• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — А ты не крычы! Камандзір мне знайшоўся! — злуецца дзяўчына.
    Я ўмольна гляджу на яе і думаю: «Ну, не буду, не буду крычаць. Толькі давай жа хутчэй! Родненькая, міленькая, ці як там цябе назваць». Дзяўчына моўчкі, з асцярогай пазірае ў начны стэп, нібы ўслухоўваючыся, пасля штурхае боязна прыціхлага ездавога:
    — Ану, паганяй!
    I сздавы добра гоніць пару рухавых конікаў, ад якіх курыць парам, і ўсё азіраецца па баках. Фурманка то дрыжыць, рыпіць і падскоквае на гузаках няўезджанай дарогі, то сціхае, шархотка загрузаючы коламі ў сыпкім снсзе. Сядзець мне страшэнна нязручна, дранцвее нага. У pane пячэ і торгае. Алс і пасунуцца нельга ні на сантыметр: я і так сяджу ледзьве не на самых нагах параненага, які енчыць, лаецца і з азвярэлаю ласкай просіць дзяўчыну:
    — Кацярынка! Каця! Цішай! Шкурадзёр ты, а нс сястра... Цішай! Ух!.. Ох, Кацюшанька!..
    Каця схілясцца з перадка, адпою рукой прытрымлівае яго галаву і просіць з той нязвыклай на фропцс пяшчотай, якая заўжды прымушае азірнуцца:
    — Міленькі, харошы мой! Ну, пацярпі! Зараз ужо. Зараз...
    I тут жа, павярнуўшы твар да немца, які зморана хакае за фурманкай, крычыць:
    — Хутчэй, немчура праклятая! Хутчэй!
    Я маўчу, нічым не выказваючы сваіх адносін да гэтых яе выкрыкаў. I, мусіць, таму яна вытлумачвае:
    — Была б мая ўласць, я б яго — бягом прагнала да Берліна і назад. На Калыму б яго, сабаку! За нашыя мукі! Хай бы памёрз, папакутаваў, колькі рускі народ пакутуе.
    Потым з цвёрдасцю чалавека, які прывык, каб яго слухаліся, ціха кідае ездавому:
    — Паганяй!
    I тут жа нахіляецца да параненага.
    — Пацярпі ўжо. Пацярпі, міленькі!
    Я і сам ледзьве трываю, нага, мала што баліць, яшчэ і дужа мерзне пад палой шыняля. Толькі як-небудзь трэба датрываць да сяла. Там штабы, камандзіры, яны што-небудзь прыдумаюць.
    8
    Сяло паказваецца нечакана. На месячнай белізне пад гарою — доўгі раскіданы рад белых мазанак. Ля іх загарадкі з плятнёў, шэрае голле вішанніку на ўзмежках, сямтам мірны пробліск акенцаў, гуркатанне машын і галасы. У вёсцы свае. Праўда, мяне крыху здзіўляе такая мірная ідылія пад носам у немцаў. Але ж гэта тылы. Палкі, відаць, наступаюць няблага, наперадзе танкі, артылерыя: чаго тут баяцца?
    Дарога коціцца ўніз, тарахціць, грукоча фурманка, у бога хрыста і маць лаецца небарака паранены. Нават другі, спакайнейшы, і той прыўзнімаецца на локці з-пад шыняля, і на яго белым, ненатуральна зашчаціненым твары адбіваецца грымаса пакут. Каця на перадку заікастым ад дрыготкі голасам супакойвае:
    — Счас, счас, родненькія... Счас...
    Мы спускаемся па адхоне і, крыху цішэй праехаўшы кароценькую, абсаджаную вербамі грэблю, зварочваем у вуліцу. Лднак па вуліцы не праедзеш: наперадзе, даўжэзным кузавам перагарадзіўшы дарогу, гурчыць здаравенны «студэбекер». Шафёр, прыадчыніўшы дзверцы, напалову высоў-
    ваецца з кабіны і памалу здае назад. Ля плота спіной да нас завіхаецца нехта ў паўшубку і асіплым, знерваваным голасам камандуе:
    — Лева руля! Лева! Яшчэ лева! Давай, давай!..
    «Студэбекер» сунецца ў занадта вузкія для яго вароты, цяжкімі скатамі ўмінае снег, і раптам абмазаны глінай пляцень з хрустам кладзецца долу. Чалавек у паўкажушку ўскідвае кулакі.
    — Куды даеш?! Куды даеш, сабачы сын! Дзе ў цябе вочы? Дзе вочы ў цябе, пытаюся?
    Ён ад злосці падскоквае да кабіны, здаецца, вось-вось накінецца на шафёра. Але не кідаецца, і шафёр, надзіва спакойна для такой сітуацыі, басам адказвае:
    — У лбе вочы, таварыш капітан.
