Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
што і ў іхняй сям’і зямлі было мала, адзін неўрадлівы надзел, над якім біліся бацька з маткай. Пасля, праўда, як падраслі, ім узяліся памагаць дзеці, ён, Ягор, і сястра Ніна, тады неяк зажылі лепш, стала сытней на стале, паявілася нейкая адзежына. Думалася: можа, неяк бы жылі і далей, калі б не ўсчалася класавая барацьба ды гэтая калектывізацыя. Ягору яшчэ пашэнціла, ён у час, дзякуючы шчасліваму выпадку ці добраму чалавеку, вырваўся з вёскі, стаў камсамольскім работнікам, выйшаў у людзі. А ў вёсцы гібелі, галадалі, калгасы не маглі выйсці з нэндзы, калгаснікі ледзьве выконвалі планы здачы, нарыхтовак усяго — ад яек, малака да льну і збожжа. Ад «Новай зямлі» дыхнула даўнім, нават прывабным сялянскім жыццём, але што было адказаць Дарошку? Тое, што адчуваў сэрцам, па шчырасці, ён сказаць не мог, не меў права. Ён абавязаны быў спрыяць працэсу класавай барацьбы і працоўнага перавыхавання нацдэма, а не шкодзіць таму працэсу. I калі праз дзён колькі яны сустрэліся ўранку на лесапільні, Азевіч прызнаўся: «Добра, аднак, піша Колас пра прыроду і лес, але... Але рэвалюцыйных памкненняў малавата, і рабочага класа няма»,— «Ну і што, што няма? — спакойна сказаў Дарошка,— Кожны твор трэба ацэньваць па тым, што ў ім ёсць, а не па тым, чаго там няма... У Пушкіна таксама партячэйкі няма». — «Яно, можа, і так, але...» — не знайшоў, як адказаць, Азевіч. Тады гэты Дарошка і кажа: «Зойдзем пасля работы, я вам дам і пра рабочы клас. Цішкі Гартнага, напрыклад». Канешне, Азевіч зайшоў і начэй колькі затым сляпіў пры газнічцы вочы, чытаючы «Сокі цаліны»,— на гаты раз спасцігаючы зусім невядомае яму жыццё ў вялікіх і малых гарадах, турботы рабочага класа, якога ён амаль не ведаў раней, але якое цяпер было надта цікава яму. Тады ўжо ён не думаў, што Дарошка неяк уплывае на яго, а не наадварот, проста той залучаў яго да чагосці такога, што было, можа, і няправільна нават, можа, і недарэчы ў іх тагачасным жыцці, але цікава і нават змястоўна. Тыя кніжкі прымушалі неяк па-іншаму зірнуць і на самога Дарошку. Азевіч часам пільней, чым калі раней, узіраўся ў яго тонкі, хударлявы твар з маленькімі зыркімі вочкамі, нібы хацеў зразумець, чаго гэта ён, быццам і нішто чалавек, разумны і адукаваны,
а во стаў нацдэмам. Прама запытацца пра тое ён не наважыўся — усё ж было трохі сорамна лезці, можа, з непрыемнымі для яго роспытамі, хоць сам ён і не надта што разумеў у сутнасці палітыкі тых нацдэмаў. Аднойчы яны сядзелі ў яго за сталом, перабіраючы новыя і старыя кніжкі з этажэркі, якіх багата было ў Дарошкі, той неяк адрывіста, з паўзамі расказваў яму пра падзеі на Беларусі і Украіне з часоў XVI стагоддзя, і раптам ён змоўк і, лыпнуўшы па ім позіркам, запытаўся: «Думаеш, мабыць, вярзе гэты нацдэм, пад сябе грабе?» — «Ды не, чаму?..» — ніякавата паварушыўся Азевіч. «Так жа ўсе думаюць. Наодэм! Ніякі я не нацдэм, проста нармалыіы чалавек. Можа, трохі больш патрыёт, чым некаторыя іншыя. А патрыёт ад нацыяналіста, думаеш, чым адрозніваецца?» — «А чым?» — спытаў Азевіч і насцярожыўся: тое пытанне было адным з самых галоўных у яго адносінах да Дарошкі. «А тым, што патрыёт любіць сваё, а нацыяналіст болей ненавідзіць чужое».
«Можа, і так»,— падумаў Азевіч, спрачацца яму з Дарошкам не выпадала, адчуваў, той па навуцы і нават палітграмаце быў мацнейшы за яго. Вядома, чалавек скончыў педтэхнікум, не тое што Азевіч... Праўда, Азевіч прайшоў немалую працоўную загартоўку, меў вопыт камсамольскай работы і цяпер налсжаў да рабочага класа — авангарда сацыялістычнай рэвалюцыі. Мабыць, гэта не менш, чым педтэхнікум. Тым больш калі Дарошка — нацдэм. Але ўсё ж... Вялікай упэўненасці ў сваёй праваце Азевіч не меў, ён адчуваў адно: у ведах гэты чалавек быў куды за яго мацнейшы.
