Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
камітэт камсамола стаў за яе гарой і не даў зняць, толькі перавесілі яе з калідора ў бухгалтэрыю, бо ў калідоры разоў колькі хлопцы перапісвалі прозвішчы па-свойму. Справы на лесапільні і ў ячэйцы сапраўды патроху наладжваліся, праз які месяц Азевіча ўжо хвалілі ў райкоме — за актывізацыю заняпалай ячэйкі. Разоў колькі на лесапільню наведваўся таварыш Маладцоў, часта бываў на сходах інструктар Вайцяшонак. 3 гэтым апошнім Азевіч працягваў ранейшае сяброўства, тым болей што жылі па суседстве, хоць і не рабілі разам. Азевіч тым часам ужо прывык да свае новай кватэры ў ціхай бабкі. Хатка была нехуцавая, аброслая кустоўем, затое то быў ціхі, утульны куток збоч вуліцы. Жывёлы якой бабка не мела, апроч хіба ласкавай белай кошачкі, што дужа палюбіла кватаранта і, як толькі ён прыходзіў дамоў, кідалася яму ў ногі, лашчылася ды загадкава мяўкала. Зрэшты, Азевічу рэдка выпадала лашчыць кошку. Хацелася паспаць хоць колькі гадзін, увесь астатні час ён гібеў на сваёй лесапільні, дзе была процьма працы, людской калатнечы і клопату.
Клопату куды пабольшала, як на лесапільню для працоўнага перавыхавання прыслалі нацдэма Дарошку.
Гэты Дарошка таксама жыў у мястэчку, настаўнічаў у школе і хоць быў куды старэйшы па гадах за Азевіча, але праяўляў дужа вялікую актыўнасць у грамадскім жыцці моладзі, асабліва ў нардоме, дзе ён усю зіму ставіў смешныя п’есы на беларускай мове. Пастаноўкі тыя часам нават падабаліся Азевічу, і ён стараўся, калі быў час, схадзіць на спектакль, глядзеў і «Паўлінку», і «Мікітаў лапаць», і «Пінскую шляхту». Мабыць, Дарошка быў неблагі рэжысёр і нават як актор выконваў на сцэне камічныя ролі. У той зімовы дзень, як ён упершыню завітаў на лесапільню, Азевіч працаваў на распілоўцы, калі нехта паклікаў яго да прахадной, кажа: пытаецца настаўнік са школы. Напярэдадні Азевіча папярэдзілі ўжо ў райкоме, што прышлюць Дарошку, і ён неўзабаве ўбачыў настаўніка, які ў лёгкім палітончыку і капелюшы стаяў на прахадной, пастукваючы абцасікамі наваксаваных шчыблетаў (быў ніштаваты марозік), рукі хаваў у кішэні, ісподак, канешне ж, не меў. Што было з ім рабіць на лесапільні? Азевіч спярша хацеў адаслаць яго ў кантору, але
падумаў: якое ж працоўнае перавыхаванне ў канторы, і ён направіў нацдэма на сыравінны склад. Дарошка не адмовіўся — узяў сякеру і пайшоў да брыгадзіра Сугодзіча, той прыставіў яго да вялізнага аснежанага штабеля бёрнаў, якія трэба было ашкурыць. Праз паўгадзіны ўсе, хто апынуўся паблізу, з вясёлым здзіўленнем пазіралі, як гэты настаўнік няўмела махае сякерай над абмерзлым бервяном, і Азевіч падумаў, што так нядоўга секануць па калене і застацца калекам. 3 такім яго працоўным навыкам. Але шкадаваць Дарошку не стаў — калі нацдэм, дык якое шкадаванне! Трэба было думаць, як перавыхаваць яго, бо, мабыць жа, адной працай тут не абыдзешся, трэба было весці з ім нейкую палітработу, настаўляць на правільны шлях. Толькі як?
Пасля працы ён падышоў да стомленага ўшчэнт нацдэма, які, седзячы на бервяне, хукаў на свае счырванелыя пальцы, пацікавіўся: як работа? Надзіва, той не стаў скардзіцца, скупа адказаў: «А нішто. Мабыць,не самая цяжкая». Што праўда, то праўда — ашкуроўка была ў іх не самая цяжкая праца, можа, нават самая лёгкая. Куды цежалейшая чакала яго наперадзе. А тады яны пайшлі разам у мястэчка — ціха патупалі ў вечаровым сутонні, і Азевіч нібы нават з вінаватасцю загаварыў пра складанасці класавай барацьбы, у якой, вядома ж, не мінуць ахвяр. Дарошка моўчкі выслухаў яго і адказаў проста: «Ат, якая там барацьба! Проста дурнота наступае»,— «Якая дурнота?» — не зразумеў Азевіч. «Звычайная, ад векавой нашай цемнаты». Азевіч трохі памарудзіў з адказам, падумаўшы, што цемната — гэта калі ў дачыненні да вёскі, непісменнасці, а тут усё ж райком, дзе сядзяць хіба непісменныя людзі? Вунь таварыш сакратар Маладцоў вучыўся ў інстытуце. Вайцяшонак скончыў педтэхнікум, такія даклады шпарыць у нардоме, ні разу не спатыкнецца. Ды і ён сам таксама чамусці навучыўся ў Менску. Дарошка зноў выслухаў і раздумна зазначыў: «Чым такая навука, лепш абсалютнае невуцтва. У цёмных людзей адсутнасць ведаў замяняецца здаровым сэнсам». Так яны ні да чаго не дамовіліся ў той вечар, дайшлі да завулка ля рова, дзе кватараваў Дарошка, і раптам той прапанаваў зайсці ў хату, пагаварыць ды папіць гарбаткі. На гарбатку Азевіч не
надта квапіўся, ён болей хацеў есці — добра выгаладаваўся за зімовы дзень на распілоўцы, і зайшоў. У Дарошкі была невялікая сям’я — жонка, настаўніца пачатковых класаў, і дачушка трох год — хваравітае малое з вельмі ўважлівымі вачанятамі. Яшчэ з ім жыла старэйшая сястра Дарошкі Хрысцінка, ціхая незамужняя жанчынка, што была ў іх за няньку, пакаёўку і кухарку — гаспадыню, адным словам. Тады, і праўда, Азевіч не толькі папіў гарбаты, але і няблага павячэраў ячневай кашай з салам. Хрысцінка за вечар не вымавіла ніводнага слова, жонка Дарошкі скупа адказала на некалькі нязначных пытанняў мужа, сама ні пра што не спыталася. Неяк з непрыемнасцю адзначыўшы тое, Азевіч спрабаваў жартам закрануць сённяшні працоўны дзень гаспадара на лесапільні, успомніў, як той нязграбна махаў сякерай над бервяном. «Можа, як перавыхаваем вашага»,— сказаў ён да гаспадыні, на што тая коратка буркнула: «Гарбатага і магіла не выправіць» — і змоўкла. Азевіч трохі падзівіўся, тым больш што Дарошка ніяк не адрэагаваў на з’едлівую рэпліку жонкі, хіба што ніжэй схіліў твар над глінянай міскай з кашай.
Перавыхаванне яго тым часам працягвалася... Праз тыдзень былога нацдэма паставілі на пагрузку-разгрузку драўлянай сыравіны і гатовай прадукцыі, і ён з брыгадай у пяць чалавек да вечара варочаў сырыя абмерзлыя бёрны, цягаў на ваганеткі, выгружаў дошкі і гарбылі з піловачнага цэха. Тут яму далі брызентавыя рукавіцы, але болей нічога, і хутка яго лёгкі палітончык ператварыўся ў чорт ведае што — таксама як і яго вастраносыя шчыблеты. Праўда, наодэм не скардзіўся, не наракаў нават — маўчаў і засяроджана рабіў разам з усімі, у меру сваіх, аднак, не надта багатых сіл. Спектакляў у ДСК ён ужо не ставіў — іх ужо не ставіў ніхто, уся работа там абмежавалася антырэлігійнымі лекцыямі ды нячастымі дакладамі аб міжнародным становішчы. Пасля аднаго такога даклада, які па даручэнні райкома рабіў, дарэчы, Азевіч, Дарошка прычакаў яго на ганку і сказаў, што мае некалькі заўваг па сутнасці. Азевіч, якога ўжо прыпынялі з падзякай за разумны даклад, ахвотна спыніўся трохі заінтрыгаваны, і Дарошка сказаў: «Вы спрашчаеце праблему інтэрнацыянальнага».— «Як гэта?» — не зразумеў Азевіч.
«А так. Рабочы клас Германіі цяпер зусім не той, што быў у часе Веймарскай рэспублікі».— «Ну, гэта няпраўда,— сказаў Азёвіч, здзівіўшыся,— У газеце напісана...» — «I ў газеце няправільна напісана».
Вось табе і на! Азевіч зусім бы не здзівіўся, калі б той злавіў яго на якой недакладнасці, на ўласна Азевічавай памылцы. Тады ён і сапраўды не надта яшчэ ўпэўнена адчуваў сябе ў ролі палітычнага аглядальніка, але тое, што няправільна надрукавана ў газеце, ён дапусціць не мог. Да аўтарытэту газеты заўжды звярталіся ва ўсякім канфлікце і на лесапільні і ў райкоме. Газета, якая друкавалася ў Менску, тым болып у Маскве, была вярхоўным арбітрам у кожнай спрэчцы, справа ішла толькі аб тым, ці дакладна пераказаны газетны выраз, ці правільна вытлумачаны. Задача кожнага дакладчыка была ў тым, каб як мага дакладней трымацца тэксту газеты, і некаторыя за ўвесь даклад не адрывалі ад яе вачэй, каб не памыліцца, не сказаць што не так, як там напісана. Здаецца, у той вечар Азевіч нідзе не дапусціў ніякай недакладнасці, шпарыў скрозь па газеце, a гэты кажа: спрашчае праблему.
