Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Баяўся, аднак, не таго, чаго сапраўды палежала яму баяцца. Пытанняў на тым страхавітым паседжанні было і няшмат. Спыталіся пра задачы моладзі ў справе змычкі горада з вёскай, затым уедлівая Іда Шварцман задала пытанне наконт апазіцыі на трэцім з’ездзе РСДРП. Усё тое ён ведаў і адказаў увогуле складна. Але вось Дашэўскі, які ўвесь час маўчаў за сваім сакратарскім сталом, папытаўся — рэзка і зласліва: «Отец вступнл в колхоз?» Падлога пад нагамі ў Азевіча хіснулася, і ён, мярцвеючы, выціснуў з сябе: «Яшчэ не, не ўступіў», і ўсе ў тым пакоі ўскінулі галовы, з трывогай уставіліся ў яго. «Ну вот, вндалн? — сказаў Дашэўскі.— А ему проводнть коллектнвнзацпю. Агнтнровать за колхозы. А родной отец — едннолнчннк. Нлн, может, даже кулак, а?» — «Не, не кулак. Серадняк»,— зусім ужо апанурана адказаў разам сцішэлы Азевіч. «Середняк, а в колхоз не вступает. В чем дело?»
Выручыў Азевіча ягоны камсамольскі начальнік Маладцоў, якога, дарэчы, Ягор недалюбліваў за няпэўны, надта мітуслівы нораў. Ускочыўшы з свайго месца ля парога, той растлумачыў, што ведае бацьку Азевіча (і калі толькі яго ўведаў?), што той вялікі прыхільнік калгаснага ладу, а не ўступіў у калгас толькі па той прычыне, што ў іх вёсцы калгас яшчэ не арганізоўваўся, і тут найбольшая віна не Азевічавага бацькі, а раённай партыйнай арганізацыі, якая яшчэ ў чымсь недапрацавала, не растлумачыла — не ахапіла стопрацэнтнай калектывізацыяй сельскае жыхарства, як таго патрабуе пастанова ЦК ВКП(б) і асабіста таварыш Сталін. Усе згодна заківалі галовамі, а Дашэўскі прыстукнуў па стале даланёй, даючы тым зразумець, што пытанне вырашана. Азевіча прынялі кандыдатам ВКП(б).
Здаецца, можна было б перадыхнуць з палёгкай, адна гара сышла з плячэй, ды ўскацілася другая, не меншая. На тым жа паседжанні прынялі рашэнне: неадкладна, заўтра раніцай усім членам бюро райкома і актыву, разбіўшыся на брыгады, выехаць у аднаасобніцкія вёскі і выбіць план збожжанарыхтовак. У асабліва ўпартых сабатажніцкіх вёсках пабіць жорны — каб не малолі збожжа, здавалі дзяржаве. Выпадкам ці па чыёй волі наўмысля Азевіч трапіў у брыгаду, куды трапіць зусім не хацеў — пад кіраўніцтвам Дашэўскага. Туды ж былі прымеркаваны Вайцяшонак і міліцыянер. Двое іншыя павінны былі далучыцца ў сельсавеце — з ліку мясцовага актыву.
Раніцай сабраліся перад райкомам, падагналі фурманкі. Дзянёк выдаўся шэры, восеньскі, часам браўся накрапваць дожджык, але сціхаў. Ягор адчуваў сябе дужа няёмка ў міліцэйскай лінейцы побач з Дашэўскім. He тое што некалі з Зарубам. Той хоць і вораг народа, а быў мяккі і спагадлівы чалавек. Гэты ж — сталь! I позірк такі — спадылба, звераваты, як і выгляд усяго худога, кастлявага твару. Вайцяшонак, мусіць, як кульгавы, сеў побач, а Азевіч прымасціўся ў перадку побач з возчыкам-міліцыянерам. У таго целяпаўся на рэмені наган у жоўтай кабуры, што ўсім надавала важнасці і выклікала адчуванне бяспекі. Куды ехаць, ніхто з іх не ведаў, і толькі як уселіся, першы сакратар дастаў з чыгуначнага кіцеля складзеную ў чатыры столкі паперку. «Значнт, так,— абвясціў ён.— Первая деревня Кан... Кандыбовнчп...» — «Кандыбічы,— паправіў Вайцяшонак,— Гэта дзесяць кіламетраў»,— «Вот едем в те Кандыбовлчн! Айда!»
Прыехалі ў тыя Кандыбічы, спыніліся каля сельсавецкае хаціны са сцяжком над ганкам. Там ужо чакалі — старшыня, звычайнага выгляду мужык у кортавай, аднак, талстоўцы, і двое, відаць, з актыву. Дашэўскі, не злазячы з лінейкі, папытаўся: «У каво жорны?» — «Дык шмат у каго»,— сказаў старшыня і палез у партфель. «А ну становлсь, показывай!» — скамандаваў Дашэўскі. Сельсавецкі старшыня ня зграбна ўмясціўся на падножцы лінейкі, і яны паехалі па вёсцы. Зайшлі ў сенцы першай хаціны, адкуль старшыня адразу павёў у істопку, дзе ў запавуціненым куце мясціліся старыя
жорны. «Так,— Дашэўскі раздумна азірнуўся,— Ты,— паказаў ён на Азевіча,— Снпмай камень!»