Так яны прарабілі зіму на тае лесапільні. Дарошка ўжо зусім асвойтаўся са шмат якімі аперацыямі па дрэве — не толькі на таварным ці сыравінным двары, але ўжо разоў колькі парабіў нават рамшчыкам. I хоць увогуле сілы ў яго былі небагатыя, але не наракаў, стараўся рабіць нароўні з усімі. I тады неяк напрадвесні з райкома загадалі правесці абмеркаванне працэсу перавыхавання нацдэма. Быццам падвесці вынікі.
Сход праводзілі пасля працы, на штабялях дошак у цэху. Сабралася з паўсотні народу, усе ў пілавінні, стомленыя ад працы, але са стрыманай цікавасцю на шэрых тварах — усё
ж не кожны месяц абмяркоўваюць такую справу, як перавыхаванне нацдэма. Пад цьмянай электрычнай лямпачкай за сталом села начальства — сваё, з райкома чамусці не было нікога, і Азевіч расказаў, хто такі Дарошка і чаму спатрэбілася тое перавыхаванне. Гаварыў ён нягучна, стараўся без злосці, але ўжо з тым металам у голасе, да якога прызвычаіўся апошнім часам, на камсамольскай пасадзе. Затым з першага рада ўнізе падняўся Дарошка і коратка расказаў пра сябе,— што ўвогуле праца для яго не навіна, што ён сялянскі сын і ўсю маладосць рабіў на гаспадарцы ў бацькі, пасля, як вучыўся таксама — каб з’есш кавалак хлеба, часцяком ірваў кішкі на станцыі, разгружаў вагоны. Мабыць, таму на лесапільні яму было не горай, чым у якім іншым месцы, бо праца ўсюды ёсць праца. Пасля Дарошку пачалі задаваць пытанні: пра нядаўні з’езд таварыства «Далоў непісменнасць», класавую барацьбу ў краіне, згубнасць правага ўхілу і шкоднікаў з наркамзема Беларусі. Дарошка лёгка і канкрэтна адказваў, нідзе не памыліўшыся, як адзначыў Азевіч, які пільна слухаў кожнае яго слова, нібы той быў яго вучань і цяпер трымаў нялёгкі і адказны экзамен. Усё ж ён хацеў, каб справа перавыхавання скончылася паспяхова. Пры канцы ўжо нехта з цьмяных задніх радоў запытаўся пра бацьку, зямлю, колькі гектараў тае было ў гаспадарцы. Людзі прыціхлі, думалі, мабыць, што тут і ёсць тая загвоздка, праз якую настаўнік трапіў у лапы страшных нандэмаў. Інакш чаму б раптам сялянскі хлопец — нацдэм! Але і тут нечаканкі не адбылося: у Дарошкавага бацькі было ўсяго чатыры дзесяціны зямлі, адзін конь, адна карова. I ўсё. У абмеркаванні настала кароткая паўза, мабыць, ужо не ведалі, пра што пытацца яшчэ, і тады з цёмнага кутка з-за піларамы ступіў распілоўшчык Каламашка. Як заўжды напусціўшы на сябе партыйнай важнасці, сказаў: «Гэта добра, што не кулацкі сын, хоць і не бядняк, як я разумею, але адкажы ты мне во на якое пытанне: во ты і вучыцель, і граматны, a чаму ты, браце мой, па-беларуску гаворыш?» I змоўк. Стала ціха, людзі сядзелі насцярожаныя, мабыць, у тым пытанні ўчулі штосці благое, Дарошка спакойна так адказаў у тым сэнсе, што беларуская мова — яго родная мова, таму ён на ёй
і гаворыць. Азевіч тады падумаў, што тос пытанне Каламашкі, мабыць, ужо западта, наўрад ці яно адносіцца да абвесткі сходу, і сказаў, не ўстаючы: «У нас свабода, таварышы, кожны мае права размаўляць, як хоча». Нехта падтрымаў яго, сказаў да Каламашкі: «Ты ж сам па-бсларуску гаворыш». На што, адпак, Каламашка з’едліва і важна зазначыў: «Ага, я — па-беларуску, бо я малапісменны, а ён жа пастаўнік. Дык чаму ён цурасцца па-расейску?»