Людзі з даклада ўжо разыходзіліся, а яны стаялі, закурыўшы, і тады Дарошка кажа яшчэ: «Цытата пра рэлігію ў вас таксама недакладная. У Маркса пра тое іначай напісана». Учуўшы тое, Азевіч здзівіўся яшчэ больш: ужо тую антырэлігійную цытату ён чуў безліч разоў і ведаў яе на памяць. Вядома, ён не пагадзіўся з упартым нацдэмам, тады той рашуча запрапанаваў: «Давайце праверым у творах». Што ж, праверыць у творах Азевіч быў не супроць, каб толькі ведаць, у якіх творах можна было тое праверыць. Дарошка ж, мабыць, ведаў, яны зайшлі ў бібліятэку таго ж нардома, і там на даўгой паліцы нацдэм упэўнена выцяг адзін том Маркса, пагартаў, затым узяў другі і, праўда, знайшоў тое, што ім было трэба. «Во, глядзіце. Што напісана». Напісана сапраўды было трохі інакш, чым цытаваў Азевіч: «Релнгмя — это вздох угнетенной тварн, сердце бессердечного мнра, подобно тому, как она — дух бездушных порядков. Релнгня есть опнум народа». «Вось так,— зазначыў Дарошка.— А не для народа. Цытаты патрабуюць дакладнасці». Ну, мабыць,
так, моўчкі падумаў Азевіч, мабыць, тут ён даў маху... Але тады што ж атрымліваецца? Хто ж каго перавыхоўвае? Ён, камсамольскі сакратар,— нацдэма ці нацдэм — яго?
Пытанне тое, не знаходзячы адказу, маячыла ў галаве ў Азевіча бадай усю зіму, часам прыцьмяваючы ў памяці, a часам загараючыся з повай сілай. Неяк Дарошка даў яму прачытаць зборнік артыкулаў Леніна пра тактыку сацыялдэмакратыі, з якога Азевіч зразумеў і запомніў што-колечы, што-колечы нават выпісаў, але гаворкі аб тым не паспеў распачаць. Якраз тым часам у газетах з’явіліся артыкулы аб правым ухіле і беларускіх нацыяналістах, быў надрукаваны адкрыты ліст Я. Коласа з прызпаннем і выкрыццём уласных шкодніцкіх і контррэвалюцыйных памылак, і Азевіч падумаў, што настаў час пагутарыць і пра нацыяналістычныя памылкі Дарошкі. Для таго ён завітаў да яго ў нядзелю пасля абеду. Дарошка сядзеў ля акна з кніжкай, сястра Хрысціпка зашывала яму разадраную на лесапільні сарочку, малая гуляла з лялькамі на канцы ўслона, жонкі недзе не было дома. I тады Азевіч паклаў псрад ім узятую напярэдадні ў райкоме газету з пакаянным лістом Коласа. «Чытайце! Сам прызнаецца». Дарошка ўзяў, хутка прабег вачмі па радках таго допісу і кінуў газету долу. «Галімацця і глупства! Якая коптррэвалюцыйная дзейнасць! Вы чыталі «Новую зямлю»?» He, Азевіч не чытаў «Новай зямлі», ён пра яе і не чуў. Тады Дарошка папоркаўся сярод кніжак на этажэрцы і адну тоненькую падаў Азевічу. «Во, прачытайце і скажыце, чым гэта кепска?» Азевіч узяў, сунуў кніжку за пазуху. Што ж, ён пачытае, канешне, хоць чытаць творы контррэвалюцыянера, мабыць, не надта дазваляецца члену райкома камсамола. Але ўзяў і тры вечары запар чытаў пры цьмяным святле газнічкі —усё так здалося складна, зразумела і неяк сімпатычна нават. Пазнаваў шмат што і са свайго вясковага жыцця: і як у маленстве маці частавала дзятву блінамі ўранку, і як з дзядзькам Піліпам падглядаў пчолы. Сялянскі быт, канешне, там быў намаляваны выдатна, як і людзі — знаёмыя сялянскія тыпы, якіх безліч у кожным раёне, у кожнай вёсцы. Ну і прырода таксама. Само сабой, уражваў і клопат селяніна таго часу — зямля і яе спрадвечны недахват у вёсцы. Успомніў,