    — У лбе? — здзіўляецца капітан. — Хіба яны ў цябе ў лбе? Давай наперад!
    — Стой! — кажу я, пад’ехаўшы.
    Ездавы прытрымлівае коней. Каця саскоквае з перадка.
    — Таварыш капітан!
    Капітан не чуе ці не хоча чуць. Адступіўшы на крок, ён зноў камандуе шафёру:
    — Упярод і права руля! Яшчэ, яшчэ права! Давай, давай!
    — Капітан! У стэпе танкі! Каму далажыць?
    Каця ўшчыльную падыходзіць да камандзіра.
    Я злажу з падводы і на адной назе таксама скачу да яго.
    — Таварыш капітан! Там нямецкія танкі! — спадзяюся я збянтэжыць яго гэтым паведамленнем.
    Але капітан быццам і не чуе.
    — Права! Яшчэ права! Так, так! — капітан прысядае, зазіраючы пад кузаў машыны.
    «Студэбекер», вуркочучы, пачынае ўязджаць у двор.
    — Што? Танкі? Многа? — і адразу ж да шафёра: — Давай, давай! Прайшло! — з палёгкай аб’яўляе ён і толькі тады нібы ўпершыню заўважае мяне з Кацяй.
    — Танкі пямецкія! Вы чуеце? — крычыць Каця,— Вось турнуць, будзе вам тады «давай, давай».
    — Што? — здзіўляецца капітан, і асіплы голас яго зноў ро-
    біцца сварлівы.— А што вы мне крычыцё! Я што — ІПТД1. Ідзіце ў артполк і дакладвайце. Мне загадана, я ДОП2 разгружаю.
    Ён разгружае ДОП! Гэтая яго нязрушнасць пачынае бянтэжыць мяне. Я імкнуся растлумачыць капітану што навісла над яго ДОПам, але Каця меней цырымоніцца і апярэджвае мяне:
    — Які к чорту ДОП! Вось яны як урэжуць да ранку — будзе тады і ДОП і non.
    — Таварыш капітан!
    Каця махае рукой.
    — Ды ну яго, младшой!
    Яна ўскоквае ў перадок, я ўвальваюся ў фурманку. Ездавы агравае коней і, аб’ехаўшы «студэбекеры», мы імчым па начной вуліцы. А ў сяле так па-вячэрняму ўтульна і мірна, што мне аж робіцца страшна. Я ўжо прадбачу, чым можа скончыцца такая ідылія. He, што б там ні стала, трэба знайсці камандзіраў ці штаб. У адным двары, дбайна прыціснуты да сцяны, стаіць «віліс», ля якога моўчкі поркаюцца двое,— мусіць, знімаюць сваё майно. Дзе «віліс», там заўжды начальства, і таму, згледзеўшы маіпыпу, Каця адразу спыняе фурманку.
    — Сядзі, младшой. Я сама.
    Я застаюся ў возе, а яна бяжыць у двор і нешта тлумачыць тым двум. Неўзабаве яны ўсе выходзяць на вуліцу і ідуць да фурманкі.
    — Вось младшы лейтэнант наткнуўся... Камандзіра роты забілі, — кажа дзяўчына і змаўкае, з надзеяй пазіраючы на чалавека.
    Я таксама ўзіраюся ў яго,— гэта мажны, падпяразаны па шынялі мужчына, на плячах шырокія з двума прасветлінамі пагоны. Іншых знакаў там не відаць, але ён у вушанцы: маёр або падпалкоўнік.
    — Вы дзе бачылі танкі? — спакойна звяртаецца ён да мяне.
    — У стэпе, таварыш падпалкоўнік. — (На ўсякі выпадак я бяру большае з магчымага, за гэта не крыўдзяцца.) — Кіламетры праз тры адсюль. Штук з дванаццаць стаяць стваламі сюды.
    1 Зпішчалыіа-супрацьтапкавы дывізіёп.
    2 Дывізіёішы абмеппы пупкт.
    — Вы думаеце, гэта нямецкія?
    — Нямецкія, — кажу я. — Нас абстралялі. Камандзіра роты забілі. Мы вось ледзьве ўцяклі з палонным.
    Падпалкоўнік моўчкі азірае мяне, потым немца, які сціпла стаіць ля фурманкі і трасецца ад сцюжы.
    — Так. Добра. Можаце ехаць,— памеркаваўшы, кажа камандзір.
    Ля яго моўчкі чакас другі, у целагрэйцы — мусіць, шафёр або ардынарац. Мала што разумеючы з гэтага дазволу, я пытаюся:
    — А куды палоннага здаць?
    — Палоннага ў Іванаўку. Згодна з распараджэннем камандуючага, зборны пункт для палонных у Іванаўцы.
    — Дык тут усе паранепыя, — кажа Каця. — Вазьміце вы немца.
    — He, адпраўляйце ў Іванаўку,— спакойна, але з няўхільнай цвёрдасцю кажа камандзір,— I, дарэчы, паведаміце там пра танкі. Скажыце, падпалкоўнік Стах паслаў, — нечакана загадвае ён.
    Вось табе і раз! Мы — ім, а яны нам. Дамовіліся! Атрымалі загад! Падпалкоўнік з тым, што ў целагрэйцы, адыходзяць з дарогі пад сцяну хаты і закурваюць. Мы стаім на месцы і збянтэжана пазіраем на іх. Чутна, як той, другі, сцішана прапануе начальніку:
    — Мусіць, трэба змывацца... Ну іх к д’яблу, гэтыя танкі...
    Я ііе чую, што адказвае падпалкоўнік. Хутка яны ўдвух хаваюцца ў двары, і тады я лаюся. Нешта ва мне надрываецца. Вытрымка мая па тым скончылася, я гатовы абурацца і крычаць — што ж гэта робіцца? У возе стогнуць параненыя. Каця таксама злуецца:
    — Тылавікі праклятыя! Канцэнтратаў аб’еліся — не праб’еш! Хоць каравул крычы!
    — Паганяй! — крычу я на ездавога. — Паганяй!
    Ездавы зноў паганяе. Мяне ахоплівае нецярплівасць — чорт з імі, паедзем у Іванаўку! Толькі дзе яна, гэтая Іванаўка? Як яе знойдзеш уначы, і колькі на тое спатрэбіцца часу! А тут яшчэ два небаракі ў падводзс!.. I немец, што трухае ззаду. I мая мокрая ад крыві нага, якая ўжо задубела і нема баліць ад раны і марозу...
    На завароце вуліцы мы ледзьве не збіваем з ног некалькі байцоў. Ратуючыся ад коней, яны, лаючыся, ускокваюць на прызбу хаціны. Адзін нехта прыціскаецца да плота, і па ладнай цыгейкавай шапцы на галаве, а найбольш па сумцы ля боку, я пазнаю ў ім камандзіра. Раптоўная надзея ўспыхвае ва мне. Я хачу спыніць фурманку, але яна спыняецца сама — гэта ён у злосці хапае за цуглі коней і завяртае фурманку ўпоперак вуліцы.
    — Стой!
    Голас яго злы, уладарна-нецярплівы, здаецца, зусім недарэчы такая сустрэча. Але цяпер гэта мяне мала засмучае: што там далікатнасць, калі ў тылы прарваліся танкі! Я хачу крычаць яму пра іх, ды ён апярэджвае мяне:
    — Хто такія? Чыя павозка?
    — Ды параненыя! He бачыце хіба? 3 батальёна Шароніна,— адказвае Каця.
    — Таварыш камандзір, — кажу я. — Трэба як перадаць у штаб, у разведаддзел... Камдзіву. У стэпе недалёка танкі. Нямецкая засада.
    Камандзір усё гэта зацята выслухоўвае, падыходзіць да павозкі, зазірае ў яе і, нібы не чуючы маіх слоў, тонам, які не дапускае пярэчання, загадвае:
    — Злезці ўсім!
    — Ды вы што? — усхопліваецца на перадку Каця. — Вы што: тут цяжкапараненыя!..
    — Санінструктар, так? Ка мне, санінструктар! Вы, паранены, таксама! — не прымаючы пад увагу пярэчанні, ківае ён ііа мяне.
    Аднекуль ля яго з’яўляецца аўтаматчык, цяпер іх ужо двое. Камандзір стаіць за два крокі ад мяне, грозны і няўмольны, як генерал. Я ўзіраюся ў яго плечы, імкнучыся вызначыць званне, але там нічога не зразумееш. Угары ззяе месяц, і мне не відаць яго твару, зацененага шапкай. Але я ўгадваю, што твар гэты не абяцае дабра.
    — Паўтараю: санінструктар, вы — з забінтаванай галавой, павозачны і вы, — ківае ён у бок немца, — хадземце за мной.
    Нічога не зробіш. Каця першай саскоквае з перадка. Неахвотна пакідае сваё месца ездавы. Трымаючыся за рабрыны фурманкі, злажу я. Камандзір ступае наперад.
    — Марш у памяшканне!
    Я думаю, што гэта бязглуздзіца — не болей. Куды ён нас павядзе і што мы яму тут зрабілі? I я хачу вытлумачыць:
    — Вы разумееце: танкі. Мы спяшаліся далажыць. Праз якую гадзіну яны могуць быць тут. Камандзір азіраецца.
    — I папрашу памаўчаць. Пакуль у вас не пытаюць...