго сунецца коннік. Мы спыняемся і чакаем. Ну, вядома, — гэта старшына.
    — Фу, думаў не даганю ўжо, — з прыкметнай палёгкай ад таго, што пазбыўся адзіноты ў начным полі, кажа Шашок і прытрымлівае каня. — Ну як, не паразбягаліся фрыцы?
    — He разбягуцца, — кажу я.
    Старшына скіроўвае каня па левай каляіне і блізка пад’язджае да немцаў. Кротаў на хаду азіраецца (здаецца, ён ужо паспакайнеў) і з хвіліну ўглядаецца ў старшыну і яго каня.
    — Ну што, не адкалолася?
    — He адкалолася, — ахвотна адказвае Шашок. — Заўпарціўся развсдчык. He хацелася скандал учыняць.
    Усё зразумела: Шашок на тым самым мухортым копіку,
    на якім і прыехаў у батальён. Значыць, Касенка праявіў характар да канца. Ён такі, гэты наш лейтэнант. Разведчык!
    — Я б таму каню лепш кулю ў вуха, чым вам аддаваць, — кажа Кротаў.
    Шашок не адказвае, прапускае міма ўвагі гэтую адкрыта непрыязную заўвагу і развязна крычыць на немцаў:
    — Шнэль! Шнэль, вашу матары! Затапчу, фашысты!
    Ён і сапраўды падсцёбвае повадам каня. Задні немец кідаецца з каляіны, проставалосы адхіляецца ад конскае храпы. Старшына задаволена рагоча.
    — А, палахліўцы, такую вашу... Саступай дарогу рускаму воіну!
    — Ану, канчай! — пагрозліва азіраецца Кротаў.— Спярша вазьмі ў палон, а пасля будзеш канём таптаць.
    Шашок прыціхае і зверху ўніз насцярожана аглядвае ротнага.
    — А вам што, шкада?
    — He шкада. Агідна!
    — Значыцца, зашчышчаеце? Немцаў зашчышчаеце?
    — Ідзі ты...! — узрываецца Кротаў. — Хочаш дзела прышыць? He баюся я вас!
    — Так, так! — Шашок шматзначна сціхае, нешта затаіўшы ў сабе, і далей ціха едзе сабе за ўсімі.
    Немцы пераглядваюцца, відаць, штось зразумеўшы з гэтае сваркі, і мне робіцца няёмка перад імі. От яшчэ знайшлі месца лаяцца! Ну, але ўсё гэты Кротаў... Вядома, ён цяпер злосны, таму і сапраўды можа нарабіць сваркі.
    Толькі, відаць, я дарма непакоюся, пасварыцца як мае быць яны не спраўляюцца. На чарговай танкавай паваротцы ў кукурузе нам сустракаюцца людзі.
    Гэта сувязісты. Абвешаныя шпулькамі з кабелем, тэлефоннымі апаратамі, са зброяй на грудзях, яны палахліва кідаюцца ўбок з каляін, калі бачаць нас. Пасля, мабыць, пазнаўшы сваіх, нясмела выходзяць з рэдзенькае кукурузы і заміраюць на дарозе. Позіркі іх чамусьці трывожна скіраваны ўбок.
    — Што такое? — пытаецца Кротаў, калі мы набліжаемся да іх.
    Сувязісты топчуцца па месцы, рухі іх дужа скутыя, галасы сцішана ўстрывожаныя.
    — Там немцы, — урэшце зацята паведамляе адзін з карабінам на шыі.
    — Ледзьве не напароліся, — ахвотней дадае другі, не адрываючы позірку ад прыцьмелае кукурузнай далечы.
    Два другія моўчкі ўзіраюцца туды. Я таксама пазіраю наперад.
    — Ідзі ты, хлопец, ведаеш куды! — злуецца Кротаў. — Адкуль тут ім узяцца? Вунь дзе немцы, — паказвае ён назад, на зарава над Кіраваградам.
    — Канешне, — нс вельмі ўпэўнена пацвярджае Шашок. — Я надвячоркам тут ехаў — нікога не было.
    Сапраўды, адкуль тут узяцца немцам, ужо амаль што ў глыбокім тыле палка? Батальёны далёка наперадзе, калі б што, дык ужо даўно заўважылі б і прыпялі якія меры.
    — I танк. Стаіць, кукурузай абкладзены.
    «Тыгр»! — быццам не чуючы нашых пярэчанняў, у нейкім няўцямным трансе бубніць сваё сувязіст.
    Кротаў са знарочыстай праставатасцю ў голасе пытаецца: — Танк?
    — Танк.
    — «Тыгр»?
    — Ага, мусіць, «тыгр». Дужа вялікі.
    — Знаеш, баец! Быў бы ты ў маёй роце, я б табе паказаў «тыгра». Ён бы табе пасля кацянём здаўся! — грозіцца Кротаў і ківае на мяне. — Пайшлі! А вы цягніце сувязь! Куды загадана. I без панікі каб. Жыва! Вам зразумела?
    Сувязісты, аднак, усё топчуцца на месцы. Ад камандзірскай упэўненасці рашучасці ў іх, відаць, не прыбыло. Ціха перагаворваючыся, яны застаюцца, а мы ідзём далей. Я пачынаю пільней, чым дагэтуль, узірацца ў начное наваколле. Кротаў перасоўвае на рамяні кабуру. Немцы, наўрад ці зразумеўшы што з гэтае размовы, ціха брыдуць у сваёй каляіне. Старшына Шашок моўчкі едзе ззаду. Ён першы парушае нашу няпэўную маўклівую насцярожанасць.