Адольваючы пэўную няёмкасць, Ягор адкінуў убок млён, натужыўся, зняў цяжкі верхні камень, паставіў яго рубам, не ведаючы, што рабіць далей. «Давай, давай! — працягваў камандаваць Дашэўскі.— Несн на двор н бей вдребезгн!» Ягор вывалак камень на двор, але разбіць яго не было аб што, і ён няўцямна прысланіўся з сваім цяжарам да гразкага кола лінейкі. «Что, не найдешь, о что расчехвостнть? — гырчэў Дашэўскі — О фундамент бей! Вон об угловой камень». Азевіч няўмела ўдарыў аб вугал, камень адскочыў і пляската лёг у гразь. «Ну ты, неумека, мать твою перемать! — вызверыўся Дашэўскі,— Бей снльней! Как врага революцнн бей! Чтоб нскры нз него — в бога душу мать!» Другі ўдар здаўся болей удалы, кругляк ляснуў бокам і разваліўся.
Якраз у той момант з хаты выскачыла кабета з растрэпанымі валасамі, узняла крыку на ўсю вёску. Яна так бэсціла і кляла іх, што стала няёмка, нават боязна стала. Старшыня сельсавета кінуўся яе ўгаворваць, але тая ўсё крычала і плакала. 3 нізкага акенца цікаўна пазіралі на падворак некалькі мурзатых дзіцячых тварыкаў. Дашэўскі, аднак, нічога, здаецца, не чуў і не заўважаў, адно ведаў — камандаваць: «Поехалн дальше!»
За якіх пару гадзін яны пабілі, можа, з дзесятак жорнаў, наслухаліся крыку, праклёнаў і лаянкі, асабліва ад жанок. У адным падворку, як яны прыйшлі туды, гаспадар, мусіць, ужо ведаў, па што. To быў мажны малады мужчына, ён сам зняў тоўсты верхні камень і ладна садануў яго аб вугал. «Вот, сполнена. Будзьце спакойны»,— сказаў трохі азадачанаму той добраахвотнасцю Дашэўскаму і выцер аб штаны рукі. У крайняй ад выгану хаце верхняга каменя на жорнах не аказалася, не было і гаспадара. Гаспадыня ж, нейкая дурнаватая босая баба, нічога не знала — не ведала. На ўсе пытанні старшыні сельсавета і Дашэўскага адказвала: «Нічога не знаю, нічога не ведаю».— «Врет, сука,— сказаў Дашэўскі,— Попряталн».
Калі яны ў поўдзень прыехалі ў наступную вёску, Азевіч не на жарт устрывожыўся. To была Альхавіца, а ў суседзях
цераз поле ляжала яго родная Ліпаўка. «Няўжо і туды? ІІяўжо і туды?» — забілася ў ягонай галаве страхавітае пытанне. Але ён не мог наважыцца запытаць пра тое ў Дашэўскага і маўчаў. У Альхавіцы яны таксама пабілі нямала круглых, новых яшчэ, таўстых і зусім старэчых, змеленых камянёў; зноў над вёскаю чуўся плач і праклён. Некаторыя жанчыны прасіліся, паказвалі на малых, якім трэба есці, бажыліся, што ўсё здалі, болей няма ні зярнятка. «Ах, няма? — вызверыўся Дашэўскі.— Тогда чего ж рыдаете, еслп молоть нечего? Бей, Азевнч!» I Азевіч біў. Білі міліцыянер і кульгавы Вайцяшонак. У адной хаце, праўда, не пабілі. Выйшла маладая кабеціна, спакойна ўсміхнулася і паведаміла: «А мой у войску служыць і камандзір, не маеце права». I паказала фота курносага хлопца з двума трохкутнічкамі ў пятліцах. Дашэўскі зірнуў на фота, на старшыню сельсавета і моўчкі павярнуў з падворка. Тут не пабілі.
Нарэшце і ў Альхавіцы ўсё было скончана. Пакінулі не пабітымі двое жорнаў — у чырвонаармейскай сям’і і яшчэ ў адной хаце, на прабоі якой вісеў вялікі замок. Дашэўскі наказаў старшыні сельсавета пабіць, як прыйдзе гаспадар. Яны ўсе ўжо прытаміліся без палудня, але першы сакратар, відаць, не меў жаднага намеру даваць сабе ці ім адпачынак. Ён зноў выцяг з нагруднай кішэні свой спіс, і Азевіч абмёр: што далей? «Так, едем в Лнповку? Где Лмповка?» Вайцяшонак заклапочана зірнуў на Азевіча, але той не знайшоў у сабе моцы адказаць. Праўда, тут жа да яго падскочыў альховіцкі старшыня: «А вунь, цераз поле! Во гэтай дарожкай, таварыш сакратар...»
Пакуль яны ехалі дужа знаёмай Ягору дарожкаю цераз поле, унутры ў яго быццам пераварочвалася штосці. Ці ён думаў калі, што ягоны прыезд у родную вёску будзе з такой патрэбай? Ці яго тут чакалі калі ў такой ролі? Бацька казаў, што некаторыя яму зайздросцілі, што сын выбіўся ў людзі, хоць невялікі, але начальнік у раёне. I во, ён едзе, гэты начальнік. Як ён паглядзіць каму ў вочы, калі будзе біць іхнія жорны? Што пра яго скажуць людзі? He якія там незнаёмыя чужыя сяляне, а свае, знаёмыя з дзяцінства мужыкі і бабы?
Аднак думай, не думай, а рабіць нешта трэба. Іхнюю лінейку сустрэлі на ліпаўскай ваколіцы старшыня Пракапчук і вясковая актывістка Матруна Бабіч. Яны былі ўжо ў курсе. Дашэўскі адно запытаў: колькі двароў? «Адзінаццаць»,— з гатоўнасцю адказаў той. «Так, чтобы было управней, разбпваемся на две группы. Ты м ты,— паказаў ён на Вайцяшонка і міліцыянера,— на ту сторону, а ты п женіцнна — на эту. Как твоя фамнлня?» — запытаў ён жанчыну. «Ды Бабіч я, Матруна Іванаўна».— «Так, Матруна, ведн нас, показывай. Тем председатель укажет».
Рабілася ўсё горш і горш, бяда падступала ўсё бліжэй. Па тым, што Дашэўскі звярнуўся да Матруны, Азевіч зразумеў, што пра ягоныя, Азевіча, адносіны да Ліпаўкі ён не ведае. Каб хоць Матруна не ляпнула таго, раптам падумаў ён і сумеўся. Але што радасці з таго, што не ляпне,— яны ішлі якраз па тым баку, дзе праз шэсць падворкаў стаяла і ягоная хата. А ў хаце жорны. На якіх і ён нямала намалоў у свой час — на хлеб, на зацірку, бліны. Што тут будзеш рабіць?..
Разварушаны і знямелы, бы ў кепскім сне, ён хадзіў з гэтымі людзьмі па зпаёмых падворках, стрымана, чужым голасам вітаўся з суседзямі і моўчкі ішоў у сепцы, у трысцен ці ў істопку (змалку ведаў, дзе што ў кожнай сям’і), знімаў верхні камень і выносіў на вуліцу. Ёп маўчаў. Бабы крычалі і плакалі, але на бабаў грозна пакрыкваў Дашэўскі, а яшчэ болей прарэзліва сакатала актывістка Матруна — сварліва тлумачыла важнасць рашэння райкома партыі: «Трэба, бабы, болей пра дзяржаву дбаць, рабочы наш клас кожны кавалак хлеба лічыць, не на буржуяў аддамо, аддамо, бабы, на абарону, на шдустрыялізацыю. Мы ўжо як-небудзь, абы наш рабочы клас, які куе сацыялізм, быў сыты-давольны...»
Так яны дайшлі і да Азевічавага падворка.
Ягор дужа не хацеў ісці першы, стуліўся за чорнай шырокай спіной Дашэўскага, наперадзе клыпала шыраказадая Матруна. Але хіба тут схаваешся? Усё роўна яны ўсе ўвайшлі ў сенцы, і ў той час расчыніліся дзверы з хаты і сястрычка Ніна крыкнула, бы знячэўку: «Мама!» Паказалася і мама,
твар яе збялеў, вусны задрыжэлі, быццам яна хацела нешта сказаць, ды страціла голас. Ягор ірвануўся да жорнаў і ўхапіў знаёмы, даўно ўжо не тоўсты і не дужа цяжкі камень. Ён нічога не хацеў ні тлумачыць ім, ні нават доўга затрымлівацца тут. Бегма вынес камень на агарод, дзе з пустазелля пад плотам тырчаў вялікі круглалобы валун, з усяе сілы ўдарыў па ім. Жорнавы камень разваліўся на дзве палавінкі, і ён, хістаючыся, з апошніх высілак вярнуўся ў двор. Дашэўскі на агарод не палез — пазіраў здаля, Матруна стаяла на ганку, а з хаты чулася глухое галашэнне маці. Ніна, чуваць было, яе суцяшала. Добра, што дома не аказалася бацькі, інакш... Астатняе Ягора ўжо не надта трывожыла, самае прыкрае ён перажыў. Штосці ў ягоных пачуццях зламалася, і ён выразна адчуваў, што рабіўся інакшым, чым прывык адчуваць сябе.