У цэху зноў усе прыціхлі, мабыць, гэты довад Каламашкі быў зразуметы як правільны, і Азевіч не ведаў, як тут паставіць сябе, тым больш што Дарошка таксама нешта буркнуў пад нос і стаяў, угнуўшы галаву, нібы ў здранцвенні. Мусіць, трэба было прымаць рашэнне, япо было нарыхтавана ў паперцы ў Азсвіча, але ў той час да яго нахіліўся Цецярук, загадчык лесапільні, і сказаў, што рашэнне трэба адкласці. Чаму адкласці, Азевіч пе зразумеў, але старшыня сходу ўжо аб’явіў, што рашэнне аб перавыхаванні грамадзяніна Дарошкі адкладваецца на пасля, і сход перайшоў да наступнага пытання — збору сродкаў для зняволеных па лініі МОПРа.
Трохі расхваляваны і нават раззлаваны, Азевіч тупаў у вечаровых прыцемках дадому. Пасля сходкі яго затрымаў Цецярук з Петраковым — усё наконт Дарошкі, тлумачылі, што таму не пашкодзіць яшчэ пару месяцаў парабіць у рабочым калектыве, маўляў, яшчэ не нсравыхаваўся. Але чаму пс перавыхаваўся, таго яны не сказалі, мабыць, самі не ведалі; Азевіч жа, які всдаў болей за іншых, пачыпаў думаць, што таму і перавыхоўвацца не было чаго. Ніякіх шкодных ці там варожых намераў ён не чуў ад Дарошкі, а веды... Ведаў ягоных ад таго, што ён папрацуе на пагрузцы ці на тралёўцы, у яго не зменшае. Калі б не паболела нават. Але во паспрабуй дакажы тое цвердаскураму Каламашку. Ці загадчыку нават.
На рагу ля местачковай сталоўкі, куды скіраваў Азевіч запознена павячэраць, ён нечакана сутыкнуўся з Мілаванам. Той, мабыць, знарок выглядваў яго, бо адразу, павітаўшыся, павярнуў у ягоны бок. «Што, у сталоўку?» — «У сталоўку»,— пацвердзіў Азевіч, адразу сцяміўшы, што тая сустрэча нс
так сабе. «Дык вячэрай і зайдзі да нас. Справа ёсць»,— сказаў Мілаван і перайшоў на другі бок вуліцы. He спадабалася тая сустрэча Азевічу, ён ужо стаў здагадвацца, якая ў іх была да яго справа. Добра выгаладаўшыся за дзень, ён, аднак, без вялікай увагі з’еў талерку гуляшу ў пуставатай сталоўцы, запіў цёплым чаем і выйшаў на вуліцу. Надта не хацелася яму ісці ў той белены папоўскі дамок пад ліпамі, але і як было не пайсці? Трохі павагаўся і таропкім крокам пайшоў — мусіць жа, яго там чакалі.
I праўда, чакалі. За сталом, пакрытым усё тым жа чырвоным, толькі ўжо ў плямах паркалём, сядзеў зябка ахінуты шынялём Мілаван, спадылба строга зірнуў на яго і, не адказаўшы на ягоны «вечар добры», папракнуў: «Змушаеце чакаць». Азевіч змоўчаў, зразумеўшы папрок, прысеў на табурэт. Мілаван выкруціў трохі кнот у вялікай лампе, што вісела над сталом, у пакоі стала відна. «Ну, як сабранне? Перавыхавалі нацдэма?» Азевіч стрымана адказаў, што сход вырашыў адкласці гэтае пытанне на потым. «Чаму ж на потым? Вы што ж, будзеце яго перавыхоўваць да перамогі сусветнай рэвалюцыі? Хто вам дасць столькі часу?» Азевіч памаўчаў, згадваючы, як лепш адказаць гэтаму прыдзіруначальніку які, утаропіўшы ў яго нахмураны позірк, чакаў. «Ці ён не паддаецца перавыхаванню?» — «Не, чаму? — сказаў Азевіч,— Працуе няблага»,— «Працуе! Працаваць ён будзе, куды дзенецца. А вось што ён гаворыць? Пра свой нацдэм што гаворыць?» — «Пра нацдэм не вельмі...» — «Не вельмі? А ты хацеў, каб яшчэ і вельмі? Сувязь з кім трымае?» — «Сувязь? — здзівіўся Азевіч.— Якую сувязь?» Пра сувязь ён нічога не чуў, але Мілаван тут жа задаў новае пытанне: «3 Дударом бачыўся?» — «3 якім Дударом?» — не зразумеў Азевіч. «3 пісацелем Дударом. На пачатку лютага прыязджаў да яго. Ці вы там разам былі? Можа, ён і вас ужо ўцягнуў у тую зграю?»