    — Младшой! — звяртаецца ён да мяне. — Ты гэта вось што...
    Я гляджу на старшыну, ён, зверху цікуючы па баках, нешта рашае.
    — Ты вось што... Вядзі іх прама. А я... А я падскочу ў батальён. Забыў адно дзела.
    «Што ж, падскоквай. Мне што? Толькі ніякай у цябе справы там няма. Проста ты спалохаўся, пісарская душа», — думаю я.
    Кротаў, нядобра бліснуўшы вачыма, азіраецца, але маўчыць. Шашок таропка заварочвае каня і з месца пускае яго галопам.
    — Наклаў ужо... — чмыхае Кротаў. — Ну і чорт з ім! Без яго лягчэй.
    Немцы, відаць, усё ж нешта зразумелі з нашай замінкі. Пярэдні ў акулярах, не паварочваючыся, нешта буркае астатнім двум, і чорны з яўнай зацікаўленасцю пазірае ў прыцьмелую далячынь. Стараючыся пільней сачыць за імі, я праваю рукой намацваю рукаятку затвора.
    Так мы праходзім з кіламетр ці болей. Насустрач нідзе нікога, паблізу, здаецца, ніякага падазронага руху. Кротаў рашуча сплёўвае на снег.
    — Гэтым тылавікам заўжды чэрці сняцца. Такі ўжо на...
    Ён, відаць, хоча сказаць «народ», але на паўслове замірае і нечакана спыняецца. Я ледзьве не наскокваю на яго ззаду і тут выразна, хоць і не зусім рэальна (з нечаканасцю, як у благім сне), бачу наперадзе людзей. Чалавек пяць іх стаіць у кукурузе, узіраючыся ў наш бок. Побач цямнее нейкая невыразная пляма — куча кукурузы ці які куст? Крыху далей другая, а там яшчэ і яшчэ.
    Але я так і не паспяваю зразумець, што гэта. Я чую толькі, як да недарэчнасці рэзка скаланаецца ля мяне Кротаў. Затым з яго грудзей вырываецца нейкі прыдушаны крык, і старшы лейтэнант, моцна прыгнуўшыся, нібы драпежнік, рынаецца ад мяне ўбок. Секунду я не цямлю, у чым справа. Збянтэжаны позірк мой скіроўваецца за Кротавым, і тады я бачу, як адзін з нашых немцаў ашалела бяжыць у кукурузу.
    — Стой! Стой!.. Стой! Ох ты!..
    Гэта — Кротаў. Кінуўшыся за немцам, ён ірве з кабуры пісталет, але той дзесь зачапіўся і не вымаецца. Або мне гэта
    здаецца... Кротаў падае на калені ў снег, спрабуе ўскочыць, і тады першая траскучая чарга прашывае навокал паветра. Я падаю ў каляіну, тузаю рукаятку затвора. Наперадзе ў кукурузе штось пыхкае. Выбух сцябае па твары снегам і асляпляе. У апошні момант уваччу мільгае Кротава рука з адстаўленым локцем. У ёй пісталет. Затым агняная пляма гасіць зрок. Аднак праз секунду я бачу над сабой вырасшыя на паўнеба зблытаныя сцяблы кукурузы. У іх вісіць нізкі месяц, і пад ім — дзве постаці. Адна нерухома ляжыць у каляіне, а другая, падаючы і ўскокваючы, бяжыць у кукурузу, некуды ў бок ад нас і ад немцаў. «Уцякуць!» — мільгае спалох, і я, не цэлячыся, націскаю на спуск. Аўтамат дробна ўздрыгвае, і гэта вяртае мяне да рэальнасці. На руках і каленях я кідаюся на той бок каляіны. Немец наперадзе таксама ўскоквае і, прыгнуўшыся, шырока сігае кудысь між рэдкіх сцяблоў. Я даўка крычу: «Назад!» Ён спалохана кідаецца ў другі бок. Але я, некалькі разоў скокнуўшы, наганяю яго і падаю амаль побач. Шумна дыхаючы, ён ляжыць, узіраючыся ў мяне, і чакае. Адзенне яго і галава скрозь у снезе. Я ўскідваю аўтамат і з лютай прыцішанасцю гукаю: «Назад!» Палонны паснешліва паднімаецца на калені і хутка паўзе між сцяблоў кукурузы. За ім, прыгнуўшыся, караскаюся я. Ззаду выразна даносіцца ўстрывожанае нямецкае гергетанне. Кротава няма. Мёрзлыя тугія калівы блытаюцца пад нагамі, б’юць па галаве. Але яны трохі хаваюць нас, і мы адбягаем ад таго месца, дзе нас застала чарга. Нас толькі двое. Той, у каляіне, так і не падняўся. Я не ведаю нават, каторы гэта з іх, як не ведаю і таго, каторы паўзе са мной. I незразумела, дзе Кротаў. На хвіліну я затрымліваюся і слухаю. Здаецца, мы трохі адрываемся ад немцаў, і тады з кукурузы рвецца крык: