Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Ком! Ідзі сюды. I сядай. Нечага тырчаць.
Ён разумее і, падабраўшы доўгія ногі, няўклюдна сядае побач на земляной падлозе. Вочы яго трывожна слізгаюць па мне, па сяржанту і спыняюцца на ягонай гітары. Каця ля прыпечка пры цьмяным святле «кацюшы» корпаецца ў медыцынскай сумцы — рыхтуе лякарства. Сяржант з сілай шчыпае басовую струну і няўлад, фальшыва пачынае запеў салдацкае песні:
Первая болвапка попала в бепзобак, Вылез я нз тапка, сам пе зпаю как...
Любо, братцы, любо, любо, братцы, жнть... В танковой брпгаде мне уж не служпть.
— Ану, спыні сваю трэнькаўку! — строга кідае да прыпечка Каця.
Нехта з кутка дабрадушна пярэчыць:
— Хай іграе. Можа, боль трохі заглушыць. Сяржант энергічна пракашліваецца, збіраючыся заспяваць, калі не лепш, дык ва ўсякім разе гучней.
А назавтра утром ведут в особотдел:
«Что же ты, мерзавец, в танке не сгорел?» — зноў фальшыва пачынае ён, відаць, разумее гэта і, сустрэўшыся з позіркам немца, са злосцю абрывае запеў.
— Чаго бельмы вылупіў, фрыц? He падабаецца? Хіба лепей можаш? Што ты наогул можаш, фрыцаўская морда?
— Нэмножько, — раптам выразна вымаўляе немец і працягвае руку да гітары.
Сяржант, набычыўшы голаў, з паўхвіліны амаль з лютай збянтэжанасцю глядзіць на яго. Нібы вырашаючы, ці варта ўсур’ёз прымаць яго просьбу.
— Ану, ану! Ізабразі-ка... Паглядзім, што ты ўмееш. Ну! Давай! Дуй! — нечакана вырашае ён і аддае гітару.
Немец далікатна бярэ яе, уладкоўвае на каленях і, ціхенька перабіраючы струны, левай рукой падкручвае шурупы. У куце зноў усхапляецца абвязаны. Ён нічога не бачыць і праз ледзьве стрываны боль крычыць з роспаччу ў голасе:
— Ага, фрыц? Гэта фрыц? Чаму вы яго не заб’яце? Забіце фрыца!
Той, другі, ягоны сусед, прыпаднімаецца і лёгенька, бы малога, кладзе яго на спіну.
— Ладна, ціха... Я яго сам. Вы пачакайце...
Вочы гэтага чалавека з-пад насупленых броваў пры няпэўным святле «кацюшы» нядобра бліскаюць у бок немца. Абгарэлы корчыцца ў пакутах, енчыць, сцяўшы зубы. У хаце, аднак, на яго не звяртаюць увагі.
Немец няспешна настройвае гітару. Мы ўсе з затоенай цікаўнасцю глядзім на яго — усё ж не часта бачыш, як фашыст упраўляецца з музыкай. Цікава, што ў яго атрымаец-
ца! У сяржанта на вузкалобым твары ўжо не хцівая ўсмешка, а прытоеная да часу пагроза. Мне здаецца, калі немец у чымсь не дагодзіць, то яму ўжо не спусцяць — прыйдзецца тады бараніць. Цяжкапаранены на ложку павяртае набок свой збялелы твар і з пакутніцкай нетутэйшасцю ў паўзаплюшчаных вачах таксама сочыць за немцам. Усё ж ён чакае чагось, і гэтае чаканне на кароценькую хвіліну нібы прытупляе ягоныя пакуты. 3 дзявочаю цікаўнасцю коратка азіраецца ад прыпечка Каця і хмурыцца. Чамусьці я пачынаю хацець, каб немец сапраўды сыграў што няблага. Міжвольна мне ўжо карціць на спачуванне да яго ў гэтай хаціне. Усё ж ён «мой» немец.
I сапраўды, ён хутка падстройвае гітару і трошкі сцішана, але лёгка і спрытна пачынае бегаць па струнах. Просценькі, усім вядомы матыўчык, як тоненькі сакавіцкі ручаёк, журчыць у хаціне:
Сшіепькяй скромпый платочек Падал с опуіцеішых плеч...
Вось дык дзіва! Вось табе і немец! Грае наша, рускае, як самы заўзяты русак. I параненыя, глядзі ты, пасціхалі ўсе, ніводзін не вякне ні слова — слухаюць. Сяржант з самага пачатку, відаць, страчвае свой пагрозлівы намер. Нехта ў куце сцішана ўздыхае, пасля ўсхліпвае — ага, плача! Гэта, здаецца, абпалены. Ну, але што ж зробіш! Што мы ўсе тут, у гэтай хаце, можам зрабіць, апроч як трываць свой боль. Хто большы, хто меншы, хто на дзень-два, хто на доўгія месяцы. Апёкі ж будуць балець да самага канца, пакуль не зажывуць — няма горшага болю, чым ад апёкаў. Цяпер нам адно — трэба звыкацца з болем, думаю я. Там, у стэпе за Кіраваградам, наступаюць, акружаюць, адбіваюць атакі, вызваляюць сёлы і станцыі, а мы тут — суцэльная канцэнтрацыя болю. Як толькі дагэтуль не дадумаліся выкарыстоўваць яго энергію, акумуліраваць, кансерваваць, ператвараць у іншыя віды? Колькі яе, нечалавечай і пакутнай, прападае бясследна ў гэтай вайне! На жаль, цяпер, як і тысячы год на зямлі, пакуты — асабістая справа кожнага, бескарысная трата вялізных людскіх намаганняў. Таму плач, баец, не саромся. Кажуць, ад плачу
стане лягчэй! I не чапляйся да немца. Чорт з ім, хай жыве, усё ж і ён — чалавек. Вунь як іграе...
Немец тым часам канчае іграць. Сяржант збянтэжана падаецца назад, ямчэй умошчваецца на ложку ў нагах параненага і ссоўвае на лоб пакамечаную, з растапыранымі вушамі шапку.
— Здорава, шэльма! Нічога не скажаші
— Добра шпарыць... — стрымана адабраюць у куце.
Немец лёгенька кранае пальцамі струны, спрабуючы іх гучанне. Сяржант падабрэлымі вачыма разглядвае яго зверху. Відаць па ўсім, гэтаю ігрой немец пахіснуў у ім прывычную грубаватую самаўпэўненасць і абудзіў пачуццё звычайнай чалавечай цікавасці.
— Ты хто? Фашыст? — пытаецца ён, ва ўпор узіраючыся ў немца,— За Гітлера?
— Гітлер капут! Гітлер плёхо, — хуценька адказвае немец сваёю прывычнай фразай.
Я пазіраю на яго і адчуваю, як нешта ў ім перамянілася, быццам ажывела. Позірк набывас натуральнасць і перастае палахліва бегаць па тварах. Сцішаная ўвага рускіх супакойвае яго.
— Во гэта я разумею, — кажа сяржант і бесцырымонна, але без пагрозы ляпае яго па плячы. — Што, сам здаўся? Сам плен ком?
— Я, я. Сам,— пацвярджае немец.
— Правільна. Адабраю. Дай пяць,— Сяржант коратка ціскае за локаць яго занятую гітарай руку і ўжо зусім дружалюбна прапануе: — Ану ізабразі яшчэ што! Ну вось гэту: «На познцпю девушка провожала бойца...»
— Огоньёк! — здагадваецца пемец і хуткім гарлавым прабегам без слоў заканчвае мелодыю. Задаволены яго здагадлівасцю, сяржант адабрае:
— Во, во!
Неўзабаве немец зусім няблага іграе «Огонек», і я толькі дзіўлюся ягонай здатнасці да нашых песень. Сяржант хрыпата падпявае, а мяне горне ў салодкі, млявы, ліпучы сон. Я адчуваю: не трэба паддавацца яму, нельга, ці мала што... Трывога ў душы нейкі час змагаецца са сном, але неўзабаве,
здаецца, ён усё ж адужвае ўсё — і клопат, і трывогу, і мой боль у назе...
10
Нешта мне замінае, пакутна трывожыць, я падсвядома імкнуся ў суладную млявасць забыцця, дзе нічога і — сон... Але гэтае нешта мацней за мяне, за стому, яно вырывае мяне з салодкае адсутнасці, і я прачынаюся. Толькі дзе я? Нейкія людзі, устрывожаная гамана, далёкія і блізкія галасы. I раптам скрозь санлявую няўцямнасць прарываецца адна фраза, якая адразу вяртае мяне да явы:
— Младшой! А младшой! Твайго немца забіраюць...
«Немца? Якога немца?.. Ага! Гэта ж я ў санчасці». Я ўскідваю цяжкую галаву. Насупраць у хаце, усё ў тым жа змроку «кацюш», «мой» немец і абапал яго двое: адзін у шынялі, другі — у паўшубку.
Гэта Шашок і Сахно.
Сахно паварочваецца на голас, затым — да мяне. На яго выгаленым твары пад нізка насунутай на лоб чорнай кубанкай строгая зацятасць няўмольнага выканаўцы закону.
— Вы куды? — асіпла кажу я. — Гэта — палонны.
— Младшой, не давай! Хай самі ў палон возьмуць,— падбухторвае з ложка сяржант.
Сахно строга азірае яго.
— Ану, замаўчаць! Вас не пытаюць, таварыш сяржант! — I да мяне — крыху цішэй, але ўсё тым жа тонам загаду: — Васілевіч! Прайдзёмце з намі!
— Куды ён пойдзе? У яго нага!
Гэта — Каця. Яна тут жа, за іхнімі спінамі, у мігатлівым святле «кацюшы». Я бачу яе светлыя, рассыпаныя на галаве валасы і, не разумеючы яшчэ, у чым справа, але адчуваючы, што мне не трэба паддавацца гэтым двум, кажу:
— У мяне нага. Во.
Сахно акідвае мяне недаверлівым позіркам, але больш ні слова не кажа і паварочваецца да немца.
— Ану, вэк!
Шашок расчыняе дзверы, Сахно лёгка піхае ў іх палон-
нага, які відавочна маркатнее і, не зірнуўшы ні на кога, выходзіць.
Узялі — хай, мне яго не шкада, толькі развяжа рукі. Аднак параненым, якіх, дарэчы, прыбыло ў гэтай хаціне, самаўпраўства гэтага чалавска чамусьці не падабасцца.
— Ось табе і найграў! Трэба б сядзець ды сапець у дзве дзіркі.
— Павялі і шлёпнуць...
— Факт, шлёпнуць.
— А хто гэта? — наіўпа пытаецца нехта з кута.
Яму, гіднак, ніхто не адказвае. Каця ад парога махае рукой, даючы тым знак змоўкнуць. Усе насцярожана прыслухоўваюцца, я таксама. У сенцах чуваць нейкая валтузня, праз шчыліны ў дзвярах мільгае святло ліхтарыка, даносяцца сцішаныя галасы:
— Павярніся, жыва!
— Трымай!
— Any паглядзім у ботах...
— Кішані абшарыў?!.
— Пуста. Усё абчысцілі.
— Ладна. Чорт з ім...
Сяржант круціцца на ложку і плюецца.
— Сцярвятнікі!
Каця надзявае на галаву шапку і падгіяразвае паўкажушок. Яс вочы асуджальна косяцца на сяржанта.
— Чыя б кароўка мычала, а твая б маўчала. Сам такі.
— Я такі? Я не такі! — запалясцца сяржапт. — Я кроў праліваў. Калі што — я крывёй плачу.
— Ладна табе ўжо. Наплаціўся...
Круглы, рабаваты сяржантаў твар расплываецца ў жартоўнай ухмылцы.
— Ты мяне не чапай, рыжая. A то ўкушу. Я злы і кантужаны.
— Ханыга ты! — ва ўпор аб’яўляе Каця, выразна варухнуўшы русявымі бровамі. У вачах яе, аднак, гуллівая гарэзнасць. Відаць па ўсім, яршысты гэты дэсантнік, насуперак усяму, ёй падабаецца.
— Рыжая! Ах ты!..
Сяржант робіць маўклівы выпад, учэпіста хапаючы Кацю.
Але яна гулка лупіць яго па парусінавым рукаве курткі і ўхмыляецца.
— Адстань, ханыга!
Яна прарываецца да дзвярэй, але не паспявае выйсці, як дзверы расчыняюцца. На парозе зноў з’яўляецца немец, за ім уваходзяць тыя двое. Кубанка ў Сахно зухавата ссунута на вуха, калючы позірк падазрона бегае па тварах людзей, нібы гаворачы: «Ану, што вы тут без мяне думалі?» Мільгануўшы сюд-туд ліхтарыкам, ён падступае да мяне.
— Вы што, зусім не можаце? I ўстаць не можаце?
— He, чаму...
— Тады ўстаньце.
Я трохі здзіўляюся, навошта гэта спатрэбіўся яму, і спрабую ўстаць. Hara чамусьці ацяжэла, павязка набрыняла крывёю. Недзе ў глыбіні раны торгае, — здаецца, у гэтую ноч перавязаць яе і не прыйдзецца. Але куды гэта ён мяне павядзе?
— Зброю браць?
— He трэба.
Я кладу на салому свой ППС, які мне, аднаногаму, даволі-такі замінае, і абапіраюся аб нечую шынельную спіну. Сахно няпэўна мільгае ліхтарыкам па абшарпаных сценах мазанкі. Яркі круглячок святла спыняецца на завешаным пасцілкай праходзе.
— Ану, пройдзем туды!
Следам за ім, хапаючыся па чарзе за ложак, услон і сцяну, я даскокваю да перагародкі. Капітан адхінае пасцілку і, пасвяціўшы ліхтарыкам, праганяе адсюль двух сонных параненых. Мы спыняемся каля застаўленага несамавітым сялянскім посудам століка. Сахно кідае Шашку: